Telegram Web Link
📷 Фотавыставу аднаго са старэйшых беларускіх палітыкаў, літаратара, публіцыста і фатографа Зянона Пазьняка арганізаваў Беларускі Дом у Варшаве.

Куратарам фотавыставы была Настасся Кажапенка, дырэктар Беларускага Дома: “Амаль два гады мне спатрэбілася, каб угаварыць спадара Зянона на гэтую выставу. Аўтар фотаздымкаў лічыў, што зараз не час на творчасць. Але я вельмі цешуся, што ў нас усё ж такі атрымалася гэта рэалізаваць”.

🎞️Выстава “МЕНСК: Адлюстраванне часу”! складаецца з 20 чорнабелых фота. Унікальнасць выдрукаў у тым, што гэта сканы з фотаальбома Зянона Пазьняка “МІНСК”. На вялікі жаль, у нас не было арыгінальных негатываў фатографа, так як няма ўжо большай часткі старога Менска, які мы можам пабачыць на выставе, а таксама няма і нас у гэтым горадзе…

Фотавыстава - гэта настальгія па старых часах, настальгія па Менску, куды так шмат беларусаў хоча вярнуцца.

📍Запрашаем пабачыць выставу ў Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6) ў буднія дні з 9 траўня (ад 09:00 да 16:00).
⚡️Беларускі Дом у супрацы з Сенатам Польшчы і віцэмаршалкіняй Сенату Małgorzata Kidawa-Błońska прыгатаваў чарговую выставу пра Алеся Бяляцкага.

🇵🇱Гэтым разам выстава будзе прэзентавацца на польскай мове (да гэтага выстава была прадстаўлена на беларускай мове ў будынку Беларускага Дома, па-ангельску двойчы ў Брусэлі - ў офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі і ў Еўрапарламенце). Мы хочам у чарговы раз звярнуць увагу польскіх палітыкаў на праблему беларускіх палітвязняў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 8 траўня ў 12:00 у польскім Сенаце (удзел па запрашэннях і для журналістаў)
⚡️Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з нагоды Дня Палітвязня.

🗓️Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 траўня (аўторак) у 11:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6).

На сустрэчы выступяць:
Міа Міткевіч - былая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. Выйшла на волю восенню 2023 года.
Дарья Афанасьева - былая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дар’і хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года.
Аляксандр Лойка (па зуму) - муж палітзняволенай Ірыны Славнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава - журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі.

ℹ️Паінфармуйце нас калі ласка пра свой удзел (а таксама ці трэба Вам будзе запаркаваць машыну ў нашым двары) на email - [email protected] ці па тэлефону 695 807 059⁩.
📸💥 Зянон Пазьняк прачытаў аўтарскую лекцыю пра фатаграфію і мастацтва ў Беларускім Доме

Адбылося гэта падчас прэзентацыі першай індывідуальнай фотавыставы Зянона Пазьняка. Выстава прысвечана яна Менску 60-х, "якога больш няма".

Выставу можна наведаць ад 09:00 да 16:00 у буднія дні па адрасе ul. Kryniczna 6 і падчас мерапрыемстваў у Беларускім Доме.

Эксклюзіўны запіс пазнавальнай лекцыі пра гісторыю фатаграфіі і фатаграфічнае мастацтва можна паглядзець на канале WARTA

https://youtu.be/mm50Y_GdRT8
⚡️Запіс онлайн трансляцыі прэс-канферэнцыі з нагоды Дня Палітвязня з ініцыятывай “Палітвязынка”
⚡️У БЕЛАРУСКАГА ДОМА НОВАЕ ЛОГА!

У гэтыя няпростыя часы для ўсіх беларусаў мы аналізуем вынікі нашай дзейнасці, нашыя поспехі і няўдачы, распрацоўваем стратэгію працы на наступныя гады.

Час на змены! Наше новае лога - гэта дынамічны, сучасны, адкрыты, прафесійны і дасведчаны Беларускі Дом, які плануе развівацца дзеля незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

💪Наперадзе - шмат працы!
🕯️Тры гады таму ў калоніі быў забіты палітык, беларус і шчыры патрыёт Вітольд Ашурак. Ён герой Беларусі і наша сумленне. Запрашаем у нядзелю, 26 траўня, прыняць удзел у вечарыне ягонай памяці.

Мы будзем гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, некаторыя са сведчанняў прагучаць упершыню. Дзякуючы штучнаму інтэлекту мы пачуем ліст Вітольда, зачытаны ягоным голасам, таксама прагучаць яго рэтраспектыўныя грамадска-палітычныя каментары за розныя гады.

На вечарыне ўпершыню за межамі Беларусі выступіць лідскі бард, сябра Вітольда - Сяргей Чарняк.

КАЛІ: 26 траўня (нядзеля), пачатак у 17.00
ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)

Прыходзьце! Пакуль жыве памяць – героі не паміраюць!
На мінулым тыдні адбыўся кангрэс па пытаннях беларускіх палітвязняў, які ладзіўся дэмакратычнымі сіламі пры падтрымцы пасольства ЗША, Карлавага ўніверсітэта

У кангрэсе прынялі ўдзел прадстаўнікі розных арганізацый і ініцыятываў, якія займаюцца падртымкай палітвязняў і рэабілітацыяй і дапамогай былым палітзняволеным. Сярод выступоўцаў таксама была дырэктарка Беларускага Дома Настасся Кажапенка, а таксама заснавальніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая, з якой мы супрацуем ужо другі год для арганізацыі пасылак у калонію для жанчын

💬Мы распавялі пра тое, як дзякуючы Чэшскаму ўраду мы дапамаглі 145 жанчынам палітзняволеных пасылкамі з вопраткай, лекамі, ежай, гігіенічнымі сродкамі і інш. неабходнымі ў калоніі рэчамі цягам года. Мы паказалі нашую актыўную супрацу з рознымі польскімі палітыкамі для падтрымкі тэмы беларускіх палітвязняў у Польшчы, а таксама распавялі пра наш збор сродкаў, да якога цягам амаль чатырох гадоў далучылася 3️⃣5️⃣9️⃣9️⃣асобаў.

Фота: Tony Danilov
2024/05/29 04:11:19
Back to Top
HTML Embed Code: