⚡️У Беларускім Доме адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння заслужаным беларусаў узнагарод ад Рады БНР.

Сяргей Навумчык (намесьнік Старшыні Рады БНР) ад імя Івонкі Сурвіллы ўзнагародзіў Зянона Пазьняка тытулам кавалера Ордэна Пагоні з уручэннем адзнакі Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні (найвышэйшай узнагароды Рады БНР) «за найважнейшы ўнёсак у здабыццё незалежнасці Беларусі, нацыянальнае адраджэнне, абарону дэмакратыі».

🏅Таксама ў гэты дзень медаль Ордэну Пагоні атрымаў кіраўнік Беларускага Дома Алесь Зарэмбюк, журналіст і выдавец Яраслаў Іванюк, Алімпійская медалістка Аляксандра Герасіменя і актывістка руху салідарнасці "Разам" Алена Талстая

"Беларускі Дом у Варшаве — ініцыятар палітычных, культурніцкіх, грамадзкіх імпрэзаў. Не кажу ўжо пра тое, што дзейнасць Дому самым непасрэдным чынам спрычынілася да лепшага ўсведамлення польскімі палітыкамі рэальнай сытуацыі ў Беларусі (што, у сваю чаргу, зрабіла Польшчу ці не найбольш прыязнай да праблемаў беларускіх эмігрантаў краінай)." - адзначыў Сяргей Навумчык
📷 Фотавыставу аднаго са старэйшых беларускіх палітыкаў, літаратара, публіцыста і фатографа Зянона Пазьняка арганізаваў Беларускі Дом у Варшаве.

Куратарам фотавыставы была Настасся Кажапенка, дырэктар Беларускага Дома: “Амаль два гады мне спатрэбілася, каб угаварыць спадара Зянона на гэтую выставу. Аўтар фотаздымкаў лічыў, што зараз не час на творчасць. Але я вельмі цешуся, што ў нас усё ж такі атрымалася гэта рэалізаваць”.

🎞️Выстава “МЕНСК: Адлюстраванне часу”! складаецца з 20 чорнабелых фота. Унікальнасць выдрукаў у тым, што гэта сканы з фотаальбома Зянона Пазьняка “МІНСК”. На вялікі жаль, у нас не было арыгінальных негатываў фатографа, так як няма ўжо большай часткі старога Менска, які мы можам пабачыць на выставе, а таксама няма і нас у гэтым горадзе…

Фотавыстава - гэта настальгія па старых часах, настальгія па Менску, куды так шмат беларусаў хоча вярнуцца.

📍Запрашаем пабачыць выставу ў Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6) ў буднія дні з 9 траўня (ад 09:00 да 16:00).
⚡️Беларускі Дом у супрацы з Сенатам Польшчы і віцэмаршалкіняй Сенату Małgorzata Kidawa-Błońska прыгатаваў чарговую выставу пра Алеся Бяляцкага.

🇵🇱Гэтым разам выстава будзе прэзентавацца на польскай мове (да гэтага выстава была прадстаўлена на беларускай мове ў будынку Беларускага Дома, па-ангельску двойчы ў Брусэлі - ў офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі і ў Еўрапарламенце). Мы хочам у чарговы раз звярнуць увагу польскіх палітыкаў на праблему беларускіх палітвязняў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 8 траўня ў 12:00 у польскім Сенаце (удзел па запрашэннях і для журналістаў)
2024/05/15 02:48:59
Back to Top
HTML Embed Code: