Telegram Web Link
🚀 Турба-навіны: ЦУД запускае анлайн-курс «Інклюзіўны горад»!

Размова не толькі пра фізічную даступнасць, бо інклюзія — пра клопат і падтрымку, разнастайнасць і роўнасць.

Будзем разам шукаць адказы на пытанні:
— Як зрабіць прастору камфортнай для гараджан_ак усіх узростаў?
— Ці трэба ўлічваць правы жывёл у гарадскім асяроддзі?
— Як гораду быць клапатлівым для людзей ментальнымі асаблівасцямі?
І шмат іншага!

⚡️ Калі: З 9 па 28 сакавіка.
⚡️ Фармат: два разы на тыдзень сустракаемся ў Zoom. Падчас праграмы таксама наведаем адну профільную арганізацыю, якая працуе з уразлівымі групамі у беларускіх гарадах.

Акрамя лекцый і сустрэч, будзем сумесна ствараць зіны пра інклюзіўны горад 😍

📍Каб далучыцца, трэба запоўніць анкету да 5 сакавіка.

Паглядзець праграму і спіс эксперта_к — па спасылцы.

🐦@ComehereMinsk
Кніжны анлайн-клуб Bielaruskaja Čytackaja Bramka запрашае на абмеркаванне кніжкі “Час пустазелля” Ганны Янкуты.

На сустрэчы будзе прысутнічаць аўтарка!

15 сакавіка, пятніца, 20:00-21.30 (па Менску).
На гэтай імпрэзе мы падзелімся сваімі ураджаннямі, думкамі і гісторыямі, пагаворым пра свой досвед і запытаем аўтарку, што яна хацела сказаць сваім творам?
Усе нашы сустрэчы праходзяць у гарызантальным фармаце, дзе голас даецца кожнаму, хто жадае выказацца.

Рыхтуйце свае пытанні да аўтаркі!

Мерапрыемства бясплатнае.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfAB96684yXMYmHJNcybiSd0oPAK5tpNF9phTPl_UurI8G_rw/viewform

Спасылку на тое, дзе знайсці кнігу, вышлем адразу пасля рэгістрацыі!

🐦@ComehereMinsk
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Фінальны набор на праграму ментарынга Social Camp!

Social
Camp — гэта адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у якаснай нефармальнай адукацыі, прафесійным і ўласным развіцці, а таксама ў развіціі нашай краіны.

Social Camp. Ментарынг прыдуманы для таго, каб дапамагчы вам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым. Нашыя ментары і ментаркі гатовыя дзяліцца сваім вопытам і экспертызай з матываванымі менці, якім патрэбная дапамога (кантактамі, ведамі, парадай).

Дэдлайн падачы заявак — 10 сакавіка 2024.

👉Падрабязнасці і рэгістрацыя.

🐦@ComehereMinsk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Варшава: Прэзентацыя зборніка дэкаланіяльнага пісьма «Карані / лісце» 8 сакавіка

«Карані / лісце» — гэта зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Ён паўстаў у выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратара:к, што цяпер жывуць у розных краінах.

На сустрэчы мы пагутарым з аўтар:камі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзелімся досведам працы лабараторыі і паслухаем чытанне тэкстаў. Нам важна зрабіць сустрэчу пляцоўкай супольнага абмеркавання, таму мы заахвочваем кожн:ую далучыцца да яго ў камфортнай форме.

На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік за любую камфортную суму. Акрамя новай кніжкі, дасяжнымі будуць зборнік «Расцяжэнне» і кніга Вольгі Шпарагі «У революции женское лицо» — таксама за фрыпрайс. Частку сабраных ахвяраванняў мы перададзім «Палітвязынцы» — праекту, які дапамагае беларускім жанчынам у палітзняволенні.

8 сакавіка, 19:00–20:30
📍Варшава, WITRYNA Domu Wschodniego, pl. Konstytucji 6
📮 Бясплатна, але патрэбная рэгістрацыя

🐦@ComehereMinsk
2 ПРАКТИЧЕСКИЙ тренинг по Ораторскому искусству и искусству самопрезентации от сертифицированного тренера по soft- life-skiils @kattiy_mrr

когда? 10 марта (воскресенье)
время? с 18 до 21
место? Минск, пространство на машерова (после регистрации)

За 3 часа непрерывной практики, ты узнаешь основы по таким темам, как:

🖤раскрепощение, снятие зажимов
🤍постановка дыхания: опора голоса, работа с диафрагмой
🖤постановка голоса: интонирование, голосоведение, тембр
🤍смысловая нагрузка, наполняемость
🖤невербальная коммуникация: позы, движения, мимика, осанка, жестикуляция - кинетика
🤍мета-сообщение: внутренние состояние, темперамент
🖤сильная самопрезентация

И конечно же:

🎱как управлять своим голосом и телом так, чтобы тебя все внимательно слушали
🎱как не боятся говорить и заявлять о себе на большую аудиторию
🎱как обрести свой голос, а не говорить искуственным
🎱как заинтересовать человека при первом знакомстве без обмана

Если ты готов прокачать свои ораторские навыки - регистрируйся: подробнее тут. Участие платное

🐦@ComehereMinsk
🌿Творчая праграма развіцця экаправавога актывізма!

Праект на скрыжаванні права і перфоманса шукае 6-9 удзельні_ц беларускай нацыянальнасці, зацікаўленых у рэфлексіі над сувяззю прыроды і палітычнага рэжыма.

8 сустрэч - на тэрыторыі Аўстрыі і Польшы - працягам наступных трох месяцаў, праграма напалову складаецца з воркшопаў ад эксперт_ак па экалагічнаму праву, глубіннай экалогіі і экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і напалову з практычнага ўзаемадзеяння з лесам праз целесна-арыентаваныя практыкі. Напрыканцы праекта ўва ўдзельні_ц будзе шанец распрацаваць сваю эксперыментальную версію зялёнай канстытуцыі Беларусі.

Для выказвання зацікаўленасці надышліце кароткую матывацыйную нататку (да 250 слоў) @wddln у тэлеграм альбо на пошту [email protected], пазначце вашае месца пражывання. Любыя пытанні ці ўдакладненні таксама вітаюцца 🙂

Ддл: 6 сакавіка,
выдаткі на праезд і пражыванне пакрываюцца

🐦@ComehereMinsk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💫Вільнюс, афлайн: Квіз “Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю?”

8 сакавіка ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы жанчын за свае правы, і ў нас ёсьць прапанова, як яго адсьвяткаваць!

Ініцыятва “Гэта база” разам з арганізацыяй "ІншыЯ" запрашаюць вас прыняць удзел у квізе “Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю?”

Падчас нашага квіза ў вас ёсьць магчымасьць узгадаць гісторыю барацьбы жанчын за свае правы, а таксама даведацца пра тое, што такое дыскрымінацыя і ці існуе яна дагэтуль у сьвеце і ў Беларусі.

Мы праводзім мерапрыемства ў рамках Тыдня нулявой дыскрымінацыі ад арганізацыі “ІншыЯ”, бо ўпэўненыя, што разуменьне дыскрымінацыі — першы крок да стварэньня інклюзіўнага грамадзтва.

👉Рэгістрацыя тут

Калі: 08.03
Пачатак: 19:00
Дзе: CreateCultureSpace, Вільня
Уваход: donation

🐦@ComehereMinsk
У сакавіку стартуюць анлайн-курсы беларускай мовы для дарослых - ёсць бясплатныя пробныя заняткі!

Што вас чакае?
💫 два насычаныя месяцы з зум-сустрэчамі раз на тыдзень;
💫 неперарыўная камунікацыя ў групавым чаце з заданнямі.

Якія гэта будуць групы?
🔹 базавы курс (шточацвер з 11:00 да 13:00 па беларускім часе)
🔹паглыблены курс (штосераду з 11:00 да 13:00 па беларускім часе)
🔹 ідзе набор у спіс чакання вячэрніх і суботніх групаў

Хто арганізуе і будзе весці курсы?
Аўтарка і выкладчыца курсаў - Паліна Маслянкова, магістарка філалогіі БДУ, аўтарка адукацыйнага інстаграм-праекта «Беларуская мова пакрысе» @pakrysie

Калі пачатак курсаў у ранішніх групах?
🗓 базавы курс стартуе 14 сакавіка
🗓 паглыблены курс стартуе 20 сакавіка

УНІКАЛЬНАЯ МАГЧЫМАСЦЬ:
11 сакавіка а 20:00 (па беларускім часе) пройдуць бясплатныя пробныя заняткі на тэму “Вясна”: рэгіструйцеся па спасылцы і завітвайце на сустрэчу, каб пазнаёміцца з выкладчыцай і фарматам выкладання

👉 Больш падрабязная інфармацыя, а таксама запіс на курсы па спасылцы: https://pakrysie.adukatar.by/

🐦@ComehereMinsk
🤩Образовательный курс состоящий из 10 тренингов

Любишь путешествовать и получать яркие эмоции?
Тебе от 14 до 21?
Хочешь прокачать свои гибкие навыки для жизни  и учёбы?
Узнать больше о своём здоровье,личных границах, правах?
Найти новые знакомства и друзей?

Тогда приглашаем на путешествие4life!

📍Тренинги будут проходить
с 14 по 17 марта
с 16:30-20:00🕐

⚡️Офлайн, г. Минск, ул. Машерова 25
🕰 Дедлайн подачи заявок - 12 марта (вторник) 23.59
📲Instagram проекта @dance4life_bel

Регистрируйся и до встречи 14 марта - тык сюда

По всем вопросам пиши: @nerpo4ka @gsearh

🐦@ComehereMinsk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Бесплатный профориентационный проект для молодых людей и подростков CareerCompas - помогаем определиться с выбором профессии и разобраться в себе!

Приглашенные спикеры и спикерки поделятся своим опытом, и проведут 5 карьерных мероприятий в неформальной обстановке, на которых ты точно сможешь определиться со своим будущим, и решить, кем же все-таки тебе хочется быть🤔

⚡️Участие бесплатное, старт 17 марта
👉Регистрация

Подробности на сайте

🐦@ComehereMinsk
🚀 Трэнінг: Майстэрства перамоваў

Перамовы гуляюць важную ролю ў дасягненні мэт, ўсталяванні партнёрскіх адносін і вырашэнні канфліктаў. Калі ты хочаш даведацца, як дасягаць свайго ў любых перамовах, то гэты трэнінг дакладна для цябе.

👨‍💼 Вядучы трэнінгу: Віталь Сафронаў — бізнес-трэнер і кансультант, заснавальнік «Перамоўнай качалкі» і клуба дэбатаў «Tik-Talk».

Што будзе на трэнінгу?

👉 Асноўныя прынцыпы паспяховых перамоваў
👉 Эфектыўныя стратэгіі і тактыкі вядзення перамоваў
👉 Як вызначаць інтарэсы бакоў і знаходзіць узаемавыгадныя рашэнні
👉 Метады кіравання канфліктамі і пераадолення цяжкасцей у перагаворным працэсе

📊 Фармат: Лекцыя + Q&A сесія. + 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.

📅 12 сакавіка ў 18:00
📍 Vilnius, Кампус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
(Savičiaus g. 17, аўдыторыя 303) + ONLINE

📝 Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя

🐦@ComehereMinsk
🤩БНМС "РАДА" пачалі набор на праграму (Ня)згода ў дзеянні!

Гэта паўгадавы курс, на якім вы зможаце разабрацца з асновамі канфлікталогіі, медыяцыі і негвалтоўнай камунікацыі.

🔹красавік - жнівень
🔹анлайн і афлайн

Тэмы:

- складнікі і этапы канфлікту
- перамовы з фокусам на патрэбы і цікавасці ўсіх бакоў
- стварэнне і ўзмацненне ўзаемаразумення з іншымі
- разуменне сябе і іншых праз высвятленне фактаў, пачуццяў і патрэбаў
- высвятленне сваіх і чужых патрэбаў у канфлікце, стратэгіі задавальнення гэтых патрэбаў
- метады клопату пра сябе як мера для бяспечнага ўключэння ў канфлікт

З чаго складаецца праграма

красавік 2024: анлайн-трэнінг (2 дні, сумарна 6 гадзінаў)
травень 2024: афлайн-трэнінг у Вільні (4 дні)
жнівень 2024: летняя школа ў Нямеччыне (5 дзён)

Дэдлайн падачы заявак - 19 сакавіка.

👉Падрабязнасці і рэгістрацыя

🐦@ComehereMinsk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Бясплатны анлайн-курс "Школа грамадскіх лідараў"

Калі вы актыўна ўдзельнічаеце ў грамадскім жыцці беларусаў, імкнецеся да сацыяльных зменаў і падзяляеце каштоўнасці дэмакратыі, гэты курс для вас!

У рамках курсу разгледзім розныя аспекты лідарства, абмяркуем грамадзянскую супольнасць, спосабы ўмацавання супольнасці і мадэлі сацыяльных дзеянняў. Разам будзем задаваць важныя пытанні і шукаць адказы на іх, а таксама развіваць ваш лідарскі патэнцыял.

Што вы атрымаеце ад удзелу ў Школе грамадскіх лідараў?
🔹 Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі наконт дзейнасці грамадзянскай супольнасці;
🔹 Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі, якія імкнуцца да сацыяльных зменаў;
🔹 Знаёмства з мадэллю лідарства і магчымасць праявіць сябе на лідарскіх пазіцыях;
🔹 Навучанне метадам пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
🔹 Вывучэнне тэорыі і практыкі ўкаранення змен;
🔹 Магчымасць сустрэцца з іншымі лідарамі і стаць часткай сеткі ўзаемнай падтрымкі.

Навучанне пачнецца з уводнай сустрэчы 19 красавіка.

Заняткі будуць праходзіць па пятніцах і суботах. Па пятніцах удзельнікі слухаюць лекцыі і бяруць удзел у дыскусіях з экспертамі і гасцямі. Майстар-класы па навыках лідарства будуць праходзіць па суботах.

Каб далучыцца, запоўніце анкету: https://forms.gle/Pd95tNC65noaDpv58 

Дэдлайн: 17.03.2024.

Падрабязней пра курс: https://volny-uni.eu/courses-vbu/shkola-hramadskikh-lidarau-novy-nabor

Далучайцеся да нас і станьце часткай супольнасці актыўных лідараў!

🐦@ComehereMinsk
“РАДА” запускае набор на анлайн-курс, як планаваць дзейнасць і распрацоўваць праекты

👉анлайн
👉сакавік-красавік

Будзеш вывучаць вось такія пытанні:


- Што такое праект, жыццёвы цыкл праекту і якая ягоная логіка дызайну
- Як пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, распрацоўваць іх і выкладаць у форме праектных заявак
- Як планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў
- Якім чынам фармуляваць доўгатэрміновыя мэты дзейнасці і прыярытэты арганізацыі/ініцыятывы.
- Як маніторыць і ацэньваць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і рыхтаваць справаздачы праекта

Курс будзе інтэрактыўны, з дапамогай ролевых гульняў і гульняў-сімуляцый ты зможаш прапрацаваць камунікацыю з партнёрамі, крызісныя сітуацыі і іншае.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

🐦@ComehereMinsk
🌐 Онлайн–кемп: «Молодежь за устойчивое развитие»

Мы хотим, чтобы твой голос был услышан! В этом месяце мы запускаем SDG Camp, где будем говорить про:

1) образование
2) права человека
3) изменение климата
4) перспективы будущего. 

Мы проанализируем тренды, выявим возможности и проблемы, чтобы создать видение будущего Беларуси, которое будет представлено на Саммите будущего в 2024 году.

📍 Когда: начиная с 19 марта, каждый вторник и среду с 18:30 до 20:00 по Минскому времени
📍 Где: онлайн, с возможностью получения сертификата участия (если ты участвовал_а как минимум в 2 вебинарах и вносишь свой вклад в сессии)

Протоколы безопасности и ссылки на Zoom будут высланы каждый понедельник перед встречей.

Заявки принимаются до 15 марта, но ты можешь присоединиться в любой момент!

👉Зарегистрироваться!

🐦@ComehereMinsk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇪🇺 Стыпендыі, гранты і іншыя магчымасці для адукацыі ў ЕС – даведайцеся больш у Цэнтры дапамогі SALT

Для беларусаў ужо існуе вялікая колькасць магчымасцяў для атрымання адукацыі ў ЕС і ўвесь час з'яўляюцца новыя.

Цэнтр дапамогі SALT кансультуе па розных варыянтах адукацыйных ініцыятыў, не абмяжоўваючыся праграмай EU4Belarus – SALT. Звярнуўшыся ў Цэнтр, вы можаце даведацца:

1️⃣ Якія праграмы, стыпендыі і гранты існуюць у ЕС для беларусаў.
2️⃣ Падрабязнасці аб крытэрах і неабходных дакументах для атрымання стыпендыі альбо гранта.
3️⃣ Адказы на іншыя пытанні аб магчымасцях адукацыі ў ЕС для беларусаў.

👉 Звярнуцца ў Цэнтр дапамогі можна, запоўніўшы форму па спасылцы.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #честныйуниверситет

🐦@ComehereMinsk
Кароткі курс канстытуцыяналізму

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact абвяшчае чарговы набор беларусаў і беларусак для ўдзелу ў анлайн-курсе па самаабмежаванні ўлады ў дзяржаве (канстытуцыяналізм).

Курс складаецца з 10 вэбінараў, якія раскрываюць паняцці: прававая дзяржава, правы чалавека, правасуддзе, парламентарызм, роўнасць і іншыя.

Курс арыентаваны на актывіст_ак беларускай грамадзянскай супольнасці, якія зацікаўленыя ў атрыманні дадатковых ведаў у сферы правоў чалавека і самаабмежавання ўлады.

Калі: сакавік – красавік 2024 года.

Дэдлайн падачы заявак: 22 сакавіка 2024 г. (уключна). Адбор удзельні_ц будзе завершаны не пазней за 26 сакавіка.

Курс бясплатны.
Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна запоўніць анкету.

Свае пытанні і запыты дадатковай  інфармацыі дасылайце на пошту [email protected]

🐦@ComehereMinsk
Бясплатны анлайн-летнік «Палескія рабінзоны і рабінзонкі». Па-беларуску, для беларусаў_ак, пра Беларусь!

Вясна - самы час адправіцца на пошукі прыгод!
Таму запрашаем з намі ў магічнае і кайфовае падарожжа палескіх рабінзонаў і рабінзонак! 🧳🧚‍♂️

Калі? З 25 па 29 сакавіка, анлайн

Чаго чакаць ад летніка?


Шчырай любові да Беларусі, а таксама знаёмстваў з знакамітымі беларусамі і беларускамі, якія змянілі наш свет.

Мы разам давядзем, што беларусы_кі вельмі таленавітая нацыя і нам ёсць кім ганарыцца. Наша краіна багатая не толькі мастакамі_чкамі, музыкамі і літэратарамі_камі, але і навукоўцамі_камі, бізнесоўцамі_камі, вандроўнікамі_цамі і інш.

Таксама пад час летніка удзельнікі змогуць больш даведацца пра родную мову, гісторыю, культуру і мастацтва, стварыць уласныя творчыя праекты па тэме беларускіх "супергерояў" і "супергераінь", ну і проста цікава правесці час у вясёлай кампаніі.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 11-15 год, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.

Заняткі будуць праходзіць у дзвюх зменах (час Менскі):

☀️дзённая змена: 10:30-13:30 - атрадная сустрэча
16:00-16:30 - закрыццё дня (атрадная свечка)
🌙вечаровая змена: 16:30-20:00 - атрадная сустрэча і закрыццё дня

Таксама для ўдзельнікаў_ніц абедзвюх змен праводзяцца факультатывы. Кожны_ая штодзённа можа наведаць па 2 факультатыўных заняткі з 14:00 да 16:00.

Асноўная мова летніка — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін.

📆 Рэгіструйцеся да 20 сакавіка ўключна.
Не пазней за 22 сакавіка, вы атрымаеце ліст з запрашэннем у бацькоўскі чат і чат атрада.

Пабачымся на летніку? 😉

🐦@ComehereMinsk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Калі вы ў Вільнюсе: 19 сакавіка а 18-й «Культурніцкі нетворкінг»!

Запрашаем усіх, хто датычны да арганізацыі культурнага жыцця Вільнюса, на наш Культурніцкі нетворкінг, дзе мы пазнаёмімся, падзелімся ідэямі, чэленджамі, і канешне, падрыхтуем глебу для сумесных праектаў!

У праграме:

• знаёмствы і нетворкінг — мы падрыхтавалі некалькі цікавых метадаў знаёмства
• спікеры — мы запрасілі літоўскіх і беларускіх культдзеячаў
• Open Mic культурніцкіх праектаў — мы хочам каб і вы падзяліліся сваёй ініцыятывай ці праектам.

👉Рэгістрацыя па спасылцы

💰 Уваход вольны, але па жаданні можна пакінуць ўнёсак ў дабрачынную скрыню.

🍾 BYOB — прыносьце з сабой напоі (можна алкагольныя).

🐦@ComehereMinsk
Среди друзей чувствуешь себя одиноко? Боишься критики? Ощущаешь себя “Не таким/-ой”?

ТЕБЕ К НАМ 💚

РОО «Белорусская Ассоциация клубов ЮНЕСКО» проводит набор участников на обучающий курс Путешествие4Life международного проекта Dance4Life 🌏

🔹Офлайн, г. Минск, Машерова 25/3 и ресурсный центр «Ступени»
🔹Дедлайн подачи заявок: 23.03.2024

На четырёх встречах мы:
⁃Научимся формулировать и выражать свое мнение, критически оценивать информацию и быстро включаться в teamwork
⁃Обсудим такие вопросы как «Что такое ВИЧ и что с ним делать?», «Как выстроить свои личные границы и осознавать границы других людей?» итп
-Вручим престижный сертификат Человека Движения
-Предоставим возможность реализовать своё мероприятие 🤩

🗓️ Тренинги будут проходить:
24 марта 14:00-18:00
25 марта 13:00-17:00
30 марта 13:00-17:00
31 марта 14:00-18:00

Регистрация по ссылке: https://forms.gle/1a1pXtFv3B99mqXS8

🐦@ComehereMinsk
2024/06/15 12:37:33
Back to Top
HTML Embed Code: