Telegram Web Link
Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025!

З вялікай павагай і радасцю прадстаўляем вам лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды».

«Сёлета журы адзначыла ажно 18 лаўрэатаў і лаўрэатак — гэта значны лік для прэміі, але ўсё ж толькі невялікая частка тых, хто штодня сваімі ўчынкамі і творчасцю набліжае вольную Беларусь. Мы ведаем і памятаем, што людзей, якія заслугоўваюць прызнання і падтрымкі, значна больш, і зробім усё магчымае, каб яны маглі працягваць сваю працу сёння, каб іх голас не знік у цішыні цэнзуры, замоўчвання ці хуткаплыннага часу. Іх гісторыі адвагі, годнасці і служэння Беларусі мусяць быць належным чынам адзначаныя і ўшанаваныя».Таццяна Нядбай.


15 лістапада
у Гданьску адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».

Прэмія заснавана
Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».
❤‍🔥52
Мы працягваем збор вашых заявак і CV 🥰 Засталося ўсяго некалькі дзён да дэдлайну!

Далучайцеся да нашай мілай кампаніі! Мы шукаем чалавека, які стане часткай нашай каманды на доўгі час і палюбіць нашыя амбітныя планы і задачы.

Праца на поўны працоўны дзень (umowa zlecenia або B2B).
Увядзенне і прыём спраў – лістапад 2025.
Пачатак паўнавартаснай працы – снежань 2025.
Месца: Варшава (неабходнасць прысутнасці ў офісе, графік працы гнуткі, магчымасць гібрыднай працы пры неабходнасці).

Мы абяцаем:
〰️ утульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
〰️ незвычайныя праекты;
〰️ творчы калектыў;
〰️ цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).

👉 Усе падрабязнасці, чаканні, абавязкі і поўнае апісанне вакансіі чытайце тут.

Для таго, каб падаць заяўку, запоўніце, калі ласка, гугл-форму да 25.10.2025. Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе ў канцы кастрычніка.
3
2025/10/21 12:16:43
Back to Top
HTML Embed Code: