Кароткі спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год ☄️
На працягу амаль трыццаці гадоў прэмія імя Алеся Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным голасам часу.
Сёння, у афіцыйны дзень народзінаў Алеся Адамовіча, мы радыя абвясціць кароткі спіс прэміі за 2024 год:
1. «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
2. «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»);
3. «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);
4. «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
5. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» – праваабарончы цэнтр «Вясна»;
6. «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»);
7. «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).
Віншуем фіналістаў! Наперадзе фінальны крок – і мы хутка даведаемся пераможцу або пераможцаў 😊

❤🔥6❤3🔥1
Сёння народзіны адзначае сябра Беларускага ПЭНа Ганна Янкута 🎉
Ганна Янкута – пісьменніца, перакладчыца, даследчыца беларускай і англамоўнай літаратуры. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, абараніла магістэрскую дысертацыю па творчасці Айн Рэнд і кандыдацкую дысертацыю.
Аўтарка кнігі «Час пустазелля», зборніка «Канстытуцыя» – паэтычнага праекта на палях беларускага закона, а таксама твораў для дзяцей, у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег». Цяпер піша нататкі пра беларускія гісторыі ў Аргентыне. Пераклала на беларускую мову творы Джэйн Остэн, Чарльза Дыкенса, Кадзуа Ісігура, Салі Руні, а таксама паэзію Джона Кітса, Эдгара Алана По і іншых вядомых аўтараў. Лаўрэатка прэміі «Дэбют» і прэміі імя Алеся Адамовіча.
Віншуем Ганну з народзінамі! ❤️
🟣 Чытаць эсэ Ганны «Робячыся ўласнай супрацьлегласцю»;
🟡 чытаць фрагменты з кнігі «Канстытуцыя» ў часопісе Taubin;
🟣 слухаць падкаст з Ганнай «Белы верш».
📸 Фота: Аляксандр Драгавоз

❤7
Сёння дзень народзінаў Максіма Знака.
Гэты дзень на 91-м Кангрэсе Міжнароднага ПЭНа пачаўся з «пустога крэсла» для Максіма, прадстаўленага яго сястрой Ірынай Козікавай. Традыцыя ПЭНа «Empty Chairs» («пустыя крэслы») існуе для тых, чый голас не можа, але павінен гучаць.
Максім Знак – адвакат, навуковец, пісьменнік, бард, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях. Ужо 2,5 года Максім утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада, апошні ліст ад яго датуецца 9 лютага 2023 года.
Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Максіма Знака і ўсіх палітычных зняволеных, спынення палітычных рэпрэсій і гвалту ў краіне.
І мы шчыра ўдзячныя нашым калегам з розных куткоў свету за падтрымку, салідарнасць і за віншаванні Максіма Знака з народзінамі! ❤️
〰️ Больш пра Максіма Знака чытайце на нашым сайце.
〰️ Таксама вы можаце спампаваць прынты з Максімам Знакам у падтрымку палітвязняў.
#freeMaksimZnak

❤4💔2
Заносьце ў календары!
Абвяшчаем дату галоўнага свята беларускага слова! Гэта будзе асаблівы дзень, прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры і яе творцам.
Далучайцеся да нас на цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця – 2025!
⏰ Калі: 15 лістапада 2025 года (субота)
📍 Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1)
Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя падзеі, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры.
Уваход на ўсе імпрэзы вольны!
Занатуйце гэтую дату ў сваіх календарах і сачыце за нашымі навінамі. Будзе шмат цікавых сюрпрызаў, пра якія мы раскажам неўзабаве.
З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі!
Прэмія арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў.

❤🔥3❤1👍1
Заснавана прэмія «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве.
Прэмія мае фінансавы характар (некалькі тысяч еўра). Акрамя таго, матэрыялы пра лаўрэатаў/лаўрэатак увойдуць у адмысловы зборнік пад назвай «Голас пакалення свабоды», які будзе апублікаваны Беларускім ПЭНам і партнёрамі ў электроннай форме.
⏳ Дэдлайн падачы заявак: 20 верасня 2025 года.
👉 Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў (кантакты тут).
👀 Усе дэталі і рэгламент прэміі чытайце на сайце.
Прэмія заснавана Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».

❤🔥5🔥2