Telegram Web Link
🎊 Сёння народзіны святкуе сябра Беларускага ПЭНа Сяргей Дубавец!

Сяргей Дубавец – літаратар і журналіст. Нарадзіўся ў Мазыры, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Масон (з 2019 года – Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі).

Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газеце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Быў рэдактарам аддзелу крытыкі часопіса «Нёман», галоўным рэдактарам газет «Наша Ніва» і «Свабода», радыё «Балтыйскія хвалі», аўтар перадач і калонак на Радыё Свабода.

Аўтар шэрагу кніг (з апошніх – «Занзібар» і «Стагодзьдзе НН»). Узнагароджаны медалём Літвы «За адвагу», лаўрэат прэмій Ежы Гедройця і Алеся Адамовіча, «Гліняны Вялес», «Залаты апостраф».

Шчыра віншуем Сяргея Дубаўца з народзінамі! ❤️

🔴 Слухаць падкаст Сяргея «Літаратурныя зацемкі» для сайта Bellit.info;

🟡 Чытаць анкету Сяргея для Беларускага ПЭНа «На спірытычным сеансе Купала дакладна адказаў нам, хто яго забіў. Гэта…»;

🔵 Купіць другое выданне кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду», прымеркаванае да 45-х угодак «Майстроўні».

📸 Фота: Наша Ніва
8🎉1
❤️ Навіны сябраў Беларускага ПЭНа

🍁 У суботу 20 верасня Андрэй Хадановіч выступіць на фэстывалі Znaczenia у польскім Валоміне. А яшчэ ў той дзень можна будзе патэлефанаваць спадару Андрэю на «паэзіяфон» і паслухаць ад яго верш.

🍁 У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, на якім выступяць розныя літаратары, у тым ліку Сцяпан Стурэйка.

🍁 27 верасня ў Берліне з удзелам Вольгі Шпарагі і Яраславы Ананкі адкрыецца выстава беларускай літаратуры.

🍁 У выдавецтве «Skaryna Press» выйшла п’еса Ганны Комар «Body in Progress / Целам сваім…» на англійскай і беларускай мовах.

🍁 Часопіс сучаснай беларускай паэзіі «Taubin» надрукаваў падборку перакладаў Ганны Янкуты «Пяць англійскіх паэтаў ХІХ стагоддзя».

🍁 У выдавецтве Palomar выйшаў пераклад кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча» («Hvad søger du, ulv?») на дацкую мову.

🍁 У берлінскім выдавецтве выйшла двухмоўная кніга вершаў і калажоў Юлі Цімафеевай «Ich zerchneide die Geschichte / Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой / Вершы і калажы».
10❤‍🔥1
У Людзей слова ў турмах канфіскуюцца рукапісы...

Філосаф і эсэіст Уладзімір Мацкевіч, вызвалены 11 верасня разам з іншымі палітзняволенымі, даў сваё першае інтэрв'ю, у якім закрануў важную тэму:

«У некаторых сітуацыях, калі мяне пакідалі ў спакоі, мяне наведвала, скажам гучнымі словамі, натхненне. І мне здаецца, некаторыя старонкі, некаторыя сшыткі, якія я напісаў — адны з лепшых з таго, што я нарабіў у філасофіі, у сваіх даследаваннях. І, на жаль, гэта ўсё ў мяне забралі».


Усё часцей мы даведваемся, што ў Людзей Слова ў турмах канфіскуюцца рукапісы. У тым ліку пра гэта паведамлялі былыя палітзняволеныя Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Ігар Карней і іншыя.

Гэта знішчае частку беларускай культуры. Мы страчваем кнігі, ідэі, словы, якія застануцца ў турмах і, магчыма, ніколі не трапяць да сваіх чытачоў. Гэта парушае права на свабоду слова і свабоду выказвання для людзей за кратамі. На волю павінны выйсці ўсе палітзняволеныя людзі і кнігі.

👉 Пра актуальны стан беларускай кнігі вы можаце даведацца тут.
💔32🥰1
Сабралі для вас творчыя магчымасці ў літаратуры з хуткім дэдлайнам:

🟠 Прэмія «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+.
Дэдлайн: 20 верасня. Падаць заяўку.

🟠 Рэзідэнцыя Text Laboratory ў Фінляндыі для тых, гатовых даследаваць магчымасці тэкставай культуры, дзяліцца практыкамі і працаваць у камандзе.
Дэдлайн: 21 верасня. Падаць заяўку.

🟠 Рэзідэнцыя для пісьменніц і пісьменнікаў, а таксама перакладчыц і перакладчыкаў у Эстоніі.
Дэдлайн: 26 верасня. Падаць заяўку.

🟠 Заканчваецца прыём заявак на конкурс рукапісаў «Экслібрыс» імя Анатоля Клышкі. Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.
Дэдлайн: 1 кастрычніка. Падаць заяўку.
❤‍🔥51
Застаўся адзін дзень, каб падаць заяўку на прэмію «Голас пакалення свабоды»! ☄️

Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў ва ўзросце 60+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве.

Прэмія мае фінансавы характар (некалькі тысяч еўра). Акрамя таго, матэрыялы пра лаўрэатаў/лаўрэатак увойдуць у адмысловы зборнік пад назвай «Голас пакалення свабоды», які будзе апублікаваны Беларускім ПЭНам і партнёрамі ў электроннай форме.

Чакаем вашых заявак! ❤️


Дэдлайн: 20 верасня 2025 года.
👉 Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў (кантакты тут).
👀 Усе дэталі і рэгламент прэміі чытайце на сайце.

Прэмія заснавана Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».
❤‍🔥4
Сёння дзень народзінаў слыннай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай ❤️

Нядасяжнае...

Мая душа аж да краёў паўна
Прыгожай, сьветлай нейкай сілы
І ўсё здаецца ясным, мілым:
І неба сіняе, і хвалі тумана,
Над местам рэдкія, і залатыя клёны,
I стромкіх, тонкіх хвой убор цёмназялёны.
Здаецца, шчасьце дзесь каля мяне, так блізка
Здаецца, я магу узяць яго рукой,
А не магу... Маўляў, як над ракой
Схіляюцца кусты вярбіны нізка, нізка,
А ўсё ня здолеюць напіцца тэй вады,
Што вабіць бедных іх і тыдні, і гады...

1923 г.

Прачытайце наш вялікі матэрыял пра Наталлю Арсенневу з цікавымі аповедамі пра ейныя прыгоды і цёплымі фотаздымкамі з сямейнага архіву.

У гонар Наталлі Арсенневай была заснаваная паэтычная прэмія. Лаўрэатамі і лаўрэаткамі апошніх гадоў сталі Сяргей Прылуцкі, Ганна Шакель, Наста Кудасава, Дар’я Бялькевіч і іншыя. Заахвочваем да чытання найлепшай сучаснай беларускай паэзіі!

Фота: Наталля Арсеннева ў лесе. 1970-я гг. З прыватных архіваў сям’і Арсенневай.
10
Тэрмін падачы заяўкі на прэмію «Голас пакалення свабоды» падоўжаны да 23 верасня!

Калі вы не паспелі падацца, альбо зацягнулі з рашэннем, альбо хацелі адправіць інфармацыю сяброўцы ці сябру ды не адправілі – у вас ёсць яшчэ на гэта цэлы дзень!

Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў ва ўзросце 60+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года і цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве.

Дэдлайн: 23 верасня 2025 года.
👉 Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў (кантакты тут).
👀 Усе дэталі і рэгламент прэміі чытайце на сайце.

Прэмія заснавана Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы».
❤‍🔥4👍1
Абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год

Сёлета журы дапусціла да ўдзелу 41 кнігу (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам), што сведчыць пра высокі ўзровень і разнастайнасць беларускага кніжнага дызайну.

👉 Увесь спіс гартайце тут.

Сябра журы дызайнер Анатоль Лазар падзяліўся сваімі ўражаннямі:

«Сярод заяўленых работ былі такія, што адразу прыцягвалі ўвагу сваім вельмі прадуманым выкананнем і досыць смелымі рашэннямі. І гэтыя дызайны “зрабілі” сёлетнюю прэмію. Тыпаграфіка vs ілюстрацыйнасць, класіка vs нечаканасць. Кнігі без карэньчыка (вось прама пераплёт ззяе), кнігі, дзе назва некуды збягае, і нават вокладкі без назвы…»


Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».
🔥4
Падтрымайце публічную дзейнасць Міколы Дзядка!

Мікола Дзядок – актывіст анархічнага руху Беларусі, пісьменнік, журналіст і блогер, які агулам правёў у турме каля 10 год, двойчы быў прызнаны палітвязнем.

«Пасля раптоўнага і гвалтоўнага вызвалення, апынуўшыся за мяжой, я вырашыў не апускаць рукі. Планую працягваць сваю справу, развіваць ютуб-канал Radix, бо бачу сваёй місіяй супрацьстаяць лукашэнкаўскай і крамлёўскай прапагандзе. Акрамя таго хачу напісаць некалькі кніг аб перажытых гадах у зняволенні і перакласці іх на іншыя мовы, каб у свеце ведалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі і каб мае гады за кратамі не прайшлі дарма.

Кнігі стануць падрабязным сведчаннем пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і калоніях, пра сістэму катаванняў і псіхалагічнага ціску ў дачыненні зняволеных, а таксама аб тым, як палітзняволеныя выжываюць у рэпрэсіўнай сістэме».


👉 Падтрымаць збор.
❤️
Даведацца больш пра Міколу.
3👏1
Сяргей Дубавец на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 😍

🍁 24 верасня
15:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Таксама трансляцыя будзе даступная
на канале Еўрарадыё.

Журы прэміі Гедройця назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінал і змогуць далей змагацца за перамогу.

Еўрарадыё запускае спецпраект, у якім паразмаўляе з аўтарамі і аўтаркамі шорт-ліста пра кнігі-фіналісткі. Першы госць – Сяргей Дубавец!

Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: Наша Ніва
.
8
Абвешчаныя поўныя спісы прэміі Шэрмана за 2023 і 2024 год 💜

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 28 кніг, а ў 2024 – 29 кніг.

👉 Гартайце спісы на нашым сайце.

У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае прыз.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.

Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
❤‍🔥41
👀 Трансляцыя пачалася! Сяргей Дубавец на Еўрарадыё – эфір з фіналістам прэміі Гедройця 😍

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Таксама трансляцыя будзе даступная
на канале Еўрарадыё.

Журы прэміі Гедройця назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінал і змогуць далей змагацца за перамогу. Еўрарадыё запускае спецпраект, у якім паразмаўляе з аўтарамі і аўтаркамі шорт-ліста пра кнігі-фіналісткі. Першы госць – Сяргей Дубавец!

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: Наша Ніва
.
4🔥2
Сёння – дзень народзінаў Алеся Бяляцкага, палітзняволенага, праваабаронцы, літаратуразнаўцы, эсэіста, нобелеўскага лаўрэата і сябра Беларускага ПЭНа.

«Чалавек эпіцэнтра – ён заўсёды быў у віры лёсавызначальных для краіны і грамадства падзей. Ён двойчы свядома выбраў не з’ехаць, а застацца – са сваім народам, у сваёй краіне. Асабістая гісторыя Бяляцкага – летапіс краіны: вехі прыватнага жыцця шчыльна пераплятаюцца з этапамі станаўлення новай Беларусі, пра якую мы марым». – Таццяна Нядбай.


❤️ Мы спадзяёмся на хуткае вызваленне Алеся і заклікаем усімі сіламі змагацца за абарону правоў і свабод у Беларусі.

〰️ Даведацца больш пра Алеся Бяляцкага.
〰️ Набыць кнігу з успамінамі і інтэрв'ю Алеся ці атрымаць кнігу, звязаную з Алесем, за данат ПЦ «Вясна».
〰️ Спампаваць бясплатна і надрукаваць для сябе прынты ў падтрымку Алеся.
〰️ Далучыцца да акцый салідарнасці ў Цюрыху ці Варшаве.
〰️ Падтрымаць палітзняволеных любым даступным для вас спосабам – зрабіць свой унёсак у справу жыцця Алеся Бяляцкага.

Фота: Siarhei Gryc
❤‍🔥7
Дзве магчымасці для перакладчыц і перакладчыкаў

🍀 Фонд S. Fischer з 2007 года прысуджае стыпендыі «Schritte» перакладчыкам і перакладчыцам нямецкамоўнай літаратуры з Беларусі, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Цяпер абвешчаныя чатыры месячныя рэзідэнцыйныя стыпендыі ў Літаратурным калегіюме Берліна (LCB) памерам па 2 500 еўра і дзве працоўныя стыпендыі ў памеры 2 000 еўра, якія не прывязаныя да паездкі ў Берлін.
Дэдлайн: 20 кастрычніка.
Падаць заяўку.

🍀 Польскі Інстытут Кнігі абвяшчае пачатак прыёму заявак у Калегіум Перакладчыкаў 2026 – рэзідэнцыйную праграму, скіраваную да перакладчыкаў і перакладчыц польскай літаратуры. Пражыванне ў Кракаве або Варшаве.
Мінімальны тэрмін рэзідэнцыі: 21 дзень.
Максімальны тэрмін: 30 дзён (у выключных выпадках — да 90 дзён, са згоды дырэктара Інстытута).
Дэдлайн: 19 кастрычніка.
Падаць заяўку.
2👍2
Навіны сябраў Беларускага ПЭНа 🎈

🩵 Ева Вежнавец сустрэнецца з чытачамі ў Любліне. Сустрэча на польскай мове. 28 верасня, 13:00, Цэнтр культуры ў Любліне, Польшча.

🩵 «Прастора польскай культуры» выпусціла фільм пра паэтку Марыю Паўлікоўскую-Яснажэўскую, у які ўвайшлі пераклады яе вершаў на беларускую, зробленыя Ганнай Янкутай. Чытае вершы яшчэ адна сябра Беларускага ПЭНа Дар'я Бялькевіч разам з Настай Кудасавай і Ганнай Шакель.

🩵 Кніга «Autoportret w postaci pestki awokado» («Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада») Юлі Цімафеевай у перакладзе Богдана Задуры трапіла ў фіналісты польскай прэміі «Nagroda Ossolineum za Przekład Poetycki 2025».

🩵 PRADMOVA абвясціла праграму імпрэз у Вільні (10–12 кастрычніка) і Празе (24–26 кастрычніка). Там можна будзе сустрэцца са Змітром Бартосікам, Сяргеем Шупам, Ганнай Янкутай, Максімам Жбанковым, Змітром Вішнёвым, Дзмітрыем Строцавым, Сяргеем Дубаўцом, Андрэем Хадановічам, Сяргеем Навумчыкам, Артурам Камароўскім, Аляксандрам Лукашуком і іншымі.
8
2025/10/21 12:46:12
Back to Top
HTML Embed Code: