Учора Беларускі ПЭН атрымаў прэмію Hiroshima Foundation for Peace and Culture.

Гэта адна з самых паважаных міжнародных узнагарод у галіне міратворчасці праз культуру.

З прамовы Таццяны Нядбай падчас цырымоніі ўручэння прэміі:

«Для нас гэта не проста ўзнагарода. Гэта – знак салідарнасці і веры ў слова, якое ратуе і зберагае чалавечую годнасць.

Беларусь мае сваю Хірасіму – культурную і чалавечую.

У беларускай гісторыі ёсць вельмі няшмат і нядоўгіх перыядаў, калі мы мелі дзяржаву, якая прыхільна ставілася да нашай культуры.

Але 2020 год стаў яшчэ адной трагічнай кропкай, калі беларусы абурыліся гвалтам, несправядлівасцю і хлуснёй, а рэжым у адказ запусціў кола рэпрэсій, катаванняў, цэнзуры, турмаў і выгнання.
Сёння мы сведчым, што беларуская культура не мае сваёй дзяржавы, якая б ёй апекавалася, абараняла, развівала.

І разам з тым – наша культура, наша слова, наша мова жыве – насуперак знішчэнню».


❤️ Мы шчыра дзякуем Фонду Хірасімы імя Эдзіты і Іры Морыс, а таксама Шведскаму ПЭНу!
❤‍🔥9
Шорт-ліст прэміі Гедройця: Югася Каляда

Працягваем знаёмства з прэтэндэнтамі і прэтэндэнткамі на перамогу!

Югася Каляда – пісьменніца і паэтка. У кароткі спіс прэміі Гедройця ўвайшла яе кніга «Перамена месцаў» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»). Падрабязней чытайце ў картках👆

👀 Эфір Еўрарадыё з Югасяй.

15 лістапада ў Гданьску адбудзецца аўтарская сустрэча з Югасяй Калядой. Калі ў вас ёсць пытанні пра кнігі, творчы працэс, літаратурныя тэмы да Югасі ці іншых шорт-лістараў – пакіньце іх у гугл-форме. Мы агучым іх падчас размоў.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча
6
Рэцэнзіі на шорт-ліст: «Люстэрка з пырскамі зубной пасты».

Публікуем рэцэнзію сябра журы прэміі Гедройця Андрэя Хадановіча на кнігу «Перамена месцаў» Югасі Каляды (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).

«Гэта не дзве жанчыны ў цягніку Мінск – Гомель цудоўным чынам памяняліся целамі ды ролямі, гэта – не менш цудоўным чынам – спрабуе нараджацца нашае грамадства, адчайна выбудоўваючы гарызантальныя сувязі між беларусамі і, вядома ж, беларускамі».


👉 Чытаць рэцэнзію.

👀 Глядзець эфір з Югасяй на Еўрарадыё
🤔 Задаць аўтарцы пытанне

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
7🔥1
2025/10/18 07:06:11
Back to Top
HTML Embed Code: