Telegram Web Link
❤️Вялікая перамога для аднаго беларуса і для нас усіх!

‼️Адзін з нашых беларускіх уцекачоў атрымаў станоўчае рашэнне па апеляцыі супраць дэпартацыі паводле Дублінскага рэгламенту.

Пасля гадоў мытарстваў, дзясяткаў інстанцый, судоў, у пошуках прытулку ў розных краінах, ён нарэшце зможа застацца ў Італіі і жыць тут у бяспецы.

Гэта стала магчыма праз супольную і няспынную працу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і юрысткі «Прававой ініцыятывы» Крысціны Рыхтар.

Асобу, пра якую ідзе гаворка, маглі дэпартаваць у Літву, а адтуль — у Беларусь з адчыненымі дзвярыма ў турму. Цяпер гэтай пагрозы няма.

Наперадзе камісія, дзе трэба будзе адстойваць права на статус бежанца. Але вельмі важны крок у гэтым накірунку ўжо зроблены. Спадзяёмся, што хутка беларус атрымае доўгачаканы статус, які ён запрасіў яшчэ ў 2020 годзе.

📢 Калі вы ці вашыя блізкія сутыкаецеся з праблемамі легалізацыі, патрэбна дапамога, парада ці падтрымка — мы гатовыя вас падтрымаць. Сярод іншага мы прапануем:

— кансультацыі па легалізацыі і пытаннях прытулку;
— суправаджэнне юрыстаў і адвакатаў;
— напісанне рэкамендацыйных лістоў;
— зносіны з афіцыйнымі структурамі.

Не заставайцеся сам-насам са сваімі праблемамі!
5👍3
Што будзе чакаць удзельнікаў IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету? Апошнія навіны!

23–25 траўня ў Варшаве адбудзецца галоўная падзея для беларускай дыяспары — IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.

Мы абнавілі праграму: цяпер падрабязнасці пра сайд-івэнты 23 траўня і асноўны дзень 24 траўня можна пабачыць па спасылцы.

У першы дзень:
круглы стол пра культурную дыпламатыю;
прэзентацыя даклада пра ўдзел рэжыму ў вайне ва Украіне;
размова пра фінансаванне культурных ініцыятываў;
сустрэча з Народнымі амбасадамі.

Усе падзеі адкрытыя для ўсіх жадаючых — рэгістрацыя не патрэбная!

У асноўны дзень, 24 траўня — адкрыццё Канферэнцыі з удзелам Святланы Ціханоўскай, праца ў групах, майстар-класы, фандрайзінг-сесія і Q&A з палітыкамі.

Калі вы хочаце паўдзельнічаць у канферэнцыі — зарэгіструйцеся праз гэтую спасылку.
Пакінуць свае прапановы і пытанні, каб разглядзець іх падчас Канферэнцыі можна тут.

Да сустрэчы ў Варшаве!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5👏21
🇦🇹 80-годдзе вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Маўтхаўзен

Вельмі важна памятаць трагедыі мінулага, каб падобнае больш ніколі не паўтарылася. Канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен — гэта сімвал нечалавечых пакут і жорсткасці, але таксама і напамін пра мужнасць тых, хто змагаўся і выжыў.

11 траўня 2025 года дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі на чале з Паўлам Латушка, намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ, прыняла ўдзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення лагера.

Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнка не былі запрошаны да ўдзелу — Еўропа выразна аддзяляе тых, хто змагаецца за свабоду, ад тых, хто  парушае асноўныя правы чалавека.

Беларуская дэлегацыя ўсклала вянкі ў памяць ахвярам нацызму, а таксама каля мемарыяльнай шыльды, прысвечанай загінулым дачкам і сынам Беларусі — тым, хто быў знішчаны за сваю годнасць, ідэнтычнасць і волю да супраціву. Гэта быў жэст шанавання і сведчанне нашай прыхільнасці праўдзе і справядлівасці.

Як паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова, якая таксама ўваходзіла ў склад дэлегацыі: "Памяць — гэта адказнасць, а яе захаванне — гэта крок да свабоднай будучыні".

Падчас мерапрыемства таксама адбыліся размовы з прадстаўнікамі Украіны, падцвердзіўшы важнасць сумеснага супраціву сучасным агрэсарам.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
3👍2
✔️Гэта была важная сустрэча з прэзідэнтам Рэгіянальнага савета П’емонта

Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, расказала Davide Nicco пра сітуацыю ў Беларусі, пра рэпрэсіі, якія працягваюцца, і пра неабходнасць падтрымліваць беларусаў у выгнанні.

Абмеркавалі тое, як важна звяртаць увагу на тое, што адбываецца зусім недалёка ад Італіі, не забывацца на гэта, і наколькі важліва гаварыць пра Беларусь — пра змаганне за дэмакратыю і правы чалавека.

Падчас размовы абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва і вызначылі бліжэйшыя мэты сумеснай дзейнасці. Дзякуем за адкрытасць і гатоўнасць падтрымліваць беларусаў.

Беларусь будзе вольнай!
👍112🔥2
❤️ З глыбокай удзячнасцю!

11 мая ў Эдынбургу прайшоў паказ фільма «7 сімптомаў Беларускасці». Гэта фантасмагарычная гісторыя пра тое, што Беларусь — краіна вялікай глыбіні, прыгажосці, смеласці і каштоўная частка Еўропы. У якасці спецыяльнага госця на мерапрыемстве быў Джордж Фокс, "хросны" палітвязня Сцяпана Латыпава.

Выказваем асаблівую падзяку арганізатарам мерапрыемства — Libereco на чале з Кенам МакБейнам і Народнаму консульству Беларусі ў Шатландыі на чале з Ірынай МакЛейн. Ваша адданасць і падтрымка беларускай справы натхняе і дае надзею!

Усе сабраныя сродкі пераведзены на збор у падтрымку людзей з інваліднасцю, што ладзіць наш фонд. Вы таксама можаце далучыцца!

Такія падзеі — яскравы доказ таго, што салідарнасць беларусаў і нашых сяброў не мае межаў. Мы бачым, як у розных краінах людзі яднаюцца, каб падтрымаць Беларусь і яе грамадзян. Кожны з вас можа стаць часткай гэтай важнай справы — далучайцеся да нашых ініцыятыў, не заставайцеся ўбаку!

Разам мы зможам зрабіць больш.
4👍2😁1
🇦🇹 Добрыя навіны з Ціролю

"Часам здаецца, што ўвесь свет ужо ведае пра Беларусь, пра 2020 год, пра нашы выклікі і барацьбу, пра складанасці ў эміграцыі. Мы самі круцімся ў гэтым штодня — і забываем, што па-за межамі нашай бурбалкі інфармацыя не распаўсюджваецца сама сабой. Заўсёды ёсць нейкія чыноўнікі, якія ніколі пра гэта не чулі, або тыя, хто ўжо забыў, а камусьці падаецца, што "ўсё ўжо даўно заціхла".

Менавіта таму прыходзіцца заўсёды працаваць з інфармаваннем. Амаль кожны новы запыт па легалізацыі да
Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі — новы, унікальны кейс. Часам дастаткова проста разабрацца ў заканадаўчых нюансах, паказаць магчымыя шляхі — і адразу становіцца зразумела, як рухацца далей. А бывае, што патрэбна сабраць цэлае дасье, падрыхтаваць звароты, інфармацыйнае суправаджэнне.

І кожны вырашаны запыт гэта прэцэдэнт, на які можна апірацца ў наступных выпадках. І вось цяпер яшчэ адзін рэгіён Аўстрыі — Ціроль стаў крышачку бліжэй да разумення беларускай сітуацыі. Гэтым разам справу атрымалася вырашыць амаль бяз болю, але ж гэта толькі першы крок. Цяпер і там ведаюць пра нас. Ведаюць, што бываюць нестандартныя сітуацыі, і што для іх таксама існуюць рашэнні.

І кожны раз я захапляюся: беларусы амаль не чакаюць цудаў, яны гатовыя да канца вырашаць свае пытанні самастойна, паслядоўна і ўпарта. Менавіта з такімі людзьмі мы абавязкова пераможам🤍❤️🤍"


Анастасія Свіркова, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍54
Монтекасіна. Памяць, што аб’ядноўвае нас.

Сёння Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, ўсклала вянок на польскіх вайсковых могілках у Монтекасіна. Як прадстаўніцу дэмакратычнай супольнасці Беларусі яе запрасіла Амбасада Польшчы ў Італіі .

Разам з амбасадарам Польшчы мы ўшанавалі памяць жаўнераў 2-га Польскага корпуса, якія загінулі падчас вызвалення Італіі ад нацысцкай акупацыі. У шэрагах гэтага корпуса змагаліся і беларусы — многія трапілі туды пасля савецкіх рэпрэсій і высылак.

Удзельнічаць у гэтай цырымоніі — значыць, засведчыць, што Беларусь была і застаецца часткай еўрапейскай гісторыі. Сёння, як і тады, беларусы змагаюцца за сваю свабоду — на баку праўды, справядлівасці і чалавечай годнасці.
👍4🔥1
🇸🇪 У самым сэрцы Стакгольма ўшанавалі памяць палітвязняў Беларусі

21 траўня Народная амбасада Беларусі ў Швецыі сумесна з беларускай дыяспарай правяла акцыю салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Месцам для акцыі быў абраны мост паміж будынкам Рыксдага (парламента Швецыі) і каралеўскім палацам — адзін з самых сімвалічных і праходных пунктаў у цэнтры шведскай сталіцы.

На агароджы моста былі развешаныя мяккія цацкі — кожная з іх уяўляла асобу, якая сёння знаходзіцца за кратамі ў Беларусі па палітычных матывах. На кожным мішцы — інфармацыя пра канкрэтнага палітвязня: ягонае імя, фота і кароткае апісанне справы.

Асаблівая ўвага была нададзена Вітольду Ашурку, які загінуў у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі. Менавіта дата яго смерці — 21 траўня — і стала Днём салідарнасці з палітвязнямі, абвешчаным Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Вітольд стаў першым палітвязнем новай хвалі рэпрэсій, які памёр у зняволенні. З таго часу, паводле звестак праваабаронцаў, у турмах Беларусі загінулі яшчэ як мінімум сямёра чалавек.

Шматлікія шведскія палітыкі, якія праходзілі побач на шляху з парламента, падыходзілі да нас, чыталі гісторыі пра беларускіх вязняў і выказвалі словы падтрымкі і салідарнасці.

Арганізатары дзякуюць усім, хто далучыўся, і заклікаюць міжнародную супольнасць працягваць ціск на рэжым у Беларусі дзеля вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

#палітвязні

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
11👍2😢1
Дзень салідарнасьці з палітзняволенымі

Мы і ня ведалі, што нам спатрэбіцца такі адмысловы дзень.

21 траўня

Ніхто з нашых добрых і сумленных палітзняволеных не плянаваў губляць свабоду. Кожны вінны толькі ў тым, што жадаў палепшыць жыццё беларусаў у Беларусі. І толькі праз гэта кінуты за краты.

Іх ня чутна і ня бачна цяпер. Але ж мы на свабодзе. Гэта наша справа распавесьці на ўвесь сьвет, аб іх і аб тым, што адбываецца з імі за кратамі. Бо калі моўчкі чакаць, то такая брыдота будзе заўжды. Бо калі даруем, забудзем - ахвяраў стане больш.

Пішыце лісты палітзняволеным, ахвяруйце па магчымасьцям на падтрымку сямей і для дзетак, што зараз без бацькоў праз здзекі ўладаў. Падтрымлівайце адно аднаго.

Беражыце сябе
Жыве Беларусь!
💔51😢1🙏1
Што вас чакае на канферэнцыі дыяспараў у Варшаве?

З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету
— пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.

У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі не толькі панэльныя дыскусіі, але і праграму сайд-івэнтаў.

📌 23 траўня вас чакае шэраг адкрытых да наведвання падзеяў:
Прэзентацыя даклада аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны — яго прэзентуюць прадстаўнікі BELPOL Мацвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар.
Круглы стол пра культурніцкую дыпламатыю з Лізаветай Дубінка-Гушчай, Ірынай МакЛейн, Сяргеем Будкіным, Франакам Вячоркам; мадэратарка — Аліна Герашчанка.
Дыскусія пра фінансаванне культурніцкіх ініцыятываў пры ўдзеле Цімоха Акудовіча, Сяргея Будкіна.
Сустрэча з Народнымі амбасадамі, дзе выступяць Міхаіл Рубін, Аляксандра Мамаева, Юлія Юхно, Дзмітрый Васерман, Ірына МакЛейн.
Сайд-івэнт «Масты без межаў» — воркшоп для супрацоўніцтва паміж беларускай моладдзю, дыяспарай і краінамі ЕС.

📌 24 траўня — асноўны дзень канферэнцыі, прысвечаны ключавым тэмам, якія сёння хвалююць дыяспару:
Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць і падтрымка палітвязняў і сем’яў загінулых добраахвотнікаў;
Праца ў групах: легалізацыя, культура, развіццё дыяспары;
Фандрайзінг-сесія;
Пазітыўныя прыклады дыяспаральных суполак;
Бліц-пытанні палітыкам.

Сярод удзельнікаў — Міхаіл Рубін, Вольга Зазулінская, Арцём Ледоўскі, Ірына МакЛейн, Аляксандра Мамаева, Насця Свіркова, Марыя Яфімава, Юлія Юхно, Віталь Гаўрук, Алесь Маісеенка, Алег Кулеша, Антоніна Канавалава, Андрэй Стрыжак, спікер ад беларускіх добраахвотнікаў.

⭕️У канферэнцыі возьме ўдзел і лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская, якая адкрые мерапрыемства, а таксама будзе прысутнічаць на шэрагу дыскусіяў.

Да дыяспаральнай канферэнцыі 24 траўня будзе магчымасць падключыцца з любой кропкі свету праз Zoom. Калі ласка, калі вы жадаеце далучыцца да івэнту анлайн — зарэгіструйцеся праз нашу форму для ўдзелу.

Чакаем вас 23–25 траўня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
❤️ Народныя амбасады Беларусі запрашаюць на сустрэчу

У межах IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе с 23 па 25 траўня у Варшаве, адбудзецца нефармальная сустрэча з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі Народных амбасадаў Беларусі.

Падчас сустрэчы мы раскажам больш падрабязна пра нашу дзейнасць, падзелімся асабістым досведам па вырашэнню праблем беларусаў і беларусак у розных краінах, а таксама распавядзем і пра магчымасці супрацы.

Далучыцца, паслухаць ці паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі.

Запрашаем на сустрэчу з намі!

📆 23 траўня
🕒 15:00
📍 Канферэнц-зала Sala Lustrzana, 1 паверх, Pałac Staszica, Nowy Świat 72, Warszawa

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
2025/10/24 05:46:23
Back to Top
HTML Embed Code: