Telegram Web Link
Да каго звярнуцца і дзе шукаць дапамогу беларусам за мяжой? ЧАСТКА 1

Офісы, Місіі дэмакратычных сілаў і Народныя амбасады — хто гэта, чым дапамагаюць і як звязацца?

*а таксама шляхі, як зрабіць свой унёсак і далучыцца да працы!
👍63
У Рыме адкрылася інфармацыйная выстава «Польская салідарнасць: падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі».

Выставу падрыхтаваў Беларускі Дом у Варшаве ў партнёрстве з Амбасадай Польшчы ў Італіі і з ўдзелам нас, Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.

Пра што экспазіцыя? Пра салідарнасць і падтрымку, што Польшча аказвае беларускаму грамадзянскаму руху і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі.

🎙 Падчас адкрыцця Юлія Юхно расказала пра ініцыятыву Народных амбасад і нашу дзейнасць: пра гуманітарныя і сацыяльныя праекты, падтрымку беларусаў і сяброў Беларусі. Яна падкрэсліла як важна быць голасам Беларусі і трымаць павестку нашай краіны на парадку дня.

🙏 Дзякуй Рышарду Шнэпфу, Амбасадару Польшчы ў Італіі, камандзе амбасады, Беларускаму Дому і ўсім, хто ўзяў удзел у мерапрыемстве.

Мы працягваем працу ў сферы публічнай дыпламатыі, каб беларуская тэма заставалася ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці.
👍10
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн прыняла ўдзел у сустрэчы з дэпутатамі шатландскага парламенту

Падчас сустрэчы, арганізаванай Libereco і Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі, дэпутаты азнаёміліся з дасланым на гэтым тыдні ва УЕФА лістом, у якім гаворыцца аб тым, што Беларусь, таксама як і раней Расея, павінна быць адхілена ад удзелу ў міжнародных футбольных спаборніцтвах.

Таксама дэпутаты абмеркавалі пытанні транснацыянальных рэпрэсіяў, з якімі сутыкаюцца беларусы ва ўсім свеце, і сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, у тым ліку людзей, якія былі выдвараныя з краіны.

Напярэдадні футбольнага матчу паміж зборнымі Шатландыі і Беларусі дэпутаты падпісалі футболкі для братоў палітвязняў-антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія. Таксама падчас самой гульні на нацыянальным стадыёне Шатландыі прайшла акцыя пратэсту.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
8👍4
🇩🇪 20–21 кастрычніка ў Берліне адбыўся штогадовы Belarus Future Forum

У дыскусіі пра еўрапейскую стратэгію ў дачыненні да Беларусі ўдзельнічала прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева. Яна падкрэсліла неабходнасць падтрымкі беларусаў за мяжой і адзначыла:

«Тры галоўныя патрэбы беларусаў у выгнанні — гэта легалізацыя, мабільнасць і бяспека.

Без дзейнага пашпарта, які немагчыма атрымаць за мяжой, а вяртанне ў Беларусь небяспечнае, беларусы губляюць легальны статус у краінах ЕС, вымушаны выязджаць у небяспечныя краіны, дзе сутыкаюцца з рызыкай экстрадыцыі або дэпартацыі».


Падчас сустрэч з прадстаўнікамі МУС і МЗС Германіі звярталася ўвага на праблемы з атрыманнем пашпартоў замежніка, а таксама на неабходнасць публічнага рашэння — інструкцыі, даступнай для беларускай дыяспары і размешчанай на сайтах міграцыйных і знешнепалітычных устаноў. Таксама была агучаная прапанова стварыць механізм рэгулярных міжміністэрскіх сустрэч або пастаянных рабочых груп.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍5👏1
🇦🇹 Plattform Menschenrechte Salzburg i Amnesty International арганізавалі мерапрыемства, прысвечанае пяцігоддзю затрымання Марыі Калеснікавай

Падчас мерапрыемства, якое прайшло на гэтым тыдні ў Зальцбургу, адбыўся паказ сола-спектаклю «Сonnection» Марыны Якубовіч, у якім яна «вымярае адзіночную камеру, у якой Марыя Калеснікава правяла столькі часу, чатырма крокамі. Паніка распаўсюджваецца разам з холадам і адчаем ад адсутнасці апоры ног на голых сценах — пакуль мелодыя не пранікае скрозь сцяну, і зняволеная не спявае, крычыць, каб адчуць пачуццё еднасці ўнутры».

Пасля паказу адбылася панэльная дыскусія.

«У зале была такая даверлівая атмасфера, што адказы атрымліваліся вельмі шчырымі, з душы пра мову і месца, якое чакае нас у Беларусі, пра праблемы легалізацыі беларусаў у Аўстрыі. Пагаварылі пра палітзняволеных і каму пішуцца лісты, пра статус інкамунікада, пра вайну, пра папулізм у палітыцы, пра маршы ў 2020 годзе і пра ўсіх нас цяпер. Аўдыторыя была вельмі ўключаная і ўважлівая - дзякуй кожнаму і кожнай, хто прыйшоў і ўдзельнічаў у дыскусіі» — падзялілася сваімі ўражаннямі прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
6👍3
🎊Калядным цудам — быць!

Нам аж карцела хутчэй даць гэтую навіну: асацыяцыя “Талака” і Народная амбасада Беларусі ў Італіі працягваюць традыцыю дарыць падарункі дзецям, што растуць у рэпрэсаваных сем'ях!

Мінулыя акцыі прайшлі паспяхова, і ў гэтым годзе мы наважыліся зрабіць тое самае. У гэтым нам таксама дапамогуць італьянскія сем'і.

Прыярытэт: сем'і, што пацярпелі праз рэпрэсіі, але не маюць статуса палітзняволенага.

Больш падрабязна пра ініцыятыву і ўмовы — у форме для запаўнення.

📢 Хочаце стаць дарыцелем і падтрымаць дзетак з рэпрэсаваных сем'яў ці прапанаваць італьянскім знаёмым? Пераходзьце па спасылцы — там форма на італьянскай мове.

Няма нічога больш дарагога, чым усмешкі нашых дзетак.
👍1
2025/10/28 04:03:45
Back to Top
HTML Embed Code: