Telegram Web Link
Рэгістрацыя на Канферэнцыю «Новая Беларусь» ужо адкрытая!

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да адной з найважнейшых падзей году – платформы адкрытага дыялогу, дзе фарміруецца бачанне будучыні Беларусі.

У Канферэнцыі традыцыйна прымуць удзел кіраўніца, прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета, якія адкажуць на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц, падзеляцца вынікамі працы, абмяркуюць праблемы і шляхі да вольнай і дэмакратычнай краіны.

📍 Дзе і калі
Канферэнцыя адбудзецца 9–10 жніўня ў Варшаве. У гэтыя два дні ўдзельнікі сустрэнуцца асабіста, каб адкрыта абмеркаваць набалелыя пытанні, падвесці вынікі пяці гадоў пасля 2020-га і вызначыць стратэгію да 2030 года.

🗂 Што вас чакае
– Форум наспелых пытанняў
– Прэзентацыя дзейных ініцыятыў
– Нэтворкінг і жывая камунікацыя з палітыкамі, аналітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі медыя
– Эмацыйная і прафесійная падтрымка
– Пошук ідэй і рашэнняў для рэальных дзеянняў

🤝 Як стаць удзельнікам
Калі вы хочаце асабіста прыехаць у Варшаву і стаць часткай гэтай падзеі, запоўніце форму для ўдзельнікаў па спасылцы ніжэй. Звярніце ўвагу, што запаўненне формы не гарантуе ўдзелу – усе заяўкі будуць разглядацца Аргкамітэтам індывідуальна. Афіцыйны адказ вы атрымаеце да 20 ліпеня.

📩 Форма для ўдзельнікаў

🎤 Журналісты і медыя
Для прадстаўнікоў СМІ прадугледжана асобная рэгістрацыя і акрэдытацыя. Калі вы плануеце асвятляць Канферэнцыю, скарыстайцеся асобнай формай:

📄 Форма для медыя

⚠️ Важна
Будзьце ўважлівыя і правярайце адрас адпраўніка ўсіх лістоў пра ўдзел: афіцыйны адрас электроннай пошты Канферэнцыі – [email protected]. Не адказвайце на паведамленні з падазроных або падобных адрасоў – беларускі рэжым можа спрабаваць выкарыстаць правакацыі і фальшывыя кантакты.

Далучайцеся, каб стаць часткай адкрытага дыялогу і разам вызначыць, якой будзе Новая Беларусь.

@CabinetBelarus
👍5👎1
Прэзэнтацыя інструмэнту для вырашэньня легалізацыйных праблемаў беларусаў на Камітэце па міграцыі ПАРЭ

Аляксандра Мамаева, кіраўніца дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЭ, выступіла на Камітэце па міграцыі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы і прадставіла ІТ-інструмэнт для імплемэнтацыі Люксэмбурскіх рашэньняў — канкрэтных рэкамэндацыяў, скіраваных на вырашэньне праблемаў беларусаў у выгнаньні.

Люксэмбурскія рашэньні — гэта вынік сыстэмнай супольнай працы, што пачалася з дакладу Паля Галя, працягнулася рэзалюцыяй ПАРЭ “Specific Issues Faced by Belarusians in Exile” і канфэрэнцыяй у Люксэмбургу, дзе эўрапейскія палітыкі, парлямэнтары і беларускія экспэрты выпрацавалі практычныя падыходы да вырашэньня канкрэтных праблемаў беларусаў у выгнаньні. Гэтыя прапановы былі сфармуляваныя ў выглядзе брашуры і рэкамэндаваныя Парлямэнцкай Асамблеяй для рэалізацыі.

Наступны крок — пераход ад прынцыпаў да практыкі. Народныя амбасады Беларусі разам з ПАРЭ працуюць над стварэньнем вэб-плятформы, якая стане інструмэнтам для імплемэнтацыі Люксэмбурскіх рашэньняў. На плятформе будзе даступная інфармацыя пра сытуацыю ў розных краінах, праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы (атрыманьне пашпарта замежніка, прызнаньне пратэрмінаваных дакумэнтаў, міжнародная абарона, даведкі, стыль дакумэнтаў і інш.), а таксама інфармацыя пра заканадаўства краінаў і практычныя рэкамэндацыі на падставе досьведу мясцовых праваабаронцаў, дыяспары і праведзеных адвокацыйных кампаніяў. Гэта дазволіць выяўляць эфэктыўныя падыходы і адсочваць, як мяняецца сытуацыя з цягам часу.

Гэты інструмэнт будзе карысны для беларусаў, каб разумець сытуацыю ў краіне, для Эўрапейскай камісіі, якая гатовая выпрацаваць рэкамэндацыі для краінаў і нацыянальных парлямэнтаў, а таксама для Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў, бо многія праблемы беларусаў у выгнаньні, асабліва ў фэдэратыўных краінах, такіх як Нямеччына або Аўстрыя, вырашаюцца менавіта на мясцовым узроўні.

Інструмэнт імплемэнтацыі быў таксама прадстаўлены Кантактнай групе «Беларусь — Рада Эўропы» і прапанаваны для ўключэньня ў плян дзеяньняў Рады Эўропы на 2026–2027 гады.

Падчас выступу Аляксандра Мамаева заклікала краіны-чальцы Рады Эўропы падтрымаць стварэньне гэтага інструмэнту, а таксама падтрымаць працу Кантактнай групы і фінансаваньне пляну дзеяньняў, каб Люксэмбурскія рашэньні сталі рэальнасьцю, а праблемы беларусаў у выгнаньні — вырашаліся на практыцы.

https://edoc.coe.int/en/human-rights/11980-the-luxembourg-solutions-outcomes-and-perspectives.html
👍8🔥2
🫂 Нагадаем, што мы заўсёды гатовыя дапамагчы вам!

Калі ласка, звяртайцеся, калі вам:

📍трэба падацца на міжнародную абарону і вы маеце патрэбу ў кансультацыі;
📍як мага хутчэй трапіць у квэстуру і выбраць даты для падачы — мы можам паспрыяць, калі гэта будзе магчыма;
📍трэба частковае ці поўнае суправаджэнне ў працэсе атрымання ўцякацтва;
📍скласці апеляцыю ці знайсці адваката;
📍зрэшты, мы такія харошыя, што паспрабуем дапамагчы і ў іншых пытаннях!😁

Проста нагадаем, што ў нас наконт гэтага ўсяго ёсць харошы пост.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды👇
🔺[email protected]
👍4
Рэжым Лукашэнкі абвясціў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі так званай «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі:

Сусветная практыка сведчыць, што галоўнай рысай «тэрарыстычнай дзейнасці» з’яўляюцца акты, накіраваныя на запалохванне насельніцтва дзеля дасягнення сваіх палітычных, рэлігійных і іншых мэт. Таму вельмі дзіўна выглядае прызнанне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй з боку рэжыму, які на працягу 5 гадоў тэрарызуе сваіх грамадзян як у Беларусі, так і за яе межамі, здзейсніў акт паветранага пірацтва, абвінавачваецца ў трансгранічных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, стаў саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны.

Гэтае рашэнне не мае прававых падстаў, супярэчыць міжнародным нормам і з’яўляецца чарговым актам палітычнага пераследу і прапаганды, скіраваным на дыскрэдытацыю дэмакратычных сіл, якія адстойваюць правы беларускага народа на свабоду і дэмакратыю.

Аб’яўленне Кабінета «тэрарыстычнай арганізацыяй» – гэта спроба запалохвання ўсіх грамадзян, якія падтрымліваюць змаганне за свабоду. Гэта паказчык страху нелегітымнага рэжыму перад альтэрнатыўнымі інстытутамі беларускай супольнасці. Гэта працяг лініі эскалацыі грамадска-палітычнага канфлікту і паглыбленне ўзроўню грамадскага супрацьстаяння.

Мы працягнем сваю дзейнасць па ахове суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, па абароне нацыянальных інтарэсаў. Ніякія шантаж і пагрозы з боку нелегітымнага рэжыму не паўплываюць ні на нашу рашучасць, ні на салідарнасць нашых партнёраў, якія падтрымліваюць барацьбу за незалежную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь.

Вільня-Варшава, 9 ліпеня 2025

@CabinetBelarus
👍4👏4🍾4😁2💯1
11 ліпеня - дзень, калі два гады таму ў турэмных мурах загінуў мастак і палітвязень Алесь Пушкін. Ён маляваў свабоду і змагаўся да апошняга подыху.

Каб захаваць яго голас і памяць, беларуская дыяспара ў Балгарыі разам з Народнай амбасадай Беларусі ў Балгарыі прапануюць назваць завулак побач з амбасадай рэжыму ў Сафіі ў гонар Алеся Пушкіна.

✍️ Падпішыце петыцыю і падзяліцеся ёй з сябрамі і сяброўкамі - так мы зробім унёсак у тое, каб імя Алеся гучала гучней за прапаганду рэжыму.

🔗 https://chng.it/sGN5m89LfG

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
🙏3😢1💔1
«Павінен быць “гібрыдны фармат”: ціснем – і потым размаўляем»

У інтэрв’ю для «Еўрарадыё» Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, адказала на пытанні пра тое, дзякуючы каму і чаму сёння з турмаў выходзяць палітвязні, ці варта весці перамовы з рэжымам і ці можа нехта адзін лічыць гэта сваёй асабістай заслугай.

📌 «Цягам двух гадоў ідуць пэўныя працэсы. Яны пачаліся ў межах Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Была сфарміраваная асобная працоўная група, якая займаецца пытаннямі па вызваленні людзей з беларускіх турмаў. Гэта не заўсёды публічны працэс, не заўсёды тое, што выносяць у СМІ. Паміж удзельнікамі гэтага працэсу было «джэнтэльменскае пагадненне», калі мы ўсе разам вырашылі, што гэтую тэму мы не выносім у СМІ. І калі я прыйшла ў Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета, я ўвайшла ў гэтую кааліцыю, працоўную групу. І мяне вельмі здзіўляе, што мы нібыта прынялі «джэнтэльменскае пагадненне», а потым дзесьці з’яўляюцца заявы ў СМІ, што «гэта нашая заслуга», вынік нашай працы».

📌 «Я заўсёды кажу: няма ніводнага чалавека, няма ніякага цэнтра, ніякай адной ініцыятывы, якія могуць сказаць: «Гэта зрабілі мы». Гэта зрабілі беларусы і беларускі, якія працуюць у дэмакратычных структурах, у праваабарончым сектары, у гуманітарным сектары, у тым ліку Народныя амбасады, якія ў сваіх краінах вядуць працу на месцах, праз адвакацыю, інфармаванне МЗСаў… Таму я лічу, што гэта нашая агульная праца і нашыя агульныя вынікі. З самага пачатку ў гэтых працэсах задзейнічаны і Аб’яднаны Пераходны Кабінет увогуле, і каманда Паўла Латушкі, і Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы, і Офіс Святланы Ціханоўскай, і іншыя».

📌 «Мы за дэмакратыю, за розныя меркаванні, за тое, каб мы ўсе вучыліся жыць у гэтым плюралізме меркаванняў, адно аднаго слухалі, рабілі свае высновы. Гэта не значыць, што павінны ва ўсім адно з адным пагаджацца.

Я ж лічу, што працуе такая камбінацыя: каб была падстава для перамоў, павінен быць ціск. Ніхто не прыйдзе з табой размаўляць, калі не будзе ціску. Тут я салідарызуюся з Паўлам Паўлавічам Латушкам. Павінен быць «гібрыдны фармат»: ціснем – і потым размаўляем. Бо інакш не будзе нагоды для размоў».

@CabinetBelarus
3👍2🔥1👏1
🇮🇹 Беларуская кухня на італьянскім тэлебачанні!

14 ліпеня на тэлеканале Alma TV Food выйшаў выпуск перадачы Pillole di Sapore з двума традыцыйнымі беларускімі рэцэптамі!

У здымках бралі ўдзел Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, і беларускі кухар Андрэй Шайко.

Смачнага вам прагляду!
https://almatv.tv/video/viewmedia?rel=64176&relpl=9&dm=1&cntr=0&cntrl=0

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍11❤‍🔥72
Нам пасылка!

Не нам, канешне, а жыхарам нашага шэлтара.

Народная амбасада Беларусі ў Італіі і асацыяцыя "Талака" адправілі правізію: гэта менавіта тое, што патрэбна жыхарам, калі яны трапляюць у часовае жытло.

У шэлтэры жывуць былыя палітзняволеныя, у тым ліку тыя, каго прымусова вывезлі разам з Сяргеем Ціханоўскім.

Мы ўдзячныя за ўдзел у жыцці нашага шэлтара. Салідарнасць — гэта тое, пра што вы, нашыя "італьянскія" калегі, ведаеце не па чутках.

❤️ Ты таксама можаш далучыцца да добрай справы. Зрабіць данат на патрэбы шэлтара можна тут
5👍5
А вось і вынікі эстафеты "Галасы праз межы"!

Гэта — супольная праца фонда "Краіна для Жыцця", DissidentBy, BySol, Byhelp і Народных амбасад Беларусі. Гэта ваш удзел. Гэта лічбы, за якімі стаяць вялікая праца, натхненне, светлая мэта і плён:

🔸сабралі 7 547 еўра;
🔸11 сямей палітзняволеных атрымалі выплаты (імёны не называем з зразумелых прычын);
🔸удзел у эстафеце узялі 13 краін;
🔸падчас акцыі прайшлі больш за 20 імпрэз, падчас якіх таксама збіралі сродкі;
🔸больш за 500 чалавек узялі ўдзел у эстафеце!

Вольга Зазулінская адзначае:
"Гэта — сведчанне таго, як шмат людзей гатовыя падтрымліваць сем'і палітвязняў. Мы сабралі не вельмі вялікую суму, але важную і сімвалічную. Затрымка здарылася таму, што мы вельмі ўважліва падыходзілі да кожнага этапу правядзення эстафеты. Мы далі сабе час зрабіць усё, як мае быць.

Мы вельмі ўдзячныя дыяспарам і супольнасцям. Вы — неад'емная частка Беларусі, здольная арганізоўваць, аб'ядноўваць і падтрымліваць.

І так, мы заўсёды адкрытыя да размовы."


Салідарнасці — быць! ♥️
8😁3😱1🤬1
Вось з такой навіны мы распачынаем жнівень!

Мы доўга ішлі да гэтага, і, нарэшце, з'явіўся прасвет. Верасень мы аддаем на тое, каб абсталяваць жытло ўсім патрэбным для жыхароў. Адкрыццё плануем на кастрычнік. Будзем паведамляць пра змены, як што, але важна тое, што шэлтару быць!

Гэта стала магчымым праз высілкі Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі, фінансавую падтрымку Fondazione cassa di risparmio di Firenze, удзел прафсаюза CISL Firenze Prato, Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама камуны Фларэнцыі.

Нагадаем, не так даўно спадарыня Святлана наведвала Фларэнцыю, дзе разам з Юліяй Юхно сустрэлася з мэрам Фларэнцыі. На гэтай сустрэчы і абмяркоўвалася пытанне адкрыцця шэлтара.

📍Што паспрыяла рашэнню зладзіць шэлтар для беларусаў? Як доўга трэба ісці праз бюракратычныя перашкоды, каб гэта зрабіць? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Юлія Юхно.

Пачытайце!
🔥10👍51
🇧🇾 З нагоды пятай гадавіны ад пачатку пратэстаў пасля выбараў 2020 года мы падрыхтавалі кароткую справаздачу пра 10 ключавых дасягненняў Народных амбасадаў Беларусі за гэты час

1⃣Эстафета «Галасы праз межы»
У 2024 годзе Народныя амбасады сталі ініцыятарамі міжнароднай эстафеты салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, падчас якой адбылося больш за 20 мерапрыемстваў у 13 краінах свету ад Польшчы да ЗША.

2⃣Абарона беларусаў ад пераследу праз Інтэрпол
Народныя амбасады разам з юрыстамі накіравалі запыты з прэвентыўным папярэджаннем у 34 краіны, каб інфармаваць іх пра злоўжыванні рэжымам Red Notice Інтэрполу. Таксама ўдзельнічалі ў спыненні экстрадыцыйных працэсаў, калі беларускіх уцекачоў спрабавалі вярнуць паводле запытаў рэжыму. Арганізоўвалі юрыдычную падтрымку і публічную адвакацыю.

3⃣ www.pashpart.org
Быў зроблены інфармацыйны сайт пра формы легалізацыі для беларусаў за мяжой: пашпарты замежніка, міжнародная і дадатковая абарона, шлюбы, бяспечныя падарожжы. Актуальная інфармацыя з больш як 30 краін, практычныя парады, дакументы і спасылкі.

4⃣Адвакацыя дакументаў і легалізацыі
У многіх краінах з удзелам Народных амбасадаў атрымалася дасягнуць вырашэння праблем, звязаных з пратэрмінаванымі пашпартамі, выдачы travel-дакументаў і пашпартоў замежнікаў, адмены патрабавання апастыляў і даведак. Народныя амбасады Беларусі фактычна выконваюць ролю кансультацыйных цэнтраў па дакументах і статусах.

5⃣Магчымасць шлюбу ў Стакгольме
Народная амбасада Беларусі ў Швецыі арганізавала рэгістрацыю шлюбаў для беларусаў, у тым ліку аднаполых пар. Адна з цырымоній прайшла з удзелам былога міністра дэмакратыі Швецыі і была зарэгістраваная ў дзяржаўным органе.

6⃣Падтрымка палітвязняў і рэпрэсаваных сем’яў
Арганізаваныя адпачынкі для сем’яў, чые родныя знаходзяцца за кратамі. Адкрыты шэлтар для беларускіх уцекачоў. Праведзены збор і перадача навагодніх падарункаў для 450+ дзяцей з сямей палітвязняў. Праводзяцца летнікі для рэпрэсаваных сем’яў, зборы гуманітарнай дапамогі, ініцыятывы салідарнасці.

7⃣Культурная дыпламатыя
Выставы, літаратурныя вечары, фільмаў, мастацкія акцыі, імшы, публічныя дыскусіі і святы. За 5 гадоў — сотні мерапрыемстваў у 20+ краінах, на якія Беларусь была прадстаўлена як культурная і еўрапейская нацыя.

8⃣Медыякампаніі і акцыі
Акцыя «Лукашэнка ў шрэдар» прайшла ў 14 гарадах і стала візітнай карткай кампаніі супраць фальшывых бязвыбараў у студзені 2025 года.

9⃣Рэагаванне на крызісныя сітуацыі
Падчас вайны ў Ізраілі восенню 2023 года Народныя амбасады каардынавалі інфармацыю пра магчымасці эвакуацыі, калі так званыя афіцыйныя пасольствы ўвогуле маўчалі. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўдзельнічалі ў зборы гуманітарнай дапамогі, арганізоўвалі акцыі салідарнасці, спрыялі размяшчэнню бежанцаў. Народныя амбасады працягваюць рэагаваць на розныя крызісныя выпадкі, дапамагаючы з каардынацыяй, юрыдычнымі кансультацыямі і інфармацыяй.

1⃣0⃣Банкаўскія рахункі для беларусаў
Пасля масавых адмоваў беларусам у адкрыцці банкаўскіх рахункаў Народныя амбасады пачалі адвакацыйную кампанію супраць дыскрымінацыйных практык. Таксама была падрыхтавана інфармацыя пра базавыя банкаўскія рахункі, якія маюць права адкрыць усе беларусы, незалежна ад статусу.

Дзякуй усім, хто быў побач гэтыя 5 гадоў!

Працягваем далей дапамагаць беларусам і працаваць над тым, каб тэлефоны ў лукашэнкаўскіх пасольствах маўчалі, пакуль Беларусь не будзе вольнай!

Жыве Беларусь! 🇧🇾

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍2🔥1
Што для нас 2020 год? Чаму мы сягоння ўзгадваем яго?

🔸гэта і не перамога для нас, і не параза: гэта натуральныя падзеі, звязаныя са сталеннем нацыі. Гэта значыць, што перамены непазбежныя — рэжым нічога не можа прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсій;

🔸такіх маштабных пратэстаў у Беларусі ніколі не было;

🔸мы праявілі сябе не аб'ектам гісторыі, а суб'ектам;

🔸у гісторыі Беларусі ніколі не было такой вялікай і актыўнай эміграцыі;

🔸спыніць падзеі 2020 года было немагчыма — цярпенне людзей выйшла за край;

🔸мы праявілі неймаверную гатоўнасць да салідарнасці, і яна застаецца з намі, нагледзячы на рэпрэсіі;

🔸мы адкрылі для сябе каштоўнасць гісторыі, мовы, ідэнтычнасці;

🔸мы былі гатовыя зруйнаваць сістэму, аднак не былі гатовыя да гвалту — з абодвух бакоў.

Гэта быў вялікі крок. За ім прайшлі 5 гадоў. Сягоння нам важна, каб аніхто з вас не забыўся на тое, якімі мы былі, і бачыў, якія мы ёсць.
4👍2🤔1
Святлана Ціханоўская адкрыла канферэнцыю «Новая Беларусь»

📌 Дарагія сябры, мы яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі. І тая ўвага да нашай канферэнцыі, ад лукашэнкаўскіх спецслужбаў і расійскіх прапагандыстаў даказвае ў чарговы раз, як мы ім замінаем. І рэжым памыляецца, калі думае, што нас запалохае і прымусіць нас капітуляваць. Не дачакаюцца! Мы працягнем працу, пакуль не даб’емся сваіх мэтаў.

📌 Кантэкст нашай з вамі барацьбы змяніўся. Развязаная вайна і тэрор. Беларусь пакалечаная, ізаляваная, у закладніках Расіі. І гэтая новая рэальнасць прымушае нас думаць па-іншаму. І дзейнічаць па-новаму. Бо ніхто за нас перамены ў Беларусі не зробіць.

📌 Безумоўна, не ўсё цяпер залежыць ад нас: многае – ад Украіны і яе сілы супраціўляцца. І наша задача, наш абавязак – зрабіць цяпер усё, каб Украіну падтрымаць. І магчымае перамір’е па Украіне, якое абмяркоўваецца ў найбліжэйшыя тыдні, – адкрые акно магчымасцяў і для Беларусі. І нам трэба быць да гэтага гатовымі. Гэта тое, дзеля чаго мы сабраліся сёння тут.

📌 Сёння мы пройдзем маршам па Варшаве, і правядзем акцыі салідарнасці ў 18-ці краінах свету. Згадаем нашых герояў, хто загінуў на пратэстах і ў турмах, ці баях за Украіну.

📌 Асабіста я з нецярплівасцю чакаю сесію дэбатаў. Найлепшыя ідэі нараджаюцца ў спрэчках.

📌 Пад канец канферэнцыі мы аб’явім пра запуск новых кампаній. Зробім прызначэнні ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і замежных місіях. Апублікуем 6 выніковых дакументаў нашай канферэнцыі – і абазначым прыярытэты дэмакратычных сілаў на наступны год.

📌 Мы моцныя – таму што мы розныя. І так, у нас могуць адрознівацца пазіцыі, гэта нармальна. Галоўнае, што нас аб’ядноўвае адна мэта, да якой мы ідзем – свабодная, незалежная, еўрапейская Беларусь. Плённай нам усім працы!

Жыве Беларусь!

@CabinetBelarus
7👍3🔥2👏1😈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤝 Супраца падчас канферэнцыі «Новая Беларусь»

Сёння ўдзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі працавалі ў тэматычных групах, каб разам паспрабаваць адказаць на наступныя пытанні:

⭕️Салідарнасць і падтрымка: як палепшыць дапамогу?

⭕️Жаночае лідарства: як зняць бар’еры і павысіць бачнасць жанчын у руху?

⭕️Эфектыўнасць дэмакратычных сіл: як узмацніць рух? Удзел у абмеркаванні ўзялі прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васерман і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

⭕️Круглы стол з рэжымам: як мог бы выглядаць дыялог? У працы ў групе прыняла ўдзел прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова.

⭕️Еўрапейскі выбар vs рускі мір: як перамагчы? Абмеркаванне мадэравала прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева, якая і распавяла пра вынікі супрацы ў групе.

Калі для вас гэта бяспечна - далучайцеся да прамога эфіру з канферэнцыі 👉 па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2🔥2
🇸🇪 Акцыя з нагоды Дня Годнасці прайшла ў Стакгольме

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі адзначыла 5-ю гадавіну мірнага народнага паўстання супраць незаконнага дзяржаўнага перавароту дыктатара ў 2020 годзе.

“Разам з сябрамі і паслядоўнікамі мы правялі мерапрыемства ў Стакгольме цалкам без умяшання ўрада і гвалтоўных арыштаў з боку сілавікоў ў баявой экіпіроўцы.

У нашай роднай Беларусі сённяшняе мерапрыемства было б немагчымым. Нас бы адразу ж арыштавалі і пасадзілі на працяглыя тэрміны пазбаўлення волі ў ГУЛАГу.

Дзякуй, Швецыя. Вы — наш прыклад і ўзор для пераймання. Разам мы пераможам тыранаў".

Дзякуй Börje Almqvist за фотаздымкі.

#ДзеньГоднасці
#StandWithBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍61
2025/10/27 10:02:15
Back to Top
HTML Embed Code: