🏴 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн прыняла ўдзел у сустрэчы з дэпутатамі шатландскага парламенту
Падчас сустрэчы, арганізаванай Libereco і Народным консульствам Беларусі ў Шатландыі, дэпутаты азнаёміліся з дасланым на гэтым тыдні ва УЕФА лістом, у якім гаворыцца аб тым, што Беларусь, таксама як і раней Расея, павінна быць адхілена ад удзелу ў міжнародных футбольных спаборніцтвах.
Таксама дэпутаты абмеркавалі пытанні транснацыянальных рэпрэсіяў, з якімі сутыкаюцца беларусы ва ўсім свеце, і сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, у тым ліку людзей, якія былі выдвараныя з краіны.
Напярэдадні футбольнага матчу паміж зборнымі Шатландыі і Беларусі дэпутаты падпісалі футболкі для братоў палітвязняў-антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія. Таксама падчас самой гульні на нацыянальным стадыёне Шатландыі прайшла акцыя пратэсту.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

❤8👍4