Telegram Web Link
🇮🇹 6 і 7 сакавіка ў Рыме адбылася другая сустрэча Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»

Галоўнай тэмай стала абмеркаванне ўзаемадзеяння нацыянальных парламентаў у пытаннях правоў і аўтарытарызму на прыкладзе Беларусі. У межах мерапрыемства былі ўзняты ключавыя пытанні:
🔹 Падтрымка дэмакратыі і роля нацыянальных парламентаў у лічбавую эпоху;
🔹 Абарона правоў чалавека і асноўныя механізмы падтрымцы;
🔹 Культурная ідэнтычнасць і грамадзянская супольнасць;
🔹 Прававыя і адміністрацыйныя выклікі.

Панэль “Прававыя і адміністрацыйныя выклікі” мадэравала Аляксандра Мамаева. На сустрэчы яна прадстаўляла як Народную амбасаду Беларусі ў Славеніі, так і Міжнародную камісію Каардынацыйнай Рады, якую яна ўзначальвае.

«З улікам цяперашняй геапалітычнай сітуацыі і змены балансу сіл у свеце, сустрэча таксама стала пляцоўкай для абмеркавання будучыні Еўропы і новага сусветнага парадку. Гучалі заклікі, падтрыманыя ўдзельнікамі, што Еўрапейскі Саюз павінен узмацніць сваю ролю і кампенсаваць аслабленне ўплыву ЗША, у тым ліку скарачэнне міжнароднай фінансавай падтрымкі, якая раней ажыццяўлялася праз USAID.

Беларусь у гэтым кантэксце разглядалася як неад’емная частка еўрапейскай прасторы. Гучалі заявы пра тое, што будучыня Еўропы залежыць ад яе здольнасці ўзмацняць свае пазіцыі, развіваць уласныя ўзброеныя сілы і пашырацца, інтэгруючы краіны Усходняга партнёрства – Беларусь, Украіну, Малдову і Грузію», -
паведаміла Аляксандра.

Па выніках форуму 30 сенатараў і парламентароў розных краінаў падпісалі «Рымскі мемарандум».

Адной з арганізатарак сустрэчы і мадэратаркай панелі «Культурная ідэнтычнасць і грамадзянская супольнасць» была Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі.

Гэтая сустрэча Альянсу стала важным крокам у падтрымцы Беларусі, а таксама пляцоўкай для абмену практычнымі рашэннямі і ідэямі аб тым, як сумеснымі намаганнямі дасягнуць незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍43👏1
🇨🇾 5 сакавіка падчас форуму "ЗША-Кіпр: умацаванне гандлёва-эканамічных сувязей" адбылася сустрэча прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі на Кіпры з амбасадаркай ЗША на Кіпры Джулі С. Дэвіс (Д. Фішэр)

«Мы шчыра дзякуем амбасадарке Дэвіс за падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і дыяспары, а таксама за адданасць вырашэнню праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы на Кіпры і ва ўсім свеце» - паведаміла Народная амбасада Беларусі на Кіпры.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍5👏4
❤️ Адсвяткуем Дзень Волі разам!

25 сакавіка – адно з галоўных святаў нашай краіны, нашай незалежнасці. У гэты дзень, 107 год таму, была заснавана Беларуская Народная Рэспубліка. Для беларусаў сёння Дзень Волі - гэта дзень супраціву дыктатуры і барацьбы за дэмакратыю.

Беларусы і беларускі замежжа, далучайцеся да святкавання!

Як гэта можна зрабіць?

🗣 Распавядайце пра Дзень Волі ў сваіх сацыяльных сетках, дзеліцеся навінамі;
🤍❤️🤍 Выкарыстоўвайце бел-чырвона-белую сімволіку ды адзенне;
📅 Арганізоўвайце і наведвайце акцыі, імпрэзы, культурніцкія мерапрыемства ў вашых гарадах;
✍️ Пішіце лісты палітвязням!

Расклад і спіс мерапрыемстваў па ўсім свеце па спасылцы. Спампаваць матэрыялы для друку і публікацый можна тут.

Беларусы і беларускі замежжа, распаўсюджвайце інфармацыю аб мерапрыемствах па чатах вашых дыяспар — гэта ўжо будзе вялікі ўклад у нашую агульную справу! 

Верым, што абавязкова настане той час, калі мы ўсе разам пройдзем у гэты дзень маршам па нашых гарадах і ў Роднай Новай Беларусі!

Захаваем гэты дзень, Дзень Волі, як сімвал нашай барацьбы і свабоды!
Жыве Беларусь! ❤️

#ДзеньВолі

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5👏2
🇨🇾 Па запрашэнні Марэка Шчэпаноўскага, амбасадара Польшчы на Кіпры, Алеся Пархоменка, прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі на Кіпры, наведала тэатральную пастаноўку  Sticky Fingers Club, якая адбылася 21 сакавіка ў Rialto Theatre ў Лімасоле

"Я шчыра ўдзячная спадару Амбасадару за запрашэнне наведаць гэтую заўважную культурную падзею. Было карысна таксама абмяняцца меркаваннямі па бягучым парадку дня, у тым ліку па падзеях культурнага жыцця беларускай супольнасці на Кіпры. Такія сустрэчы — не толькі знак салідарнасці, але і прастора для дыялогу, і магчымасць абмеркаваць новыя супольныя дзеянні", - паведаміла Алеся.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍73
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі прыняла ўдзел у першых стратэгічных кансультацыях дэмакратычных сілаў Беларусі з брытанскім урадам

Сустрэча адбылася ў Лондане 21 сакавіка. Брытанскі бок узначальваў дырэктар дэпартаменту Форын офісу па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Крыс Алан, беларускі бок – дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн падняла шэраг важных пытанняў, якія датычацца праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы не толькі ў Вялікабрытаніі, але і па ўсім свеце.

“Я расказала пра тое, што беларуская дыяспара нясе ў сабе вялізны патэнцыял, што сярод нас шмат экспертаў і прафесіяналаў і гэтым трэба карыстацца. Таксама казала аб патрэбах дыяспары. А каб іх зразумець і ацаніць трэба правесці перапіс беларусаў і беларусак замежжа, улічваючы той факт, якая вялізная колькасць людзей выехала з краіны пасля выбараў 2020 і дакладная колькасць нікому не вядома. Таксама нам патрэбна падтрымка і ментарства, магчыма, ад іншых дыяспар і, вядома, інстытуалізацыя дыяспаральных арганізацый, таму што ідзе чаканы спад актыўнасці і валанцёрам і валанцёркам вельмі цяжка трымацца на плаве.“

Падрабязней пра мэты, узнятыя пытанні і вынікі кансультацый па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍96🔥4👀1
У Таліне адкрыты Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі

Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Талін. Ранкам яна ўзяла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі, кіраўніком якога будзе Віталь Малчанаў – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі. Падчас мерапрыемства з прамовамі выступілі эстонскія і беларускія палітыкі. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання Марка Коплімааспецыяльнага прадстаўніка Эстоніі па справах дэмакратычных сілаў Беларусі.

На адкрыцці прысутнічалі ўплывовыя палітыкі і дыпламаты, у тым ліку – міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу,, старшыня Талінскага гарадскога савета Тоомас Круусімягі, генеральны сакратар МЗС Эстоніі Ёнатан Всевіаў, спецпасланнік Эстоніі па Беларусі Марка Коплімаа, прадстаўнікі МЗС Эстоніі Рыйна Кальюранд, Эрыка Элламаа-Оц, Кярт Юхасоо-Лаўрэнс, Дырэктарка офіса Паўночнай Рады Міністраў у Эстоніі Марыя Грацшэу, прадстаўнікі гарадскога ўраду, амбасадары Фінляндыі, Ірландыі, Швецыі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Італіі, Малдовы, а таксама прадстаўнікі Латвіі, Францыі, ЗША, Румыніі, Канады, Украіны і іншых краінаў.

Беларуская лідарка ў сваім слове падзякавала Міністэрству замежных справаў Эстоніі за падтрымку і нагадала пра гістарычную сувязь паміж Беларуссю і Эстоніяй, а таксама – пра агульную барацьбу за свабоду і еўрапейскія каштоўнасці:

«На жаль, эстонцы добра ведаюць, што такое акупацыя. Вы разумееце, што адбываецца сёння на акупаваных тэрыторыях Украіны, і што адбываецца ў Беларусі – і хто за ўсім гэтым стаіць.

Менавіта таму мы – беларусы, эстонцы, украінцы, літоўцы, латышы, грузіны, малдаване – павінны быць разам. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб перашкодзіць Пуціну аднавіць Расійскую імперыю – турму народаў.

Сёння Эстонія дапамагае беларусам і ўкраінцам змагацца з расійскім імперыялізмам. Пасля гвалтоўнага захопу ўлады Лукашэнкам у 2020 годзе Эстонія прыняла сотні беларускіх палітычных уцекачоў. Шмат хто з іх застаўся ў Эстоніі і робіць унёсак у эканоміку, грамадства і дэмакратыю краіны. Мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што падаеце нам руку дапамогі ў гэты няпросты час.

Я ўпэўненая, што адкрыццё нашай місіі ў Таліне дасць практычныя вынікі».
10👍7🔥1
25 сакавіка – Дзень Волі, сімвал змагання беларусаў за дэмакратыю і годнасць. І ў выгнанні мы працягваем супраціў і барацьбу за свабодную будучыню.

Жыве Беларусь🤍❤️🤍#StandWithBelarus
🔥12👍2
107 год 🤍❤️🤍

Прага да Волi ёсьць ў кожным.

107 год таму беларусы адчулі сваё. І нягледзячы на тое, што сваё хутка зрабілася небяспечным, яно глыбока пусціла карані ў душы і сэрцы.

Нас цешаць цёплыя ўспаміны пра ўсмешкі мінакоў і пачуццё еднасьці-2020 пад святочнымі бела-чырвона-белымі колерамі, лунаючымі над вуліцамі і ў вокнах дамоў.

Так, нашая памяць утрымлівае і іншыя моманты - горкія і балючыя сябрамі і роднымі, што пакутуюць за кратамі. Мабыць, гэта з таго з намі здарылася, што ня ўцямілі мы з часоў Кастуся Каліноўскага і Эміліі Плятэр: каты не разумеюць мову кветак. Нажаль, часы такія цяпер, што Воля - не падарунак Нябёсаў, мусім яе здабываць.

Але ж мы вольныя абіраць сябе. Калі мы баронім і будуем дабрабыт са сваёй сям’ёй - мы становімся мацнейшымі, а значыць, здольнымі дапамагаць і іншым беларусам. Значыць, гадаваць Беларусь там, дзе мы ёсьць. На тым і трымаемся, даражэнькія. Адолеем.

Са сьвятам!
Жыве Вольная Беларусь!
🤍❤️🤍
👍11🔥1
🇨🇾 25 сакавіка, у Дзень Волі, прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай дыяспары на Кіпры сабраліся ў Rialto Theatre ў Лімасоле на адкрыцці тэатральнага фестывалю і прэм’еры спектакля «Voices from Chernobyl», пастаўленага паводле кнігі Святланы Алексіевіч

На мерапрыемстве прысутнічаў амбасадар Польшчы на Кіпры Марэк Шчэпановскі, які павіншаваў беларускую супольнасць з нагоды свята.

«Мы шчыра ўдзячныя спадару Амбасадару за падтрымку і ўдзел. У знак удзячнасці яму быў перададзены беларускі нацыянальны сцяг. Было прыемна бачыць, што шмат беларусаў прыйшлі на мерапрыемства — з нацыянальнай сімволікай, з цікавасцю да спектакля і гатоўнасцю быць разам у такі дзень», — адзначыла Алеся Пархоменка, прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі на Кіпры.

#ДзеньВолі

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
6👍5
🧑‍🏫👨🏼‍🏫 Школа народнай дыпламатыі

Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.

У чацвер, 3 красавіка ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю кандыдат гістарычных навук, дацэнт Роза Турарбекава.

Тэма лекцыі: «Канфлікты і іх урэгуляванне».

У сучасным ўсё больш няўстойлівым свеце расце запыт на разуменне таго, як узнікаюць канфлікты, развіваюцца і з дапамогай чаго яны рэгулююцца.
У час лекцыі, спадарыня Розы высветле такія пытанні як:
1. Тэорыя канфлікту аб прычынах яго ўзнікнення;
2. Класіфікацыі канфліктаў;
3. Міжнародныя канфлікты;
4. Структура канфлікту;
5. Палітычнае ўрэгуляванне канфліктаў.


Таксама будзе блок адказаў, дзе вы можаце задаць пытанні.

Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы👇
https://us06web.zoom.us/j/86543701974?pwd=i62TvboTSZC5yzeTwZnoHuW76Hhoac.1

Чакаем вас!

#НА_адукацыя

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
4👍4
2025/10/23 15:31:14
Back to Top
HTML Embed Code: