Telegram Web Link
«Павінен быць “гібрыдны фармат”: ціснем – і потым размаўляем»

У інтэрв’ю для «Еўрарадыё» Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, адказала на пытанні пра тое, дзякуючы каму і чаму сёння з турмаў выходзяць палітвязні, ці варта весці перамовы з рэжымам і ці можа нехта адзін лічыць гэта сваёй асабістай заслугай.

📌 «Цягам двух гадоў ідуць пэўныя працэсы. Яны пачаліся ў межах Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША». Была сфарміраваная асобная працоўная група, якая займаецца пытаннямі па вызваленні людзей з беларускіх турмаў. Гэта не заўсёды публічны працэс, не заўсёды тое, што выносяць у СМІ. Паміж удзельнікамі гэтага працэсу было «джэнтэльменскае пагадненне», калі мы ўсе разам вырашылі, што гэтую тэму мы не выносім у СМІ. І калі я прыйшла ў Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета, я ўвайшла ў гэтую кааліцыю, працоўную групу. І мяне вельмі здзіўляе, што мы нібыта прынялі «джэнтэльменскае пагадненне», а потым дзесьці з’яўляюцца заявы ў СМІ, што «гэта нашая заслуга», вынік нашай працы».

📌 «Я заўсёды кажу: няма ніводнага чалавека, няма ніякага цэнтра, ніякай адной ініцыятывы, якія могуць сказаць: «Гэта зрабілі мы». Гэта зрабілі беларусы і беларускі, якія працуюць у дэмакратычных структурах, у праваабарончым сектары, у гуманітарным сектары, у тым ліку Народныя амбасады, якія ў сваіх краінах вядуць працу на месцах, праз адвакацыю, інфармаванне МЗСаў… Таму я лічу, што гэта нашая агульная праца і нашыя агульныя вынікі. З самага пачатку ў гэтых працэсах задзейнічаны і Аб’яднаны Пераходны Кабінет увогуле, і каманда Паўла Латушкі, і Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы, і Офіс Святланы Ціханоўскай, і іншыя».

📌 «Мы за дэмакратыю, за розныя меркаванні, за тое, каб мы ўсе вучыліся жыць у гэтым плюралізме меркаванняў, адно аднаго слухалі, рабілі свае высновы. Гэта не значыць, што павінны ва ўсім адно з адным пагаджацца.

Я ж лічу, што працуе такая камбінацыя: каб была падстава для перамоў, павінен быць ціск. Ніхто не прыйдзе з табой размаўляць, калі не будзе ціску. Тут я салідарызуюся з Паўлам Паўлавічам Латушкам. Павінен быць «гібрыдны фармат»: ціснем – і потым размаўляем. Бо інакш не будзе нагоды для размоў».

@CabinetBelarus
3👍2🔥1👏1
🇮🇹 Беларуская кухня на італьянскім тэлебачанні!

14 ліпеня на тэлеканале Alma TV Food выйшаў выпуск перадачы Pillole di Sapore з двума традыцыйнымі беларускімі рэцэптамі!

У здымках бралі ўдзел Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі, і беларускі кухар Андрэй Шайко.

Смачнага вам прагляду!
https://almatv.tv/video/viewmedia?rel=64176&relpl=9&dm=1&cntr=0&cntrl=0

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍11❤‍🔥72
Нам пасылка!

Не нам, канешне, а жыхарам нашага шэлтара.

Народная амбасада Беларусі ў Італіі і асацыяцыя "Талака" адправілі правізію: гэта менавіта тое, што патрэбна жыхарам, калі яны трапляюць у часовае жытло.

У шэлтэры жывуць былыя палітзняволеныя, у тым ліку тыя, каго прымусова вывезлі разам з Сяргеем Ціханоўскім.

Мы ўдзячныя за ўдзел у жыцці нашага шэлтара. Салідарнасць — гэта тое, пра што вы, нашыя "італьянскія" калегі, ведаеце не па чутках.

❤️ Ты таксама можаш далучыцца да добрай справы. Зрабіць данат на патрэбы шэлтара можна тут
5👍5
А вось і вынікі эстафеты "Галасы праз межы"!

Гэта — супольная праца фонда "Краіна для Жыцця", DissidentBy, BySol, Byhelp і Народных амбасад Беларусі. Гэта ваш удзел. Гэта лічбы, за якімі стаяць вялікая праца, натхненне, светлая мэта і плён:

🔸сабралі 7 547 еўра;
🔸11 сямей палітзняволеных атрымалі выплаты (імёны не называем з зразумелых прычын);
🔸удзел у эстафеце узялі 13 краін;
🔸падчас акцыі прайшлі больш за 20 імпрэз, падчас якіх таксама збіралі сродкі;
🔸больш за 500 чалавек узялі ўдзел у эстафеце!

Вольга Зазулінская адзначае:
"Гэта — сведчанне таго, як шмат людзей гатовыя падтрымліваць сем'і палітвязняў. Мы сабралі не вельмі вялікую суму, але важную і сімвалічную. Затрымка здарылася таму, што мы вельмі ўважліва падыходзілі да кожнага этапу правядзення эстафеты. Мы далі сабе час зрабіць усё, як мае быць.

Мы вельмі ўдзячныя дыяспарам і супольнасцям. Вы — неад'емная частка Беларусі, здольная арганізоўваць, аб'ядноўваць і падтрымліваць.

І так, мы заўсёды адкрытыя да размовы."


Салідарнасці — быць! ♥️
8😁3😱1🤬1
Вось з такой навіны мы распачынаем жнівень!

Мы доўга ішлі да гэтага, і, нарэшце, з'явіўся прасвет. Верасень мы аддаем на тое, каб абсталяваць жытло ўсім патрэбным для жыхароў. Адкрыццё плануем на кастрычнік. Будзем паведамляць пра змены, як што, але важна тое, што шэлтару быць!

Гэта стала магчымым праз высілкі Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі, фінансавую падтрымку Fondazione cassa di risparmio di Firenze, удзел прафсаюза CISL Firenze Prato, Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама камуны Фларэнцыі.

Нагадаем, не так даўно спадарыня Святлана наведвала Фларэнцыю, дзе разам з Юліяй Юхно сустрэлася з мэрам Фларэнцыі. На гэтай сустрэчы і абмяркоўвалася пытанне адкрыцця шэлтара.

📍Што паспрыяла рашэнню зладзіць шэлтар для беларусаў? Як доўга трэба ісці праз бюракратычныя перашкоды, каб гэта зрабіць? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Юлія Юхно.

Пачытайце!
🔥10👍51
🇧🇾 З нагоды пятай гадавіны ад пачатку пратэстаў пасля выбараў 2020 года мы падрыхтавалі кароткую справаздачу пра 10 ключавых дасягненняў Народных амбасадаў Беларусі за гэты час

1⃣Эстафета «Галасы праз межы»
У 2024 годзе Народныя амбасады сталі ініцыятарамі міжнароднай эстафеты салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, падчас якой адбылося больш за 20 мерапрыемстваў у 13 краінах свету ад Польшчы да ЗША.

2⃣Абарона беларусаў ад пераследу праз Інтэрпол
Народныя амбасады разам з юрыстамі накіравалі запыты з прэвентыўным папярэджаннем у 34 краіны, каб інфармаваць іх пра злоўжыванні рэжымам Red Notice Інтэрполу. Таксама ўдзельнічалі ў спыненні экстрадыцыйных працэсаў, калі беларускіх уцекачоў спрабавалі вярнуць паводле запытаў рэжыму. Арганізоўвалі юрыдычную падтрымку і публічную адвакацыю.

3⃣ www.pashpart.org
Быў зроблены інфармацыйны сайт пра формы легалізацыі для беларусаў за мяжой: пашпарты замежніка, міжнародная і дадатковая абарона, шлюбы, бяспечныя падарожжы. Актуальная інфармацыя з больш як 30 краін, практычныя парады, дакументы і спасылкі.

4⃣Адвакацыя дакументаў і легалізацыі
У многіх краінах з удзелам Народных амбасадаў атрымалася дасягнуць вырашэння праблем, звязаных з пратэрмінаванымі пашпартамі, выдачы travel-дакументаў і пашпартоў замежнікаў, адмены патрабавання апастыляў і даведак. Народныя амбасады Беларусі фактычна выконваюць ролю кансультацыйных цэнтраў па дакументах і статусах.

5⃣Магчымасць шлюбу ў Стакгольме
Народная амбасада Беларусі ў Швецыі арганізавала рэгістрацыю шлюбаў для беларусаў, у тым ліку аднаполых пар. Адна з цырымоній прайшла з удзелам былога міністра дэмакратыі Швецыі і была зарэгістраваная ў дзяржаўным органе.

6⃣Падтрымка палітвязняў і рэпрэсаваных сем’яў
Арганізаваныя адпачынкі для сем’яў, чые родныя знаходзяцца за кратамі. Адкрыты шэлтар для беларускіх уцекачоў. Праведзены збор і перадача навагодніх падарункаў для 450+ дзяцей з сямей палітвязняў. Праводзяцца летнікі для рэпрэсаваных сем’яў, зборы гуманітарнай дапамогі, ініцыятывы салідарнасці.

7⃣Культурная дыпламатыя
Выставы, літаратурныя вечары, фільмаў, мастацкія акцыі, імшы, публічныя дыскусіі і святы. За 5 гадоў — сотні мерапрыемстваў у 20+ краінах, на якія Беларусь была прадстаўлена як культурная і еўрапейская нацыя.

8⃣Медыякампаніі і акцыі
Акцыя «Лукашэнка ў шрэдар» прайшла ў 14 гарадах і стала візітнай карткай кампаніі супраць фальшывых бязвыбараў у студзені 2025 года.

9⃣Рэагаванне на крызісныя сітуацыі
Падчас вайны ў Ізраілі восенню 2023 года Народныя амбасады каардынавалі інфармацыю пра магчымасці эвакуацыі, калі так званыя афіцыйныя пасольствы ўвогуле маўчалі. Пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўдзельнічалі ў зборы гуманітарнай дапамогі, арганізоўвалі акцыі салідарнасці, спрыялі размяшчэнню бежанцаў. Народныя амбасады працягваюць рэагаваць на розныя крызісныя выпадкі, дапамагаючы з каардынацыяй, юрыдычнымі кансультацыямі і інфармацыяй.

1⃣0⃣Банкаўскія рахункі для беларусаў
Пасля масавых адмоваў беларусам у адкрыцці банкаўскіх рахункаў Народныя амбасады пачалі адвакацыйную кампанію супраць дыскрымінацыйных практык. Таксама была падрыхтавана інфармацыя пра базавыя банкаўскія рахункі, якія маюць права адкрыць усе беларусы, незалежна ад статусу.

Дзякуй усім, хто быў побач гэтыя 5 гадоў!

Працягваем далей дапамагаць беларусам і працаваць над тым, каб тэлефоны ў лукашэнкаўскіх пасольствах маўчалі, пакуль Беларусь не будзе вольнай!

Жыве Беларусь! 🇧🇾

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍2🔥1
Што для нас 2020 год? Чаму мы сягоння ўзгадваем яго?

🔸гэта і не перамога для нас, і не параза: гэта натуральныя падзеі, звязаныя са сталеннем нацыі. Гэта значыць, што перамены непазбежныя — рэжым нічога не можа прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсій;

🔸такіх маштабных пратэстаў у Беларусі ніколі не было;

🔸мы праявілі сябе не аб'ектам гісторыі, а суб'ектам;

🔸у гісторыі Беларусі ніколі не было такой вялікай і актыўнай эміграцыі;

🔸спыніць падзеі 2020 года было немагчыма — цярпенне людзей выйшла за край;

🔸мы праявілі неймаверную гатоўнасць да салідарнасці, і яна застаецца з намі, нагледзячы на рэпрэсіі;

🔸мы адкрылі для сябе каштоўнасць гісторыі, мовы, ідэнтычнасці;

🔸мы былі гатовыя зруйнаваць сістэму, аднак не былі гатовыя да гвалту — з абодвух бакоў.

Гэта быў вялікі крок. За ім прайшлі 5 гадоў. Сягоння нам важна, каб аніхто з вас не забыўся на тое, якімі мы былі, і бачыў, якія мы ёсць.
4👍2🤔1
Святлана Ціханоўская адкрыла канферэнцыю «Новая Беларусь»

📌 Дарагія сябры, мы яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі. І тая ўвага да нашай канферэнцыі, ад лукашэнкаўскіх спецслужбаў і расійскіх прапагандыстаў даказвае ў чарговы раз, як мы ім замінаем. І рэжым памыляецца, калі думае, што нас запалохае і прымусіць нас капітуляваць. Не дачакаюцца! Мы працягнем працу, пакуль не даб’емся сваіх мэтаў.

📌 Кантэкст нашай з вамі барацьбы змяніўся. Развязаная вайна і тэрор. Беларусь пакалечаная, ізаляваная, у закладніках Расіі. І гэтая новая рэальнасць прымушае нас думаць па-іншаму. І дзейнічаць па-новаму. Бо ніхто за нас перамены ў Беларусі не зробіць.

📌 Безумоўна, не ўсё цяпер залежыць ад нас: многае – ад Украіны і яе сілы супраціўляцца. І наша задача, наш абавязак – зрабіць цяпер усё, каб Украіну падтрымаць. І магчымае перамір’е па Украіне, якое абмяркоўваецца ў найбліжэйшыя тыдні, – адкрые акно магчымасцяў і для Беларусі. І нам трэба быць да гэтага гатовымі. Гэта тое, дзеля чаго мы сабраліся сёння тут.

📌 Сёння мы пройдзем маршам па Варшаве, і правядзем акцыі салідарнасці ў 18-ці краінах свету. Згадаем нашых герояў, хто загінуў на пратэстах і ў турмах, ці баях за Украіну.

📌 Асабіста я з нецярплівасцю чакаю сесію дэбатаў. Найлепшыя ідэі нараджаюцца ў спрэчках.

📌 Пад канец канферэнцыі мы аб’явім пра запуск новых кампаній. Зробім прызначэнні ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і замежных місіях. Апублікуем 6 выніковых дакументаў нашай канферэнцыі – і абазначым прыярытэты дэмакратычных сілаў на наступны год.

📌 Мы моцныя – таму што мы розныя. І так, у нас могуць адрознівацца пазіцыі, гэта нармальна. Галоўнае, што нас аб’ядноўвае адна мэта, да якой мы ідзем – свабодная, незалежная, еўрапейская Беларусь. Плённай нам усім працы!

Жыве Беларусь!

@CabinetBelarus
7👍3🔥2👏1😈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤝 Супраца падчас канферэнцыі «Новая Беларусь»

Сёння ўдзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі працавалі ў тэматычных групах, каб разам паспрабаваць адказаць на наступныя пытанні:

⭕️Салідарнасць і падтрымка: як палепшыць дапамогу?

⭕️Жаночае лідарства: як зняць бар’еры і павысіць бачнасць жанчын у руху?

⭕️Эфектыўнасць дэмакратычных сіл: як узмацніць рух? Удзел у абмеркаванні ўзялі прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васерман і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

⭕️Круглы стол з рэжымам: як мог бы выглядаць дыялог? У працы ў групе прыняла ўдзел прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова.

⭕️Еўрапейскі выбар vs рускі мір: як перамагчы? Абмеркаванне мадэравала прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева, якая і распавяла пра вынікі супрацы ў групе.

Калі для вас гэта бяспечна - далучайцеся да прамога эфіру з канферэнцыі 👉 па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2🔥2
🇸🇪 Акцыя з нагоды Дня Годнасці прайшла ў Стакгольме

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі адзначыла 5-ю гадавіну мірнага народнага паўстання супраць незаконнага дзяржаўнага перавароту дыктатара ў 2020 годзе.

“Разам з сябрамі і паслядоўнікамі мы правялі мерапрыемства ў Стакгольме цалкам без умяшання ўрада і гвалтоўных арыштаў з боку сілавікоў ў баявой экіпіроўцы.

У нашай роднай Беларусі сённяшняе мерапрыемства было б немагчымым. Нас бы адразу ж арыштавалі і пасадзілі на працяглыя тэрміны пазбаўлення волі ў ГУЛАГу.

Дзякуй, Швецыя. Вы — наш прыклад і ўзор для пераймання. Разам мы пераможам тыранаў".

Дзякуй Börje Almqvist за фотаздымкі.

#ДзеньГоднасці
#StandWithBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍61
Мы з радасцю паведамляем вам пра гэта!

Адкрыццё цэнтра стала магчымым праз падтрымку офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама праз супрацу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і асацыяцыі “Talaka”.

📍 Цэнтр у Фларэнцыі — гэта:

• прастора для культурніцкіх ініцыятыў і мастацкіх падзей;
• пляцоўка для сустрэч, абмеркаванняў і ўзаемадапамогі;
• пункт збору і падтрымкі для беларусаў у Таскане і па ўсёй Італіі;
• месца, дзе жывуць ідэі і нараджаецца будучыня.

Неўзабаве мы абвесцім пра нашыя першыя мерапрыемствы. А на фота — Юлія Юхно, і яна падпісвае адпаведную дамову.

♥️ Сачыце за навінамі і далучайцеся да нашай супольнасці!
8👍7🤡2🔥1
2025/10/22 04:12:14
Back to Top
HTML Embed Code: