Telegram Web Link
🎉 Група беларусаў ужо ў Італіі!

Вітаем усіх, хто прыехаў на адпачынак!.. Дзеткі геройскі вытрымалі дарогу і былі ў выдатным настроі, а дарослых мы пабачылі натхнёнымі. Сустрэча была вельмі цёплай — сапраўдны момант яднання і салідарнасці.

Няхай гэтыя дні будуць поўныя спакою, добрага настрою і асалоды ад цудоўнай Італіі — гэта і ёсць мэтай праекта.

❤️Мы разам з асацыяцыяй "Талака" вельмі ўдзячныя  італьянскім партнёрам за неймаверную падтрымку і дапамогу ў арганізацыі праекта:

✔️Regione Toscana
✔️Terre Regionali Toscane
✔️ISCOS Toscana
✔️CISL FNP Toscana
✔️CISL Firenze Prato
✔️CISL Pisa
✔️CISL Grosseto
✔️CISL FISASCAT Firenze Prato
✔️CISL FNP Firenze Prato
✔️Tiemme Autolinee

🤍Шчыры дзякуй нашым надзейным партнёрам:

▫️ дабрачыннаму фонду "Краіна для Жыцця";
▫️ Ініцыятыве iNeedHelpBy.

Нечаканая калабарацыя і цудоўны вынік!
7👍5🔥2
🇸🇪 Сення, 9 верасня, у шведскім парламенце адкрылася выстава «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў»

Адбылося гэта акурат у першы дзень новай парламенцкай сесіі. Гэта сімвалічны момант: каралеўскае адкрыццё парламента – адно з найбольш урачыстых падзей у Швецыі, на якім прысутнічаюць дэпутаты, урад і дыпламаты. Той факт, што ў гэты дзень увазе заканадаўцаў была прадстаўлена выстава работ беларускіх палітвязняў, надае праекту асаблівую вагу.

Экспазіцыя паказвае малюнкі, створаныя палітвязнямі ў беларускіх турмах. Праект PrisonArt, які вядзе праваабарончы цэнтр «Вясна», збірае такія працы, захоўваючы іх ад знішчэння. Малюнкі, зробленыя простымі алоўкамі і ручкамі, дапамагаюць аўтарам утрымацца за сваю ідэнтычнасць. На выставе таксама ёсць куток, прысвечаны вядомаму мастаку-перформеру Алесю Пушкіну, які быў асуджаны за творчасць і памёр у зняволенні. Арганізатары адзначаюць, што гэта толькі частка творчасці, уратаванай сем’ямі, сябрамі і праваабаронцамі, бо адміністрацыі часта знішчаюць малюнкі.

На адкрыцці былі прадстаўлены некалькі аналітычных дакументаў міжнародных арганізацый і беларускіх дэмакратычных структур:
«Люксембурскія рашэнні: вынікі і перспектывы» падсумоўваюць канферэнцыю ПАСЕ і нацыянальных парламентаў па падтрымцы беларусаў у выгнанні і захаванні іх ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.
• Даклад BelPol «Удзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны» збірае факты пра дапамогу Мінска Маскве і можа быць выкарыстаны як доказная база для прыцягнення вінаватых. Поўны тэкст па спасылцы.
«Чырвоная кніга. Рамка бяспекі ЕС-Беларусь» паказвае, чаму сучасны аўтарытарны рэжым стаў небяспечным фактарам для Еўрасаюза і чаму падтрымка дэмакратычных сіл павінна быць часткай еўрапейскай стратэгіі. Поўны тэкст па спасылцы.
• Справаздача «Культурная дыпламатыя» апісвае, як беларуская дэмакратычная супольнасць выкарыстоўвае мастацтва і памяць для прасоўвання краіны і яе еўрапейскай ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.

Выстава была арганізавана беларуска-латвійскім таварыствам «Supolka» і праваабарончым цэнтрам «Вясна» для латвійскага сейма, а потым адаптавана Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі. У Стакгольме праект прадставіў шведскі парламентарый Б’ёрн Сёдэр разам з Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дэпутаты, дыпламаты, а таксама валанцёры Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі. Выстава працягне працу ў шведскім парламенце да 19 верасня, нагадваючы пра каштоўнасць свабоды, чалавечнасць і салідарнасць з тымі, хто працягвае барацьбу нават за кратамі.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
7👍7
🇦🇹 Насычаныя 2 дні ў Вене

4 верасня ў Dialogbüro Vienna адкрылася выстава работ Уладзіміра Цэслера. Мастацтва, якое трапна апісвае Беларусь пасля 2020 года, можна яшчэ ўбачыць цягам гэтага тыдня па адрасе Eßlinggasse 9/6, Vienna, Austria, 1010.

Пасля адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з аўстрыйскімі парламентарамі і парламентаркамі, на якой таксама прысутнічала прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі і прадстаўніцы чатырох партый - Petra Bayr (SPÖ), Carina Reiter (ÖVP), Veit Dengler (NEOS) i Meri Disoski (die Grüne). Абмяркоўваліся такія пытанні, як падтрымка рэпрэсаваных, незалежных медыя і працу парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у тым ліку ўдзел у сустрэчы Альянсу ў Парыжу (6-7 кастрычніка); магчымасці супольных мерапрыемстваў у падтрымку беларускай свабоды.

Увечары адбылася адкрытая дыскусія пра ролю Беларусі ў еўрапейскім рэгіёне, выклікі дыктатуры і магчымасці дэмакратычнай будучыні. А завяршыўся дзень цёплай сустрэчай Святланы Ціханоўскай з беларусамі і беларускамі. Гэта быў шчыры і нефармальны вечар, калі можна было задаць пытанні, абмеркаваць набалелае.

5 верасня быў прысвечаны Марыі Калеснікавай і пяцігоддзю яе зняволення. Amnesty International Austria зладзілі акцыю перад нелігітымнай амбасадай Беларусі ў Вене. Былы солафлейтыст Венскага філарманічнага аркестра Dieter Flury выканаў Баха для Марыі і ўсіх палітвязняў.

Падчас акцыі Анастасія Свіркова зачытала словы падтрымкі ад Святланы Ціханоўскай:
«Я часта згадваю Машу, яе мужнасць, шчырую ўсмешку, смелыя ідэі, якімі яна захапляла ўсіх нас падчас выбарчай кампаніі. Мы амаль не маем інфармацыі пра яе, пра яе здароўе. Галоўнае для мяне каб Маша выстаяла, дачакалася вызвалення, якое, я веру, у хуткім часе надыдзе. Толькі неадкладнае вызваленне ўсіх палітвязняў разам са спыненнем рэпрэсій павінны стаць сігналам таго, што рэжым усур'ёз збіраецца ісці на дыялог з грамадствам».

Народная амбасада Беларycі ў Аўстрыі далучаецца да гэтых слоў і заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і спынення рэпрэсій.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
10👍3👏2
🇺🇦 Прадстаўніца Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева далучылася да дыскусіі ў фармаце Люблінскага трохкутніку

Сёння ў Карпацкім нацыянальным універсітэце ў Івана-Франкоўску адбылася панэльная дыскусія «Што для нас азначае сканчэнне вайны ва Украіне?».

Гэтая сустрэча сабрала прадстаўнікоў і прадстаўніц міжнародных камісій парламентаў Літвы, Польшчы, Украіны і беларускіх дэмакратычных сіл: Paweł Kowal (старшыня Камітэта па замежных справах Сейма Польшчы), Ruslanas Baranovas (віцэ-старшыня Камітэта па еўрапейскіх справах Сейма Літвы), Олександр Копиленко (намеснік кіраўніка Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па міжнародным супрацоўніцтве і міжпарламенцкіх сувязях), Аляксандра Мамаева (кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Народных амбасадаў Беларусі), Франак Вячорка (галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай). З вітальным словам выступілі Ігар Цепенда (рэктар універсітэту) і Ян Маліцкі (дырэктар Студыуму Усходняй Еўропы).

🔎 Абмяркоўваліся ключавыя пытанні:
•  рэгіянальная бяспека і месца Беларусі ў ёй,
•  адказнасць рэжыму Лукашэнкі за ўдзел у вайне і рэпрэсіі супраць беларусаў,
•  вывад расейскіх войскаў з Беларусі,
•  аднаўленне Украіны пасля вайны і магчымы ўнёсак беларусаў у інфраструктурныя, энергетычныя і экалагічныя праекты,
•  еўрапейская інтэграцыя Украіны і Беларусі і супраціў “рускаму міру”.

У сваім выступе Аляксандра Мамаева падкрэсліла:
«Заканчэнне вайны ва Украіне і параза Расіі адкрываюць новыя магчымасці для Беларусі: шлях да дэмакратызацыі, прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, вяртання нашай краіны ў еўрапейскую сям’ю народаў. Гэта таксама адкрывае перспектыву еўрапейскай інтэграцыі і ўсталявання трывалай бяспекі ва ўсім рэгіёне».

Падчас дыскусіі адзначылі ролю беларускіх дыяспар і Народных амбасадаў:
•  яны дапамагаюць захоўваць добрасуседскія адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі,
•  арганізоўваюць сумесныя мерапрыемствы і акцыі падтрымкі,
•  аказваюць дапамогу Украіне праз валанцёрскія ініцыятывы, гуманітарныя пастаўкі, падтрымку Узброеных Сіл Украіны і Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Для Народных амбасадаў Беларусі гэты ўдзел стаў яшчэ адной магчымасцю паказаць, што беларусы разам з украінцамі змагаюцца супраць расейскай агрэсіі і бачаць сваю будучыню ў дэмакратычнай і еўрапейскай прасторы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
9🔥3👍1
🇪🇺 23 верасня ў Страсбургу, у межах заключнай падзеі цыкла трэнінгаў «Еўрапейскія стандарты па роўнасці і барацьбе з дыскрымінацыяй» прайшоў семінар «The role of the Parliamentary Assembly of the Council of Europe (PACE)»

Удзел у семінары прыняла і прадстаўніца Народных амбасадаў Беларусі. У сваім выступе яна распавяла пра супрацоўніцтва Народных амбасадаў з Парламенцкай асамблеяй, Радай Еўропы і іншымі інстытутамі, а таксама падзялілася досведам адвакацыйных кампаній. Асобная ўвага была нададзена пытанням легалізацыі і бяспекі беларусаў і беларусак за мяжой, праблемам доступу да банкаўскіх паслуг .

Таксама прадстаўніца падкрэсліла важнасць Люксембургскіх рашэнняў і паведаміла пра працяг праекта ў выглядзе стварэння IT-платформы, дзе будуць збірацца праблемы беларусаў і найлепшыя спосабы іх вырашэння. Платформа стане інструментам як для беларусаў, так і для ўладаў розных краін, каб распрацоўваць рэкамендацыі для дзяржаў і еўрапейскіх інстытутаў.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍7👏1😁1
🇸🇪 У Стакгольме адкрываецца інсталяцыя ў гонар Алеся Бяляцкага і палітвязняў Беларусі

Заўтра, 25 верасня, а 12:30 на Плошчы Рауля Валенберга ў Стакгольме адбудзецца адкрыццё мастацкай інсталяцыі “Unbreakable”, прысвечанай Алесю Бяляцкаму і яго зняволеным калегам з Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Мерапрыемства арганізуюць Östgruppen і Right Livelihood у супрацоўніцтве з «Вясной». Дата адкрыцця выбраная невыпадкова: 25 верасня — дзень нараджэння Алеся Бяляцкага, заснавальніка і кіраўніка «Вясны», лаўрэата прэстыжных міжнародных узнагарод, у тым ліку Right Livelihood Award (2020) і Нобелеўскай прэміі міру (2022).

Інсталяцыя падкрэслівае непахіснасць і мужнасць больш за 1100 палітычных вязняў у Беларусі. У праграме — выступы шэрагу гасцей, якія падзеляцца сваімі думкамі пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і заклічуць да салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца за кратамі.

Сярод выступоўцаў — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман, які падкрэсліць важнасць міжнароднай падтрымкі беларусаў і барацьбы за вызваленне палітвязняў.

Іншыя спікеры ўключаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц праваабарончых арганізацый, шведскіх прафсаюзаў, грамадзянскай супольнасці і журналісцкіх аб’яднанняў.

🔗 Падрабязнасці і запрашэнне: Facebook-падзея

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
👍9😢2
❤️Учора здарылася беспрэцэдэнтная падзея — Юлія Юхно правяла цырымонію шлюбу ў Італіі!

Гэты сімвалічны роспіс прайшоў у атмасферы любві адно да аднаго і да Беларусі.

📝Кнігу роспісу ўжо завялі, звяртайцеся!☺️
🔥169
2025/10/21 10:58:21
Back to Top
HTML Embed Code: