Telegram Web Link
Сапраўды было варта чакання. Flight 10 адзін з самым паспяховых палётам за ўсю праграму Starship.

Сёння ноччу Starship упершыню паказаў, што Block 2 можа выканаць усё задуманае. Booster 16 стартаваў з усімі 33 рухавікамі, страціў адзін падчас ўзлёту, але правёў амаль ідэальны ўздым і аддзяліў Ship 37 з дапамогай бездакорнага hot stage. Пасля бустэр выканаў boostback burn, правёў серыю эксперыментаў з пасадкай, уключаючы поўнае завісанне над залівам, і пасля па плане выбухнуў пры падзенні ў ваду.

Але сапраўднай зоркай стаў Ship 37. Ён стабільна выйшаў у фазу палёту, упершыню для Block 2 выканаў усе асноўныя задачы: разгрузіў 8 мадэляў Starlink, правёў кароткі рэлайт рухавіка ў космасе і пачаў уваход у атмасферу. Падчас рээнтры быў пашкоджаны адзін з задніх плаўнікоў і частка хваставой секцыі, але карабель вытрымаў максімальныя нагрузкі, паспяхова выканаў flip and burn і нават здзейсніў пасадку, хоць хутка пасля гэтага перавярнуўся і эпічна выбухнуў.

Для SpaceX гэта рэабілітацыя Block 2 пасля некалькіх няўдач. Flight 10 стаў першым палётам, дзе Starship здолеў выканаць і разгрузку карыснай нагрузкі, і рэлайн у космасе, і вяртанне праз атмасферу. Наперадзе апошні палёт Block 2 (Ship 38 + Booster 15-2) перад пераходам да новага пакалення Block 3.

#навіны
25🔥12👍10
7 верасня — поўнае зацьменне Месяца 🌕

Праз тыдзень нас чакае адна з самых прыгожых астранамічных падзей года. У Беларусі мы не ўбачым усіх фаз зацьмення, але самую галоўную фазу поўнага зацьмення будзе бачна добра. Месяц узыйдзе ўжо ў светла-чырвоным колеры, нізка над усходнім гарызонтам.

Поўная фаза, калі Месяц пачне афарбоўвацца ў ярка-чырвоны, пачнецца ў 20:30, чакайце максімум у 21:11, а скончыцца поўная фаза ў 21:52.

Час залежыць ад вашай лакацыі. «Крывавы Месяц» можна будзе назіраць над усёй тэрыторыяй Еўропы.
Паглядзіце на анлайн-мапе, як поўнае зацьменне Месяца будзе выглядаць у вашым месцы.

У папярэднім выпуску падкаста я распавёў, чаму падчас зацьмення Месяц становіцца чырвоным.

Ужо можна пачынаць шукаць адкрытую пляцоўку з добрым відам на ўсход і спадзяёмся на добрае надвор’е!

📩 Дашліце допіс сябрам, каб ніхто не прапусціў гэтую астранамічную падзею!

#падзея
👍19🔥16🌚6
У ноч з 1 на 2 верасня ў небе над тэрыторыяй Беларусі (і Еўропы) можа з’явіцца палярнае ззянне.

Паводле прагнозаў NOAA і SWPC, нас чакае магутная геамагнітная бура ўзроўню G3 (з індэксам геамагнітнай актыўнасці Kp = 7), а гэта значыць, што зялёныя і чырвоныя стужкі могуць упрыгожыць неба не толькі над паўночнымі рэгіёнамі, але і ў цэнтры краіны.

Палярнае ззянне — з’ява вельмі непрадказальная. Яно можа ўзнікнуць на некалькі хвілін і знікнуць, а потым зноў з’явіцца. Вазьміце з сабой не толькі камеру, штатыў і цёплую вопратку, але і цярплівасць.

Варта сачыць за абнаўленнямі ў рэальным часе, напрыклад на SpaceWeatherLive або з дапамогай My Aurora Forecast & Alerts.

#падзея
30🔥8👍4
Праз космас
У ноч з 1 на 2 верасня ў небе над тэрыторыяй Беларусі (і Еўропы) можа з’явіцца палярнае ззянне. Паводле прагнозаў NOAA і SWPC, нас чакае магутная геамагнітная бура ўзроўню G3 (з індэксам геамагнітнай актыўнасці Kp = 7), а гэта значыць, што зялёныя і чырвоныя…
Гэтым разам магнітная бура ўзроўню G2 (меншая, чым чакалася) прынесла ў наш рэгіён кароткія і слабыя паўночныя ззянні, якія можна было ўбачыць каля 3 гадзін ночы.

На першым здымку бачны стужкі над Мінскім морам, на другім ззянненад польскімі Мазурамі.
29👍10
Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0» 🚀

Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.

Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт

https://www.tg-me.com/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://www.tg-me.com/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://www.tg-me.com/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў «Прышпільныя коміксы»: @pryshpilny_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1👏16🔥10👍2
Поўнае зацьменне Месяца ўжо заўтра🌕

Гэта адна з самых цікавых астранамічных з’яў 2025 года, якую можна будзе ўбачыць з Беларусі. Месяц пройдзе праз цень Зямлі, і яго колер стане чырвоным, адсюль і з’явілся назва «Крывавы Месяц».

Поўная фаза, калі Месяц пачне афарбоўвацца ў чырвоны колер, у Беларусі пачнецца ў 20:30, максімумам у 21:11, а скончыцца поўная фаза ў 21:52.

🌌 Дзе назіраць:
Поўнае зацьменне Месяца можна будзе назіраць над усёй тэрыторыяй Еўропы.
Паглядзіце на анлайн-мапе, як зацьменне будзе выглядаць у вашым месцы.

👀 Як назіраць:
Выбірайце адкрытае месца з добрым відам на ўсходні і паўднёва-ўсходні гарызонт. Лепш выехаць падалей ад гарадскога святла, тады Месяц будзе выглядаць найбольш эфектна.

🌤 Надвор’е:
Вечарам, 7 верасня, у Беларусі прагназуюць малавоблачнае неба, амаль ідэальнае для назірання Крывавага Месяца.

🫶 Падзяліцеся допісам з сябрамі.

#падзея
🔥39🌚8👍5
Юххх, што за вечар. Дзяліцеся ўражанні.

Атрымалася ўбачыць?
155🔥156
🛰 Выпуск #95 — Падкаст «Праз космас».

У гэтым эпізодзе пра палёт Starship і першыя сапраўдныя поспехі Block 2, пра тое, як на арбіце могуць з’явіцца пральныя машыны, а таксама пра Юпітэр з яго дзіўнымі плазменнымі хвалямі. Напрыканцы разам зазірнем у вераснёўскае неба.

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Яндекс

Глядзець: YouTube (відэаверсія)

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok

#падкаст
👍2310🔥4
Запусціце сваё імя вакол Месяца разам з NASA.

Не раней за красавік 2026 года чакаецца гістарычны палёт Artemis II, першы пілатуемы тэставы палёт у рамках праграмы Artemis. Чатыры астранаўты адправяцца ў падарожжа вакол Месяца і назад, каб пратэставаць сістэмы, якія ў будучыні дапамогуць вярнуць людзей на яго паверхню.

Але самае крутое: NASA прапануе вам стаць часткай гэтай місіі! 🙌

Вы можаце адправіць сваё імя ў космас. Яно будзе загружана на SD-карту і паляціць на борце касмічнага карабля Orion. Узамен вы атрымаеце электронны пасадачны білет. 🎫

🗓 Тэрмін рэгістрацыі да 21 студзеня.
25🔥9👍7🌚2
🛰 Выпуск #96 — Падкаст «Праз космас».

У выпуску пра адну з самых сенсацыйных навін апошняга часу — магчымыя прыкметы жыцця на Марсе, пра захапляльнае зліццё чорных дзірак, і паглядзім, чым нас здзіўляе сонечны цыкл №25, яго прагнозы, рэальныя вынікі і нечаканыя сюрпрызы.

Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | Pocket Casts | Youtube | Яндекс

Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee

Instagram | X | YouTube | Telegram | TikTok

#падкаст
🔥2510👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
SpaceX выкаціла новае відэа дзясятага палёту Starship, у якім паказалі некалькі новых кадраў. А ўжо не раней за 14 кастрычніка чакаецца адзінаццаты палёт, які стане апошнім для версіі V2.

Асноўная ўвага будзе на новых пасадачных манеўрах Super Heavy і выпрабаванні цеплавога экрана Starship. Таксама плануюць перазапуск рухавіка ў космасе і тэставанне манеўраў перад пасадкай у Індыйскім акіяне.

Асабліва цікава, што ў гэтым палёце выкарыстаюць бустар, які ўжо лётаў у рамках місіі Flight 8. Ён будзе запушчаны з 24 рухавікамі Raptor, якія раней выкарыстоўваліся падчас восьмага палёту. Бустар зробіць спробу прызямліцца ў Мексіканскім заліве, без вяртання на стартавы комплекс.

#навіны #падзея
👍19🔥115
2025/10/31 14:09:47
Back to Top
HTML Embed Code: