Telegram Web Link
Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як весці сябе пры затрыманні. Пачытайце, калі ласка, ды пакажыце сваім родным і блізкім. Беражыце сябе.

Затрыманне – непрыемны досвед, і мы спачуваем, калі табе давялося яго перажыць. Не панікуй і помні пра свае правы і абавязкі.

Частка 4. Ператрус і дагляд асабістых рэчаў

Асабісты ператрус павінен праводзіцца ў прысутнасці 2 панятых. Панятыя не могуць быць супрацоўнікамі міліцыі. Без пастановы і панятых могуць абшукваць, калі ёсць падставы падазраваць, што ў цябе ёсць зброя.

Дагляд рэчаў (не блытаць з ператрусам!) праводзіцца ў тваёй прысутнасці. Закон не абавязвае супрацоўнікаў міліцыі праводзіць дагляд рэчаў пры панятых, тым не менш, ты можаш гэта прапанаваць, каб пазбегнуць спрэчных сітуацый. Калі табе спрабуюць прыпісаць нешта, чаго не было ў тваіх рэчах, напішы пра гэта ў пратаколе ператрусу.

• У пратаколе асабістага ператрусу пазнач усе апісаныя рэчы як мага дакладней. Пішы інвентарны нумар тэлефона, калі ёсць манеты – намінал манет і іх колькасць, нататнікі, алоўкі – пазначай усё.

• Калі цябе абшукваюць без пастановы і панятых, не згаджайся, але не супраціўляйся.

* Іншыя вартыя парады пра тое, што рабіць, калі цябе прывезлі ў пастарунак, шукайце ў нашым боце @viasna_bot, а для таго, каб бот быў заўсёды пад рукой, раім яго ўсталяваць! Пра тое, для каго створаны бот і чым ён можа дапамагчы, чытайце ТУТ!

#viasna_bot
Пачынаем серыю публікацый, прысвечаных таму, як падрыхтавацца да суда.

Частка 1. Як цябе могуць выклікаць у суд?

Выклік у суд ажыццяўляецца з дапамогай позвы. Позва - гэта дакумент, у якім указана:
- хто выклікаецца
- у якасці каго выклікаецца
- куды выклікаецца
- да каго выклікаецца
- наступствы няяўкі без паважлівых прычын.

Позва можа быць уручана табе 3-ма рознымі спосабамі:

1) позву могуць прынесці дадому і ўручыць табе пад распіску

• Калі цябе не заспелі дома, позву могуць уручыць поўнагадоваму сваяку/начальніку/дэкану і г.д.
• Калі цябе не заспелі дома і кінулі позву проста ў паштовую скрыню, а суд адбыўся ў тваю адсутнасць, ты можаш абскардзіць вынесеную пастанову, давёўшы, што ты не бачыў і не забіраў позвы.

2) позва можа быць агучана па тэлефоне

• Пацікаўся, хто з табой размаўляе, і запішы яго дадзеныя
• Калі званок робіцца са схаванага ці невядомага нумара, выкажы сумневы ў тым, што ён сапраўды належыць МУС, папрасі даслаць позву
• Лепш не адказваць на званкі з невядомых і схаваных нумароў.

3) позва можа быць дасланая з дапамогай SMS / паведамлення ў вайбер

• Калі ты не прачытаў SMS, а суд адбыўся ў тваю адсутнасць, ты можаш абскардзіць вынесеную пастанову, давёўшы, што тэлефон не знаходзіўся ў тваім валоданні
• Калі ты быў за мяжой з адключаным роўмінгам, то адпраўнікі SMS убачаць, што апавяшчэнне не дастаўленае, а суд адбыўся ў тваю адсутнасць, ты можаш абскардзіць вынесеную пастанову

Увага: Калі позву на суд уручае супрацоўнік РАУС пасля затрымання - гэта незаконна і не мае юрыдычнай сілы. Паўнамоцтвам паведамляць аб часе і месцы суду валодаюць самі суды альбо іншыя органы, якія могуць разглядаць справу. Гэта не РАУС.

Што пагражае, калі позва атрыманая, а на суд не ідзеш
- цябе могуць падвергнуць прыводу
- цябе могуць пакараць штрафам або арыштам, але дэ-факта гэтага амаль не адбываецца.

* Шмат іншай карыснай інфармацыі вы можаце знасці ў @viasna_bot. Усталёўвайце ды карыстайцеся.
Працягваем серыю публікацый, прысвечаных таму, як падрыхтавацца да суда.

Частка 2. Што варта зрабіць падчас падрыхтоўкі справы

1. Запатрабуй не толькі азнаямлення, але і тлумачэння сваіх правоў і абавязкаў.

2. Уважліва прачытай пратакол. Памятай, што абставіны ў пратаколе не павінны засноўвацца на здагадках. Унясі туды ўсе свае пярэчанні. Пасля гэтага падпішы пратакол. Адмаўляцца падпісваць пратакол няма сэнсу: ён мае юрыдычную сілу і без твайго подпісу.

3. Знайдзі адваката або хадайнічай перад судом, каб твае інтарэсы прадстаўляў хтосьці з блізкіх сваякоў (юрыдычная адукацыя ў гэтым выпадку неабавязковая):
- заключыць дамову з адвакатам можа любы: не абавязкова сам чалавек ці блізкі сваяк
- сярэдні памер ганарару адваката каля 100 $
- удзел адваката не гарантуе памяншэнне памеру штрафу або пазбаўленне ад арышту, асабліва калі гэта тычыцца палітычнай справы

4. Азнаёмся з матэрыяламі справы перад паседжаннем (у той жа дзень ці за 2-3 дні) Для гэтага трэба звярнуцца ў канцэлярыю суда. Па матэрыялах справы:
- падрыхтуй пазіцыю абароны; лепш зрабі гэта пісьмова – у выглядзе заявы, каб далучыць яе ў судзе да матэрыялаў справы;
- калі патрэбна, патрабуй выклікаць сведак па справе;
- аформі карысныя для суда дакументы;
- пазнач усе памылкі і разыходжанні: напрыклад, розныя месца/час, , месца жыхарства сведкі і інш.

Ведай свае правы: падчас адміністрацыйнага працэсу ты можаш:
• адмовіцца ад дачы тлумачэнняў;
• прадстаўляць доказы;
• заяўляць адводы і хадайніцтвы;
• мець абаронцу з моманту адміністратыўнага затрымання;
• падаваць скаргі на дзеянні суддзі.

* Шмат іншай карыснай інфармацыі вы можаце знасці ў @viasna_bot. Усталёўвайце ды карыстайцеся.
Апошняя частка з серыі публікацый, прысвечаных таму, як падрыхтавацца да суда.

Частка 3. Як сябе паводзіць на судзе?

1. Вызначыся са сваёй пазіцыяй:
- або ты прызнаеш, што ўдзельнічаў у акцыі,
- або кажаш пра тое, што выпадкова праходзіў міма.
Калі кажаш, што ўдзельнічаў, гавары, што ты нічога не парушаў, а рэалізоўваў свае правы. Калі кажаш, што ты ішоў міма, то памятай, што ў судзе павінна быць дакладна даказана твая віна.

2. Паколькі разгляд адміністраіыўных спраў у судах адкрыты, запрашай з сабой на паседжанне сяброў, сваякоў, журналістаў і іншых.

3. Вядзі аўдыёзапіс судовага паседжання з самага яго пачатку без папярэджання, каб зафіксаваць магчымыя парушэнні, даслоўныя рэплікі суддзі, і потым скласці добрую скаргу ў выпадку неабходнасці.

4. Калі ты выкладаеш факты парушэнняў з боку супрацоўнікаў, можаш звярнуць увагу суддзі на незаконнасць вядзення адміністратыўнага працэсу, папрасіць пракаментаваць гэты прынцып.

5. Заяўляй хадайніцтвы:
- аб выкліку сведкаў,
- далучэнні да матэрыялаў справы доказаў (відэа, фота, скрыны і інш.),
- сваіх тлумачэнняў у пісьмовым выглядзе і г.д.

Выкарыстоўвай усе магчымыя інструменты, якія могуць істотна павялічыць твае шанцы на абарону. Нават калі хадайніцтвы не задаволяць, гэта дае падставу для паспяховага абскарджвання пастановы і яе адмены.

6. Калі ў якасці сведак выступаюць міліцыянты, але яны адсутнічаюць на пасяджэнні, настойвай на тым, каб суд іх вызваў і апытаў. Сам пытайся ў іх:
- як яны цябе пазналі?
- што ты рабіў?
- ва што быў апрануты і г.д.

7. Паведамі суду, калі ў цябе ёсць абставіны, якія змягчаюць адказнасць:
- чыстасардэчнае раскаянне
- добраахвотнае пакрыццё або ўстараненне нанесенай шкоды
- наяўнасць на ўтрыманні малалетняга
- цяжарнасць
-добраахвотнае спыненне супрацьпраўных паводзін і г.д.

8. Пасля вынясення пастановы аб адміністратыўным правапарушэнні прасі выдаць копію пастановы адразу.

9. Калі цябе штрафуюць, прасі скласці матывавальную частку судовага рашэння адразу.

10. Калі суд праходзіць па Skype, заяві пра тое, што ў заканадаўстве няма такой формы правасуддзя – то бок яно незаконнае. І такім чынам твае працэсуальныя правы вельмі абмяжоўваюцца. Але ўсё роўна заяўляй хадайніцтвы, якія суд мусіць задаволіць і перанесці паседжанне да іх выканання: запрашэнне сведкаў, адвядзенне часу для падрыхтоўкі доказаў і г.д.

11. Цягам 3 дзён пасля суду азнаёмся з пратаколам судовага паседжання, усё адлюстраванае там параўнай з рэчаіснасцю (спатрэбіцца аўдыёзапіс паседжання), унось свае каментары.

* Шмат іншай карыснай інфармацыі вы можаце знасці ў @viasna_bot. Усталёўвайце ды карыстайцеся.
Пасля суда: навошта абскарджваць рашэнне суда

Ты маеш права абскардзіць рашэнне суда, калі з ім не згодны.

Што дае абскарджанне?
- паказвае тваё нязгоду
- дапамагае мяняць практыку і законы
- з'яўляецца актам абароны тваіх правоў
- пакуль доўжыцца абскарджанне, пастанова суда лічыцца не ўступіўшай у законную сілу, а гэта значыць:
• штраф можна пакуль не плаціць;
• * ты лічышся не прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці, і калі цябе ў гэты час затрымаюць паўторна, то штраф можа быць менш, верагоднасць арышту ніжэй.

Не прапусці тэрміны абскарджання:
- калі ў цябе штраф ці папярэджанне, на абскарджанне ёсць 10 дзён. Адлік вядзецца або з дня абвяшчэння, або з дня атрымання копіі пастановы, або з дня атрымання матывіровачнай часткі пастановы суда
- калі ў цябе адміністрацыйны арышт, на абскарджанне ёсць 5 дзён. Адлік вядзецца з моманту абвяшчэння рашэння суда. Падчас адбыцця арышту абскардзіць рашэнне суда амаль немагчыма, таму калі ты вызвалішся, трэба хадайнічаць аб аднаўленні тэрмінаў абскарджання і абскардзіць рашэнне на працягу 5 дзён пасля выхаду з "сутак".

Пасля суда: як абскардзіць рашэнне суда

Для абскарджання рашэння суда трэба падаць скаргу. Скласці скаргу ты можаш сам, а можаш звярнуцца ў праваабарончую арганізацыю, да юрыста або да адваката, якія дапамогуць табе ў гэтым.

Парадак дзеянняў пры абскарджанні:
1. Збяры
неабходныя дакументы:
• вазьмі
пастанову (рашэнне) суда. Калі пастанову табе не выдалі на рукі адразу пасля пасяджэння, то трэба ўдакладніць у сакратара, калі яе можна забраць, ці пакінуць заяву на высылку пастановы поштай.
Заўвага: калі пастанова кароткая, у ёй не апісаны дэталі тваёй справы, не прыведзены доказы віны, то напішы заяву на выраб матывіровачнай часткі судовай пастановы. Як напісаць такую заяву табе павінен растлумачыць сакратар суддзі або супрацоўнік канцылярыі суда.
прыкладзі квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай пошліны.

2.
Падай скаргу:
Для гэтага абяры адзін з наступных варыянтаў:
• Запоўні гугл-форму праз наш ТГ-бот @viasna_bot. Для гэтага зайдзі ў раздзел «Што рабіць пасля затрымання» і абяры «вынік суда + абскардзіць». Мы дапаможам са складаннем і падачай скаргі.
• * Падай скаргу самастойна

3. Дачакайся разгляду скаргі і рашэння па ёй
На разгляд скаргі цябе запросяць (звычайна праз SMS), але прысутнічаць неабавязкова. У любым выпадку суд дашле рашэнне па скарзе на ўказаны адрас.

Важна ведаць:
- рашэнне суда абскарджваецца ў вышэйшым судзе, але накіроўваецца праз суд, які вынес рашэнне, г. зн. у самой скарзе указваецца вышэйшы суд (напрыклад, абласны), а скарга або ліст са скаргай накіроўваецца ў суд, які вынес рашэнне (напрыклад, раённы).
- зручней за ўсё скаргі адпраўляць поштай, заказным лістом. Важна, каб дзень адпраўкі (паштовы штамп на канверце) быў не пазней апошняга дня абскарджання. Гэта значыць, важна паспець адправіць скаргу да заканчэння тэрміну абскарджання.
Што такое "хатняя хімія" і як яе адбываюць?

Гэтак званая "хатняя хімія", або абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, заключаецца ў накладанні на асуджанага абавязкаў, якія абмяжоўваюць яго свабоду. "Хатняя хімія" прызначаецца на тэрмін ад паўгода да пяці гадоў.

Умовы адбывання"хатняй хіміі":

• абавязковае прыцягненне да працы: могуць заставацца на той жа працы, дзе і працавалі да суда, шукаць месца працы і ўладкоўвацца самастойна на працягу 15 дзён ці накіроўвацца крымінальна-выканаўчай інспекцыяй у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
• абавязкове наведванне міліцыі (па месцы пастаноўкі на ўлік) для адзначэння;
• супрацоўнікі АУС могуць прыходзіць з праверкай дадому і па месцы працы;
• забаронена ўжываць спіртныя напоі, наведваць месцы, дзе прадаецца алкаголь;
• забаронена наведваць спартыўна-масавыя, культурныя мерапрыемствы; забаронена наведваць жыллё іншых людзей;
• забаронена адсутнічаць дома ва ўстаноўленыя перыяды часу: звычайна з 19 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы. Калі рэжым працоўнага часу ці расклад заняткаў асуджанага не дазваляе яму знаходзіцца ва ўказаны час у сваім жыллі, крымінальна-выканаўчай інспекцыяй ўстанаўліваецца іншы час пастаяннага знаходжання там;
• дазваляецца ненадоўга выехаць у іншы горад, калі дазвол атрыман у міліцыі;
• дазваляецца прымаць гасцей;
• дазваляецца наведвацца у госці, наведваць жылле блізкіх сваякоў, толькі калі дазвол атрыманы у міліцыі.

Калі асуджаны парушае правілы адбыцця абмежавання волі без накіравання і яму выносяць тры і больш спагнанняў, то яго могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці паводле арт. 415 КК ("Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі") і пазбавіць волі тэрмінам да трох гадоў.
Шаноўныя сябры і сяброўкі, ладзім апытанку для сябе, каб болей арыентавацца па нашай аўдыторыі. Адкуль Вы нас чытаеце?
Anonymous Poll
67%
З Беларусі
33%
З-за мяжы
❗️Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым

Пракурор Раман Бізюк заявіў хадайніцтва аб слуханні судовага пасяджэння ў закрытым рэжыме, паколькі «ў матэрыялах крымінальнай справы маюцца матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці».

Усе палітвязні і іх абаронцы былі супраць закрыцця працэсу. Мікіта Дранец сказаў: «Мы супраць, але зыход мы ўсе ведаем»

Марфа Рабкова заявіла: «Катэгарычна супраць»

Нягледзячы на гэта, суддзя Сяргей Хрыпач, параіўшыся на месцы, задаволіў хадайніцтва пракурора і вырашыў закрыць суд па справе дзесяці палітзняволеных. Усіх прысутных выгналі з залі суда.

🔹«Вясна» распавядае, што вядома пра справу і яе фігурантаў
10 прычын, па якім роўнасць важна.

У сусвеце роўнасці кожны мае роўныя магчымасці выжываць і мець поспехі. Ніхто не сутыкаецца з дыскрымінацыяй альбо несправядлівымі перашкодамі на шляху да шчасця і самарэалізацыі. Нягледзячы на дасягнутае, шлях да роўнасці ў чалавецтва яшчэ доўгі. Чаму ж варта працягваць спробы?

1⃣ Роўнасць зніжае беднасць
У 2015 годзе 10% людзей жылі менш чым на $1.90 ў дзень. За наступныя некалькі гадоў узровень беднасці знізіўся, але пасля пачатку пандэміі COVID-19 яшчэ 100 мільёнаў чалавек апынуліся ў галечы. Асабліва пацярпелі жанчыны, якія і без таго пакутуюць ад высокага узроўню беднаты. Паводле справаздачы арганізацыі «ААН-Жанчыны», разрыў ва ўзроўні беднасці паміж жанчынамі і мужчынамі найбольш вялікі ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў. Адным з фактараў з'яўляецца пражыванне з дзецьмі, а жанчыны значна часцей жывуць у сям'і, дзе ёсць дзеці. Выяўляючы і абмяркоўваючы прычыны гендарнай няроўнасці, свет змог бы зноў пачаць зніжаць узровень беднасці.
Працяг серыі "10 прычын, па якім роўнасць важна".

2⃣ Роўнасць можа паменшыць узровень гвалту

У гарадскіх раёнах гвалт, як правіла, канцэнтруецца ў пэўных месцах. Што ўплывае на тое, дзе знаходзяцца гэтыя месцы? У адпаведнасці з Сусветным эканамічным форумам, больш высокі ўзровень няроўнасці ў прыбытках і «сканцэнтраваных недахопах» («concentrated disadvantage» — гэта сацыялалагічны тэрмін для мікрараёнаў з высокім адсоткам жыхароў з нізкім сацыяльна-эканамічным статусам. Ён выражаецца як працэнт хатніх гаспадарак перапіснога раяніравання з высокім узроўнем канцэнтраванага няшчаснага становішча). Расавая і гендарная няроўнасць таксама звязана з больш высокай схільнасцю гвалту. Наваколле, прылеглае да гэтых раёнах, часта падвяргаецца гвалту, які захоўваецца пастаянна. Каб знізіць узровень гвалту, трэба узяцца за праблему няроўнасці. Гэтае значыць, што трэба вызначыць у чым заключаецца няроўнасць. Доступ да адукацыі, працы, рэпрадукцыйнага здароўя, палітычная рэпрэзентацыя — агульныя фактары няроўнасці.
🆘Гарачая лінія «Вясны» — дапамога пры парушэннях правоў чалавека

🔹Падкажам, якія варыянты дапамогі магчымыя ў кожным выпадку, калі вы ці вашыя блізкія сутыкнуліся з парушэннямі правоў чалавека (асабістых, палітычных, працоўных, культурных), але не ведаеце, якая менавіта дапамога вам патрэбна;

🔹Накіруем на варыянты спецыялізаванай дапамогі ў кожным выпадку для людзей, якія падвергліся рэпрэсіям;

🔹Пракансультуем па пошуку і варыянтах дапамогі затрыманым/арыштаваным, падтрымаем па меры развіцця сітуацыі пасля затрымання;

🔹Пракансультуем наконт позваў (выклікаў у органы) і адміністрацыйных працэсаў: як сябе паводзіць, што рабіць;

🔹Пракансультуем наконт будучых судоў і назірання за імі;

🔹Пракансультуем па палітычна матываваных крымінальных справах і падтрымаем у выпадку ўзбуджэння справы.

✍️Пішыце на @ViasnaSOS, @SOSViasna
Працяг серыі "10 прычын, па якім роўнасць важна".

3⃣ Роўнасць можа палепшыць правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі


Грамадзяне і арганізацыі ставяцца да людзей з інваліднасцю (прыкметнай ці «нябачнай») па-іншаму, чым да людзей без інваліднасці. 15% насельніцтва Зямлі мае інваліднасць, што робіць іх найбольш маргіналізаванай групай у свеце. Прыярытэт роўнасці азначаў бы інтэграцыю з больш за 1 мільярдам чалавек. Гэта азначае здыманне бар’ераў і забеспячэнне ахоўных мер. Людзі з інваліднасцю такім чынам атрымаюць роўны доступ да ўсяго — ад адукацыі і аховы здароўя, да добрай працы.
✍️Ананімнае апытанне аўдыторыі «Вясны»

Мы, праваабаронцы «Вясны», хочам лепш даведацца нашую аўдыторыю, таму падрыхтавалі гэтую анкету. У форме ўсяго 20 пытанняў, яе запаўненне зойме каля 5-7 хвілін. Для любога з пытанняў можна выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.

Апытанне цалкам ананімнае. Мы будзем выкарыстоўваць дадзеныя толькі для аналізу нашай аўдыторыі. Адказы не будуць захоўвацца і перадавацца трэцім асобам. Мы будзем вельмі рады, калі вы дапаможаце нам!

✔️Прайсці апытанне
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Валанцёрская служба "Вясны" запрашае на трэнінг пра правы чалавека!

📆 Калі? 19 лістапада (субота), 13:00 - 16:00
📍Дзе? Вільня, дакладнае месца паведамім толькі зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам.
❇️ Удзел бескаштоўны

Вы даведаецеся:
🔵 Што такое правы чалавека?
🔵 Чым яны адрозніваюцца ад іншых правоў?
🔵 Як яны (не)працуюць?
🔵 Чаму забойства гэта не заўсёды парушэнне правоў чалавека?
І шмат іншых цікавостак! Пагутарым, як ажыццяўляць праваабарончую дзейнасць сёння, пра валанцёрства і хто такія палітычныя зняволеныя.

Пра гэта ўсё з намі паразмаўляе праваабаронца са шматгадовым досведам практычнай працы Міхаіл Мацкевіч (трэба ісці, бо Міша агонь!)

Каб трапіць на трэнінг, трэба абавязкова зарэгістравацца праз гэтую форму да 17 лістапада (чацвер) і пацвердзіць свой удзел за дзень да мерапрыемства. Колькасць месцаў абмежаваная!

Мерапрыемства праводзіцца ў межах Тыдня асьветніцкіх дзеянняў за роўнасць і інклюзію.
АДКРЫТЫ НАБОР У ВАЛАНЦЁРСКУЮ СЛУЖБУ "ВЯСНЫ"

📆 2 снежня, пятніца
18:00 - 19:00
📍 Вільня, дакладнае месца пасля рэгістрацыі

Запрашаем усіх неабыякавых:

- даведацца, як працуе Валанцёрская служба Вясны і як можна дапамагаць зараз
- пазнаёміцца з каштоўнасцямі правоў чалавека і відамі праваабарончай дзейнасці
- пры жаданні далучыцца да нашай каманды і абраць для сябе напрамак валанцёрства

Каго мы шукаем?
Людзей ад 18 год, любога гендару, у каго ёсць некалькі вольных гадзін на тыдзень і жаданне дапамагаць.
Навыкі працы з кампьютарам вітаюцца.
У астатнім не патрабуецца ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі, бярыце толькі добры настрой ☀️
🌿Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра

Значную ролю валанцёрства і салідарнасць адыгралі ў Беларусі ў 2020 годзе, аднак дзейнасць добраахвотнікаў на карысць беларусаў працягваецца і дагэтуль.

Сёння кожны беларус па-свойму валанцёр — людзі збіраюць перадачы і пасылкі палітвязням, арганізуюць вечары сумеснага падпісання паштовак, набываюць адзенне і школьныя прыналежнасці для дзетак вязняў.

За кратамі таксама знаходзяцца і двое валанцёраў-вясноўцаў — Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк. Яны былі затрыманыя ў 2020 годзе, а пазней асуджаныя да 15 і 6 гадоў калоніі адпаведна.

💌Падтрымаць Марфу і Андрэя: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марфа Аляксандраўна Рабкова, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💖Марфе Рабковай — 28! Як павіншаваць праваабаронцу з Днём Народзінаў?

Нагадаем, Марфу асудзілі да 15 гадоў зняволення па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў. Цяпер яна чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

6 студзеня каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» адзначае сваё 28-годдзе. Гэта трэці дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі.

Вось, што можна зрабіць, каб падтрымаць Марфу:

📍дашлі паштоўку, тэлеграму ці ліст з віншаваннямі і цёплымі словамі, можна анлайн
📍напішы віншаванне на дошцы анлайн
📍распавядзі пра Марфу у сацсетках з хэштэгамі #FreeMarfa #FreeViasna
📍адпраў пасылку ці бандэрольку з прыемнымі дробязямі, нават з-за мяжы
📍зрабі грашовы перавод

💌Адрас: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
Мы вяртаемся 🎉

Апошнія некалькі месяцаў мы працягвалі працаваць, але вытрымлівалі цішу ў сацсетках: шукалі свой голас і спосаб размаўляць пра важнае ў бягучых умовах. Здаецца, адшукалі — і вяртаемся! :)

Адразу хочам адзначыць важнае. Валанцёрская служба «Вясны» на сёння не прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем», але мы ўсё ж раім абыходзіцца з нашым кантэнтам асцярожна, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі. Калі ж вы па-за межамі краіны і ў бяспецы, вашыя рэпосты тут, у інстаграме ці ў фейсбуку нас падтрымаюць і ўсцешаць. Спадзяёмся, кантэнт будзе варты таго!

Пра што, дарэчы, мы будзем распавядаць?
Пра праваабарону, вядома! У беларускім кантэксце гэтая тэма не прадугледжвае шмат пазітыву (уф, ды якое там «шмат»!), але мы паспрбуем усё ж зрабіцца крыніцай калі не надзеі і натхнення, то энергіі.

Не падайма духам! Вясна прыйдзе 🙂
Хаця беларусы ў Беларусі і не з’яўляюцца нацыянальнай меньшасцю, беларуская мова згубіла статус мовы большасці. У нацыянальным заканадаўстве падрабязна распрацаванае моўнае пытанне — ды вось тое заканадаўства не працуе. Шыльды дзяржаўных устаноў яшчэ напісаныя з ужываннем «і» ды «ў», аднак іх служачыя ўжо не здольныя адказаць па-беларуску.

Беларускую мову не пачуеш ані ў гарвыканкаме, ані ў войску, ані ў міліцыі. Дзяржаўнае абвінавачанне і суды сістэмна і катэгарычна адмаўляюць у тым, каб весці следства на беларускай мове, — прыгадаем хаця б выпадак Алеся Бяляцкага. Гэта дыскрымінацыя і парушэнне правоў: чалавек, які ў жыцці размаўляе па-беларуску, не можа поўна, грунтоўна і падрабязна патлумачыць сваю пазіцыю на ненатуральнай для сябе мове. А ад дакладнасці фармулёвак можа залежыць яго лёс.

За апошнія 4 месяцы мінулага года публічнымі зрабіліся больш за 10 выпадкаў моўнай дыскрымінацыі беларусаў, што здзяйснялася прадстаўнікамі ўлады або па фактычным загадзе ўлады (згодна з «аглядам парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 верасня па 31 снежня 2022 года»)

Як мінімум 7 чалавек непасрэдна паведамілі «Вясне» пра пераслед па моўнай прыкмеце, а яшчэ 10 чалавек — што былі сведкамі моўнай дыскрымінацыі. Колькі беларусаў і беларусак проста не кажуць пра такія выпадкі, складана нават уявіць.

Дзяржава цягам дзесяцігоддзяў грэбуе моўнай каштоўнасцю, а цяпер і асацыюе беларускую мову з «экстрэмізмам».

Гэта ўсё — праўда, і мы імкнемся яе зафіксаваць і падсвятліць. Але ёсць і іншая праўда:

Такой цікаўнасці да беларускай культуры, як цяпер, у грамадстве не адчувалася дзесяцігоддзямі. Такой колькасці людзей, што перайшлі на беларускую мову, у нашым і, мяркуем, вашым атачэнні раней не ўзнікала. І ўжо дакладна ніколі раней інтэрнет не бачыў такой разнастайнасці беларускамоўнага кантэнту 💛

Безумоўна, мы марым пра часы, калі беларушчына будзе распаўсюджвацца сама сабою, без знешніх перашкод. Але ж і энергія супраціву — моцная рэч :)

З днём роднай мовы, спадарства! Са святам.
2024/05/13 22:46:33
Back to Top
HTML Embed Code: