Telegram Web Link
Тэлевядоўца Ягор Хрусталёў рэкламуе камп’ютар NTT

1999 год.
👍44😁13🥰5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не прапусціце па тэлевізары!
34
1998 год.
😁29🔥10🗿2😱1
У 2002 годзе ў піку папулярным расійскім тэлеканалам, БТ зняла свой навагодні фільм — «Навагоднія прыгоды ці Цягнік №1». Па яго сюжэце, у Мінск з Масквы на звышхуткасным цягніку едуць вядомыя артысты, каб зладзіць канцэрт у новым будынку чыгуначнага вакзала. Планам спрабуе перашкодзіць пара бандытаў, але ў іх па выніку нічога не атрымліваецца.

У кіно зняліся амаль усе больш-менш медыйныя на той момант беларусы — акрамя артыстаў і вядоўцаў БТ, гэта Сяргей Міхалок, Ігар Варашкевіч, сёстры Берулавы з гурта «Мантана», кавэзэшнікі з БДУ, каментатар Уладзімір Навіцкі, трэнер Эдуард Малафееў, дызайнер Уладзімір Цэслер і алімпійская чэмпіёнка Яніна Карольчык. З імпартных зорак стваральнікам удалося прыцягнуць Дзмітрыя Харацьяна і Эдзіту П’еху.

Ці памятае хтосьці, каб гэты фільм паказвалі па тэлевізары? Імаверна, ён прайшоў цалкам незаўважаным.

У допісе трымайце некалькі кавалкаў для разумення атмасферы «Навагодніх прыгодаў», а цалкам іх можна паглядзець па спалылцы:
https://youtu.be/dO4Flyz1E_4
38😱11👍6🔥3🤔3😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рэклама батончыкаў Snickers з саўндтрэкам «Песняроў»
👏25👍8
Роўна 25 гадоў таму ў Беларусі правялі дэнамінацыю — у старых «зайчыкаў» адрэзалі адразу тры нулі

Самая буйная банкнота ў 5 мільёнаў рублёў прабыла ў абарачэнні менш за паўгода.

Наступная падобная працэдура здарылася праз 16 гадоў — 1 ліпеня 2016-га. Тады рубель дэнамінавалі ў 10000 разоў.

Калі вы забылі, як выглядалі старыя банкноты, то нагадваем вам.
😭409😁3👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сюжэт СТВ (яшчэ не тэлеканала, а перадачы, якая выходзіла ў эфіры «8 канала») пра будаўніцтва станцыі метро «Ракаўская»

Кастрычнік 2000 года. Аўтары наракаюць, што на ёй не будзе запраектаваных тэлефонаў-аўтаматаў. Планавалася, што столь платформы будзе зялёнага колеру.

У выніку станцыя адкрылася ў 2005 годзе пад назвай «Спартыўная» і ў кардынальна іншым выглядзе.

Відэа адсюль.
😁188🤔4🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Відэа да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года

Варта канстатаваць, што за амаль 20 гадоў дзяржаўныя СМІ зусім развучыліся рабіць агітацыю натыўна.
💊12🤔5😁4🤯4👍2
2025/10/20 08:19:08
Back to Top
HTML Embed Code: