Telegram Web Link
Begаныч
✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за май-2023. Працяг рэйтынга, які быў апублікаваны раней. 🙏 Падтрымаць канал праз Patreon 👀 Чаму рэйтынг складаецца менавіта са 121 канала: 1. Усяго ў маёй базе ўжо 161 тг-канал, аднак гэты рэйтынг я вырашыў…
✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за чэрвень-2023. Працяг рэйтынга, які быў апублікаваны раней.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon

Чаму рэйтынг складаецца менавіта са 130 каналаў:
1. Усяго ў маёй базе ўжо 165 тг-каналаў, аднак частка з іх (каля 20-ці), на жаль, ужо не вядзецца аўтарамі.

2. Таксама 13 каналаў пакуль што не маюць статыстыкі за пэўны перыяд часу альбо адсутнічаюць у базе by.tgstat.сom. Я ўсіх да(пера)заліў іх, чакаем на апдэйт пад наступны месяц.

Што з цікавага:

📈 Цяпер мы дэтальна ведаем як выглядае аўдыторыя белспорта ў тэлеграме — 200 000 падпісчыкаў.

⭐️ 100 000+ ахопаў маюць 40 каналаў — і гэта 89% ад агульнай колькасці ахопаў за чэрвень.

👀 Агульная колькасць праглядаў складае 22 064 000, што амаль на 800 000 меней, чым было ў маі.

Калі будзеце выкарыстоўваць гэтую інфу – прашу дадаваць спасылку на мой канал 🌝

Пра памылкі, удакладненні пішыце ў каменты*

🏒 Хакейны топ
⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў
⚽️ Футбольны Д1
⚽️ Футбольны Д2
⚽️ Футбольны Д3
⚽️ non-ліга і нябесная ліга
⚽️ Дынаміка падпісак
⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў
⚽️
Ахопы белфутклубаў

#статыстыка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏃🏻‍♂️ Усім прывітанне. Апошнім часам нічога сюды не публікаваў, бо займаўся жыццёвымі і вялікімі прыгодамі.

А іх было шмат:
— Пераехаў з Батумі ў Кракаў з месячным транзітам праз Ізраіль.
— Закрыў сямейны бізнэс-праект.
— Сышоў з працы і знайшоў новую.
— Змантаваў 5 выпускаў для YouTube.
— І напрыканцы, пахудзеў на 10 кг — заўважыў толькі калі пачалі спадаць шорты, якія раней былі як раз 🐝

Гэта ўсё забрала на сябе так шмат жыццёвай энергіі, што да рэалізацыі планаў зусім не засталося маны. І так як я цяпер цалкам «па-за гульнёй» — гэты канал застанецца звязваць мяне з часткай жыцця, якой я прысвяціў нямала часу.

Найлепшай матывацыяй будзе ваша цікаўнасць да (не)рэгулярных публікацый у выглядзе каментаў і рэакцый, а таксама данаты на квіткі. У Польшчы білеты прадаюць нават у Д4, а кошты такія шалёныя, што можна было б набыць нават сезонны абанемент на некаторыя клубы з ЧБ.

Дарэчы, першай маёй гульнёй тут аказалася 1/32 фінала Кубка Польшчы — фантастычны матч, у якім кракаўская «Гарбарня» з Д4 дома перамагла элітны «Радамяк Радом» 2:1, і прайшла далей. Каэфіцыент на перамогу гаспадароў быў 11 з гакам. Прыкладна так жа я веру ў тое, што змагу часцяком публікаваць менавіта цікавыя матэрыялы. Але я дакладна паспрабую.

Дзякуй за ўвагу! Пачынаем сезон 🏁

#навіныканала
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Begаныч pinned a photo
Begаныч
💲 Нядаўна найбуйнейшыя беларускія букмекеры абвясцілі аб супрацоўніцтве з еўрапейскімі топамі. 🙏 Падтрымаць канал праз Patreon Maxline апублікаваў серыю пастоў пра пагадненне з англійскім «Манчэстар Юнайтэд», а Betera цяпер будзе працаваць з італьянскім…
🏃🏻‍♂️ Памятаеце гісторыю з фэйкавым партнёрствам Макслайна і «Манчэстар Юнайтэд», пра якую я распавядаў раней?

То бок, букмекерская кантора не змагла прыдумаць нічога лепей, чым налупіць для сацсетак крэатываў з англійскім клубам, які нічога не ведае. Маі пытанні пра гэты кейс у кампаніі праігнаравалі.

А вось у МЮ пракаментавалі, што аддзел па працы з брэндамі завёў унутраную справу, каб разабрацца з беларусамі. Праўда, тады здавалася, што ніякіх санкцый быць увогуле не можа.

‼️ Але нечакана наступствы ўсё-такі з'явіліся.

Гугл пачаў блакаваць сайт Макслайна ў выдачы праз пазоў ад МЮ на аўтарскія правы. Футбольны клуб спасылаецца менавіта на той самы артыкул аб партнёрстве:

"Maxline заяўляе, што з'яўляецца афіцыйным партнёрам "Манчэстар Юнайтэд". На сайце выкарыстоўваецца эмблема "Манчэстэр Юнайтэд", якая абараняецца аўтарскім правам і з'яўляецца гандлёвай маркай "Манчэстэр Юнайтэд". Maxline таксама выкарыстоўвае абароненае аўтарскім правам малюнак трох гульцоў "Манчэстар Юнайтэд".

Выкарыстанне матэрыялаў "Манчэстар Юнайтэд", абароненых аўтарскім правам, і сцвярджэнне, што яны з'яўляюцца афіцыйным партнёрам, блытае спажыўцоў і прымушае іх выкарыстоўваць букмекерскі сэрвіс Maxline, паколькі кліенты лічаць, што ён ухвалены "Манчэстар Юнайтэд". Калі ласка, выдаліце гэты вэб-сайт, гэта парушае ўмовы прадстаўлення паслуг Google".

Цяпер, калі вы загугліце «букмекерская контора беларусь» альбо нешта іншае, звязанае з бетынгам, то старонак Макслайна пабачыць не атрымаецца — замест гэтага вісіць рэмарка пра адзін выдалены вынік

😱 Прамы запыт «Макслайн» у гугле такі працуе, але не больш.

🙏 Падтрымаць канал праз Patreon
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Begаныч
🏃🏻‍♂️ Памятаеце гісторыю з фэйкавым партнёрствам Макслайна і «Манчэстар Юнайтэд», пра якую я распавядаў раней? То бок, букмекерская кантора не змагла прыдумаць нічога лепей, чым налупіць для сацсетак крэатываў з англійскім клубам, які нічога не ведае. Маі…
Макслайн падпісаўся з вялікім Зіданам 😏 Вось як адказваюць беларусы на судовыя іскі з Англіі 😌

Я не знайшоў на старонках і сайце легенды французскага футбола ніякай інфармацыі пра гэтае супрацоўніцтва. Роўна як і на сайце букмекераў з Беларусі.

UPD: На сайце Макслайна такая навіна ёсць, але ніякай канкрэтыкі яна ў сабе не ўтрымоўвае: «Сотрудничество Зинедина Зидана с Maxline открывает возможности его поклонникам ближе познакомиться с легендой. Продолжайте следить за обновлениями, чтобы быть в курсе всех актуальных новостей футбола и получать эксклюзивные предложения».

Зноў хочуць трапіць пад блакіроўку ў гугле?

Падтрымаць канал праз Patreon
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
чуткі скандалы расследаванні

У Сані Івуліна новы канал: https://www.youtube.com/@chestnok_live
Зборная Беларусі атрымала role model на наступны кваліфікацыйны цыкл
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сусветны жаночы футбол: роўныя правы, сыход ад аб'ектывізацыі, павелічэнне заробкаў, канцэнтрацыя толькі на спорце

АБФФ: паспрабуй муа-муа, паспрабуй джага-джага
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏆 Толькі што Кацярына Сныціна выйграла Еўракубак — другі па крутасці турнір ў жаночым баскетболе.

Вось так у анлайн-рэжыме я згубіў яшчэ кавалачак дзяцінства, таго самага, калі адзінай праблемай было вырваць пульт ад тэлевізара, каб бабуля не пераключала валідольную зборную на чарговую мыладраму! Тыя матчы на Еўрабаскеце-2007 і Алімпіядзе-2008 прапусціць было немагчыма.

Сёння быў у апошні матч* у доўгай і цудоўнай кар'еры Кацярыны, ці не адзінай, хто застаўся на топ-узроўні з той каманды

*еўракубкавым матчы

Усіх неабыякавых віншую 🙌
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
*адбылася мяккая беларусізацыя*
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ваў! БАТЭ тонка прадставілі свайго новага гульца Яна Афі

Два гады таму івуарыйскі абаронца гуляў за Гомель у Лізе Канферэнцый супраць Арыса.

Пасля фінальнага свістка той гульні зямляк Яна з грэцкага клуба Шэйк Дукурэ падышоў да хлопца, каб абмяняцца футболкамі. Здавалася, што такога? Традыцыя!

...Але адбыўся казус

Дукурэ зняў футболку, а Афі гэтага рабіць не стаў. Бо з сабой у «гамельчука» быў толькі адзін камплект, у якім трэба было яшчэ гуляць матч у адказ 🙈

І вось сёння БАТЭ ўспомніў той касячок 👍👍👍
2025/07/01 06:18:06
Back to Top
HTML Embed Code: