Telegram Web Link
#азярцо #sacral_museum #sacral_unity?
Працягнем агляд душэўны агляд духоўных пабудоў архітэктурнага музея.
Кавалачак Падняпроўя. Царква Праабражэнская з вёскі Барань, Аршанскага раёну. 1704 год – узрост неабыякі! Канешне, перабудаваная ў ХІХ ст. і пазней рамантавалася, тым ня менш...
Дзейнічала да 1930 году. Потым унутры бальшавікі зладзілі клуб, у 60-я – склад калгасу «Авангард». Толькі ў 1989 годзе перавезена ў музей.
Толькі ў адным артыкуле з сеціва пазначана, што храм быў праваслаўны. Пры гэтым крыж усталяваны лацінскі. Верагодна, і гэтая царква першапачаткова была ўніяцкай. Шкада, нейкіх старых здымкаў не знайшлося.
А яшчэ пішуць, што квадратны драўляны зруб капіюе канструкцыю гарадской абарончай вежы, што робіць храм унікальным ня толькі ў межах Беларусі, але і для суседзяў.
Іканастас унутры толькі пачалі будаваць, але ўжо ўсталяваныя царская брама ды абраз Унебаўшэсце 1808 года. Ці яго копія, бо сеціва кажа, што гэты твор нейкага Фамы Сілініча захоўваўся ў нацыянальным мастацкім музеі.
Яшчэ зімой з далёкіх усходніх земляў прыплыў да мяне цуд турыстычных спраў – заплечнік, што прэтэндуе на легкаходнасць, функцыянальнасць ды фінансавую дэмакратычнасць.
Ну і вось, нарэшце прайшоў палявы лясны іспыт. Вось яны побач: айчынны ветэран і замежны навічок.
Адразу пра стары заплечнік: шмат гадоў карыстаюся заплечнікам менскай фірмы НК-Галар і вельмі давольны. Гэты экзэмпляр на 40 літраў. Больш лёгкага не знойдзеце – недзе 0,7 кг. А больш таннага тым больш. Зараз – 70 р. Коткіны слёзкі. Для аматараў мінімалізму. Няшмат кішэняў і ніякіх грудных\паясных рамянёў.

І вось захацелася разнастайнасці. Naturehike Rock 60+5, набываў недзе за 250 р. Мяркуючы па назве, абʼему мае 65 літраў. Але падаецца, што ад старой 40-літроўкі адрозніваецца ня надта. Мо сюды ўключаны абʼём бакавых кішэняў з сеткі. Яны, дарэчы, даволі ёмістыя і зручныя. Ёсць кішэня на лямцы. Вельмі пасуе бутэлечцы 0,5 л. Кішэня каля дна, дзе схаваны рэйнкавер (чахол ад дажджу і бруду).
Важыць сабж 1,3 кг. Гэта мінус. Але што рабіць? Тут шмат свісцелак і пярдзелак, фурнітура, шнурочкі, раменьчыкі і... добрая мяккая спіна, у якую нават усталяваны металічны каркас (дасведчаныя легкаходы лічаць, што для такіх абʼёмаў і вагаў гэта непамерная празмернасць). Яго не атрымаецца кампактна скамячыць і запхнуць, напрыклад, у гермамяшок падчас сплаву. Але такая спіна і рамяні цудоўным чынам размяркуюць вагу і падораць новыя невядомыя ашчушчэнія. Хіба што няма рэгуліроўкі па вышыні.

Выснова такая: недахопы не такія ўжо і недахопы. Уражанні – станоўчыя. Выходны паход перажыў паспяхова, але будзе цікава ці справіцца з выездам на сярэднявечны фэст. Назіраем.
#waldmachtfrei
А вось прыблізна ў такой атмасферы прайшлі іспыты самога заплечніка.
Уласная слабасць і месцы сілы - пухавіцка-асіповіцкае памежжа.
#гара_цэгла
Чарговы раз праходзіў праз закінуты будынак былога дому адпачынку/наркадыспансэру/дзіцячага дому. Ах, якая нерухомасць гіне ля маляўнічага берагу Свіслачы!
Звярніце ўвагу на разнастайную кампазіцыю, з дазволу сказаць, стрыт(рум)арту на сцяне. Я вось люблю такую спаннатанную праяву творчасці. Ёсць у гэтым нешта шчырае, архаічнае, амаль першабытнае. Вельмі пасуе сумным сценам сучасных гмахаў ды платоў. А занядбанкам - тым больш!

А як вам такое? Няварты вандалізм ці творчы пачатак?
#sacral_data
23 траўня 1761 года Шчучын атрымаў права на гарадское самакіраванне ад караля і князя Аўгуста Саса ІІІ. Пазней зʼявіцца і герб, гістарычнай выявы якога не захавалася. Але ёсць апісанне, згодна з якім быў створаны герб сучасны: «Гэтаму месту Шчучыну знак альбо пячатку з імем уладальніка (IS – колішні ўладальнік Юзаф Сцыпіён, які дарэчы, памёр яшчэ ў 1743-м🤔) як есть гэтым прывілеем выражана».
Ня тое, каб традыцыя самакіравання шматвяковая, але ж шматгадовая. Ачыўку можна залічыць.

З нагоды ўспамінаем шчучынскія допісы:
🔹Палац;
🔹калегіюм піяраў;
🔹царква;
🔹капліца.
2024/05/29 03:20:59
Back to Top
HTML Embed Code: