Warning: mkdir(): Permission denied in /var/www/bootg/function.php on line 101

Warning: file_put_contents(aCache/detail/b/e/l/a/belarus_sacral.txt): Failed to open stream: Permission denied in /var/www/bootg/function.php on line 103
sacral_BY - Telegram Web
#райца #sacral_orthodox
Неад'емнай часткай сядзібнага комплексу Раецкіх можна лічыць царкву на ўзгорку. Бо чаму? Бо будавалася яна не проста як парафіяльны касцёл, а як фамільная пахавальня.
Неагатычны храм, вельмі нагадваючы замачак, пабудавалі ў 1817 годзе пры Францішку Раецкім. Згадкі пра драўляную ўніяцкую царкву на гэтым месцы сустракаюцца яшчэ ў сярэдзіне-другой палове XVII стагоддзя.
Пасля паўстання 1863-64 гг. касцёл канфіскавалі ды ператварылі ў праваслаўную царкву. А ў часы хрушчоўскай барацьбы з рэлігіяй (50-я гг. ХХ ст.) храм быў значна пашкоджаны, а крыпта з пахаванымі Раецкімі разрабавана.
У 2003 годзе завяршылася аднаўленне царквы. Раней на вежы, там дзе зараз крыж, месцілася статуя святой Марыі. На старым здымку яе, хоць і дрэнна, але бачна. А на фрагменце выявы Напалеона Орды бачна куды лепш.
#райца #гара_цэгла #sacral_mill
А зараз пра тое, як збегчы з Райцы/Варончы ды прыемныя сюрпрызы.

Пачатковы план быў дабрацца толькі да Варончы. Але ў працэсе стала зразумела, што дарога зручна праходзіць праз Райцу. Што, канешне, вэры найс. І вось калі абедзве вёскі былі агледжаныя, да аўтобуса на Карэлічы ўсё адно заставалася гадзіны 4. Ну, трэба лавіць спадарожку. Але ж доўга стаяць на прыпынку сумна, тым больш, што кіроўцы актыўна ігнаравалі паднятую руку. Можна ж рухацца ў бок горада. Ідэя была цудоўная, бо прайшоўшы сотню-дзве метраў ад прыпынку, заўважыў у кустах рэшткі нейкага муру. І вось неспадзяванка: рэшткі былога вадзянога млына, штучны вадаспад і маляўнічая рачулка Зямчатка.
Калі кусты з дрэвамі пазарастаюць, заўважыць будзе складана, яшчэ складаней прабрацца.

А аўтаспын на гэтым кавалку не спрацаваў. Праз 5 км звярнуўся да мясцовага таксі, бо міласэрная душа пашкадавала спадарожніка, менш звыклага да такіх шпацыраў. 12 км акурат да карэліцкага кафэ “Апельсін” абышліся ў 10 рублёў.
#заслаўе #sacral_museum
Дарэчы, яшчэ ўзімку даехаў да маладога заслаўскага музею беларускай маляванкі і неяк забыўся пахваліцца. Акрамя легендарных Драздовіча і Алены Кіш, там хапае дываноў і прасцінак працы невядомых майстроў.
І вось што стала цікава. Асабіста ніколі не сустракаў падобныя ўзоры народнага мастацтва ў сваім натуральным, так бы мовіць, асяроддзі. А ці даводзілася вам бачыць маляваныя дываны ў вёсках? У бабуляў, сваякоў ці іншых візітаў у вясковыя хаты?
Дык вось, спадарства. Калі вам раптоўна падасца, што даўно няма допісаў, то гэта не таму, што адмэн вырашыў памерці ці забіць на канал. Не-не-не.
Проста нечакана збягаю ў сакрэтны балотны кляштар на пару тыдняў, каб маліцца хвоям ды купінам і, меркавана, буду праводзіць вымушаны дзіджытал-дэтокс. Таму не разбягайцеся, усё будзе.
А каб у каментарах не гарэзнічалі спамеры, часова закрыю чацік.
Не сумуйце тут😉
2024/04/29 04:57:11
Back to Top
HTML Embed Code: