Telegram Web Link
#калгаснызмагар
Перадавіца бягомльскай раёнкі "Калгасны змагар" №66 1936 года, прысвечаная 16-й гадавіне Вызвалення Беларусі ад белапольскіх акупантаў - аднаго з асноўных святаў міжваеннай БССР, якое святкавалася 11 ліпеня, у дзень, калі цягам Савецка-Польскай вайны ў 1920 годзе быў вызвалены Менск.
😁10🔥8👎1
#беларускаявёска
Перадавіца газеты "Беларуская вёска" №78 ад 11 ліпеня 1930 года, прысвечаная 10-й гадавіне Вызвалення Беларусі ад белапольскіх акупантаў.
🔥7😢2👍1
#віцебскіпролетарый
У 1935 годзе ў дзень 15-й гадавіны Вызвалення Беларусі ад белапольскай акупацыі БССР атрымала ад саюзнага цэнтра ордэн Леніна за дасягненні ў сельскай гаспадарцы.
Пра гэта пісала перадавіца газеты "Віцебскі пролетарый" №151 1935 (фота С.Марціновіча).
👍7🔥3😁1
#архітэктурабсср #беларускаявёска
Выявіўся яшчэ адзін архітэктурны аб'ект міжваеннага Менска, які быў адчынены ў гадавіну Вызвалення Беларусі ад белапалякаў 11 ліпеня 1930 года - гэта рабочая паліклініка і амбулаторыя на сучаснай вуліцы Мяснікова 26 за аўтарствам менскага архітэктара Герасіма Якушкі (пра адкрыццё амбулаторыі ў 10-ю гадавіну пісала газета "Беларуская вёска" №77 1930). Будынак захаваўся да нашага часу амаль у незмененым выглядзе, адзінае, што страцілася арыгінальная двухколерная расфарбоўка фасадаў, характэрная для тагачаснай архітэктуры пачатку 1930-х гадоў.
👍19
#архітэктурабсср #звязда
Знайшоў на старонках газеты "Зьвязда" №80 за красавік 1929 года інфармацыю, што 11 ліпеня таго ж года планавалася правесці афіцыйную закладку будынка Дома Урада ў Менску як раз на 9-ю гадавіну Вызвалення Беларусі ад белапалякаў, але ў той жа падшыўцы бліжэй да гэтай даты ніякіх звестак пра такую закладку больш знайсці не ўдалося.
👍12🔥5
#архітэктурабсср
Дарэчы, першапачатковы праект Вялікага (опернага) тэатра БССР, закладка каторага адбылася 11 ліпеня 1933 года ў гадавіну Вызвалення Беларусі ад белапалякаў на пл.Парыжскай камуны ў Менску, выглядаў так.
Праект быў створаны тагачасным галоўным архітэктарам сталіцы Георгіем Лаўровым на безконкурснай аснове. Праект быў зроблены ў стылі савецкага канструктывізма, час каторага адыходзіў. Ужо ў 1934 годзе на дзяржаўным узроўні быў абвешчаны пераход да асваення класічнай спадчыны ў архітэктуры, таму ў тым жа годзе быў праведзены конкурс на будынак Опернага тэатра, на якім перамог праект Іосіфа Лангбарда, які і быў рэалізаваны.
🔥15👍6
#чырвонаяполаччына
Чарговая жудасная гісторыя з масавым забойствам у беларускай вёсцы 1920-х.
Каб не плаціць аліменты малады хлопец з сябрам забіваюць жонку, цешчу і малое дзіця, а потым, як нічога-ніякага, ідуць у суседнюю вёску на танцулькі.
І гэта далёка не адзіны прыклад такога ультрагвалту для таго часу (нядаўна посціў падобную "гісторыю кахання"). Пра тое, што гэта была звыклая для сучаснікаў з'ява кажа і прысуд - двум забойцам далі толькі па 10 гадоў турмы. Што б там не казалі, але ў наш час градус бытавога гвалту значна ніжэйшы, чым сто гадоў таму.
Крыніца: газета "Чырвоная Полаччына" №57 1927 года.
😱22🔥4👍2😢1
#звязда
Як піша "Зьвязда" №23 1933 года з-за адсутнасці снегу 29 студзеня (сярэдзіна зімы, на хвіліначку) быў перанесены прабег на аэрасанях. Як бачым, зімы без снегу былі характэрныя і для 1930-х гадоў.
👍8😱4🔥2😢1
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
Проект основного здания и корпусов Академии наук БССР, разработанный в 1930 году участниками АСНОВЫ - Ассоциации Новых Архитекторов. У истоков этой группы архитекторов, художников и дизайнеров-рационалистов стояли Лазарь Лисицкий и Николай Ладовский. А еще там проходил обучение Иван Володько.
🔥14👍8
#советскаябелоруссия
Шапка першага нумара газеты "Советская Белоруссия" №1 ад 2 кастрычніка 1937 года і артыкул, у якім расказываецца, чаму газета "Рабочий" была перайменавана ў "Советскую Белоруссию".
👍6🔥3
#профрухбеларусі
Вучні глядзяць на плоскія LCD-маніторы, падвешаныя на кранштэйнах на сценах, і нешта стругаюць - фотаздымак з анахранізмам, апублікаваны на вокладцы часопіса "Профэсыянальны рух Беларусі" №8 1927 года.
😁14🔥9
Forwarded from ВЫПУСК ШКОЛЫ
#Житковичи Першы выпуск X-га класса Жыткавіцкай Беларуск. СШ 1935-1936

🎓 Выпуск: первый выпуск, 10 класс
🗓 Дата:
🕰 Год: 1935, 1936
🏫 Школа: средняя

🌍 Населенный пункт: Житковичи
🏡 Сельсовет: административный центр
🗺 Район: Житковичский
☭ Область: Гомельская, СССР
👍20🔥8
2025/10/31 04:14:42
Back to Top
HTML Embed Code: