Telegram Web Link
Падпісчык заўважыў, а я знайшоў яшчэ прыклады на старых фота, што ў міжваенныя гады ў гарадах БССР існавала дзіўная практыка высажваць дрэвы ўздоўж вуліц не на тратуарах, як зараз, а на ўскрайку праезжай часткі. Прычым ствалы дрэваў выходзілі прама з бруку ці з асфальту без дадатковых агароджаў ці пляцовак для збірання вады. У наш час татальнай аўтамабілізацыі гэта выглядае вельмі небяспечна, бо паміж стваламі дрэваў і аўтамабілямі няма ніякіх перашкод і нават бардзюр у многіх выпадках знаходзіўся за дрэвам, а не перад ім, як зараз. Зрэшты, у той час аўтамабіляў у гарадах было значна меней і такая высадка не выглядала нейкай праблемай.
На фота наступныя гарады: 1-3 Менск, 4 Магілёў, 5 Орша.
🔥27👍11
#беларускіпіонэр
Францыск Скарына - першы беларускі піонэр!
З артыкула ў часопісе "Беларускі Піонэр", прысвечанага 400-годдзю беларускага друку, №11, 1925 года.
🔥19😁5👍2
#беларускіпіонэр
Артыкул піонэрам пра Скарыну, апублікаваны ў часопісе "Беларускі піонэр" №11 1925 года, цалкам.
👍22🔥7
#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №12 1930 года.
🔥11👍8
#звязда
Пра праблемы з мукой у Менску ў ліпені 1927 года піша газета "Звезда" №154.
👍13😁10🔥4
#кнігібсср
Кніга М.Мацісона "Рэволюцыйныя песьні" выпуск 2-гі, Менск, 1929 год. Над афармленнем вокладкі працаваў беларускі мастак Яфім Тарас (1910-1981).
👍15😁5🔥4
#кнігібсср
Вокладкі перакладаў на беларускую мову прац Леніна, выдадзеных у 1932-1940 гадах.
👍13🔥8😁7
#каапэрацыябсср
Вокладка часопіса "Каапэрацыя БССР" №5 1929 года.
👍14
#рабочий
Аказваецца, першы канцэрт электроннай музыкі адбыўся ў Менску ажно ў 1929 годзе.
Абвестка ў газеце "Рабочий" №143 казала, што ў гэты дзень у тэатры "Профінтэрн" адбываўся канцэрт музыкі Кавальскага на "Тэрменвоксе" - адным з першых электронных музычных інструментаў у свеце, створаным савецкім вынаходнікам Львом Тэрменам у 1921 годзе (у тым жа нумары газеты змяшчаўся артыкул пра гэты інструмент).
👍25🔥5
#полоцкийпахарь
Шапака газеты "Полоцкий пахарь" №82 1925 года, прысвечанай "Дню ўраджаю", які святкаваўся ў БССР у 1920-я, прыкладна як зараз "Дажынкі".
👍17🔥5😱1
2025/10/21 22:27:29
Back to Top
HTML Embed Code: