#архітэктурабсср
Альтэрнатыўны Менск архітэктара Георгія Лаўрова.
Працягваю рабіць ШІ-генерацыі на тэму нерэалізаваных архітэктурных праектаў міжваеннай БССР. Гэтым разам паглядзім, як мог бы выглядаць Менск, калі б спраектаваныя Георгіем Лаўровым аб'екты былі рэалізаваныя у поўнай меры, а не аддадзеныя на дапрацоўку іншым архітэктарам, як тое было ў рэальнасці:
1-4. Праект Вялікага (опернага) тэатра БССР, закладка каторага адбылася 11 ліпеня 1933 года ў гадавіну Вызвалення Беларусі ад белапалякаў на пл.Парыжскай камуны (у 1934 годзе быў абвешчаны новы конкурс, у якім перамог праект Лангбарда, які мы ведаем зараз).
5. Праект Дома Урада, 1929 год.
6. Першы варыянт праекта Беларускай акадэміі навук, 1929 год (ШІ дальнабачна абліцаваў будынак керамагранітам, як зараз модна).
7-8. Другі варыянт праекта Беларускай акадэміі навук, 1930 год (гэты варыянт быў потым дапрацаваны Лангбардам).
9-10. Галоўны корпус БНТУ, 1930 год (рэалізаваны ў спрошчаным выглядзе, у 1936 перапрацаваны Макляцовай, пасля вайны - Усавай).

🔥13👍4😢3
#архітэктурабсср
Дататак да папярэдняга паста: ШІ-генерацыі на тэму, як бы будынкі Вялікага тэатра БССР і Беларускай акадэміі навук, спраектаваныя Георгіем Лаўровым, выглядалі ў 1930-я непасрэдна пасля іх пабудовы.

🔥10👍3
#архітэктурабсср
Апошняя на сёння ШІ-генерацыя: малавядомы праект усё таго ж Георгія Лаўрова - жылы "Дом пісьменнікаў" 1933 года.
Планаваўся для пабудовы на беразе Свіслачы, у раёне сучаснай вуліцы Янкі Купалы (цікава, што і Янка Купала, і Якуб Колас ў 1930-я і так жылі прыкладна ў тым раёне, дзе планаваўся гэты дом).

👍5🔥5
#звязда
Заметка пра вывучэнне баброў у Дрыбінскім раёне Аршанскай акругі БССР.
"Звезда" №158 1927 года.

👍9😱1
#рэчыбсср
Мандат №198 на "1-шы Ўсебеларускі Энэргетычны Зьезд", які праходзіў у Менску 10 чэрвеня 1932 года.

👍10🔥1
#рэчыбсср
Грамата "За бальшавіцкія тэмпы", выдадзеная тав.Левіну за высокія тэмпы ў паказальніках баявой падрыхтоўкі 7 ластапада 1932 года.

👍9🔥6
#віцебскіпролетарый
"Захоўвайце грошы ў ашчаднай касе" - рэклама з газеты "Віцебскі рабочы" №55 1939.

👍11
#віцебскіпролетарый
Дарэчы, вось якія былі працэнты на уклады ў тых ашчадных касах - рэклама з газеты "Віцесбкі рабочы" №246 1939 года.

👍14
#архітэктурабсср
Архітэктурнае адкрыццё месяца!
Аказваецца будынак аўтарэмонтнай станцыі ў стылі "стрымлайн" такі быў пабудаваны ў Менску ў 1930-я і мала таго, ён захаваўся да нашых дзён, але ў змененым выглядзе!
На канале "СССР - ВОВ фотографии" быў апублікаваны здымак з невядомым будынкам часоў акупацы. Я узгадаў, што бачыў падобныя формы ў праекце аўтастанцыі на 500 машын архітэктараў Мінкуса, Давідовіча і Крамарэнкі, апублікаваным у часопісе "Советская архитектура" №3 1933 года. Але раней я думаў, што гэта першы варыянт будынка гаражоў СНК на вул.Свярдлова, але аказалася, што гэта іншы будынак.
Адмін канала "Красивое из Минска" падказаў, што гэта можа быць аўтастанцыя на сучасным Партызанскім праспекце. Сапраўды, сітуацыя на нямецкім аэрафота часоў акупацыі вельмі падобная. Мала таго, параўнанне аэрафота з сучаснымі гуглмапамі выявіла, што асноўны аб'ём даваеннага будынка захаваўся і там знаходзіцца музей гарадскога транспарта Мінска. На жаль, арыгінальны фасад зараз схаваны за "слаямі" рэканструкцый.

👍6😱5🔥1