Forwarded from Народныя амбасады Беларусі
🇸🇪 Сення, 9 верасня, у шведскім парламенце адкрылася выстава «Беларусь. Мастацтва з-за кратаў»
Адбылося гэта акурат у першы дзень новай парламенцкай сесіі. Гэта сімвалічны момант: каралеўскае адкрыццё парламента – адно з найбольш урачыстых падзей у Швецыі, на якім прысутнічаюць дэпутаты, урад і дыпламаты. Той факт, што ў гэты дзень увазе заканадаўцаў была прадстаўлена выстава работ беларускіх палітвязняў, надае праекту асаблівую вагу.
Экспазіцыя паказвае малюнкі, створаныя палітвязнямі ў беларускіх турмах. Праект PrisonArt, які вядзе праваабарончы цэнтр «Вясна», збірае такія працы, захоўваючы іх ад знішчэння. Малюнкі, зробленыя простымі алоўкамі і ручкамі, дапамагаюць аўтарам утрымацца за сваю ідэнтычнасць. На выставе таксама ёсць куток, прысвечаны вядомаму мастаку-перформеру Алесю Пушкіну, які быў асуджаны за творчасць і памёр у зняволенні. Арганізатары адзначаюць, што гэта толькі частка творчасці, уратаванай сем’ямі, сябрамі і праваабаронцамі, бо адміністрацыі часта знішчаюць малюнкі.
На адкрыцці былі прадстаўлены некалькі аналітычных дакументаў міжнародных арганізацый і беларускіх дэмакратычных структур:
• «Люксембурскія рашэнні: вынікі і перспектывы» падсумоўваюць канферэнцыю ПАСЕ і нацыянальных парламентаў па падтрымцы беларусаў у выгнанні і захаванні іх ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.
• Даклад BelPol «Удзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны» збірае факты пра дапамогу Мінска Маскве і можа быць выкарыстаны як доказная база для прыцягнення вінаватых. Поўны тэкст па спасылцы.
• «Чырвоная кніга. Рамка бяспекі ЕС-Беларусь» паказвае, чаму сучасны аўтарытарны рэжым стаў небяспечным фактарам для Еўрасаюза і чаму падтрымка дэмакратычных сіл павінна быць часткай еўрапейскай стратэгіі. Поўны тэкст па спасылцы.
• Справаздача «Культурная дыпламатыя» апісвае, як беларуская дэмакратычная супольнасць выкарыстоўвае мастацтва і памяць для прасоўвання краіны і яе еўрапейскай ідэнтычнасці. Поўны тэкст па спасылцы.
Выстава была арганізавана беларуска-латвійскім таварыствам «Supolka» і праваабарончым цэнтрам «Вясна» для латвійскага сейма, а потым адаптавана Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі. У Стакгольме праект прадставіў шведскі парламентарый Б’ёрн Сёдэр разам з Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі.
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дэпутаты, дыпламаты, а таксама валанцёры Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі. Выстава працягне працу ў шведскім парламенце да 19 верасня, нагадваючы пра каштоўнасць свабоды, чалавечнасць і салідарнасць з тымі, хто працягвае барацьбу нават за кратамі.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

❤14👍1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⁉️Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць
Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць. Праваабаронцам таксама вядомыя выпадкі, калі сваякоў адпраўляюць на «суткі» паводле адміністрацыйных пратаколаў і нават судзяць па крымінальных справах. Гэта форма рэпрэсій, мэта якіх — запалохаць і прымусіць замаўчаць тых, хто крытыкуе сістэму.
Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, якія правы ёсць у такім выпадку і як дзейнічаць, каб абараніць сябе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118634
🌿Чытаць з Беларусі без VPN

🤬11
Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
⚡️⚡️⚡️Стала вядома пра вызваленне 52 палітычных зняволеных і пра зняцце санкцый з "Белавіа".
Сярод вызваленых 6 грамадзян Літвы. Гэта адбылося ў выніку сустрэчы з Джонам Коўлам і Крысам Смітам, дзе галоўнай тэмай стала абмеркаванне лёсу палітзняволеных.
Палітзняволеныя ўжо ў Літве. Вядома, што сярод іх:
Алена Раманаўскене, загадчыца маркетынгавай службысанаторыя «Беларусь» у Друскеніках;
Будзе дапаўняцца.

❤13🙏5
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📝Поўны спіс вывезеных з Беларусі палітвязняў і іншых зняволеных
Гэта Мікола Стакевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук, Мікола Дзядок, Дзмітрый Кучук, Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Павел Вінаградаў, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Сяргей Спарыш, Галіна Дзербыш, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Аляксандр Манцэвіч, Алена Цімашчук, Ірына Слаўнікава, Ларыса Шчыракова, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Яўген Меркіс, Мікалай Хіла, Ілля Дубскі, Андрэй Крылоў, Зміцер Казлоў, Павел Нікіценка, Віталь Бандарук, Якаў Шафарэнка, Яўген Сямёнаў, Глеб Гладкоўскі, Святаслаў Шубіч, Андрэй Сцяпанькоў, Андрэй Хвескавец, Аляксей Сіленка, Ігар Цяпцееў, Віктар Уласенка, Цімур Набі Аглы Рызапур, Юлія Фенэр, Алене Раманаўскене, Эдуардас Чарняцявас, Дзмітрый Кавальчук, Томас Рымкус, Данута Сакалаўская, Генадзь Рыхтэр, Івас Шумас, Эмілс Асарс, Кшыштаф Заневіч, Томаш Яцэк Язутэк, Карстэн Фос, Вальдэмар Шміт, Мануэль Расандэр.
🔹Памілаваныя 52 чалавекі, сярод іх — палітык Мікола Статкевіч (інфармацыя абнаўляецца)

❤🔥12❤6
Forwarded from Белсат
📍BYSOL адкрыў збор для палітвязняў, якіх прымусова дэпартавалі з краіны пасля вызвалення
Арганізацыя абяцае, што кожны вызвалены і так атрымае па €1000, аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх патрэбаў.
, – гаворыцца ў паведамленні BYSOL.
🔹Пры жаданні Вы можаце далучыцца да збору па спасылцы

«Пасля доўгіх гадоў турмы людзей прымусова дэпартуюць з роднай краіны. З падарваным здароўем і без сродкаў да існавання. Без нашай з вамі дапамогі гэтым людзям будзе невыносна складана»
, – гаворыцца ў паведамленні BYSOL.
🔹Пры жаданні Вы можаце далучыцца да збору па спасылцы
bysol.org
Тэрміновая дапамога беларускім палітвязням, якія выйшлі на волю
На волю выйшлі новыя палітвязні. Гэтых людзей прымусова дэпартуюць з краіны, і ім патрэбная дапамога.
❤8👍1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Рэпрэсіі не спыняюцца. У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Віталь Хальчыцкі, Васіль Бачко, Павел Шумскі, Андрэй Мартышоў, Дзяніс Чумакоў, Арцём Сямёнаў, Дзяніс Краўчук, Валянціна Навумава.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118646
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬16😢1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔Статкевіч сказаў, што хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах
Літоўскія журналісты распыталі ў кіраўніка партыі «Народная Грамада» на эміграцыі Яўгена Вільскага, як прайшла ягоная размова ў нейтральнай зоне з лідарам гэтай арганізацыі Міколам Статкевічам, які ў знак пратэсту супраць прымусовай дэпартацыі вярнуўся назад у Беларусь.
Па словах Вільскага, Статкевіч настроены вельмі рашуча, ён разумее сваю ролю і гатовы адыграць яе да канца. Выйсці ён збіраецца толькі тады, калі Беларусь будзе вольная ад улады Лукашэнкі, а цяпер хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах.
Фізічна 69-гадовы палітык выглядае знясілена, вельмі худы, але духам бадзёры і ўсміхаецца, яго не зламалі.
Беларусам ён прасіў перадаць, каб трымаліся і змагаліся, піша «Наша Ніва».

❤15🙏10💔8
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1150 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

👍5😢1
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў
Учора, 11 верасня, стала вядома пра вызваленне і прымусовае перамяшчэнне ў Літву 38 беларускіх палітвязняў.
Сёння, 12 верасня, а 14:00 па мінскім часе (13:00 CET) адбудзецца супольная прэс-канферэнцыя кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай і вызваленых палітвязняў.
Глядзіце прамы эфір на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай:
@CabinetBelarus

YouTube
Освобождение политзаключенных. Пресс-конференция
11 сентября стало известно об освобождении 52 заключённых, среди них 38 беларусов.
В связи с этим 12 сентября в 14:00 состоится пресс-конференция.
Подробнее – позже.

❤3👍3🔥1🥰1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
‼️Сябры!
Ад імя Радыё Свабода масава рассылаюцца фальшывыя запыты дэмакратычным актывістам і арганізацыям. У гэтых паведамленьнях згадваюцца нейкі «аналітычны цэнтар», Кацярына Сямёнава і бот (SvabodaBelarusBot).
Хочам падкрэсьліць: у нас няма ані такога цэнтра, ані такой супрацоўніцы.
Акрамя таго, яшчэ ў 2022 годзе мы выдалілі свой бот.
Будзьце пільныя! ГЭТА ПАСТКА.
Калі вы атрымаеце падобны запыт — пажадана адразу паскардзіцца адміністрацыі Telegram і заблякаваць адпраўніка.

🤬4👍1
🇵🇱 Зміцер Бартосік запрашае шаноўную публіку ў падарожжа ў часе
У часы перадваенныя і акупацыйныя - прэзентацыя кнігі "Быў у пана верабейка гаварушчы". У эпоху пасляваеннага супраціву саветызацыі - "Забіць упалмінзага". У блізкія 90-я гады мінулага стагоддзя, якія аўтар уваскрасіць сваімі сатырычнымі песнямі і жыццёвымі анекдотамі.
Аўтар абяцае, што сумна ня будзе нікому. У дапамогу пану артысту ўвесь вечар будзе віртуозны баян Тацяны Карпіловіч.
Будзе таксама іншая беларуская літаратура! 📗📚📕
📅 15 верасня 2025
🕕 18:00
📍 Chicago Jazz, Sławkowska 11, Kraków
💁 Уступ бясплатны.
Запрашаем!!!
#БЗ_афіша
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

❤12👍4