🇱🇹 "З нараджэннем, Алесь!" - беларусы Клайпеды павіншавалі Алеся Бяляцкага 25 верасня 2025
Свечкі, гарбузы, QR-коды для падтрымкі. Чакаем на волі!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

❤9💔2👍1
🎙️ Гурт ПСОТА выпусьціў свой першы сынгл “Сэрца сьпеў”
"Сёньня выйшаў наш першы сынгл, які называецца “Сэрца сьпеў”. На гэту песьню нас натхніла туга па родных мясьцінах і бацькам".
Паслухаць яго можна на стрымінгавых пляцоўках (Spotify, YouTube music, Apple Music, etc), на Bandcamp (тут яшчэ можна яго набыць за сымвалічны кошт). Усе спасылкі сабраныя тут: https://artists.landr.com/serca-spieu

Landr
PSOTA - Serca śpieŭ
Listen to Serca śpieŭ by PSOTA.
👍4
🇫🇷 Адукацыйны праект у Ансі
Ужо другі года запар, беларусы рэгіёнаў Савой у Францыі здзейснілі навучальна-творчы праект дзякуючы даследчым напрацоўкам Этнатрадыцыі, Вольгі Дземкі, Кацярыны Ваданосавай і ў партнёрстве з прафесійным ліцэем Самэлье ў Ансі.
У межах падрыхтоўкі да дэфіле падчас Дня Салідарнасці, які адбудзецца 15 лістапада, для групы студэнтаў курсу "Тэатральныя прафесіі опцыя тэхнік адзення" і дзвух груп курсу "Прафесіі стварэння адзення" былі праведзены заняткі па традыцыйным Беларускім строі, якія ўключалі тэарэтычную частку па гісторыі і асаблівасцях Беларускіх строяў розных рэгіёнаў нашай краіны і практычную частку па крою, шыццю, вышыўцы і нават па пляценню гарлячак.
Мы вельмі ўдзячныя Традыцыі, Вользе і Кацярыне за тэарэтычныя напрацоўкі, кіраўніцтву і настаўнікам ліцэя, а таксама мэрыі горада Ансі за плённае супрацоўніцтва і спадзяемся сустрэцца для новых праектаў.
Мы былі вельмі радыя распавесці пра нашую неймаверна багатую і прыгожую культуру 🥰🥰🥰

❤7👍1
‼️ Жудасныя лічбы дня...
Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што ўчора палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 9 чалавек:
Дзяніс Пілат
Яўген Мазец
Алена Рыбак
Юрый Анісаў
Айрат Халікаў
Аляксей Камовіч
Аляксей Капліч
Барыс Хусаінаў
Іван Юшкевіч
Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.
Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com
#палітвязні

😢4🤬1
Forwarded from Белсат
🇺🇸 Беларус пад вартаю ў ЗША — яго могуць дэпартаваць
Беларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў міграцыйнай турме Otay Mesa ў Сан-Дыега да асноўнага паседжання па справе аб дэпартацыі, якое адбудзецца 28 кастрычніка. Суд адмовіў у вызваленні пад абавязальніцтва аб яўцы, нягледзячы на легальны статус Сянько як прасіцеля прытулку.
У турмах ЗША таксама знаходзяцца Анатоль Бокун, лідар страйкаму «Беларуськалію», і беларуска Вераніка Казлоўская. Паводле прадстаўніка дыяспары, каля 100 беларусаў могуць быць у амерыканскіх іміграцыйных цэнтрах. Міграцыйная палітыка ЗША стала больш жорсткай з прыходам Доналда Трампа, што прывяло да арыштаў прасіцеляў прытулку.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

😢7🤬3❤1
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Праблемы беларусаў з праязным дакументам пры авіяпералётах з Польшчы
26 верасня 2025 года Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік НАУ, сустрэўся з намеснікам старшыні Ведамства грамадзянскай авіяцыі Польшчы (Urząd Lotnictwa Cywilnego) Анджэем Котвіцам. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі авіяцыйнага ведамства і пагранічнай службы.
Павел Латушка звярнуў увагу польскага боку на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы пры пасадцы на рэйсы ў Польшчы праз адсутнасць пашпартоў. Пасля ўказа Лукашэнкі ад 2023 года многія, хто вымушана пакінуў Беларусь, не могуць абмяняць дакументы за мяжой (у пасольствах і консульствах) і зрабіць гэта ў Беларусі праз пагрозу пераследу. У выніку частка беларусаў у ЕС мае пратэрмінаваныя пашпарты або ўвогуле засталася без іх. Праблема закранае і дзяцей, народжаных за мяжой.
Звычайна гэтыя людзі маюць легальны статус у Польшчы і польскі праязны дакумент для замежнікаў (dokument podróży dla cudzoziemca). Але авіякампаніі часам адмаўляюць ім у рэгістрацыі, пры наяўнасці гэтага дакумента і адсутнасці дзейнага беларускага пашпарта. Павел Латушка нагадаў, што МУС Польшчы яшчэ ў снежні 2023 года пацвердзіла: праязны дакумент можна выкарыстоўваць і для пацвярджэння асобы, і для перасячэння мяжы. Ён таксама спаслаўся на артыкул 22 Шэнгенскага памежнага кодэксу, які дазваляе свабодны рух праз унутраныя межы незалежна ад грамадзянства.
Польскі бок адзначыў, што праблемы ўзнікаюць праз перастрахоўку перавозчыкаў, якія баяцца штрафаў за перавозку пасажыраў без «правільных» дакументаў (згодна з польскім заканадаўствам, патрабаванне наяўнасці неабходных дакументаў у пасажыраў ляжыць на перавозчыку (артыкул 459 закона Польшчы «Аб замежніках»), а штрафныя санкцыі ў дачыненні да перавозчыкаў прадугледжаны артыкулам 462 таго ж закона). У той жа час ў ведамстве прызналі: часта гэта пытанне недастатковай інфармаванасці супрацоўнікаў аэрапортаў і авіякампаній.
Прадстаўнікі Ведамства грамадзянскай авіяцыі Польшчы паведамілі, што інфармацыю пра тое, што польскі праязны дакумент з’яўляецца дакументам, які пасведчвае асобу, давядуць да кіраўніцтва і супрацоўнікаў аэрапортаў Польшчы, а таксама да авіяперавозчыкаў у межах найбліжэйшага пасяджэння польскага камітэта авіяперавозчыкаў (Komitet przewoźników lotniczych).
@CabinetBelarus

👍9❤1
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням
Палітвязні - нашы героі!
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Ходырава Ксенія, Вайцяховіч Анастасся, Воўчак Вікторыя, Юргілевіч Юлія, Бобр Алена, Каранкевіч Надзея, Суржык Ірына, Сяргіенка Алеся, Ляшук Надзея, Знак Максім і Бяляцкі Алесь!
Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

❤8👍1