🇱🇹 У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Мікалаем Статкевічам

"Несмотря на дождь, участники с бело-красно-белыми флагами и зонтами собрались на площади Винцаса Кудирки, чтобы поддержать лидера беларуских демократических и патриотических сил и всех беларуских политзаключенных.

Участники из партии «Народная Грамада», движения политзаключенных RE:BELarus и организации "Дапамога" заявили, что требуют немедленного и безоговорочного освобождения Миколая Статкевича и всех узников совести в Беларуси".

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
16👍4
📌Тут — шчырая размова з Вольгай Сіліванчык, беларускай мастачкай.

Італьянскае выданне INOLTRE на інтэрнэт-старонцы размясціла інтэрв'ю з беларускай.

🔹Што для Вольгі значыць жыццё пад прэсам дыктатуры?
🔹Што адчувае асоба, калі яе з дзяцінства вучаць слухацца іншых, а свае меркаванні — не дэманстраваць?
🔹Як пагаджацца з татальным гвалтам над правамі чалавека ў роднай краіне, калі цэлыя пакаленні тваёй сям'і траплялі пад рэпрэсіі Савецкіх улад?
🔹Як Вольгу змяніла вайна ва Украіне і чаму Еўропе варта аб'яднацца як мага хутчэй?

Пра гэта ўсё і не толькі — ў інтэрв'ю. Знаёмцеся з Вольгай бліжэй і дзяліцеся спасылкай з італьянцамі!
5
🎸 Акустычны вечар у Вільні

Лідар гурта Sumarok — Ігар Палынскі — запрашае на сольны акустычны канцэрт.
Гэта будзе вечар эмоцый, нерву, надзеі і бясконцай любові — таго, чаго так часта бракуе ў віры нашага сённяшняга жыцця.

🎶 Атмасфера, якая злучае. Музыка, якая лечыць.

📅 11 кастрычніка, а 19:00
🏰 Беларускі замак (Naujoji Riovonių g. 10, Vilnius)
💸 Free donation.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
10
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 12 чалавек:

Аляксандр Рудкоўскі
Аляксандр Шульга
Вадзім Боуфал
Генадзь Палейчук
Самір Зал аглы Гулу-заде
Яўген Мельнічук
Віталь Гіра
Уладзіслаў Піскуновіч
Аляксандр Штык
Сяргей Філімонаў
Дзмітрый Постнікаў
Ігар Варановіч


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
😢8💔1
📅 12 кастрычніка 2025 года
📍 Плошча Кудзіркі, Вільня
🕛 Пачатак а 12:00

Беларуская дыяспара ў Літве, аб’яднанне палітвязняў RE:BELarus, а таксама партыя «Народная Грамада» і Dapamoga запрашаюць на памятную акцыю ў гонар Вітольда Ашурка — беларускага грамадска-палітычнага і экалагічнага актывіста, забітага ў Выпраўчай калоніі №17 21 мая 2021 года.

Мы разам ушануем яго жыццё і подзвіг:
🕯 запалім 55 свечак — сімвал яго гадоў;
📜 кожны ўдзельнік прачытае частку з лістоў Вітольда;
🗣 скажам некалькі словаў пра памяць і мужнасць чалавека, які змагаўся за праўду;

Прыйдзі, каб аддаць даніну павагі тым, хто не зламаўся.
Салідарнасць жыве! ❤️🤍❤️

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
12👍2🕊1💔1
❗️Беларускім актывістам у Польшчы прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA

У іх людзей просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны. Усе лісты прыходзяць ад імя нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксінюка і з пошты oksynukmykola@protonmail

Цэнтр правоў чалавека ZMINA паведаміў, што ў іх няма такога супрацоўніка і такой электроннай пошты — усе лісты ад арганізацыі прыходзяць толькі з пошты, якая сканчвацца @ zmina.uа.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬2😡2
1180 беларусов появились в базе розыска РФ за последние полгода. Теперь в России (а значит, и в Беларуси) разыскивают более 5200 беларусов.

Вы можете проверить себя и своих близких, @mediazona_by cделала удобный поиск по базе на сайте:

https://mediazonaby.com/article/2025/10/09/vyshuk

Не открывается ссылка? Читайте здесь

🤝 Поддержать работу «Медиазоны» — https://donate.mediazonaby.com/
🤬2
ЕС фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій

Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.

💵Памер падтрымкі: да 10 000 еўра!

🔹На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:

- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіроўцы, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.

Спасылка на праграму і анкета для запаўнення 👉 https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/
👍9
👩‍🍼У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын, якія адзначаюць свята за кратамі

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Але для дзясяткаў палітзняволеных жанчын гэта свята гучыць толькі як напамін пра страчанае. Замест дзіцячых галасоў яны чуюць лязгат цяжкіх жалезных турэмных дзвярэй, замест абдымкаў — халодныя сцены камер і пакояў.

У зняволенні цяпер знаходзіцца не менш за 193 палітзняволеныя жанчыны, і многія з іх — маці непаўнагадовых дзяцей. Некаторых пазбавілі волі, калі іх дзеці былі яшчэ немаўлятамі, іншых — змясцілі за краты разам з дзецьмі.

У Дзень маці «Вясна» распавядае гісторыі некаторых палітзняволеных жанчын, якія сустракаюць сваё свята ў месцах няволі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118876

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔10😢3🔥1🙏1
🕯 Ноч расстраляных паэтаў

"29 кастрычніка ў 20:00 мы прапануем узгадаць і ўшанаваць памяць беларускіх дзеячаў навукі і культуры, паэтаў і пісьменнікаў, расстраляных у ноч на 30 кастрычніка 1937 года, усяго каля 132 чалавек.

У тую ноч сталінскі рэжым знішчыў колер беларускай культуры – Міхася Зарэцкага, Алеся Дудара, Цішку Гартнага, Юлія Таўбіна і многіх іншых. Іх галасы не змаўкаюць - яны гучаць у нашых сэрцах.

🎭 Спектакль «Крывавая ноч» адбудзецца па адрасе Gedimino pr.  28, Вільня.
💛 Просім паўдзельнічаць данатамі ад 10 еўра."

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
💔10❤‍🔥3😢21
🕯️ Акцыя памяці і салідарнасці з забітымі палітвязнямі Беларусі

Мы збяромся, каб успомніць тых, хто не дажыў да свабоды —
Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Міколу Клімовіча, Ігара Ледніка, Дзмітрыя Шлётгаўэра, Валянціна Штэрмера, Андрэя Паднябеннага, Вадзіма Храско —
і ўсіх, чые жыцці абарваў рэжым Лукашэнкі.

📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня
🕛 Пачатак у 12:00, нядзеля, 19 кастрычніка

Вазьмі з сабой кветку, бел-чырвона-белую стужку або плакат салідарнасці.

Памяць — гэта наш голас.
Свабода — наша мэта.

💬 У гэты дзень мы таксама выкажам падтрымку тым, хто і сёння застаецца за кратамі — усім беларускім палітвязням,
і асабліва Мікалаю Статкевічу, які ўжо шмат гадоў з годнасцю трымаецца ў няволі, застаючыся сімвалам мужнасці і веры ў свабодную Беларусь.

🎵 У межах акцыі прагучыць жывая музыка.
Выступяць Сяргей Kosmas і Сяржук Чарняк.

Арганізатары:

🕊️ RE:BELarus — аб’яднанне беларускіх палітвязняў у Літве
✌️Партыя «Народная Грамада»
🤝 Dapamoga

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
14💔1
‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што ўчора і сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 17 чалавек:

Яўген Валыхін
Юрый Рубашэнка
Наталля Васільева
Алег Кінеў
Павел Ясны
Канстанцін Міхайлоўскі
Ірына Буйневіч
Генрых Агееў
Юрый Юркоў
Максім Гелясін
Аляксандр Старасцін
Андрэй Нехвядовіч
Сяргей Зініч
Сяргей Міцюшкін
Аляксей Развадоўскі
Альберт Шыла
Сяргей Пяткевіч


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🤬6😢2
Дарагія беларусы!

Цягам амаль 15 гадоў Свята-Елісавецінскі манастыр прадстаўляў Беларусь на адным з буйнейшых кірмашоў рамеснікаў у Італіі — L’Artigiano in Fiera.

📍 Гэтай зімой ў нас ёсць шанец прадставіць нашу краіну замест тых, хто насамрэч служыць злу. Мы хочам выставіць традыцыйныя вырабы беларускіх майстроў і валанцёраў. Такія імпрэзы спансуюць рэгіянальныя адміністрацыі ці бізнэсоўцы, аднак мы не маем фінансавання.

✔️Удзел у кірмашы — гэта: арэнда месца(3700€), праезд і пражыванне каманды на 9–11 дзён. Усяго прыкладна 5000 еўра.

💬 Ці хочам мы, каб наша краіна была бачная свету? Ці хочам мы прадставіць яе годна? Калі так — трэба ладзіць збор, удзельнічаць у кірмашы і даносіць людзям, што Беларусь — гэта людзі, вартыя лепшага, што яна — гэта культура і свабода.

Вы гатовыя падтрымаць ініцыятыву? Пішыце нам, рэагуйце на публікацыю, пакідайце каментары, удзельнічайце ў апытанках нашых сацсетак. Нельга дапускаць злачыннае прадстаўніцтва дзяржавы на міжнародныя пляцоўкі. Разам мы можам гэта зрабіць.
13👏6👍3
🇧🇪 Учора ў Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адбылася сустрэча дыяспары з прадстаўнікамі АГП

Да бельгійскай супольнасці далучыўся вядомы актывіст, лідар АГП і былы палітвязень Мікалай Казлоў.

У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі палітычныя падзеі, напісалі лісты падтрымкі палітвязням і далучыліся да штотыднёвай акцыі салідарнасці з Украінай.

Сустрэча прайшла ў цёплай і актыўнай атмасферы, умацаваўшы сувязі з прадстаўнікамі чэчэнскай і украінскай дыяспары.

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
8👍4
2025/10/21 11:16:59
Back to Top
HTML Embed Code: