У Стоўбцах паставілі помнік танку Т-72 – з тлумачэннем, якое выклікае пытанні
У верасні ў Стоўбцах адкрылі помнік, на пастаменце якога ўстаноўлена музейная версія танка Т-72. Узор мясцовым уладам перадало Мінабароны. Міністр Віктар Хрэнін заявіў, што гэты танк – увасабленне «подзвігу тых, хто ў грукаце бітваў Вялікай Айчыннай вайны набліжаў перамогу, руйнуючы ворага на палях бітваў».
Аднак вядома, што асноўным танкам Чырвонай арміі падчас Вялікай Айчыннай быў Т-34, помнік якому ўстаноўлены ля мінскага Палаца афіцэраў. Танк Т-72 быў прыняты на ўзбраенне ў СССР толькі ў 1973 годзе і лічыцца сімвалам савецкай бранятэхнікі часоў Халоднай вайны.
Таксама ў верасні макет танка Т-72 усталявалі ў Барысаўскім кадэцкім вучылішчы. Раней, у 2021 годзе, аналагічны помнік з'явіўся ў Наваградку. За гэтымі падзеямі таксама стаяла Мінабароны. Танк Т-72 вырабляўся ў Расіі да сярэдзіны 1990-х і сёння лічыцца састарэлым.

🤡15😁9🤔2👀2🤪1
Дзве нечаканыя памятныя дошкі на школах
У апошнія гады на беларускіх школах масава з'яўляюцца дошкі ў гонар герояў Савецкага Саюза часоў Вялікай Айчыннай вайны. Але часам здараюцца памятныя знакі і ў гонар іншых дзеячаў. У верасні прайшлі дзве даволі нечаканыя цырымоніі.
У Мастах на будынку СШ №5 адкрылі памятную дошку Васілю Валадосю (1932 - 2005 гг.). Ён кіраваў Мастоўскай райсельгастэхнікай (1974 - 1994), якая займала высокія месцы ва ўсесаюзных сацыялістычных спаборніцтвах. Школу №5 назвалі ў гонар Валадося летась.
А на будынку Малоткавічскай СШ у Пінскім раёне адкрылі памятную дошку ў гонар Мікалая Касцечкі (1946 - 2022). Ураджэнец суседняй в. Дамашыцы служыў у савецкай і расійскай разведцы. У 2000-м яму было прысвоена званне героя Расіі, да 2009-га ён займаў пасаду першага намесніка начальніка ГРУ. У апошняй падзеі ёсць вельмі дзіўнае вымярэнне: дошку Касцечку ўрачыста адкрылі… у другі раз. Першы раз гэта адбылося ў 2022-м. Магчыма, новую цырымонію ў школе правялі ў сувязі з прыездам гасцей з РФ.

💩11😁7🤮7🤔2👎1🤡1🖕1
🕯 Размоўны клуб ТБМ у Беластоку запрашае на сустрэчу памяці і роздуму.
Напярэдадні Ночы растраляных паэтаў мы сустрэнемся, каб узгадаць тых, каго знішчылі за волю быць сабой — за слова, песню, за любоў да сваёй зямлі. Мы пагаворым пра лёсы, што зніклі ў цемры, пра магілы без імёнаў, пра архівы, якія яшчэ могуць расказаць праўду. З намі будзе даследчык сталінскіх рэпрэсій, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Ігар Станкевіч — чалавек, які вяртае галасы тым, каго хацелі пазбавіць права быць пачутымі.
📅 12.10.25
🕑 14:00
📍 ul. Świętego Rocha 5/32 Białystok
Памяць — гэта не толькі боль. Гэта сувязь пакаленняў, якая трымае нас у супольнасці.
Пакуль мы памятаем, яны жывуць.
Пакуль гаворым па-беларуску — працягваецца тое, што хацелі знішчыць каты.
💬 Уваход вольны. Прыходзь, каб слухаць, размаўляць і адчуць, што гісторыя — гэта мы.

👍11🙏2💔2
У Беларусі адкрылі першую капліцу з праекта расійскіх спецслужбаў
Праект «Маўклівае Рэха вайны» быў ініцыяваны ў Расіі ў другой палове 2000-х ветэранамі ваеннай контрразведкі і ФСБ. З таго часу ў РФ паспелі ўсталяваць 19 капліц у памяць пра загінулых у Вялікай Айчыннай байцах. 20-ю капліцу адкрылі ў канцы верасня ў Крупскім раёне каля мястэчка Бобр на месцы гібелі ў 1944 годзе байца «Смерш» Васіля Чабатарова.
Тэлеканал СТВ памылкова паведаміў, што ён з'яўляецца ўраджэнцам Крупскага раёна: насамрэч – РСФСР. Тыпавая капліца ўпрыгожана георгіеўскім крыжом, знакам адрознення часоў Расійскай імперыі, і праваслаўнымі іконамі.
На гэтым жа месцы даўно ўсталяваны помнік Васілю Чабатарову, а ў самім Бабры стаіць бюст герою Савецкага Саюза. У 2006 годзе паведамлялася, што на бюсце Чабатарова знайшлі ўлёткі з тэкстам «Далоў рускіх акупантаў з дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь!», пасля чаго быў затрыманы мастак і мясцовы жыхар Алесь Пушкін.

🤬22🤮11💩5👎2💔2😨1
Агарэлышава: “Гісторыя - пра тых, хто мае ўладу, часцей за ўсё пра мужчын”
Гендарная даследчыца Алена Агарэлышава разважае пра тое, як у афіцыйных інтэрпрэтацыях мінулага ствараецца “пантэон герояў” без жанчын і без цэлых старонак гісторыі - ВКЛ, БНР, паўстання Каліноўскага. Паводле яе, гісторыя, якую прапануюць сёння, выключае “нязручныя” фігуры і перыяды, фармуючы вобраз краіны праз прызму ўлады, а не грамадства.
👉 Поўны тэкст можна прачытаць тут: gazetaby.com

Салідарнасць
Агарэлышава: «Гісторыя — заўсёды пра тых, хто мае ўладу, часцей за ўсё, пра мужчын» - Салiдарнасць
💯7👍6😁5🤡1🤪1💊1
Сто гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам» адраджэння
Да юбілею Другой Усебеларускай канферэнцыі, што адбылася ў кастрычніку 1925 года ў Берліне, Радыё Свабода публікуе матэрыял пра выбар беларускіх дзеячоў, якія прызналі Менск цэнтрам нацыянальнага жыцця і вырашылі вярнуцца ў савецкую Беларусь.
Сябра нашага Інстытута, гісторык Аляксандр Пашкевіч, каментуе, як гэтыя рашэнні былі ўспрынятыя, чаму многія з тых, хто паверыў у магчымасць “адраджэння”, трагічна скончылі, і што гэты досвед можа сказаць пра сённяшнія падзелы і спробы “прымірэння”.
Чытаць на «Свабодзе»

Радыё Свабода
«Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»
Гісторык Аляксандар Пашкевіч распавядае пра абставіны і вынікі правядзеньня «Другой Усебеларуская канфэрэнцыі», што прайшла сто гадоў таму, праводзіць непазьбежныя паралелі з нашым часам, і адказвае на пытаньне пра ўрокі гісторыі.
❤9😢7👍2💔1😨1
Forwarded from Наша Ніва
У Пінскім раёне больш няма музея Яўгеніі Янішчыц
Раней музей вядомай беларускай паэткі, якая паходзіла з тых мясцін, быў у школе ў вёсцы Парэчча, у якой Яўгенія Янішчыц вучылася ў 9‑10 класах. Аднак цяпер гэтую школу закрылі, а сабраныя музейныя экспанаты сталі па сутнасці нікому не патрэбныя.
https://nashaniva.com/379027
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/379027

🤬18😢7💔4😨1
🎨 Сёння — дзень нараджэння Язэпа Драздовіча (1888–1954)
13 кастрычніка спаўняецца 137 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча — мастака, скульптара, этнографа, археолага, педагога і пісьменніка.
Сёлета выдавецтва «Беларусь» у супрацы з Нацыянальным мастацкім музеем выпусціла міні-альбом «Язэп Драздовіч» — кароткі, але багата ілюстраваны агляд жыцця і творчасці мастака. Аўтарка і складальніца — Надзея Усава. Кніга выдадзеная на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.
Выданне змяшчае якасныя рэпрадукцыі, у тым ліку з музейных калекцый, і можа стаць добрымі ўводзінамі ў свет Драздовіча — ад зямных краявідаў да яго «касмічных серый». 🚀📚

❤18👍6🙏1
"Тутэйшыя" і "ворагі дзяржавы": як міжваенная Польшча бачыла Палессе
Гісторык Павел Абламскі тлумачыць, як катэгорыя «тутэйшыя» стала інструментам дзяржаўнай палітыкі і чаму галоўнай пагрозай на Палессі ўлады лічылі не беларусаў, а украінскі нацыянальны рух. Размова — пра перапісы, паланізацыю і механізмы кантролю рэгіёна.
Чытаць на Беларуская Служба Польскага радыё.

👍12🤷♂1🤔1🤬1
У сталічнай гімназіі адкрылі музей гісторыі Мінска – пра сталінскія рэпрэсіі змаўчалі
У верасні ў гімназіі №22 афіцыйна адкрылі музей «Родны сэрцу горад мой». Назва і дэвіз («Тваёй ганаруся я славай») аформлены па-беларуску, а сама экспазіцыя – па-руску. Першы стэнд прысвечаны старажытнаму Менску. Затым адразу ідуць стэнды пра гісторыю горада пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі. Акцэнт зроблены на гісторыі Мінска ў XX ст. і пасляваенным развіцці сталіцы.
Адзін са стэндаў прысвечаны прадстаўнікам улады: ад мінскіх губернатараў – да дзейнага старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава.
Цікава, што ўказаныя толькі гады працы на пасадах «кіраўнікоў Мінска перыяду 1917-1937». Мяркуючы па ўсім, у экспазіцыі адсутнічае інфармацыя пра тое, што падчас сталінскіх рэпрэсій амаль усе яны былі расстраляныя. Напрыклад, Емяльян Жуковіч пасля адстаўкі з пасады старшыні Мінгавыканкама ў чэрвені 1937-га паспеў папрацаваць наркамам фінансаў БССР усяго некалькі месяцаў і быў арыштаваны ў лістападзе.

😁6🤡4🤔3🤪3🤬1😨1
Музей Вольнай Беларусі запрашае на варкшопы па лічбавізацыі калекцый!
У межах Беларускай музейнай лабараторыі працягваюцца практыкаарыентаваныя сустрэчы па пытаннях стварэння лічбавых калекцый. На наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 20 кастрычніка, вас чакаюць варкшопы:
16.00-17.00 “Алічбоўка нумізматычных калекцый у сучасных еўрапейскіх музеях: Нацыянальны музей у Варшаве" (Раман Крыцук, навуковы супрацоўнік у Кабінеце манет і медалёў Нацыянальнага музея ў Варшаве)
17.00-19.00 “Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый” (Ганна Мальчук-Вакулінская, польская экспертка, доктарка гуманітарных навук і кіраўнічка партала "Kasa na Kulture").
Варкшопы разлічаны на самае шырокае кола зацікаўленых удзельнікаў – як арганізацый, так і прыватных асобаў. Мова – беларуская і польская.
Прыняць удзел у мерапрыемстве можна ў офлайн і онлайн фарматах. Рэгістрацыя – да 19 кастрычніка ўключна.
Дата: 20 кастрычніка
Час: 16.00 - 19.00
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава

👍13❤6👏2
Forwarded from ULegend - вандроўкі па-беларуску
Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя?
25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў.
Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца таемнага сходу, дзе а 16:00 адбудзецца філамацкая вечарынка.
Усіх удзельнікаў чакаюць сувеніры, а пераможцаў – адмысловыя падарункі!
📅 Субота, 25 кастрычніка, 14:00
📍 Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B)
Каб далучыцца:
1. Збярыце каманду ад 1 да 6 чалавек, прыдумайце назву і зарэгіструйце кіраўніка праз гугл-форму (спасылка ў сторыс / профілі)
2. Калі вы без каманды — таксама рэгіструйцеся, можна будзе далучыцца да іншых або прайсці квэст самастойна.
3. Пажадана зарэгістравацца да вечара пятніцы, 24 кастрычніка.
🔗 Спасылка на рэгістрацыю!
🇪🇺Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.

❤6👍5👏1
У Горках адкрылі памятны знак да 185-годдзя сельскагаспадарчай акадэміі – на беларускай мове
Памятны знак усталяваны напачатку кастрычніка ў сэрцы студэнцкага гарадка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Яна пачала сваю працу ў жніўні 1840 года над назвай Горыгорацкай земляробчай школы.
З 1848 году — Горыгорацкі земляробчы інстытут. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863 - 1864 г. установа была пераведзена ў Пецярбург – на тэрыторыі Беларусі да канца Расійскай імперыі не засталося вышэйшых навучальных устаноў. Інстытут быў адноўлены ў Горках толькі ў 1919 годзе.
Год таму на тэрыторыі сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках адкрылі помнік землеўпарадчыкам – ён аформлены на рускай мове.

👍20❤7🔥2🥴1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Нацбанк выпускае памятныя манеты да 900-годдзя Полацкага кляштара. Яны з'явяцца ў абарачэнні 16 кастрычніка.
Манеты наміналам 1, 20 і 100 рублёў прысвечаныя юбілею Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Гэта адзін з галоўных праваслаўных сімвалаў Беларусі. Лічыцца, што ў 1125 годзе ён заснаваны Ефрасінняй Полацкай — унучкай Усяслава Чарадзея.
У кляштары захоўваецца копія Крыжа Ефрасінні Полацкай, створанага майстрам Лазарам Богшам. Арыгінал лічыцца страчаным у гады Другой сусветнай вайны.

👍12👏2👎1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Экспанаты Музея Яўгеніі Янішчыц перададуць у Пінск
Пасля інфармацыі аб ліквідацыі школьгага музею Яўгеніі Янішчыц паўстала хваля занепакоенасці і абурэння. Навіна выклікала рэзананс, піша «Наша Ніва».
Як стала вядома, Міністэрства культуры РБ паведаміла, што ў адпаведнасці з Кодэксам РБ аб культуры лічыць мэтазгодным народны музей Яўгеніі Янішчыц перадаць Музею Беларускага Палесся горада Пінска, які ў сваю чаргу ўжо даў згоду прыняць новую калекцыю.
Пастанова чакае фармальнага зацвярджэння яшчэ ў адной інстанцыі - на кастрычніцкім пасяджэнні Пінскага райвыканкама павіннае быць прынята рашэнне аб перадачы экспанатаў Музею Беларускага Палесся.
«Добра, што музей будзе. Кепска, што згубіцца ў дзясятках залаў музея Беларускага Палесься.
Шкада , што музей у Мерчыцах, дзе вучылася Паэтка ня ўзяў да сябе экспазіцыю. Усё ж, можна было б тады і ў Мінску стварыць музей, дзе Яўгенія Янішчыц вучылася, працавала, жыла і загінула», - піша ў сацсетках пісьменніца Аксана Спрынчан.

❤16🙏2
У абноўленых музеях дзецям паказваюць малалетніх вязняў канцлагераў
Месяц таму ў віцебскай гімназіі №3 імя А. С. Пушкіна адкрылі абноўлены музей былых малалетніх вязняў нацысцкіх канцлагераў. Як паведамляе выданне «Віцьбічы», архіўныя дакументы, фатаграфіі і інсталяцыя, якая аднаўляе ўнутраны выгляд баракаў канцлагераў (у тым ліку з дзецьмі-вязнямі), «дазволілі наведвальнікам адчуць жах і бесчалавечнасць таго часу».
У ліпені ў Полацку пасля трохгадовай рэканструкцыі адкрыўся абноўлены Музей баявой славы. У ім школьнікаў таксама знаёмяць з жахамі ваеннага часу – у тым ліку, на прыкладзе малалетніх вязняў канцлагераў (на здымку).
Раней прадстаўнікі Беларускага інстытута публічнай гісторыі адзначалі, што непедагагічныя падыходы ў адукацыі, звязаныя з занадта рэалістычнай дэманстрацыяй жахаў вайны, могуць нанесці дзецям псіхалагічную траўму.

💊8👀2😨2❤1👍1🤯1
👀 «Амаль не адшукаць»: дзе ў Мінску жаночыя помнікі?
Матэрыял паказвае, што ў сталіцы, акрамя Еўфрасінні Полацкай, жанчыны, якія ўплывалі на беларускую гісторыю, у публічнай прасторы амаль не ўшанаваная. Ёсць асобныя барэльефы (Стэфанія Станюта, Ганна Абуховіч), «збіральныя» вобразы кшталту «Радзімы-маці» і нават «Марсіяначка», але ў «Залатым коле беларускай навукі» жанчын няма зусім. Артыкул прапануе прайсціся маршрутамі і паглядзець, як улады фактычна бачаць ролю жанчын у гісторыі.
Чытаць: «Салідарнасць»

👍7🤷♂2