Telegram Web Link
Выйшаў новы нумар “Літаратурнай Беларусі” 📖

🍁 Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць апавяданні Стасі Наркевіч, агляды кніжных навінак ад Валерыя Гапеева, эсэ Магдалены Лаеўскай і многае іншае.

Спампаваць 🖇
8
Югася Каляда на Еўрарадыё – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця 😊

🍁 29 верасня
15:00 (па беларускім часе)

Глядзець трансляцыю на нашым ютуб-канале.

Таксама трансляцыя будзе даступная
на канале Еўрарадыё.

Працягваем знаёмства з фіналісткамі і фіналістамі прэміі Гедройця ў спецпраекце Еўрарадыё.

Сённяшняя госця – пісьменніца і паэтка Югася Каляда, якая ўвайшла ў шорт-ліст прэміі з кнігай «Перамена месцаў» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).

👀 Кароткі спіс прэміі Гедройця.

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства
«Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб.
Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг
Audiobook.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.


Фота: Таццяна
Ўласенка.
8
Расказваем, што будзе на фестывалі PRADMOVA ў Познані, Вільні, Празе і Варшаве 📝

З кастрычніка па лістапад адбудзецца VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які ў адзіным культурным дыялогу аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні лозунг фестываля — “Птушкі без гнёздаў” натхнёны асобай Ларысы Геніюш як сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.

📝 Bellit.info паразмаўляў пра асаблівасці і цікавосткі праграмы з арганізатарамі фестываля і каардынатарамі пляцовак у кожным з гарадоў.

“У гэтым годзе мне страшна падабаецца тое, што з’явіўся беларускі кінасегмент і дыскусія вакол кіно, і гэта пашырэнне нашых даляглядаў. А так праграма вельмі эклектычная, мы на беларускую культуру з розных пазіцый глядзім, гэта вельмі цікава...", — расказвае Марына Казлоўская, каардынатарка фестывалю ў Варшаве.


Чытаць 📕
6👍4
🔥 Першы тыраж факсімільнага выдання "Вянок" Максіма Багдановіча разышоўся за тры месяцы.

"Вянок" — адзіны прыжыццёвы паэтычны зборнік паэта Максіма Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе ў Вільні. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з найлепшых узораў паэтычнага майстэрства.


Зборнік вершаў выйшаў у выдавецтве “Капітал Прынт”. Новы тыраж складае 1000 асобнікаў.

📚 Купіць выданне можна ў мінскай "Акадэмкнізе".
🔥83😍1
Містычны раман Уладзіміра Някляева пра Янку Купалу стаў аўдыякнігай 🎧

У межах серыі “Кнігі без літар” фонд “Камунікат” выйшла аўдыякніга “Гэй Бэн Гіном” Уладзіміра Някляева — 28 гадзін містычна-таямнічага рамана ў агучцы Крысціны Дробыш, Алега Гарбуза і Сяргея Чуба.

Слухаць кнігу 📕
10
Адкрыты прыём заявак на Школу маладога пісьменніка ✍️

Школа маладога пісьменніка — нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў.

На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах аўтары і аўтаркі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.

Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.


✔️Арганізатар Школы — Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

📝 Дэдлайн падачы заявак — 20 кастрычніка.

Падаць заяўку ⬅️
12🎉1
7 кастрычніка: лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую паэзію ва Уроцлаве 📖

7 кастрычніка ва Уроцлаве адбудзецца шостая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу “Доўгая дарога дадому”. Пісьменнік раскажа пра некалькі пакаленняў найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ – пачатку ХХІ ст.

На лекцыі будуць прадстаўленыя наступныя аўтараў і аўтарак:
✔️Максім Танк
✔️Рыгор Барадулін
✔️Алесь Разанаў
✔️Уладзімір Някляеў
✔️Уладзімер Арлоў
✔️Вера Бурлак
✔️Марыя Мартысевіч
✔️Юля Цімафеева
✔️Дзмітрый Строцаў
✔️Кім Чжун Хо (Сяргей Прылуцкі)
✔️Вершы Вальжыны Морт, Насты Кудасавай ды іншых аўтарак і аўтараў, а таксама чатыры анталогіі беларускай паэзіі розных часоў.

🖇7 кастрычніка, пачатак а 18.00.
📍Клуб Proza (Przejście garncarskie, 2).

Уваход вольны. Лекцыя на беларускай мове. Паралельны пераклад на польскую — Юрась Ліхтаровіч.

Лекцыю можна будзе паглядзець анлайн 📺
❤‍🔥9👍1
bellitinfo pinned a photo
Сёння апошні дзень прыёму заявак на конкурс "Экслібрыс" 📚

Калі вы пішаце творы для дзяцей і хацелі б надрукаваць іх кнігай, то вам дакладна трэба паўдзельнічаць у конкурсе.

Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія арганізуе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя пісьменніка Анатоля Клышкі.


👶 Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў.

Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны. Пераможцы конкурсу рукапісаў “Экслібрыс” атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.

📕 Дэдлайн: СЁННЯ, 1 кастрычніка 2025 года.

Паспець падаць заяўку 👈
3👍1🤓1
😳 “Камунікат” і дзясяткі культавых кніг унеслі ў “экстрэмісцкі” спіс.

Міністэрства інфармацыі Беларусі пашырыла “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” больш як на 30 старонак.

Так, у гэты спіс быў унесены сайт і сацсеткі інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”, дзве важныя кнігі Валянціна Акудовіча, дзве кнігі Сашы Філіпенкі, а таксама дзясяткі контркультурных твораў, якія сталі класікай сусветнай літаратуры.


Якія кнігі сталі забароненымі 👈
🤯7😢3
Перавыдалі адразу тры творы Васіля Быкава 📖

Выдавецтва “Папуры” выпусціла асобнымі кнігамі ў мяккіх вокладках адразу тры творы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава.

Аповесці “Пакахай мяне, салдацік”, “Сотнікаў” і “Альпійская балада” ўжо даступныя ў беларускіх кнігарнях і на маркетплэйсах. Тэксты дапоўнены зноскамі і каментарамі.


Падрабязней ⬅️
🔥74
Выйшаў зборнік з вершамі больш як дзясятка аўтараў 📕

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў калектыўны зборнік паэзіі “Круцель-трава”, своеасаблівым пасляслоўем і каментаромі да якога сталі некалькі эсэ.

📖 Кніга змяшчае творы сучасных аўтараў, сярод якіх Ігар Бабкоў, Галіна Свірына, Кацярына Масэ, Дзяніс Мацеша і іншыя.

Падрабязней ⬅️
🔥82👍1
СЁННЯ: прэзентацыя кнігі Сяргея Шапрана "Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу" ў Мінску.

На вядомых нам партрэтах народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, пісьменнікі звычайна паказаны сталымі і сур’ёзнымі. Але неаднойчы класікі беларускай літаратуры выступалі героямі сяброўскіх шаржаў.

🎨 Мастакі прадстаўлялі песняроў жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі. Яны па-майстэрску перадавалі не толькі знешні выгляд пісьменнікаў, але і адлюстроўвалі іх звычкі і захапленні.

Сяргей Шапран прадставіў грунтоўнае даследаванне арыгінальнага жанру сяброўскіх замалёвак, раскрываючы перад чытачамі шаржы на Янку Купалу і Якуба Коласа, якія доўгі час у пераважнай большасці заставаліся невядомымі, захоўваючыся ў падшыўках старых газет і часопісах.


Пачатак а 17.00
📍 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
(вул. Акадэмічная, 5).
6
Беларуская літаратура ў праграме фэста ў Мюнхене 🫶

З 10 па 12 кастрычніка
ў Мюнхене пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga. У праграме сярод дыскусій, музычных выступаў, кінапаказаў і выставаў знайшлося месца для літаратуры.

Гасцямі будуць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, а таксама актор Павал Гарадніцкі, які працуе з тэкстамі сучаснай беларускай літаратуры.


Падрабязней 👈
6
Адкрыты прыём заявак на прэмію за турэмныя творы ✍️

Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення.

Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах — апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя.


Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 году.

📕Дэдлайн — да 15 кастрычніка.

Падаць заяўку ⬅️
7
📓 Віталь Рыжкоў прэзентуе перавыданне кнігі ў розных гарадах.

Фонд Tutaka, вядомы як арганізатар маштабных беларускіх падзеяў, перадусім аднайменнага фестывалю, упершыню выступіў у ролі выдаўца.

Першай кнігай, якая выйшла ў новым выдавецтве, стала перавыданне зборніка вершаў паэта Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёная на ключы”.


📝 Кніга і праграма “Паэтычны стэндап” будуць прэзентаваныя ў еўрапейскіх гарадах (і не толькі).

Падрабязней 👈

📸фота Дар'і Роскач з імпрэзы ў Вільні
6🔥3
Кнігу Альгерда Бахарэвіча выдалі па-нямецку 📘

Кніга "Папяровы голем" ("Golem aus Papier") выйшла ў нямецкім перакладзе Магдалены Фогт у берлінскім выдавецтве Edition Fototapeta. Па-беларуску кніга выйшла ў 2024 годзе ў выдавецтве "Янушкевіч".

📖 Калаж на вокладцы нямецкамоўнага выдання зрабіла паэтка Юля Цімафеева.

Першая прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў Мюнхене на беларускім фэсце Minsk&Minga 12 кастрычніка, наступная — на Франкфурцкім кніжным кірмашы 15 і 16 кастрычніка.

Купіць кнігу 👈
7👍2
📓 Навінка ад hochroth Minsk — зборнік “P.O.V.” Георгія Барташа.

У серыі паэтычных кніг, якія друкуе Дзмітрый Строцаў у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, выйшаў зборнік паэта, перакладчыка, арганізатара “Фэста аднаго верша” Георгія Барташа “P.O.V.”

✔️ Гэта другая кніга вершаў аўтара, так у 2015 годзе ў выдавецтве “Галіяфы” выходзіў зборнік “Ботиночки”.

Дзе купіць 👈
👍61
На гэтым тыдні ў Вільні адбудзецца фестываль PRADMOVA 📚

10-12 кастрычніка — тры дні натхняльных імпрэз, цікавых размоў, прэзентацый кніг і творчых сустрэч. У праграме мастацкія, літаратурныя і гістарычныя падзеі, выстава, канцэрты, сямейны спектакль і кніжны кірмаш.

📍Сёлета фестываль у Вільні чакае гасцей на дзвюх пляцоўках:
Клуб “Paviljonas” (Pylimo g. 21B; тут жа адбудзецца і кніжны кірмаш ад беларускіх выдавецтваў) і Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20).

🤝Партнёры віленскай праграмы фестывалю: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і сайт bellit.info, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, клуб “Paviljonas”.

Падрабязная праграм тут ⬅️
👍61
Беларуская літаратура з'явілася на старонках славацкага часопіса 📘

У новым выпуску славацкага часопіса Romboid, які выходзіць шэсць разоў на год, беларускай літаратуры адведзена больш за 50 старонак, а вокладку адмысловага чацвёртага нумару аздабляе партрэт паэткі Насты Кудасавай.

📒 Раздзел “Час пустазелля: Беларуская літаратура пасля 2020 году” падрыхтавалі Сяргей Сматрычэнка і Пэтэр Мільчак (Peter Milčák).

Падрабязней 👈
11🔥3
2025/10/31 10:00:50
Back to Top
HTML Embed Code: