Telegram Web Link
Журы назвала лаўрэатаў прэміі “Голас пакалення свабоды” 🔊

Журы назвала лаўрэатаў і лаўрэатак прэміі “Голас пакалення свабоды”, што была заснавана ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з “Вясной”, БАЖам, Прэс-клубам Беларусь і фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы”.

Яна ўшаноўвае выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.

Падрабязней ⬅️
7👍2
Выйшла з друку аповесць Дзмітрыя Рубіна📘

У выдавецтве “Лысы чэрап” выйшла новая аповесць Дзмітрыя Рубіна “Это не я”. Кнігі маюць быць даступныя па розныя бакі мяжы.

“Гэта не я” — антыбіяграфія Дзмітрыя Рубіна. Галоўны герой адначасова жыве ў трох часовых і ментальных станах, спрабуе скласці сваё жыццё і прыняць яго ці сябе, адмовіцца ад яго ці сябе…


Падрабязней 👈
5👍3
🎻 22 кастрычніка: батлеечны спектакль "Сымон-музыка" ў Мінску.

Паэма “Сымон-музыка” Якуба Коласа за сваю 100-гадовую гісторыю натхніла мноства творцаў і знайшла адлюстраванне ў музыцы, выяўленчым мастацтве і тэатры.

Як сумяшчаецца старажытнае тэатральнае мастацтва батлейкі з гісторыяй пра хлопчыка-творцы, можна будзе даведацца на спектаклі ад праекта "Дом з марамі".

22 кастрычніка, 18:00
📌 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)
❤️ Кошт: 15 рублёў

✔️Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
4
Другая частка "Хвілінкі" Ігара Бабкова з'явілася ў аўдыяверсіі 🔊

Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34.

Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.


✔️Кніга была запісана ў межах праекту "Кнігі бяз літар" Фонду Kamunikat.

Слухаць ⬅️
6🤮1
"Літаратурныя зацемкі": Сяргей Дубавец разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань 📘

У новым выпуску падкасту Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага “Цягнік да Познаня”, якая выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher у 2025 годзе.

Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?

✔️“Цягнік да Познаня”— пераможца конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” за 2024 год у намінацыі “Нон-фікшн”.

"Цікаўнасьць — вось які рухавік павязе нас па старонках гэтай кнігі. Цікаўнасьць, якая ляжыць у аснове пазнаньня. Колішні амэрыканскі марсаход у выніку конкурсу атрымаў назву Curiosity (“Цікаўнасьць”). Гэта значыць, і нам для падарожжа ў Познань, магчыма, давядзецца перасесьці зь цягніка на марсаход, калі ўжо прагучала думка, што Нямеччына — іншаплянэтнае слова."


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць 🚂
8
📖 Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — адкрыты перадзаказ.

Дызайнерка і фатографка Кася Паласатка анансавала выхад кнігі з фотаздымкамі Беларусі 2020—2025 гадоў.

🖇 Фотаальбом з назвай “Belarus” можна перадзамовіць проста цяпер з дастаўкай у розныя краіны свету.

Падрабязней ⬅️
🔥7👍21
1 лістапада: прэзентацыя кнігі "Гвалт" Аляксандра Чарнухі ў Вільні 📕

Блогер і пісьменнік запрашае на прэзентацыю кнігі і размовы пра беларускую музыку. У праграме размовы, чытанне кнігі і бясконцыя цікавосткі.

"Гвалт" — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю. Яна пра нас: герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Нашае жыццё і нашу смерць.


Кніга выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч" у 2024 годзе.
👍41
🔥Беларускія пісьменніцы на літаратурным фестывалі ENDEMITY.

Ганна Янкута і Ева Вежнавец (Святлана Курс) прымуць удзел у літаратурным фестывалі ENDEMITY, які адбудзецца ў Познані і Гнезне 27-31 кастрычніка.

У праграме як аўтарскія прэзентацыі, так і дыскусіі, а таксама чытанні твораў рэпрэсаваных літаратараў.

Акрамя мерапрыемстваў з беларускімі аўтаркамі, на фестывалі запланаваныя сустрэчы з украінскімі творцамі — Іяй Ківай, Сяргеем Жаданом і Аляксандрам Міхедам.

Праграма тут 👈
12🥰1
📚Стаў вядомы доўгі спіс прэміі Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.

Сябры журы двух сезонаў (2023 і 2024 год) прэміі Шэрмана зацвердзілі доўгія спісы, але не ва ўсіх намінацыях.

ХТО ТРАПІЎ У ДОЎГІ СПІС ✔️

🏆 Уручэнне прэміі Шэрмана адбудзецца ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA напрыканцы лістапада.

У журы Прэміі Шэрмана 2023 ўвайшлі: філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель, літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец. Cябры журы Прэміі Шэрмана 2024 пажадалі застацца непублічнымі.


Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
10
24-26 кастрычніка ў Празе адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 💛

Сярод імпрэз:
〰️ дыскусія “Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”,
〰️ прэзентацыя рамана Мілаша Урбана “Сямікасцёлле” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі,
〰️ прэзентацыя цыкла гістарычных раманаў Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы,
〰️ дыскусіі і выступы, прысвечаныя беларускай жаночай і квір-літаратуры,
〰️ размова пра будызм ад Макса Шчура,
〰️ прагляд кароткаметражкі “Суд мёртвых” і дыскусія пра адлюстраванне падзей 2020 года ў мастацтве,
〰️ аўтарскі вечар Андрэя Хадановіча “Дзень роўны жыццю”
і многае іншае!

Цалкам праграма тут 📝
9👍1
Выйшаў другі наклад кнігі пра адметнасці беларускай мовы 📒

Выдавецтва “Тэхналогія” ў супрацы з “Папуры” выпусціла другі наклад кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы”.

🟡 Наклад першага выдання, якое пабачыла свет летась і разышлося за год, склаў 1100 асобнікаў, а другое выданне выйшла накладам 1500 асобнікаў.

Падрабязней ⬅️
10🔥1
📺 28 кастрычніка: анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу рамана Вольгі Такарчук “Кнігі Якуба”.

У рамках цыкла “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу рамана “Кнігі Якуба” польскай набелісткі Вольгі Такарчук. У размове прыме ўдзел перакладчыца Марына Шода.

Разам з мадэратарам сустрэчы Андрэем Хадановічам яны:
✔️ паразважаюць, як не даць гісторыі ператварыцца ў застылую форму;
✔️ абмяркуюць спробу рэканструкцыі гісторыі Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст., і якую ролю ў гэтай гісторыі граюць жанчыны;
✔️ падыскутуюць, хто такі Якуб Франк, жыццю і дзейнасці якога прысвечаны раман, — прарок ён або махляр;
✔️ паразмаўляюць пра тое, як аўтарка ўспрымае сваіх чытачоў і перакладчыкаў — людзей, якія надаюць яе тэкстам новае жыццё.

Беларускі пераклад рамана Вольга Такарчук "Кнігі Якуба" (польск. Olga Tokarczuk "Księgi Jakubowe") выйшаў у выдавецтве “Пфляўмбаўм” напачатку 2025 года.

🗓28 кастрычніка (аўторак) а 17:00 (па Мінску).

🔗 Прамы эфір будзе тут.
7👍2
“Важна прывіваць дзецям культуру чытання” — у Варшаве прайшоў фэст “Кнігавір” 📚

Напачатку кастрычніка ў Варшаве прайшоў сямейны дзіцячы кніжны фестываль “Кнігавір”. Праграма ўключала знаёмства з сучаснай беларускай кнігай і рознымі кніжнымі фарматамі.

🫶 Фестываль стаў таксама і спробай вызначэння ролі беларускай кнігі ў жыцці дзяцей беларускіх эмігрантаў, разумення цікавасцяў будучай дарослай чытацкай аўдыторыі.

"Мне цікава цяпер вывучаць чытанне, бібліятэку ў жыцці беларусаў-эмігрантаў. Вядома ж, у эміграцыі трэба мець і сродкі, і жаданне падтрымліваць інтарэс да сваёй кнігі. Мяне бянтэжыць, калі беларусы шукаюць кнігі Дастаеўскага ці казкі Пушкіна. Быццам беларускіх класікаў няма. І ёсць цікавыя людзі, якія робяць кніжны свет багацейшым. Для дарослых ёсць PRADMOVA, але мы таксама павінны клапаціцца і пра малога чытача. Гадаваць яго", — расказвае адна з арганізатарак фестывалю Аляксандра Гушча.


Падрабязней 👈
👍10
📓 Дзве кнігі Ганны Севярынец перавыдаюць пад адной вокладкай.

У Польшчы перавыдадуць дэбютную аповесць “Дзень святога Патрыка” і гістарычны раман “Гасцініца «Бельгія»” Ганны Севярынец.

Абедзве кнігі выйдуць пад адной вокладкай. Дыхтоўны том ужо можна папярэдне замовіць са зніжкай.

Падрабязней ⬅️
13❤‍🔥3
Зборнік вершаў Дзмітрыя Строцава выйшаў па-ўкраінску 📖

Кніга "Український іконопис" выйшла ў кіеўскім выдавецтве "Дух і Літара". Гэта зборнік украінскіх перакладаў паэтычных рэпартажаў 2014–2025 гадоў, пераважна адрасаваных Украіне. Пераклады былі зроблены ў розны час Наталляй Бельчанка, Вікторыяй Вакуленка і Сяргеем Жаданом.

"Гэта кніга маёй веры ва Украіну і ўкраінцаў, маёй сімпатыі і захаплення. [...] Дзякуй усім украінцам, з якімі я падтрымліваю цёплыя адносіны ўсе гэтыя адзінаццаць гадоў", — падзяліўся навіной аўтар на сваёй старонцы ў Facebook.
7
Выйшаў новы выпуск падкасту "З чаго пачаць?" — пра літаратуру 📘

У шостым выпуску падкасту пісьменніка Макара і перакладчыцы і блогеркі Насты Карнацкай размова пойдзе пра тое, як напісаць і выдаць кнігу, а таксама пра грошы, крытыку і інтэлігенцыю.

Аўтары падкасту паразважаюць пра беларускую літаратурную тусоўку, праблемы пісьменнікаў, кніжны маркетынг, важнасць бэта-рыдэраў і многае іншае.


Слухаць 👈
12👍2🔥2
🍁Кастрычніцкая “Літаратурная Беларусь”: пампуй і чытай.

Выйшаў кастрычніцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць новыя вершы Аксаны Спрынчан, прозу Паўла Ляхновіча і Вадзіма Жылко, даследаванне Леаніда Лаўрэша і іншыя цікавыя тэксты.

Чытаць 👈
👍52
Маша Мароз і Ігар Юхневіч — пераможцы прэміі Анемпадыстава 🏆

25 кастрычніка ў Бельску Падляшскім у Польшчы падчас фестывалю "Бардаўская восень" прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе.

📙 Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за вокладку кнігі "Мое баба — діректор морга" Голі з Ополя (самвыд, 2024) з фармулёўкай: "За выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства, за вокладку, што не саромеецца быць адметнай".

Падрабязней 👈
11🔥3👍1🤔1
28 кастрычніка: лекцыя Змітра Юркевіча пра Яна Аношку ў Мінску 📗

Ян Aнoшкa — aднo з caмыx зaгaдкaвыx iмёнаў y гicтopыi бeлapycкaй лiтapaтypы.

Упepшыню пpa пісьменніка pacкaзaлa ў пpaдмoвe дa ягo кнiгi “Пaэзiя” пaэтка з Дзicны Tэкля Уpyблeўcкaя: “ягo выcoкacць Miкaлaй Xpэбнiцкi, былы мapшaлaк Лeпeля i opдэнcкi кaвaлep, дoбpы знaўцa лiтapaтypы, iмкнyчыcя збepaгчы кoжнae зepнe нapoднaй твopчacцi, yгaвapыў мянe caбpaць вepшы бeлapycкaгa пaэтa i выдaць ix... Я aдpaзy ж yзялacя зa пpaцy: тyтэйшыя людзi xyткa aдгyкнyлicя нa мaю пpocьбy i пaчaлi пpыcылaць мнe вepшы Янa Aнoшкi, xтo ix мeў y cябe...”. У тую кнiгy ўвaйшлa тoлькi чacткa твopaў пaэтa. Ва Уpyблeўcкaй зacтaвaўcя яшчэ cшытaк, дзе былi “poзныя кaзкi, бaйкi, вepшaвaныя пicьмы i г. д.”.

Выдавец Пaвeл Mэдэкшa нeдзe пpaз 14 гaдoў caбpaў 37 нe aпyблiкaвaныx тэкстаў паэта i змяcцiў ix y кнiзe "Bянoк з пaпapaцi" (1842, Biльня).


🗓 28 кастрычніка, аўторак, 19:00.
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13). Уваход — 8 рублёў.
6
2 лістапада: прэзентацыя кнігі Макара "НІЦІ" ў Варшаве 📓

"НІЦІ" — аповесць пра маладога настаўніка, які прыязджае па размеркаванні ў вёску, дзе знікаюць нябожчыкі. Абрад "ніці" непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне.

📚 Гэта другая кніга аўтара, яна выйшла ў выдавецтве "Янушкевіч", а спявачка Анастасія Рыдлеўская напісала да яе трэк.

Уваход вольны.

02.11.2025 (нядзеля), 16:00.
📍Кнігарня "Кнігаўка" (Варшава, ul. Kłopotowskiego, 4).
11🥱1
2025/10/28 06:36:39
Back to Top
HTML Embed Code: