Telegram Web Link
#цытата
Славамір Равіч «Доўгі шлях» (Кнігазбор, 2021).
🎂7 красавіка нарадзіўся легендарны беларускі мастак Валерый Славук.

Думаю, ён зрабіў дзяцінства многіх з вас лепш сваімі ілюстрацыямі да беларускіх казак і твораў беларускіх класікаў.

Падзяліцеся ў каментарыях тым, што вам найбольш запомнілася з яго творчасці.

Я ў захапленні ад зборніка беларускіх чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», укладальнік Антон Францішак Брыль («Янушкевіч», 2020).

Дарэчы, кніга яшчэ ёсць у продажы тут.

Некалькі гадоў таму на кніжным кірмашы ў Мінску мне давялося назіраць, як выдавец і мастак абмяркоўвалі ілюстрацыі да гэтай кнігі (на фота злева Валерый Славук, справа — выдавец Андрэй Янушкевіч).
#моўная_хвілінка
Правільна — удваіх.

Удвух — калі гаворым пра мужчын.

Удзвюх — калі гаворым пра жанчын.

Удваіх — калі гаворым пра асоб рознага полу.

У гэтых эпізодах у кнізе ўдзельнічаюць асобы рознага полу.

(Памылка з кнігі Віктара Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і...», Чатыры чвэрці, 2020.)
🎂Ледзь не прапусціла важную для падкаста Bellit дату. Учора яму споўнілася 2 гады. Не ўяўляла, што пратрымаюся так доўга, але факт у тым, што ўжо 67 выпускаў я расказваю вам пра добрыя (і не вельмі) кнігі.

Велізарная падзяка кожнаму слухачу! Спадзяюся, адсвяткуем яшчэ выпуск №100.

А свае пытанні, заўвагі і прапановы можаце пакідаць у форме тут.

Дзе паслухаць падкаст?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 68
. Пракрастынацыя як мастацтва і кніжныя навінкі сакавіка

У новым выпуску дзялюся апошнім прачытаным для дзяцей і дарослых, расказваю пра кніжныя навінкі сакавіка і адказваю на пытанні слухачоў.

Дзе паслухаць?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 68. Пракрастынацыя як мастацтва і кніжныя навінкі сакавіка У новым выпуску дзялюся апошнім прачытаным для дзяцей і дарослых, расказваю пра кніжныя навінкі сакавіка і адказваю на пытанні слухачоў. Дзе паслухаць? 🆕 Youtube…»
Падтрымаем выдавецтва «Галіяфы»!

З 18 красавіка Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыняе дзейнасць выдавецтва. Ім дазволена гандляваць апошнія тры дні.

У гэтыя дні выдавецкая кнігарня (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37) працуе і робіць зніжку 20% на ўсе свае выданні.
Хадановіч на YOUTUBE!

Паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч завёў літаратурны youtube-канал. Для прагляду ўжо даступна відэа пра ваенную і постваенную творчасць Васіля Быкава.

Падпісвайцеся!
#моўная_хвілінка
Правільна — што-нішто.

Гэты займеннік пішацца праз злучок.

(Памылка з кнігі Віктара Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і...», Чатыры чвэрці, 2020.)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 69
. Цыкл «Сёлета». Васіль Быкаў «Знак бяды»

У новым выпуску расказваю пра сёлетняга юбіляра — аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», якая выйшла 40 гадоў таму.

Дзе паслухаць?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
🥀Сумная вестка - ня стала Анатоля Ілліча Вярцінскага.
(нар. 18.11.1931 Дзямешкава, Лепельскі рн, Віцебская вобласць) — паэта, драматурга, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча.
Анатоль Вярцінскі быў яскравым прадстаўніком пакалення шасцідзесятнікаў. Ягоныя творы ўвайшлі ў залаты фонд айчыннай літаратуры, а грамадская дзейнасць стала выдатным прыкладам адданага служэння Бацькаўшчыне.

Выказваем шчырыя спачуванні сябрам, блізкім і прыхільнікам таленту творцы.
Смуткуем разам з вамі.

#хроніка
Калі спрабуеш пісаць па-маладзёжнаму, толькі вось напханая шкарпэтка — гэта сокс, а сокер — гэта футбол 😏
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 69. Цыкл «Сёлета». Васіль Быкаў «Знак бяды» У новым выпуску расказваю пра сёлетняга юбіляра — аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», якая выйшла 40 гадоў таму. Дзе паслухаць? 🆕 Youtube 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts…»
Магчыма, вы сустракалі такое фота Цёткі (Алаізы Пашкевіч) не толькі ў інтэрнэце, але і на друкаваных выданнях. Напрыклад, на кнізе з серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры» ад выдавецтва Харвест.

Толькі рэч у тым, што ГЭТА НЕ ЦЁТКА.

У наступным відэа пра гэта расказвае літаратуразнаўца Аксана Бязлепкіна-Чарнякевіч.
2024/06/01 17:23:10
Back to Top
HTML Embed Code: