Telegram Web Link
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸Гэлаўін у Беларусі? На свой страх і рызыку

Пасля апошніх гадоў забароны святкавання Гэлаўіну сёлета беларускія чыноўнікі падазрона маўчаць, а ў інтэрнэце і гарадскіх кавярнях з’явіліся тэматычныя імпрэзы і ўпрыгожванні. Разбіраемся ў стаўленні ўладаў
да Гэлаўіну.

🔸 «У зоне мы мутантаў не сустракалі»: Як прырода Беларусі прыстасавалася да радыяцыі

Адразу пасля катастрофы Чарнобыльскай АЭС з'явіліся чуткі пра мутантаў і пачвараў, якія быццам бы апанавалі зону. Рэальнасць стала куды празаічнейшай і цікавейшай адначасова.

🔸 Прачнуцца ў целе Югасі Каляды. Вялікая размова з аўтаркаю раману «Перамена месцаў»

Яна стварыла па-сапраўднаму галівудскі сюжэт, пакладзены ў беларускія рэаліі. Ці могуць беларускія суддзі ў цяперашніх умовах зрабіць выбар на карысць дабра.
7
🇱🇹🚧 Мяжа Літвы закрыта на нявызначаны тэрмін

Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў нядзелю, 26 кастрычніка, каля 23:10 па беларускім часе. Гэта адбылося праз чарговую партыю кантрабанды, якая прыляцела з Беларусі ў Літву, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Раніцай 27 кастрычніка рух не быў адноўлены. Каля 8 раніцы ля Каменнага логу (Мядзінінкай) сабралася 150 аўтамабіляў, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Літву, а ў Беняконях (Шальчынінкай) – 90 аўтамабіляў.

📍 Чытайце пад спасылкай
🎉21😢7🥰4🥴3🔥2🤡2😐1
🪖 У Расеі заявілі пра начную атаку 200 дронаў, 34 з іх ляцелі на Маскву

Расейскае Міністэрства абароны заяўляе, што за ноч паспяхова знішчылі 193 украінскія беспілотнікі, частку з іх у Маскоўскай вобласці.

Агулам пад ударам аказаліся 13 расейскіх рэгіёны. Часова прыпынілі работу аэрапорты Жукоўскі і Дамадзедава.
🔥292😁1🤔1👌1😡1
🗿 «ПВТ становіцца такім жа закрытым, як беларуская нафтаперапрацоўка ці калійныя ўгнаенні»

Парк высокіх тэхналогіяў адзначыў сёлета 20-годдзе. Ініцыятыва цяпер хваліцца поспехамі, але замоўчвае тое, што гэтыя поспехі выглядаюць сціпла на «даваенным» фоне.

Што стала з Паркам высокіх тэхналогіяў, які сабраліся зноў «перазапусціць», – чытайце ў матэрыяле пад спасылкай 👀
😁13😐2🤷‍♂11🤔1🎉1😡1
Белсат
🪖 У Расеі заявілі пра начную атаку 200 дронаў, 34 з іх ляцелі на Маскву Расейскае Міністэрства абароны заяўляе, што за ноч паспяхова знішчылі 193 украінскія беспілотнікі, частку з іх у Маскоўскай вобласці. Агулам пад ударам аказаліся 13 расейскіх рэгіёны.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☄️ Ноччу ў небе над Масквой заўважылі яркі невядомы аб'ект

Спецыялісты кажуць, што гэта не метэарыт, а фрагмент спадарожніка, які згарэў у атмасферы. Небяспекі ён не нёс – усё згарэла на вышыні 70 км.

Улады Расеі паведамлялі пра начную атаку дронаў і работу сіл СПА.
134🔥2👀1
🇻🇦Гуджэроцці: Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай»

Спецыяльны пасланнік Папы Рымскага кардынал Кляўдʼё Гуджэроцці наведаў Берасце і перадаў беларусам добраслаўленне ад імя Папы Льва XIV. Падчас святой імшы ён звярнуўся да моладзі са словамі надзеі і суцяшэння.

Бог любіць усіх і жадае, каб усе жылі ў радасці і шчасці. Беларусь не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай, забытай усімі


— сказаў кардынал.

Ён таксама заклікаў маліцца за мір і згоду ва ўсім свеце і нагадаў, што католікі ўсяго свету моляцца разам з беларусамі.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы
🙏8🤡6🥴32🍌2👻1
🇱🇹Сітуацыя на літоўскай мяжы: чэргі ёсць, а руху — няма

Улады Літвы закрылі мяжу з Беларуссю праз кантрабанду, якая трапляла ў Літву на паветраных шарах.

Раніцай 27 кастрычніка на Каменным Логу чакалі 160 аўтамабіляў і 9 аўтобусаў, на Беняконях – 100 аўтамабіляў. Некаторыя людзі спрабуюць знайсці шлях з літоўскіх аэрапортаў у Беларусь. З абодвух бакоў мяжы ўтварыліся чэргі бо людзі чакаюць на рашэнне літоўскіх уладаў пра адкрыццё пераходу і абмяркоўваюць магчымыя варыянты паездак

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉18😢7🤡5😁2🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎒 У Віцебску хлопчык з пераломам бегаў па школе і шукаў, хто патэлефануе маці

Жыхарка Віцебска распавяла, што яе сын атрымаў пералом дзвюх костак рукі падчас урокаў у школе № 29. Паводле яе словаў, дзіця не атрымала дапамогі, бо ў медпункце не было супрацоўніка. Хлопчык сам шукаў, хто зможа патэлефанаваць маці, бо тэлефон яму не аддавалі без класнай кіраўніцы, якая таксама адсутнічала.

У выніку патэлефанаваць дапамагла іншая настаўніца. Маці прыехала і сама адвезла сына ў шпіталь, дзе яму зрабілі аперацыю. Жанчына сцвярджае, што траўма не была вынікам гульні, і называе тое, што адбылося, «гвалтам». Яна заклікала Міністэрства адукацыі звярнуць увагу на праблему булінгу ў школах.

У хлопца складаны пералом, яму паставілі спіцы. Колькі зойме рэабілітацыя і якія будуць наступствы траўмы — невядома😔
🤬44😢4😨43🎉2🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін

⬆️ Апошнія паведамленні Веры Краўцовай: планавала ў Тайланд, а завезлі ў іншую краіну

А яшчэ:

🔻Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін

🔻Ці надоўга зачынілася мяжа Літвы і Беларусі? Каментуе Аляксандр Класкоўскі

🔻ДТЗ у Беларусі: маршрутка «Іванава-Менск» і аўтобус у Магілёўскім раёне ў кювеце

🔻 Тысяча прысудаў за наркотыкі толькі за паўгода ў Беларусі. Што адбываецца

🔻 Кардынал Кляўд'ё Гуджэроцці заклікаў, што Беларусь не павінна быць у ізаляцыі

🔻 Дарожнікі і ямачны рамонт у Беларусі. Ці палепшыліся дарогі?

🔻 Лукашэнка разнёс чыноўнікаў Віцебскай вобласці

🔻 Самыя высокааплатныя прафесіі ў Менску – у сярэднім 6710 рублёў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
91
Белсат
🎞 Ужо сёння пачынаецца фэст, на якім будуць прадстаўленыя тры фільмы «Белсату» Фестываль «Narewka Dok» імя рэжысёркі Тамары Салaневіч пройдзе на Падляшшы 24-26 кастрычніка. Сярод 14 фільмаў, якія трапілі ў конкурсную праграму фэсту, ёсць і нашыя: «Наша памяць»…
🎉 Нашыя фільмы атрымалі адмысловыя адзнакі на фестывалю дакументальнага кіно на Падляшшы

Стужка «Беларускі едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача была ўзнагароджаная за «сталае майстэрства і захапляльны спосаб аповеду пра сутыкненне герояў з іх уяўленнямі», а фільм «Наша памяць» рэжысёра Юрыя Каліны – за «добрасумленнае майстэрства і гарманічны, кранальны аповед пра балючае мінулае, якое адгукаецца да сённяшняга дня».

👆 Нагадаем, з 14 фільмаў, якія апынуліся ў конкурснай праграме фэсту «Narewka Dok» імя рэжысёркі Тамары Салaневіч, былі тры дакументальныя стужкі «Белсату». Фестываль праходзіў 24-26 кастрычніка на Падляшшы.
20👌3🤡3
💱 Курсы валютаў 27 кастрычніка

Долар заўважна аслабеў, страціўшы 5.3 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель падняўся прыкладна на 2.6 капейкі за 100 рублёў.

#курсывалютаў
🤔43😁2🤯2😡1
Белсат
🇻🇦Гуджэроцці: Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» Спецыяльны пасланнік Папы Рымскага кардынал Кляўдʼё Гуджэроцці наведаў Берасце і перадаў беларусам добраслаўленне ад імя Папы Льва XIV. Падчас святой імшы ён звярнуўся да моладзі са словамі…
🇻🇦Гуджэроцці пра санкцыі: «Гэта не спрыяе ні дыялогу, ні развіццю»

Спецпасланнік папы Рымскага, кардынал Кляўдʼё Гуджэроцці, сустрэўся з Лукашэнкам і абмеркаваў бяспеку ў рэгіёне і санкцыі. Ён заявіў, што ізаляцыя краін вядзе да шкоды і падкрэсліў неабходнасць супрацы дзеля спынення вайны:

Для нас непрымальная ізаляцыя – ізаляваць народы, краіны. Гэта палітыка, якая насамрэч прыносіць толькі шкоду. Гэта самазабойчая палітыка. Усе народы добрай волі павінны працаваць разам, супрацоўнічаць, каб завяршыць вайну


🔗Што яшчэ сказаў Ватыканскі пасланнік пра сітуацыю ў Беларусі і ў рэгіёне, а таксама пра санкцыі — чытайце па спасылцы
🤡34🤬83
🕊 Выйшла на волю палітзняволеная Юлія Лаптановіч

Палітзняволеная Юлія Лаптановіч выйшла на свабоду і ўжо пакінула Беларусь – піша «Наша Ніва». Яе блізкія пацвердзілі, што жанчына цяпер разам з сям’ёй за мяжой.

Юлію ўпершыню асудзілі ў 2021 годзе па «справе карагодаў» – яна атрымала тры гады «хатняй хіміі», а яе муж Ігар Лаптановіч трапіў у калонію на 2,5 года.

Праз некалькі месяцаў пасля прысуду Юлію зноў затрымалі і абвінавацілі ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Суд прысудзіў ёй 4 гады і 9 месяцаў калоніі. У пачатку 2025-га яе зноў судзілі па падобным артыкуле.

Цяпер стала вядома, што Юлія на волі.
41🙏7🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚛️ У Баварыі ўзарвалі дзве градзірні выведзенай з эксплуатацыі найбуйнейшай АЭС Германіі «Гундрэмінген»

Знос градзірняў з'яўляецца часткай запланаванага дэмантажу АЭС.
🤡18🔥11😐5😢41👌1
Белсат
🇱🇹🚧 Мяжа Літвы закрыта на нявызначаны тэрмін Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў нядзелю, 26 кастрычніка, каля 23:10 па беларускім часе. Гэта адбылося праз чарговую партыю кантрабанды, якая прыляцела з Беларусі ў Літву, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы…
🧱 Літва пакінула «Шальчынінкай» зачыненым, а праз «Мядзінінкай» прапускае выбарачна

Пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») застаецца закрытым на нявызначаны тэрмін, Праз «Мядзінінкай» («Каменны Лог») рух дазволены толькі асобным катэгорыям людзей:
- дыпламатам;
- транзітным пасажырам у Калінінград;
- грамадзянам Літвы і ЕЗ і іх сем’ям;
- уладальнікам ВНЖ Літвы.

Абодва пункты закрылі яшчэ ўвечары нядзелі пасля запуску паветраных шароў з тэрыторыі Беларусі.
🤡1275🥴1
✈️ Ціханоўская выступіла за адкрытыя межы для пасажырскіх паездак

Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская асудзіла апошнія правакацыі рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы, аднак заклікала захаваць адкрытыя межы для пасажырскіх паездак. Паводле яе, гібрыдныя атакі, падобныя да мігранцкага крызісу, накіраваныя на праверку бяспекі NATO і шкоду эканоміцы Літвы і Еўразвязу.

Раней у Вільні трэці дзень запар праца аэрапортаў была парушаная праз метэаралагічныя паветраныя шары з Беларусі, а наземныя пункты пропуску на мяжы былі закрытыя.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
30🤡7❤‍🔥2🆒1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👷 Рабаўнікі Луўру выкарысталі нямецкі пад'ёмнік, каб збегчы

А кампанія, што вырабляе гэтую тэхніку, не разгубілася 🙊

Паглядзіце, што яны прыдумалі!
😁193🥰1🤯1
🇨🇲 92-гадовы прэзідэнт Камеруна Поль Бія набраў на выбарах 53,66%

Бія, пераабраны на новы сямігадовы тэрмін. Паводле вынікаў, абвешчаных Канстытуцыйным судом, Бія набраў 53,66% галасоў. Гэта ўжо восьмы тэрмін запар, і ён кіруе краінай з 1982 года.

Выбары прайшлі 12 кастрычніка, але іх вынікі афіцыйна зацверджаныя толькі цяпер; падчас кампаніі Бія правёў толькі адзін мітынг і частку часу знаходзіўся ў Еўропе. Галоўны апазіцыйны лідар Морыс Камто, якому 71 год, да выбараў не дапусцілі, што выклікала крытыку. Пасля абвяшчэння вынікаў у Дуале пачаліся пратэсты, у якіх загінулі як мінімум чатыры чалавекі, а некалькі лідараў апазіцыі былі арыштаваныя.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
🤡34🤬7🗿32🍌2🆒1😡1
Белсат
🧱 Літва пакінула «Шальчынінкай» зачыненым, а праз «Мядзінінкай» прапускае выбарачна Пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі») застаецца закрытым на нявызначаны тэрмін, Праз «Мядзінінкай» («Каменны Лог») рух дазволены толькі асобным катэгорыям людзей: -…
🚌 Рэйсы ў Літву скасаваныя: пасажырам вяртаюць грошы

Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін, і аўтобусныя перавозчыкі ўжо адмяняюць рэйсы ў Вільню, Каўнас і Рыгу. Пасажырам прапануюць вяртанне грошай або перанос паездак на больш позні тэрмін, а некаторыя маршруты нават разгарнуліся назад у пункты адпраўлення. Пункты пропуску будуць закрытыя мінімум да 29 кастрычніка,

🔗 Падрабязнасці пра працу перавознікаў — па спасылцы
😢16👏73🤡2🆒21😡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯 Уявіце сабе краіну, дзе няма падаткаў і злачыннасці

Але ўжо ёсць сцяг, герб, канстытуцыя, кабінет міністраў і каля 400 анлайн-грамадзян з пашпартамі.

Праўда, ні адна дзяржава пакуль не прызнала гэтую мікракраіну ☝️
24🤡4😁2
2025/10/31 14:49:41
Back to Top
HTML Embed Code: