Telegram Web Link
🤷‍♂️ Беларуса ў Польшчы папярэдзілі, а пасля дэпартавалі

Грамадзяніна Беларусі двойчы затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.

Першы раз беларуса затрымалі ў чэрвені 2025 года з 1,6 праміле алкаголю. Аштрафавалі і забаранілі сядаць за стырно на 5 гадоў. Але 13 кастрычніка затрымалі ізноў – ён кіраваў аўтамабілем з ап'яненнем 1,4 праміле.

У выніку была прынятая пастанова аб дэпартацыі і забароне на ўезд у Шэнгенскую зону на 10 гадоў у сувязі з тым, што ён «уяўляе сабой пагрозу для бяспекі і публічнага парадку на тэрыторыі Польшчы».

Беларуса пад канвоем даставілі на мяжу і перадалі беларускаму боку. 👈
👏25🤷‍♂72😐1
💥 #галоўнае за 20 кастрычніка

✔️ «Гэта пекла на зямлі».
Што такое нізкі сацыяльны статус за кратамі, якім ціснуць на палітвязняў

✔️ Доналд Трамп
заявіў, што не абмяркоўваў з Уладзімірам Зяленскім перадачу Расеі ўкраінскага Данбасу

✔️ Сілавікі
заявілі, што выявілі факты хабарніцтва ў дарожна-будаўнічай сферы Віцебскай вобласці і затрымалі датычных асобаў

✔️ Сын экс-кандыдата Дзмітрыя Уса
загінуў на вайне ва Украіне

✔️ Міністр фінансаў
распавёў пра праблемы ў эканоміцы

✔️ Нягледзячы на баявыя дзеянні 19 кастрычніка, Ізраіль
аднавіў спыненне агню ў сектары Газа

✔️ За кратамі
памёр асуджаны паводле палітычных артыкулаў даносчык і ўдзельнік праўладных акцый

✔️ Эксперты Еўразійскага банку развіцця
прааналізавалі сітуацыю ў эканоміцы

✔️ Мікалай Казлоў
патлумачыў «Белсату», чаму ў выніку зʼехаў у Еўразвяз

✔️ У распараджэнні «Кіберпартызанаў»
з'явіліся дзве буйныя партыі інфармацыі з КДБ

✔️ Новыя
падрабязнасці ў справе забітага палкай ваўка

✔️ У Беларусі ўводзіцца крымінальная адказнасць за ўвоз і эксплуатацыю дронаў

#рэпрэсіі:

▫️За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі галоўнага інжынера будаўнічай кампаніі з Мазыра і гомельскага прадпрымальніка

▫️Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі за «здраду дзяржаве» і «садзейнічанне экстрэмізму»
5👀3🤯1
🤷‍♂️ Беларусь вінаваціць Польшчу ў чэргах на мяжы

На памежных пераходах на выезд з Беларусі ў Еўразвяз больш няма чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў, але сабралася даволі шмат грузавікоў.

Генеральны дырэктар прадпрыемства «Белтаможсервіс» Дзмітрый Кавалёнак заявіў, што прычына такой сітуацыі ў тым, што польскі бок адпраўляе на рэнтген 100% грузаў з Беларусі, у выніку чаго час чакання ў чарзе для фураў складае 7 – 10 дзён.

«Працаздольнасць мяжы адноўленая, але аб’ём трафіку, які праходзіць у цяперашні момант, канешне, не адпавядае нарматывам, якія існуюць паміж мытнымі органамі Польшчы і Беларусі. У першую чаргу з прычыны нізкай прапускной здольнасці польскага боку».


Паводле звестак Памежнага камітэту Беларусі, у «Казловічах» стаяць каля 5000 цяжкавікоў. 👈
🎃7😁42🗿21
🤷‍♂️ ЗША не далучацца да рэпарацый на карысць Украіны

План Еўразвязу – выкарыстаць замарожаныя расейскія актывы для перадачы Украіне «рэпарацыйнай» пазыкі. Адмова ЗША далучыцца да ініцыятывы прагучала на тле планаў прэзідэнта Доналда Трампа сустрэцца з Уладзімірам Пуціным у Будапэшце.

16 кастрычніка Еўракамісія прадставіла абаронную «дарожную мапу» ЕЗ, у якой адзначаецца, што «рэпарацыйная пазыка» для Украіны з выкарыстаннем расейскіх актываў павінна быць выкарыстаныя да канца 2025 году.

У Еўразвязе непублічна выказалі расчараванне такім рашэннем Злучаных Штатаў, бо, нягледзячы на тое, што сума актываў РФ у ЗША невялікая – каля 5 мільярдаў долараў, аднак падтрымка гэтай краінай плану ЕЗ стала б пазітыўным сігналам для іншых краінаў. ☝️
🤬464🤡3😢1
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Справу супраць былога «каліноўца» Максіма Шабуцкага перадалі ў суд

Былога байца Палка Каліноўскага, блогера і міліцыянта Максіма Шабуцкага будуць судзіць завочна. Таксама праваабаронцам стала вядома пра прысуд ратавальніку са Смілавічаў за «здраду дзяржаве» і шэраг іншых палітычных судоў.

🔸 Бульба завінаваціўся $ 23 тысячы за памяшканне, адкуль выселілі хаб «Робім разам»

Ініцыятыву «Робім разам» на чале з Сяргеем Бульбай выселілі з памяшкання ў цэнтры Варшавы. Ініцыятыва мусіць выплаціць управе раёну 85 221 злоты (звыш $ 23 тысячы). Кіраўнік ініцыятывы Сяргей Бульба расказаў нам, дзе возьме грошы.

🔸 Выкрадалі нават «Мону Лізу»: сабралі ўсе вядомыя выпадкі буйных рабаванняў Луўру

Музей, які пабудаваны для абароны культурнай спадчыны краіны, мае даўнюю гісторыю крадзяжоў, у большасці сваёй – нераскрытых.
6
🤔 Сустрэча Трампа і Пуціна ў Будапэшце пад пытаннем

Выданне CNN са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што пасля тэлефоннай размовы Марка Руб'ёва і Сяргея Лаўрова чыноўнікі ў ЗША палічылі, што Расея не прасунулася далей за свой максімалісцкі курс, таму перамовы Трампа з Пуціным на наступным таксама могуць быць па пагрозай.

👉 Падрабязней на старонцы.
🤣27🤡6😁41👻1
Белсат
15 чалавек загінулі ў Партугаліі праз аварыю на фунікулёры Турыстычны транспарт сышоў з рэек у гістарычным цэнтры Лісабону і ўрэзаўся ў будынак. Прычынай стаў абрыў цягавага тросу. Сярод загінулых ёсць замежнікі, але пакуль не ўдакладняецца, з якіх краін.…
🚡 Следства назвала папярэднюю прычыну аварыі фунікулёра «Глорыя» ў Лісабоне

Упраўленне Партугаліі па перадухіленні і расследаванні авіяцыйных і чыгуначных здарэнняў GPIAAF знайшло цэлы шэраг парушэнняў у тэхнічным абслугоўванні фунікулёра.

Аварыя, паводле папярэдніх звестак, адбылася з-за абрыву цягавага троса, які не быў сертыфікаваны для перавозкі пасажыраў, а яшчэ быў не спраўны.

Зрэшты, і акрамя няспраўнага троса былі знойдзены шматлікія праблемы.

Чытайце ў матэрыяле 📍
🤬8😢31🤨1
🇲🇲 У выніку аперацыі арміі М'янмы, з махлярскай скам-фабрыкі KK Park вызваленыя 2 198 чалавек

Вайскоўцы таксама знайшлі 10 загінулых людзей, 16 адзінак зброі, 30 спадарожнікаў Starlink.

16 кастрычніка стала вядома гібель зніклай беларускі Веры Краўцовай. Яна прыляцела ў Бангкок на працу, але апынулася ў скам-цэнтры ў Мʼянме.
9🙏3🤔2
🕵️Далёка не першае (і, падобна, не апошняе) рабаванне Люўра

Сем хвілін спатрэбілася злодзеям, каб здзейсніць рабаванне стагоддзя і сярод белага дня 19 кастрычніка вынесці з Люўра каштоўнасці напалеонаўскай эпохі.

Музей, які пабудаваны для абароны культурнай спадчыны краіны, мае даўнюю гісторыю крадзяжоў, у большасці сваёй – нераскрытых.

📍 Чытайце пра ўсе вядомыя выпадкі ў нашым матэтрыяле
😢9🤬2🆒2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌾 Што звязвае беларускіх сялянаў і Гданьск?

У XVI стагоддзі праз гэты горад ішлі тоны збожжа, якое карміла Еўропу. Як Рэч паспалітая трапіла ў цэнтр «збожжавага буму», а Гданьск хутка разбагацеў, ды пры чым тут беларускія сяляне, распавядаем у нашым відэа, паглядзіце!

🥸 Даведацца больш пра тое, як польскі горад Гданьск звязаны з Беларуссю, можна ў новым выданні нашай праграмы «Сармацкі вус» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
22
🤔 «Як палепшыць вобраз ЕЗ у Беларусі» – новае даследаванне

Паводле аўтараў даследавання, пасля выбараў 2020 года Еўразвяз стаў будаваць стасункі з Беларуссю паводле формулы «салідарнасць, падтрыманне, санкцыі».

Такім чынам ЕЗ паказаў прынцыповую пазіцыю ў дачыненні Беларусі, але праз санкцыі людзі бачаць не толькі падтрымку, але і абмежаванні.

👉 Чаму гэтак адбываецца і што рабіць – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤡143💯3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін

⬆️ Новы закон пра дроны ў Беларусі: да двух гадоў зняволення

🔻 21 кастрычніка – Дзень бацькі ў Беларусі. Белстат паказаў партрэт беларускага бацькі

🔻 ДТЗ у Менску: перакуліўся BMW, а МАЗ знёс слуп

🔻 Медыкі распавялі пра аварыю маршруткі каля Светлагорску: выратавалі васьмярых

🔻 Дэфіцыт кіроўцаў у Беларусі звязалі з колькасцю ДТЗ. З’язджаюць за «доўгім рублём»

🔻 Чаму Галоўчанка заклікае не здаваць долары? Улады могуць задумацца пра дэвальвацыю

🔻 Аляксандр Кныровіч пра ўмацаванне беларускага рубля

🔻 Беларусбанк анансаваў абмежаванні па картках

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
331
💥 Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, пра магчымы пралёт Уладзіміра Пуціна над Польшчай

Сікорскі адзначыў, што забарона на палёты расейскіх самалётаў дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага саюза.

«Напрыклад, у Венгрыю з Расеі можна ляцець праз Турцыю, Чарнагорыю і Сербію», – сказаў ён.
🔥30👏132👌2🤡2
Вера Краўцова пакінула Тайланд самастойна – паліцыя Тайланду

Іміграцыйныя ўлады Тайланда падалі фотадоказы ў консульства Беларусі ў Тайландзе і адзначылі, што знікненне беларускі знаходзяцца па-за юрысдыкцыяй Тайланда.

Расследаванне паліцыі паказала, што Краўцова ўляцела ў Тайланд 12 верасня 2025 у 00:41 праз аэрапорт Суварнабхумі, а 20 верасня ў 07:20 вылецела ў Янгон (М'янма).

«Паведамленні аб тым, што мадэль з Тайланда была выкрадзена ў Мʼянму, не адпавядаюць рэчаіснасці», – рашуча заяўляе паліцыя.
🤡12😢74
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤖 Кіберпанк, ну амаль

Як жа памыляліся кур’еры, калі думалі, што іх не заменіць штучны інтэлект.
😁16🤡5
🅿️ Улады плануюць падзяліць Менск на тры абшары з рознымі тарыфамі платнай паркоўкі

Аўтамабілістам прапануюць абанементы, аднак, як высветліў «Белсат», падпіска не гарантуе месца, а менчукам, якія жывуць побач з платнымі паркоўкамі, зніжак не прадугледзелі.

Упачатку кастрычніка ўлады абвесцілі пра планы ўвесці ў Менску тры зоны платнай паркоўкі, а праз тыдзень назвалі кошты абанементаў. Яны будуць дзеяць у другой (у межах першага кальца) і трэцяй (у межах другога кальца і ўздоўж шэрагу вуліцаў) зонах.

🔗 Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤯91🎉1🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 На палігоне МНС пад Барысавам праходзяць вучэнні грамадзянскай абароны

МНС аб'явіла «баявую гатоўнасць» і праводзіць «маштабныя вучэнні, якія дэманструюць гатоўнасць сіл грамадзянскай абароны да дзеянняў ва ўмовах ваеннага часу», паведамляе прэс-служба ведамства.

Па звестках МНС, на 16 пляцоўках адпрацоўваецца шырокі спектр задач: ад рэагавання на крызісныя сітуацыі і абароны насельніцтва да забеспячэння функцыянавання крытычнай інфраструктуры пры масавых парушэннях камунальных сетак.
🤬83🤣2🔥1
👆«Крэмль не разглядае Беларусь як незалежную краіну»

Але, нягледзячы на гэта, Расея спрабуе «прадаць» Лукашэнку Захаду як незалежнага актара, які праводзіць сваю самастойную палітыку. Навошта гэта патрэбна Крамлю?

Разбіраемся ў новым выданні нашай праграмы «Тут і там».

Паглядзіце!
🤔7🙈5🤬42
🤨 Варшаўскія ўлады плануюць праз суд спагнаць запазычанасць з ініцыятывы «Робім разам»

Ініцыятыву «Робім разам» на чале з Сяргеем Бульбам выселілі з памяшкання ў цэнтры Варшавы 29 жніўня.

Ва ўправе раёну Сьрудмесьце паведамілі «Белсату», што амаль паўгода хаб займаў гэтае памяшканне без законных падставаў.

Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
😁21🤡63🤬3🤷‍♂1🙈1
🙅‍♂️ Расейцам падсоўваюць «новы Telegram». Беларусы таксама могуць трапіць на гэтую праграму

Ён, нібыта, працуе без VPN і дазваляе тэлефанаваць, калі афіцыйны Telegram заблакаваны. Праграму, верагодна, зрабілі людзі, звязаныя з расейскімі ўладамі.

Яна мае ўбудаваныя проксі, функцыю «бацькоўскі кантроль» і нават адмысловую «сцяну» для кантэнту – ідэальнае месца для цэнзуры і назірання.

👉 Разбіраемся ў сітуацыі НА СТАРОНЦЫ
🤡12🤬8🎃1😡1
2025/10/27 03:08:50
Back to Top
HTML Embed Code: