Telegram Web Link
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Амерыканскі гісторык: Лукашэнку зрынуць проста

Расея «недараспалася» пры развале Савецкага Саюзу. У наступны этап ад яе «адваляцца» новыя вялікія кавалкі. Ці будзе сярод іх Беларусь? Калі і пры якіх умовах з’явіцца новае вакно магчымасцяў? Як вырвацца з абцугоў такога «гадкага суседа», як Расейская Федэрацыя?

Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з амерыканскім гісторыкам Юрыем Фельштынскім глядзіце ў новым выданні «ПраСвету».
17🥱3😁1
Белсат
✍️ Карпушонак паскардзілася на Каардынацыйную раду ў ПАРЕ. Ці можа гэтая арганізацыя прымяніць санкцыі супраць беларускіх дэмсілаў? Паводле спікера КР, у ПАРЕ ёсць разуменне, што дэлегаты Каардынацыйнай рады працуюць ва ўмовах ціску з боку рэжыму Лукашэнкі.…
🔹Вольга Карпушонак больш не ўваходзіць у склад дэлегацыі дэмсілаў Беларусі ў ПАРЕ

Гэта адбылося амаль праз два месяцы пасля скандалу, які выбухнуў вакол абвінавачванняў Карпушонак на адрас Паўла Латушкі, і яе таямнічага ад'езду.

👀 Глядзіце больш вось тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏16🤣941
🤔 Лісты шлюць нават тым, хто даўно жыве за мяжою. Лукашэнкаўцы зноў вырашылі правесці ўсеагульную дактыласкапію мужчынаў

Журналісты @devby паразмаўлялі з людзьмі, якіх выклікалі на гэтую працэдуру.

📍Чытайце падрабязней
🤡17🤬12🤯1
КДБ нечакана ўнёс у спіс забароненых у Беларусі сайтаў расейскую сацсетку «ВКонтакте». Ці адкрываецца ў вас проста цяпер сайт vk.com?
Anonymous Poll
7%
Я ў Беларусі, VK працуе
6%
Я ў Беларусі, VK не працуе
87%
Я не ў Беларусі/Я не маю старонкі ў гэтай сацыяльнай сетцы
🤣132🔥2👌1
Белсат
🙏 Ранкам прыйшла да лекараў, днём упала ў кому, увечары памерла Усё гэта цягам аднаго дня здарылася з 14-гадовай дзяўчынкай з Ельску. У паліклініку ішла закрываць бальнічны, бо пачувалася добра. Што здарылася з падлеткам далей  следчыя не паведамляюць.…
📍Галоўны лекар ельскай лякарні, дзе ў траўні памерла дзяўчынка, будзе кіраваць санаторыем

Пра гэта даведалася выданне @flagshtok, якое адзначае, што новая пасада Канстанціна Клімянка выглядае хутчэй як падвышэнне, а не як пакаранне.

👀 Глядзіце падрабязнасці
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡12🤬11
🤷‍♂️ У Беларусі заблакавалі сацсетку «Укантакце»

24 кастрычніка расейскі vk.com трапіў у спіс забароненых рэсурсаў.

«На падставе прадстаўлення Камітэту дзяржаўнай бяспекі доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны. Працягласць абмежавання на дадзены момант невядомая. Ідэнтыфікатар рэсурсу: https://vk.com», – паведамляе БелДІЭ».


Некаторыя чытачы «Белсат» з Беларусі паведамляюць, што старонка «Укантакце» сапраўды не працуе, у часткі чытачоў ніякіх праблемаў няма. Блізкі да сілавікоў канал напісаў, што блакіроўка адбылася «па тэхнічнай памылцы» і «сітуацыя неўзабаве будзе выпраўленая».

Праз некалькі гадзін адрас «vk.com» прыбралі са спісу заблакаваных на сайце БелДІЭ, але праблемы з доступам засталіся. БелТА паведаміла, што уведзеныя раней абмежаванні знялі, а доступ да сацсеткі ў Беларусі паступова аднаўляецца. Пра прычыны блакіроўкі па-ранейшаму нічога не паведамляецца.☝️
🔥16🥱4👌2❤‍🔥1😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 Пасля смерці на вайне яны працягнуць жыць

Ва Украіне родныя загінулых прыдумалі, як захаваць іх памяць. Паглядзіце ☝️
💔315😢4🥱1
Белсат
💬 «Перамоваў з Беларуссю не будзе. Гэта не тая краіна, з якой можна размаўляць і дамаўляцца» Прэм'ер-міністарка Літвы Інга Ругініене мяркуе, што няма сэнсу весці дыялог з уладамі РБ наконт метэазондаў з кантрабандаю, якія рэгулярна залятаюць у ваколіцы Вільні.…
🇱🇹 Літва закрывае пункты пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» да апоўдня суботы

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала прэм'ер-міністарка краіны Інга Ругініене.

Рашэнне аргументаванае тым, што з Беларусі ў Літву зноў прыляцелі метэазонды з кантрабандаю. Іхнае з'яўленне вымусіла часова закрываць паветраны рух над аэрапортамі Вільні ды Коўна. 👈
🔥29🤡8😢5411
💥 #галоўнае за 24 кастрычніка

✔️Літва закрывае пункты пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» да апоўдня суботы

✔️Першы крок зроблены, аднак праблема не вырашаная да канца. Суд дазволіў Наталлі Падлеўскай застацца ў Польшчы, але «заднім чыслом»

✔️Расейскія вайсковыя самалёты парушылі паветраную прастору Літвы

✔️Лукашэнка запрасіў 300 чыноўнікаў на вялікую нараду па развіцці Віцебшчыны. І ўчыніў там разнос

✔️Вольга Карпушонак больш не ўваходзіць у склад дэлегацыі дэмсілаў Беларусі ў ПАРЕ

✔️Кітай доўга не думаў: чыгуначны экспарт пасля закрыцця мяжы ў верасні абмінае Беларусь і Польшчу

✔️«Cупярэчлівы характар сустрэчы і магчымыя разыходжанні з іміджам установы». Варшаўскі тэатр скасаваў выступ Кашпіроўскага (так, таго самага)

✔️Польская паліцыя шукае беларуса, якога падазраюць у загадкавым забойстве ў нумары гатэля

✔️Расследавальнікі «Бюро» высветлілі, колькі грошай з пачатку года вытрацілі дзяржаўныя ўстановы на закупку кнігі-біяграфіі Лукашэнкі

✔️З менскай бальніцы – у нью-ёркскі шпіталь. Гісторыя лекаркі Дар'і Чэхавай

✔️Лісты шлюць нават тым, хто даўно жыве за мяжою. Лукашэнкаўцы зноў вырашылі правесці ўсеагульную дактыласкапію мужчынаў

✔️Галоўны лекар ельскай лякарні, дзе ў траўні памерла дзяўчынка, будзе кіраваць санаторыем

✔️Улады Бельгіі не хочуць вылучаць сотні мільярдаў еўраў замарожаных расейскіх актываў Украіне. Вось чаму

#рэпрэсіі:

▫️КДБ нечакана ўнёс у спіс забароненых у Беларусі сайтаў расейскую сацсетку «ВКонтакте». Пасля розгаласу яе са спісу ўсё ж прыбралі

▫️Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць супраць былога дырэктара РЦАП па фрыстайле Вадзіма Крывашэева

▫️«Спіс экстрэмістаў» папоўніўся імёнамі яшчэ 18 чалавек
91
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю

Пераходы на літоўска-беларускай мяжы будуць часова закрытыя да 12:00 суботы праз беларускія кантрабандныя метэазонды. Літоўскія ўлады дадаюць, што калі пагроза паўторыцца, межы з Беларуссю могуць цалкам закрыць.

🔸 Чаму Віцебская вобласць застаецца традыцыйным аўтсайдарам у Беларусі

«Белсат» даведаўся аб праблемах рэгіёну і тое, якіх даручэнняў Лукашэнкі не выканалі.

🔸 Даклад BELPOL і НАУ: як улады Беларусі рыхтуюць дзяцей да вайны

Рэжым Лукашэнкі мэтанакіравана фармуе пакаленне, гатовае ўсляпую падпарадкоўвацца і служыць сістэме.
8
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»

Сёння раніцай пагаворым з гасцямі пра тое, хто тыя 4 тысячы чалавек, што працуюць на КДБ і як «рускі свет» руйнуе краіны. Абмяркуем, чаму варта памятаць пра трэці падзел Рэчы Паспалітай.

А доктар Белавешкін патлумачыць, калі лепш хадзіць, чым бегаць ці трэнавацца.

Далучайцеся да нашага эфіру!
9🤡3❤‍🔥1
🚨 Ноччу 25 кастрычніка Расея ў чарговы раз атакавала Украіну. Пашкоджаны дзіцячы садок у Кіеве

У Кіеве, які расейская армія абстраляла балістычнымі ракетамі былі пашкоджаныя некалькі будынкаў, у тым ліку дзіцячы садок. Цяпер вядома пра адну загінулую асобу, 9 – пацярпелі

У Днепрапятроўскай вобласці праз начую атаку загінулі дзве асобы. Сярод ахвяраў – ратаўнік. Яшчэ 7 чалавек пацярпелі.

Фота: ДСНС України/Telegram
🤬341😢1🆒1
Белсат
🇱🇹 Літва закрывае пункты пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» да апоўдня суботы Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала прэм'ер-міністарка краіны Інга Ругініене. Рашэнне аргументаванае тым, што з Беларусі ў Літву зноў прыляцелі метэазонды з кантрабандаю.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚧 1600 грузавікоў чакаюць на літоўскай мяжы. Яна закрыта да апаўдня

Літва закрыла аўтамабільныя пункты пропуску да 12:00 ў адказ на метэазонды з кантрабандай, якія заляцелі на яе тэрыторыю з боку Беларусі.

Праз паветраныя шары працу прыпынялі аэрапорты Вільні і Коўна.
👏12😢4🎉3👌1🤡1
⚠️ Трагедыя на «Пінскдрэве». 15 гадоў з дня найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы сучаснай Беларусі

25 кастрычніка 2010 года на прадпрыемстве ў Пінску, дзе выраблялі драўняныя паліўныя гранулы, адбыўся магутны выбух, які выклікаў пажар. Полымя тушылі больш за дзве гадзіны. Ахвярамі трагедыі сталі 14 чалавек, а чацвёра засталіся з інваліднасцю.

Расказваем, як аварыя на «Пінскдрэве-ДСП» стала самай маштабнай прамысловай катастрофай у найноўшай гісторыі Беларусі – і як дзяржава скарысталася яе наступствамі.

📍 Чытайце ў матэрыяле пад спасылкай
😢202
2025/10/31 08:43:02
Back to Top
HTML Embed Code: