Telegram Web Link
📸 Галоўныя фота тыдня

Успышка птушынага грыпу сярод жураўлёў, вызваленне закладнікаў «Хамасу» і блэкаўт ва Украіне — усё гэта ў нашай штотыднёвай падборцы
10😢21
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»

У сённяшнім выданні:

🔸Беларусь усё больш псуе стасункі з Літвой

🔸Сустрэчы Трампа і Пуціна не будзе. Як гэта паўплывае на вялікую ўгоду ЗША з Лукашэнкам?

🔸З КР уцякаюць дэлегаты. Паразмаўляем у эфіры са спікерам Арцёмам Бруханом пра скандалы, непаразуменні і функцыянальнасць палітычнае структуры

🔸Якая адукацыя патрэбная для кар'еры чыноўніка?

🔸Ці прайгралі мы ў 2020м? Што было зроблена не так, чаму, ці ёсць шанец выправіцца, як змянілася грамадства за гэтыя 5 гадоў: ад салідарнасці і бязмежнай любові да бясконцых сварак і разʼяднання. Усё гэта абмяркоўваем з філосафам Уладзімірам Мацкевічам

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/oIXI-LjNycI
631
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎭 Чаго толькі не зробіш, каб зрабіць тэатр яшчэ больш відовішчным

У Кітаі пабудавалі тэатральную залу, дзе рухаюцца не толькі сцэна, але і частка глядацкіх месцаў – усё для адзінай пастаноўкі.

Паглядзіце!
😱6🥱32🤡2😐1🆒1
🌿 Лось на працы і рэдкія птушкі ў гарадах: што прыемнага адбылося ў Беларусі

Гэты тыдзень прынёс нечаканыя радасці і кур’ёзы. У Магілёве лось зайшоў на склад прадпрыемства і паводзіў сябе як сапраўдны супрацоўнік, а ў Віцебску адзначылі белаваллёвага дразда — рэдкі від для Беларусі. Яе знаходка пацвердзіла пэўныя навуковыя гіпотэзы

🔗Нават у звычайным жыцці можна знайсці дзіўныя і радасныя моманты, вартыя ўвагіпра такія навіны чытайце ў нашым артыкуле
81
📚 Скульптуры герояў Янкі Купалы і Коласа з’явяцца каля Нацбібліятэкі

Алея народных паэтаў будзе ўключаць перасанажаў твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Уладзіміра Карызны. Некаторыя скульптуры размясцяць на вадзе, а ў цэнтры парка з’явіцца антычны тэатр на 800 месцаў.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
🔥95🤔5🤡1🤨1🆒1
🖼 У Парыжы затрымалі падазраваных у крадзяжы з Люўру

У Францыі затрымалі двух мужчын, падазраваных у «крадзяжы стагоддзя» з музею Люўр, які адбыўся 19 кастрычніка 2025 года. Абодвум каля 30 гадоў, адзін — грамадзянін Францыі, другі мае падвойнае франка-алжырскае грамадзянства.

Падазраваных знайшлі дзякуючы ДНК. Адзін з іх спрабаваў вылецець у Алжыр праз аэрапорт Шарля дэ Голя, другі быў затрыманы ў Парыжы. Іх узялі пад варту па абвінавачванні ў арганізаваным крадзяжы і ўдзеле ў злачынным аб'яднанні.

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
👌152
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎞 Гэтая пара робіць цудоўную пакадравую анімацыю, але замест традыцыйных малюнкаў ці лялек – жывыя людзі і прадметы інтэр’еру.

Паглядзіце, напрыклад, гэлаўінскі ролік.
15🔥5👏3😐2🤡1
💥 #галоўнае за 26 кастрычніка

✔️Доналд Трамп хоча абмеркаваць з Сі Цзінь Пінам скарачэнне імпарту расейскай нафты Кітаем

✔️ Расея атакавала Кіеў дронамі: ёсць ахвяры

✔️Аляксандр Кныровіч пакідае склад Каардынацыйнай рады. Услед выйшла яшчэ група дэлегатаў

✔️Чарнобыль і Палессе. Дзе шукалі мутантаў і што насамрэч
знайшлі навукоўцы

✔️Расея выпрабавала ядравую ракету «Буравеснік», якой «у свеце ні ў кога няма»

✔️ Віцебскі тэатр «Лялька» пачаў ставіць пастаноўкі па-расейску

✔️ Наўседа: паветраныя шары з Беларусі — гібрыдная атака

✔️Серыйны забойца Беларусі: ён жыў і забіваў пад носам праваахоўнікаў

✔️Стала вядома, персанажаў твораў якіх пісьменнікаў паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі
2
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸Гэлаўін у Беларусі? На свой страх і рызыку

Пасля апошніх гадоў забароны святкавання Гэлаўіну сёлета беларускія чыноўнікі падазрона маўчаць, а ў інтэрнэце і гарадскіх кавярнях з’явіліся тэматычныя імпрэзы і ўпрыгожванні. Разбіраемся ў стаўленні ўладаў
да Гэлаўіну.

🔸 «У зоне мы мутантаў не сустракалі»: Як прырода Беларусі прыстасавалася да радыяцыі

Адразу пасля катастрофы Чарнобыльскай АЭС з'явіліся чуткі пра мутантаў і пачвараў, якія быццам бы апанавалі зону. Рэальнасць стала куды празаічнейшай і цікавейшай адначасова.

🔸 Прачнуцца ў целе Югасі Каляды. Вялікая размова з аўтаркаю раману «Перамена месцаў»

Яна стварыла па-сапраўднаму галівудскі сюжэт, пакладзены ў беларускія рэаліі. Ці могуць беларускія суддзі ў цяперашніх умовах зрабіць выбар на карысць дабра.
7
🇱🇹🚧 Мяжа Літвы закрыта на нявызначаны тэрмін

Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў нядзелю, 26 кастрычніка, каля 23:10 па беларускім часе. Гэта адбылося праз чарговую партыю кантрабанды, якая прыляцела з Беларусі ў Літву, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Раніцай 27 кастрычніка рух не быў адноўлены. Каля 8 раніцы ля Каменнага логу (Мядзінінкай) сабралася 150 аўтамабіляў, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Літву, а ў Беняконях (Шальчынінкай) – 90 аўтамабіляў.

📍 Чытайце пад спасылкай
🎉21😢7🥰4🥴3🔥2🤡2😐1
🪖 У Расеі заявілі пра начную атаку 200 дронаў, 34 з іх ляцелі на Маскву

Расейскае Міністэрства абароны заяўляе, што за ноч паспяхова знішчылі 193 украінскія беспілотнікі, частку з іх у Маскоўскай вобласці.

Агулам пад ударам аказаліся 13 расейскіх рэгіёны. Часова прыпынілі работу аэрапорты Жукоўскі і Дамадзедава.
🔥292😁1🤔1👌1😡1
🗿 «ПВТ становіцца такім жа закрытым, як беларуская нафтаперапрацоўка ці калійныя ўгнаенні»

Парк высокіх тэхналогіяў адзначыў сёлета 20-годдзе. Ініцыятыва цяпер хваліцца поспехамі, але замоўчвае тое, што гэтыя поспехі выглядаюць сціпла на «даваенным» фоне.

Што стала з Паркам высокіх тэхналогіяў, які сабраліся зноў «перазапусціць», – чытайце ў матэрыяле пад спасылкай 👀
😁13😐2🤷‍♂11🤔1🎉1😡1
Белсат
🪖 У Расеі заявілі пра начную атаку 200 дронаў, 34 з іх ляцелі на Маскву Расейскае Міністэрства абароны заяўляе, што за ноч паспяхова знішчылі 193 украінскія беспілотнікі, частку з іх у Маскоўскай вобласці. Агулам пад ударам аказаліся 13 расейскіх рэгіёны.…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☄️ Ноччу ў небе над Масквой заўважылі яркі невядомы аб'ект

Спецыялісты кажуць, што гэта не метэарыт, а фрагмент спадарожніка, які згарэў у атмасферы. Небяспекі ён не нёс – усё згарэла на вышыні 70 км.

Улады Расеі паведамлялі пра начную атаку дронаў і работу сіл СПА.
134🔥2👀1
🇻🇦Гуджэроцці: Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай»

Спецыяльны пасланнік Папы Рымскага кардынал Кляўдʼё Гуджэроцці наведаў Берасце і перадаў беларусам добраслаўленне ад імя Папы Льва XIV. Падчас святой імшы ён звярнуўся да моладзі са словамі надзеі і суцяшэння.

Бог любіць усіх і жадае, каб усе жылі ў радасці і шчасці. Беларусь не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай, забытай усімі


— сказаў кардынал.

Ён таксама заклікаў маліцца за мір і згоду ва ўсім свеце і нагадаў, што католікі ўсяго свету моляцца разам з беларусамі.

🔗Падрабязнасці —
па спасылцы
🙏8🤡6🥴32🍌2👻1
🇱🇹Сітуацыя на літоўскай мяжы: чэргі ёсць, а руху — няма

Улады Літвы закрылі мяжу з Беларуссю праз кантрабанду, якая трапляла ў Літву на паветраных шарах.

Раніцай 27 кастрычніка на Каменным Логу чакалі 160 аўтамабіляў і 9 аўтобусаў, на Беняконях – 100 аўтамабіляў. Некаторыя людзі спрабуюць знайсці шлях з літоўскіх аэрапортаў у Беларусь. З абодвух бакоў мяжы ўтварыліся чэргі бо людзі чакаюць на рашэнне літоўскіх уладаў пра адкрыццё пераходу і абмяркоўваюць магчымыя варыянты паездак

🔗Падрабязнасці — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉18😢7🤡5😁2🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎒 У Віцебску хлопчык з пераломам бегаў па школе і шукаў, хто патэлефануе маці

Жыхарка Віцебска распавяла, што яе сын атрымаў пералом дзвюх костак рукі падчас урокаў у школе № 29. Паводле яе словаў, дзіця не атрымала дапамогі, бо ў медпункце не было супрацоўніка. Хлопчык сам шукаў, хто зможа патэлефанаваць маці, бо тэлефон яму не аддавалі без класнай кіраўніцы, якая таксама адсутнічала.

У выніку патэлефанаваць дапамагла іншая настаўніца. Маці прыехала і сама адвезла сына ў шпіталь, дзе яму зрабілі аперацыю. Жанчына сцвярджае, што траўма не была вынікам гульні, і называе тое, што адбылося, «гвалтам». Яна заклікала Міністэрства адукацыі звярнуць увагу на праблему булінгу ў школах.

У хлопца складаны пералом, яму паставілі спіцы. Колькі зойме рэабілітацыя і якія будуць наступствы траўмы — невядома😔
🤬44😢4😨43🎉2🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📺 Навіны за 9 хвілін

⬆️ Апошнія паведамленні Веры Краўцовай: планавала ў Тайланд, а завезлі ў іншую краіну

А яшчэ:

🔻Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін

🔻Ці надоўга зачынілася мяжа Літвы і Беларусі? Каментуе Аляксандр Класкоўскі

🔻ДТЗ у Беларусі: маршрутка «Іванава-Менск» і аўтобус у Магілёўскім раёне ў кювеце

🔻 Тысяча прысудаў за наркотыкі толькі за паўгода ў Беларусі. Што адбываецца

🔻 Кардынал Кляўд'ё Гуджэроцці заклікаў, што Беларусь не павінна быць у ізаляцыі

🔻 Дарожнікі і ямачны рамонт у Беларусі. Ці палепшыліся дарогі?

🔻 Лукашэнка разнёс чыноўнікаў Віцебскай вобласці

🔻 Самыя высокааплатныя прафесіі ў Менску – у сярэднім 6710 рублёў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
91
Белсат
🎞 Ужо сёння пачынаецца фэст, на якім будуць прадстаўленыя тры фільмы «Белсату» Фестываль «Narewka Dok» імя рэжысёркі Тамары Салaневіч пройдзе на Падляшшы 24-26 кастрычніка. Сярод 14 фільмаў, якія трапілі ў конкурсную праграму фэсту, ёсць і нашыя: «Наша памяць»…
🎉 Нашыя фільмы атрымалі адмысловыя адзнакі на фестывалю дакументальнага кіно на Падляшшы

Стужка «Беларускі едуць на Падляшша» рэжысёра Арцёма Лобача была ўзнагароджаная за «сталае майстэрства і захапляльны спосаб аповеду пра сутыкненне герояў з іх уяўленнямі», а фільм «Наша памяць» рэжысёра Юрыя Каліны – за «добрасумленнае майстэрства і гарманічны, кранальны аповед пра балючае мінулае, якое адгукаецца да сённяшняга дня».

👆 Нагадаем, з 14 фільмаў, якія апынуліся ў конкурснай праграме фэсту «Narewka Dok» імя рэжысёркі Тамары Салaневіч, былі тры дакументальныя стужкі «Белсату». Фестываль праходзіў 24-26 кастрычніка на Падляшшы.
20👌3🤡3
2025/10/31 06:08:40
Back to Top
HTML Embed Code: