Telegram Web Link
Ці існуе магчымасць атрымаць дапамогу бяспечным шляхам у краіне, дзе дапамога - гэта злачынства?

‼️ Так, калі прытрымлівацца правілаў лічбавай бяспекі.

Наша ініцыятыва і яе сацыяльныя сеткі таксама прызнаны экстрэмістскімі:
https://belarus97.pro
https://www.tg-me.com/by_by_help
https://instagram.com/byhelpby
https://facebook.com/lavoncyk
https://facebook.com/BYhelpBY

🔰Мы сабралі для вас у адным месцы падборку гайдаў па бяспечным карыстанні сацсетак. 🔰

Агульныя парады, якія датычацца тых, хто знаходзіцца ў Беларусі:

1. Звяртайцеся толькі да верыфікаваных ініцыятываў. Уважліва правярайце, ці належаць акаўнты, з якімі Вы камунікуеце, ініцыятыве.
2. Не захоўвайце ў дакументах і фота на сваім тэлефоне ніякіх слядоў Вашай камунікацыі. Чысціце на сваім баку адразу пасля адпраўкі.
3. Чысціце перапіскі з ініцыятывамі на сваім баку кожны дзень.
4. Не карыстайцеся мэсэнджарамі, якія прывязаныя да беларускіх нумароў тэлефонаў.


🔰Глядзіце ніжэй карысныя спасылкі з дэталёвым апісаннем, як бяспечна камунікаваць у лічбавай прасторы:🔰
- Як бяспечна карыстацца тэлеграм (частка 1).
- Тэлеграм (частка 2).
- Як стварыць ананімныя акаўнты.
- Як знайсці і прыбраць лайкі ў сац сетках.
- Як пачысціць гугл фота.
- Як пачысціць інстаграмм.

Калі ў Вас ёсць патрэба ў дапамозе спецыяліста ці пытанне па лічбавай бяспецы, то Вы можаце звярнуцца да ініцыятывы наступных ініцыятыў:

1️⃣ Cyberbeaver бот Telegram @CyberBeaverBot

2️⃣ Праект «Лічбавая апора: бяспека разам». Канал для сувязі ў Telegram: @tech_rescuer1 (Праект інфармацыйнай бяспекі фонду «Краіна для Жыцця» сумесна з ініцыятывай «АПІРА».)

🔺Ачыстка і настройка бяспечнага Telegram.
🔺Ачыстка гісторыі праглядаў і іншых дзеянняў на YouTube.
🔺Ачыстка Google.
🔺Праверка хмарных сховішчаў / адключэнне сінхранізацыі.
🔺Ачыстка Facebook, Instagram, Signal і інш.
🔺Усталяванне VPN.
🔺Надзейнае выдаленне файлаў з тэлефона (навучанне, як выдаляць, каб іх немагчыма было аднавіць).

⚠️ Лічбавая бяспека - гэта важна.

@BY_Help
9
🛟 ВЫЯЗЖАЦЬ VS ЗАСТАВАЦЦА?🛟

Вось ужо амаль 5 гадоў, як шмат хто з беларусаў кожны дзень задае сабе гэтае пытанне.
Негледзячы на тое, што немагчыма дакладна прадугледзець вынік ніводнага з гэтых выбараў, ёсць рэчы, якія дапамогуць упэўненней пачувацца пры любым варыянце.


📍Заставацца:📍

1️⃣ Практыкуйце лічбавую бяспеку.

2️⃣Аформіце ўсе неабходныя дакументы (абнавіце пашпарт, зрабіце давераннасці, закройце непатрэбныя рахункі).

3️⃣ Прадумайце, з кім будуць хатныя гадаванцы, калі прыйдзецца тэрмінова выязжаць (а таксама падрыхтуйце на іх дакументы), пакіньце запасны камплект ключоў у тых, каму давяраеце.

4️⃣ Адскануйце ўсе доказы рэпрэсій і захавайце ў надзейным месцы.

5️⃣ Не зацягвайце з вырашэннем тэрміновых медычных запытаў.

6️⃣ Не саромейцеся звяртацца па псіхалагічную дапамогу, бо стан доўгага знаходжання ў стрэссе выядае шмат рэсурсу, нават калі падаецца, што гэта проста часовая стома.

📍Выязжаць: 📍

1️⃣ Актуальна ўсё тое, што важна рабіць, калі Вы вырашаеце заставацца.

2️⃣Любы выезд - экстранны ці спланаваны - гэта іспыт.

Каб змягчыць працэс адаптацыі для людзей, якія трапілі пад рэпрэсіі, мы са свайцго боку можам можам дапамагчы з
⁃ засяленнем у шэлтар у трох гарадах Польшчы (Варшава, Сопат, Уроцлаў),
⁃ 10 сеансаў у псіхолага ад партнёрскай ініцыятывы,
⁃ Прадуктовым кошыкам на 6 тыдняў ад ініцыятывы INeedHelpBY,
⁃ Кансультацыямі па працэдурах легалізацыі ў Польшчы(у тым ліку як стаць на NFZ і як ім скарыстацца), пішыце @Michas_help

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5
📍BY_HELP 5 ГАДОЎ!📍

Ініцыятыва BY_Help з’явілася 17 красавіка 2017 як адказ на масавыя арышты. У чэрвені 2020 года мы былі аднымі з першых, хто пачаў дапамагаць ахвярам палітычнага крызісу ў Беларусі - і не спыняемся з гэтага моманта.

❗️Нажаль агульныя змены закранулі і нас. Зараз мы не можам аказваць тую паўнавартасную падтрымку, якую аказвалі напрацягу 5ці год.

🆘 Калі Вы хочаце, каб мы і надалей маглі працягваць нашу дапамогу - падтрымайце нас на патрыёне ці пэйпале!

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍1🕊1
ЧАТЫРЫ ПРАВІЛЫ САМАСТОЙНАГА ПОШУКА ЖЫТЛА Ў ПОЛЬШЧЫ

Самы папулярны кірунак для міграцыі - Варшава. І рынак нерухомасці пасля пачатку вайны ў Украіне занадта перагрэты, таму часам знайсці кватэру/пакой/дом для беларусаў становіцца сапраўдным выклікам.

Знайсці нерухомасць самастойна для арэнды рэальна: каб пазбегнуць затрат на пасярэдніка, дастаткова ведаць некалькі правілаў пошуку.

❗️Што за правілы - чытайце ў нашых картках.

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7👍3
Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем.

Кейс 4. Дзяўчынка, у якой арыштавалі бацьку. Першы пост тут.
👉 Трэба: €4.200

Паліна нарадзілася заўчасна і з паралюшам, бо ў яе арыштавалі бацьку. Па палітыцы. Пасьля вызваленьня сям'я пераехала ў Польшчу, дзе працягвае рэабілітацыю дачкі - каб Паліна магла навучыцца хадзіць і сядзець. Такія простыя рэчы для нас для яе могуць быць недасяжныя.

Сям'і ўдалося сабраць істотную суму, і BY_help дадаў да рэабілітацыі €8.500. Аднак на гэты год трэба яшчэ €4.700. Пасьля мінулага допісу было сабрана €500.

‼️Застаецца €4.200 / zł 17.800, і кошты рэабілітацыі Паліны на гэты год будзе закрыты.

👉Заданаціць можна ў тры спосабы:

✔️Збор
✔️Рахунак у злотых:
06102010680000150203883212
✔️BLIK: 539 641 833

Кейс 2. Чалавек, якога зрабілі інвалідам. Першы пост тут.
👉Трэба: €8.400

Неаказаньне дапамогі ў турме (на жаль, занадта частая з'ява ў беларускім гулагу для палітычных). Могуць адмовіцца лекаваць сардэчны прыступ. Інсульты. Агрэсіўную анкалогію, якая была да турмы. Людзі паміралі - нам вядома пра больш чым сем сьмерцяў палітычных. Ці выходзяць інвалідамі. І чым даўжэй тэрмін, тым больш імавернасьць апошняга.

У гэтага чалавека - артроз суставаў. Яго не лекавалі, і ён прагрэсаваў. Пасьля вызваленьня была дэпартацыя ў краіну, дзе ў яго няма страхоўкі. Патрэбная сталая рэабілітацыя, каб прынамсі не было болю. Бо ён такі, што жыць ня хочацца. А, і яшчэ ён без рэабілітацыі ня зможа ніколі хадзіць.

‼️Пасьля мінулага посту удалося сабраць €1.000. Трэба ў восем разоў больш.

👉Калі вы хочаце дапамагчы яму, разова ці стала - то пішыце калі ласка да Аляксея Лявончыка, і ён вас зьвяжа напрасткі з пацярпелым, які ўкажа зручныя спосабы даната.

Альтэрнатыўна, калі не жадаеце напрасткі, можна праз
✔️PayPal: [email protected]
✔️BLIK: 514 728 105
5👍1
💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡

Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграцыі беларусы жывуць у хранічным стрэсе. Стрэс - гэта адзін з галоўных каталізатаў фізічных і ментальных хвароб. Аднак спраўляцца са стрэсам - гэта навык, якому можна і трэба вучыцца. Здольнасць вяртацца да паўнавартаснага жыцця нават пасля здарэнняў лёсу атрымала ад вучоных сваю асаблівую назву: рэзільентнасць. 🐋

Асноўнае пра тое, як пераадолець стрэс і пачаць жыць сваё жыццё - у нашых картках. Беражыце сябе і сваё ментальнае здароўе!🤍❤️🤍

Колькі з 9 крокаў Вы робіце?

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍2
❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️

Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для сувязі з бенефіцыярамі.

Верагодна, беларускія спецслужбы ствараюць фальшывыя боты для сувязі з праваабарончымі ініцыятывамі ў мэсэнджэры Telegram. Учора быў знойдзены яшчэ адзін фэйкавы бот: для нібы сувязі з намі.📵

❗️Фальшывы бот названы byhelp_evacuation_bot. Ніякага дачынення да нас ён не мае.

🔰Нашыя кантакты Telegram: 🔰
@Michas_help
@BYHelp_info

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬7👍1
❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ

Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра гэта паведаміла жонка Джона Коўла, вядомая журналістка Грэта ван Сустэрэн. Таксама стала вядома, што у выніку перамоваў зняты санкцыі ЗША з кампаніі «Белавія».

Усе памілаваныя сёння вывезены з тэрыторыі Беларусі.

Наша каманда нагадвае, што рэпрэсаваныя могуць звярнуцца па псіхалагічную, юрыдычную, прадуктовую падтрымку і дапамогу з часовым жытлом.

🔰Нашыя кантакты Telegram: 🔰
@Michas_help
@BYHelp_info

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥73🕊2
❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК

Беларусь вызваліла 52 палітычных зняволеных, а таксама 14 грамадзян заходніх краін. У дзень вызвалення яны былі перавезеныя ў Літву. Сярод вызваленых — шмат гучных імён. Выглядае, не ўсе з іх згодныя на дэпартацыю.

💙 Фонд Bysol адчыніў тэрміновы збор на сваёй платформе - кожны можа прыняць удзел і дапамагчы вызваленым, кожнаму вязню будзе выплачана падтрымка ў памеры 1000 еўра.

💙Поўны спіс вызваленых тут.

🤝 За гадзіну сабрана палова неабходнай сумы, далучайцеся! 🤝

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🔥6👏1🤬1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Жыве Беларусь!»

Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў.
Відэа @nashaniva

🤍 Наш insagram | Facebook @BY_Help
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12🔥3🕊1
2025/10/31 06:28:51
Back to Top
HTML Embed Code: