Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Стала вядома пра смерць беларуса, якога раней дадалі ў спіс «экстрэмістаў» Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у…
Спачуванні родным Віталя. Колькі яшчэ людзей сядзяць без статуса палітвязня, колькі злачынстваў рэжыму ўсплывуць на паверхню ў будучыні...
😢7
Forwarded from Светлана Тихановская
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі Калеснікавай
«Мне не хочацца нават верыць, што ўжо пяты год запар Маша сустракае дзень народзінаў у зняволенні.
Ведаеце, калі мы з ёй толькі пазнаёміліся, я была бясконца ўражаная яе сілай волі і цвёрдасцю! Але тое, што патрапіла ў сэрца мне і тысячам беларусаў – усмешка і цеплыня Машы. Іх адчуваў кожны, хто сустракаўся з Машай хоць раз: у размовах, на мінскіх вуліцах ці падчас жаночых пратэстаў. І я ўпэўненая, што нават за кратамі яна не страціла ні кропелькі аптымізму і здольнасці падтрымліваць іншых нават у самых цяжкіх абставінах.
Дарагія, дапамагайце нашым палітвязням, калі для вас гэта бяспечна. Кожнаму з іх патрэбная нашая ўвага і падтрымка. Распавядайце іх гісторыі ў сацсетках, падтрымлівайце дабрачынныя ініцыятывы. Бо салідарнасць гэта тое, што робіць нас мацнейшымі за страх і несправядлівасць».
❤7
Калі размова ідзе пра рэпрэсаваных музыкаў, то ўзгадваюць звычайна Tor Band, Irdorath, Nizkiz, Litesound. А Марыю Калеснікаву не ўзгадваюць, бо ў вачах народа яна лідарка, жанчына з моцнымі прамовамі, чырвонай памадай і парваным пашпартам, а ўжо потым - флейтыстка.
У 2020 г для самых розных людзей творчасць, любімая праца, тое, што раней складала сэнс жыцця, адышло на другі план. Таленавітая флейтыстка стала лідаркай, бо так было трэба. Але разам з тым Марыя засталася флейтысткай. І зараз за кратамі ёй напэўна дадае болю адсутнасць флейты. Але добрая музыка - на тое яна і "вышэйшае з мастацтваў", як заўважыў адзін старажытны грэк. Музыка гучыць у памяці і надае сіл, нават калі побач толькі радыё з пацучыным гімнам.
У дзень народзінаў Марыі Калеснікавай мы жадаем ёй моцнага здароўя, сіл і хутчэйшай волі. І калі воля прыйдзе, і Беларусі будзе патрэбна моцная жанчына-палітык, - каб у Марыі заўсёды заставаўся час на музыку, а натхненне не пакідала яе ніколі.
Свабоду Марыі Калеснікавай!
Жыве Беларусь!

❤5❤🔥5💔2
Forwarded from Новы Час
«Глядзіце, сыны, на кроў нявінную, спушчаную сваіх бацькоў»
Пасьля таго як паўстанцы Тадэвуша Касьцюшкі перамаглі ў Вільні, там была абвешчаная Найвышэйшая Літоўская Рада – Ўрад Вялікага Княства Літоўскага падчас гераічнага змаганьня з расейскімі акупантамі. 24 красавіка 1794 года прынес зьяўленьне слаўнай старонкі беларускай гісторыі.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

❤5🔥1
Forwarded from Новы Час
«Ад не забі чалавека да не забі чалавецтва». Алесь Адамовіч і яго роля ў антыядзерным руху
На фоне новай гонкі ўзбраенняў, ядзернага шантажу, ваенных канфліктаў ля межаў атамных станцый і рыторыкі «ўдараў адплаты», словы «трэцяя сусветная» больш не падаюцца фантастыкай. Падобна на тое, чалавецтва не вывучыла антыядзерныя ўрокі гісторыі. У гэтым кантэксце ў рамках штогадовага Чарнобыльскага тыдня Экадом успамінае пра адзін з самых актыўных антыядзерных галасоў канца ХХ стагоддзя, пра якога незаслужана мала ведаюць — беларускага пісьменніка і актывіста Алеся Адамовіча.

❤6
Forwarded from Наша Ніва
«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі»
24 красавіка Марыі Калеснікавай споўнілася 43 гады. Гэты дзень нараджэння палітзняволеная сустрэла ў калоніі ў Гомелі. Сястра Марыі, Таццяна Хоміч, расказала @radiosvaboda апошнія навіны пра яе.
https://nashaniva.com/366562
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366562

💔6😢1
Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
26 красавіка - гадавіна трагедыі на ЧАЭС. Падрыхтавалі для вас тэматычную ўлётку. Нажаль, падзеі апошніх месяцаў вымушаюць паставіць пытальнік пасля "ніколі зноў". Файл для друку тут.
💔7❤1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
🎉Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў!
29 гадоў — гэта тысячы дзён дапамогі, салідарнасці і нястомнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Увесь гэты час «Вясна» была побач з тымі, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі, несправядлівасцю і беззаконнем.
На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны». Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Вы можаце падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon ці аднаразовым данатам (❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць іх з картак беларускіх ці расійскіх банкаў).
🌿Дзякуй вам за салідарнасць! Вясна абавязкова прыйдзе!

❤8
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская – да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС
«Прайшло амаль чатыры дзесяцігоддзі, а наступствы той катастрофы Беларусь адчувае і сёння.
Чарнобыль не такі далёкі, як можа здавацца. Рэжым сёння паводзіць сябе гэтаксама, як і савецкія ўлады падчас катастрофы. Ім прасцей змаўчаць, забыць, праігнараваць. Чарнобыль – нязручная тэма, якая руйнуе прыгожую карцінку дабрабыту і стабільнасці.
Гісторыя паказвае, што дастаткова адной чалавечай памылкі ці цынічнага загаду зверху, каб гэтая афёра абярнулася трагедыяй.
Кожны год 26 красавіка беларусы выходзяць на Чарнобыльскі шлях – каб не толькі ўшанаваць памяць ахвяраў і ліквідатараў, але і сказаць «не» – безадказнасці і хлусні, якімі прасякнуты як савецкі, так і цяперашні рэжым.
У будучыні Беларусь стане краінай, дзе галоўная каштоўнасць – чалавечае жыццё. Дзе ўлада будзе служыць людзям і адказваць за свае памылкі. Дзе не будзе месца ні ядзерным пагрозам, ні вайне».

YouTube
Зварот Ціханоўскай да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка – 39 гадоў з дня выбуху на Чарнобыльскай АЭС. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў і ўсяго свету з нагоды адной з самых страшных тэхнагенных катастроф у гісторыі.
#беларусь #тихановская #чернобыль
#беларусь #тихановская #чернобыль
❤5💔3