Forwarded from Наша Ніва
❗️Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
Жанчыну вазілі на тэрапію ў анкадыспансэр у Гомель, але пры гэтым завялі новую крымінальную справу і зноў кінулі ў СІЗА.
https://nashaniva.com/367704
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367704

😢7🤬3
Наша Ніва
❗️Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі Жанчыну вазілі на тэрапію ў анкадыспансэр у Гомель, але пры гэтым завялі новую крымінальную справу і зноў кінулі ў СІЗА. https://nashaniva.com/367704…
Яшчэ адно злачынства рэжыму. Спачуванні блізкім Ганны.
😢7💔1
Forwarded from Новы Час
8 фактаў пра легендарную Стэфанію Станюта: да народзінаў акторкі
120 гадоў таму нарадзілася Стэфанія Станюта. Талент, шматграннасьць і адданасьць сваёй справе беларускай акторкі перасягнулі ўсе бар'еры.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

❤🔥5
Forwarded from Новы Час
Паўстанне, якое не адбылося
Усе ведаюць пра паўстанне 1863 года. А вось гісторыя пра тое, як у 1877 годзе на землях Польшчы, Беларусі і Літвы год планаваўся новы выступ, шырока амаль невядомая.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Усе ведаюць пра паўстанне 1863 года. А вось гісторыя пра тое, як у 1877 годзе на землях Польшчы, Беларусі і Літвы год планаваўся новы выступ, шырока амаль невядомая.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
👍2🔥1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаванні
Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц.
Тамара Каравай была ў ліку памілаваных 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.
Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.
🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Тамары

😢8💔2
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаванні Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам.…
Як сумна. Спачуванні родным і блізкім Тамары.
😢6💔3
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская – пра смерць былой палітзняволенай Тамары Каравай:
«Даведалася пра трагічную навіну — памерла Тамара Каравай, былая палітзняволеная, жанчына, якая правяла за кратамі амаль два гады. Тамару адправілі ў турму за звычайны лайк у інтэрнэце. Яе пакаралі зняволеннем, а потым — за тры месяцы да канца тэрміну — нібыта «памілавалі», каб паказаць «міласэрнасць» рэжыму Лукашэнкі. Гэта не акт высакароднасці, гэта — цынічная спроба схаваць злачынства.
Выпусціць чалавека, калі яго арганізм ужо зломлены — гэта не памілаванне, гэта хаванне доказаў забойства. Рэжым Лукашэнкі не шкадуе ні жанчын, ні хворых, ні старых. Ён кідае людзей у вязніцы за лайкі, словы і думкі, а потым ціха знішчае іх здароўе і чалавечую годнасць. І тое, як гэты рэжым забіў Тамару — не адзінкавы прыклад. Мы памятаем гісторыі Святланы Круцікавай, Анны Кандраценка, Валянціна Іваноўскага. І, на вялікі жаль, наўрад ці ў гэтым спісе пастаўленая кропка…
Я хачу выказаць глыбокія спачуванні родным і блізкім Тамары: яе сыну, яе партнёру. Гэта жудасная трагедыя, якая не павінна была здарыцца. Мы працягнем змагацца за ўсіх палітвязняў. Мы патрабуем не ціхага вызвалення перад смерцю, а справядлівасці. Не замоўчвання і падману, а пакарання вінаватых у катаваннях і смярцях».

😢6💔2
Forwarded from Светлана Тихановская
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская — да Міжнароднага дня сям’і
«15 траўня па ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень сям’і. Звычайна людзі не звяртаюць увагі на такія даты. А думаць пра іх і надаваць ім значэнне пачынаюць толькі тады, калі губляюць магчымасць адчуваць сям’ю побач.
Ужо амаль пяць гадоў правесці гэты дзень разам я магу толькі ва ўспамінах: мой муж знаходзіцца за кратамі за праўду, за спробу даць лепшую будучыню нашым дзецям. Як і сотні іншых беларусаў, ён пазбаўлены самага дарагога — магчымасці абняць дзяцей перад сном, трымаць іх за руку, разам сустракаць новы дзень.
Беларускія сем’і сёння — гэта сем’і на адлегласці. Гэта жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей самі. Гэта бабулі і дзядулі, што даглядаюць унукаў замест бацькоў, якія цяпер у зняволенні. Гэта тыя, каго раздзяліла мяжа — калі сын ці дачка ў выгнанні, а маці засталася ў Беларусі. Калі ты не можаш прыехаць на дзень народзінаў да самага блізкага чалавека, бо табе — нельга, а яму — страшна. Гэта разбураныя сем’і, разбураныя жыцці, разбураныя лёсы. І ўсё таму, што ўлада працягвае помсціць тым, хто адважыўся марыць пра свабоду.
Усе палітзняволеныя павінны быць вызваленыя. Каб беларуская сям’я зноў стала сімвалам цяпла, любові і адзінства. Бо моцны народ пачынаецца з моцнай сям’і».
❤7
Ганна Кандраценка памерла праз паўгады пасля вызвалення з калоніі. Яна адбыла ўвесь тэрмін, нягледзячы на цяжкую хваробу. Тамара Каравай пражыла на волі каля 9 месяцаў - кажуць, не вытрымала сэрца.
Пра Аляксея Аўсюкевіча і Віталя Бычкова няма нават інфармацыі, ці былі яны на волі ў момант смерці. Але пра іх мы хаця б ведаем.
Беларуская турма забівае. Смерці за кратамі набываюць вялікі разгалос, але смярцей больш, нашмат больш. Беларуская турма забірае здароўе - часам, усё здароўе. А тых, хто выйшаў, пацукі не пакідаюць у спакоі: кагосьці прымушаюць адразу з'ехаць, кагосьці наадварот не выпускаюць. Пагрозамі вымушаюць пісаць прашэнне, выцягваюць на эфір з прапагандыстамі, патрабуюць супрацоўнічаць. Фармальна чалавек памірае на волі, але якая гэта воля.
Праваабаронцы як-ніяк адсочваюць лёсы палітычных, а што адбываецца з людзьмі без статуса палітвязня? Што адбываецца са звычайнымі зняволенымі, без жоўтай біркі? Страшна падумаць, якія факты потым знойдуць даследчыкі ў архівах лукашэнкаўскіх катавальняў.
Вельмі хочацца такога ж пекла для ворагаў. Для мянтоў, што збіваюць да непрытомнасці, для "суддзяў", што адпраўляюць цяжка хворых людзей за краты за падабайку ці рэпост. Такога ж і нават большага. Але нельга. Бо тое, што існуе ў беларускіх турмах зараз, існаваць не павінна, ні для людзей, ні нават для пацукоў. У дэмакратычнай Беларусі гэта бясконцае страшнае злачынства супраць чалавецтва нам трэба першым чынам спыніць, а потым добра задакументаваць. Зняволенне не павінна забіваць. Але для чырвона-зялёных злачынцаў яно будзе вельмі, вельмі доўгім.
Свабоду Беларусі!
Злачынцаў за краты!
Жыве Беларусь!

💔7😢4❤2🤬1
Forwarded from Светлана Тихановская
This media is not supported in your browser

Уладзімір Зяленскі, Дональд Туск, Кір Стармер: з кім сустрэлася Святлана Ціханоўская на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Албаніі
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у шостым саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які прайшоў у Тыране. Гэта адна з найважнейшых палітычных пляцовак Еўропы, дзе лідары 46 краінаў і кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацыяў шукаюць агульныя адказы на сучасныя выклікі — ад дэмакратычнай бяспекі да геапалітычнай устойлівасці.
Гэтым разам да івэнту далучыліся такія відныя палітычныя дзеячы, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, старшыня Еўрапейскага Парламента Раберта Метсола, старшыня Еўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і многія іншыя.
У межах EPC Ціханоўская сустрэлася з ключавымі еўрапейскімі палітыкамі:
🇺🇦 Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім;
🇹🇷 Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам;
🇬🇧 Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам;
🇵🇱 Прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам;
🇩🇪 Канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам;
🇽🇰 Прэзідэнткай Косава В’ёсай Асмані-Садрыў;
🇪🇸 Прэм’ер-міністрам Іспаніі Педрам Санчэсам;
🇮🇸 Прэм’ер-міністаркай Ісландыі Крыструн М'ёдль Фростадоўцір;
🇦🇲 Прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам;
🇭🇷 Прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам;
🇪🇪 Прэм’ер-міністаркай Эстоніі Каяй Калас;
🇦🇹 Канцлерам Аўстрыі Крысціянам Штокерам;
🇸🇰 Прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам;
🇫🇮 Прэм’ер-міністрам Фінляндыі Петэры Орпам;
🇨🇿 Прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіялам;
🇪🇺 Старшынёй Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай;
🇪🇺 Старшынёй Еўрапейскай Камісіі Урсулай фон дэр Ляен;
🇪🇺 Старшынёй Еўрапейскай Рады Антоніу Коштам;
⭕️ Генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ;
На саміце Ціханоўская падкрэсліла:

«Сёння найважнейшае пытанне для ўсіх — гэта мір. Не толькі для Украіны, але і для ўсёй Еўропы. Мы мусім не толькі гаварыць пра мір, але і дзейнічаць — разам і паслядоўна. Калі мы не будзем ставіцца да гэтага сур’ёзна, наступствы могуць быць катастрафічнымі».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4🔥2
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская — наўпрост з Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці
«Я ганаруся прадстаўляць тут Беларусь і беларусаў. Усе размовы пра бяспеку: як спыніць вайну, як дапамагчы Украіне, як абараніць дэмакратыю ў Еўропе.
Я казала: Беларусь — гэта частка Еўропы. І бяспека Еўропы — немагчымая без вольнай Беларусі. У гэты гістарычны момант важна, што ў Еўропе гучыць голас Беларусі.
Мы хочам, каб нас бачылі не як працяг дыктатуры, а як вольны і годны народ, які змагаецца за сваё месца ў еўрапейскай сям’і».
Падрабязней — у відэа.

YouTube
Чым больш Еўропы ў Беларусі — тым менш месца для дыктатуры
Святлана Ціханоўская тлумачыць, чаму яна прадстаўляе Беларусь на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Албаніі, дзе сабраліся лідары 46 краін — ад Зяленскага да Макрона і Мелоні.
📌 У гэтым звароце:
– Як Беларусь гучыць на міжнароднай арэне
– Чаму бяспека…