Telegram Web Link
💔Палітвязня Ігара Лосіка ўтрымліваюць за кратамі роўна пяць гадоў

Журналіста арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прызначылі 15 гадоў пазбаўлення волі.

Як піша @radiosvaboda, большую частку зьняволення Лосік правёў у наваполацкай калоніі № 1, адміністрацыя якой паўтара году не дазваляла палітвязню камунікаваць з роднымі і атрымліваць перадачы. У калоніі Ігара часта змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ.

Дар'ю, жонку палітвязня, напачатку 2023 года асудзілі на два гады калоніі за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. У красавіку 2025 году сілавікі затрымалі малодшага брата Ігара — 25-гадовага Мікіту Лосіка. Яго вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" за нібыта перасылку некалькіх фота ў "Беларускі Гаюн".

Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне сёлета споўнілася 6 гадоў. На момант арышту Ігара ёй было крыху больш за год.

Паводле інфармацыі "Свабоды", ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Мінску.
25 чэрвеня 1905 г. нарадзіўся Пятрусь Броўка. Радкі з яго чароўнага летняга верша пра каханне нечакана зрабіліся адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.

Гэты малюнак даслала нам мастачка, што вымушана была з'ехаць, але яе сэрца, як і сэрцы тысяч беларусаў замежжа, засталося на Радзіме.

І нас, беларусаў, не падзеляць адлегласці і межы. У розных гарадах і краінах мы смуткуем, смяемся, кахаем, чытаем вершы, малюем, дыхаем, змагаемся і маем агульную мару і агульную мэту на ўсіх: Беларусь будзе вольнай.

Пахне чабор!
Пахне вечна, для кожнага беларуса.

Файл для друку тут.
Forwarded from Годна
Сёння – дзень нараджэння народнага паэта Пятруся Броўкі.

Ён – не проста адзін з найважнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя. Пятрусь Броўка – акадэмік і галоўны рэдактар першай Беларускай савецкай энцыклапедыі. Ён пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну, у якой – боль і надзея, праца і каханне, Радзіма і чалавек.

Вы дакладна ведаеце адзін з самых вядомых ягоных твораў – верш «Пахне чабор». Гэта верш, дзе лірыка і прастата сустракаюцца з глыбокім эмацыйным рэзанансам. Броўка паказаў, што вялікае – у малым: момант кахання, які так і не адбыўся; цішыня вечара; пах звыклай траўкі, што захоўваецца ў памяці на ўсё жыццё.

У апошнія гады фраза «Пахне чабор» ператварылася ў культурны сімвал – напамін пра далікатнасць і стойкасць беларускай ідэнтычнасці. У часы, калі прамое слова падаўляецца, менавіта паэзія дазваляе выказаць самае важнае. «Пахне чабор» гэта пра ўспамін, пра мову, пра Беларусь, якую мы носім у сабе.
Не прапусці стрым з Варшавы! Святлана і Сяргей Ціханоўскія — на акцыі салідарнасці з палітвязнямі

Далучайцеся да анлайн-трансляцыі са сталіцы Польшчы! Беларуская лідарка ў цэнтры Варшавы сустрэнецца з беларусамі і беларускамі. Але гэтым разам яна будзе не адна, а разам з мужам! Пасля пяці гадоў турмы палітзняволены Сяргей зноў на волі — і зноў гатовы да барацьбы за тое, каб ператварыць Беларусь у краіну для жыцця.

Калі ў вас няма магчымасці далучыцца да акцыі салідарнасці асабіста, глядзіце стрым: жывы эфір даступны па гэтай спасылцы.

📍 Варшава, помнік Каперніку
🕖 Пачатак — а 19:00 па польскім часе
🔗
Трансляцыя

https://youtube.com/live/I7_5dsYBHXw?feature=share
🧐 Падводная лодка з турмы: як Казімір Чарноўскі апярэдзіў час

Імя Казіміра Чарноўскага — беларускага шляхціча, палітзняволенага і самавука-інжынера — магло назаўжды згубіцца ў гісторыі. Аднак менавіта ён стаў аўтарам аднаго з першых праектаў падводнай лодкі ў Расійскай імперыі. Можна дакладна сказаць, што ён заклаў аснову для будучых дасягненняў у суднабудаванні.

🪃 І ўсё гэта ён зрабіў з турэмнай камеры, піша palatno.media.

Працяг па спасылцы. 📌 Без VPN адкрыецца тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Наша Ніва
«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram

Кірыла Балахонаў заахвочваў беларусаў далучацца да палка Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесці ў турму.

Ён расказаў @radiosvaboda, як ставяцца ў зняволенні да маладых, пра мяшаныя пачуцці ад вызвалення і што ён хоча рабіць далей.

https://nashaniva.com/371206

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371206
Forwarded from Наша Ніва
Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Навуковец, які спецыялізаваўся на рэдкіх генетычных захворваннях, апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі: ён данаціў арганізацыям, якія праз час, заднім днём, былі прызнаныя экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі.

Вялікая гутарка пасля вызвалення.

https://nashaniva.com/371012

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371012
Forwarded from Наша Ніва
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На мітынгу праспявалі «Разбуры муры»
214.pdf
1.1 MB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
⚡️Памілавалі яшчэ 16 палітвязняў

Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў.

Двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Forwarded from Наша Ніва
Памілаваны амаль усе анархісты. У тым ліку Наста Лойка

Пра гэта паведаміў канал губазікаўцаў.
Forwarded from Наша Ніва
Памілаваны амаль усе анархісты. У тым ліку Наста Лойка

Пра гэта паведаміў канал губазікаўцаў.

UPD. Губазікаўцы робяць выгляд, што гэта быў іх «жарт». Хутчэй за ўсё, публікацыя сілавікамі інсайдарскай інфармацыі пра вызваленне анархістаў была няўзгодненай зверху.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская — да «Дня Незалежнасці Беларусі»

«Сёння, 3 ліпеня, рэжым «святкуе» Дзень Незалежнасці Беларусі. На справе ж, канешне, ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе. Краіна як ніколі залежыць ад волі Расіі: рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём.

Нягледзячы на пастаянныя спробы Лукашэнкі паказаць сябе міласэрным і велікадушным, жыхары ў краіне і за яе межамі разумеюць: гэта ілюзія. Беларусь займае 190 месца ў свеце па ўзроўні грамадзянскіх свабодаў — паміж Лівіяй і Палестынай. Звычайныя людзі баяцца не злачынцаў і ашуканцаў, а прадстаўнікоў рэжыму. Кожны крок пільна кантралюецца: ніводнае мерапрыемства ці ініцыятыва не адбываецца без ухвалы «зверху» і маштабнай прысутнасці сілавікоў.

Гэта і ёсць сапраўдная антыўтопія. Пампезныя канцэрты і мерапрыемствы мільённых коштаў. Вуліцы, задушаныя чырвона-зялёнымі колерамі. Ліслівасць і спевы ў гонар дыктатара… Усё гэта ў той час, калі ў турмах павольна паміраюць больш за адзінаццаць соцень людзей, якія выбралі быць сумленнымі і свядомымі. Хлусня на дзяржаўных тэлеканалах, блакіроўка нязручных крыніцаў інфармацыі, пераслед недзяржаўных арганізацыяў, допыты кожнага, хто вяртаецца з-за мяжы — гэта рэаліі сучаснай Беларусі. Гэтае «свята» не належыць беларусам. Гэта свята тых, хто падтрымлівае тыранію. Тых, хто лічыць, што такія ўмовы жыцця, — прымальныя.

Але мы з вамі заслугоўваем сапраўднай свабоды і сапраўднай незалежнасці. І дзень суверэнітэту нашай краіны мы адсвяткуем разам, калі дзяржава зноў будзе належыць грамадству. Мы працягваем працу, каб ён надышоў як мага хутчэй».
Forwarded from Новы Час
Як Менск вызвалілі ад расейскіх захопнікаў

Гэтая сьвяточная падзея адбылася ў 1660 годзе, калі войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі здолела выкінуць маскоўскіх акупантаў з горада.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні

Belarus Women’s Foundation даведаўся імёны чатырох жанчын, якія выйшлі на волю 9 траўня, піша «Наша Ніва». Гэта:

📍48-гадовая шматдзетная маці Людміла Ліхачэўская. Яе арыштавалі 29 сакавіка 2024 года і асудзілі за «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» да 2 гадоў калоніі.

📍65-гадовая Наталля Антонава з Гродна, якую спачатку адпраўлялі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах. Пазней Наталлю судзілі за «паклёп на Лукашэнку», «распальванне варожасці» і адправілі ў гомельскую калонію.

📍67-гадовая Таццяна Макеева, якая правяла за кратамі роўна год. Яе асудзілі да 3 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах, «абразу прадстаўніка ўлады», «абразу суддзі», «абразу Лукашэнкі».

📍32-гадовая Карына Маліноўская, якую асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый».

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Forwarded from Годна
Сёння ў Беларусі дзяржава адзначае Дзень незалежнасці. Гэтае свята перанеслі з 27 на 3 ліпеня ў 1996 годзе. Чаму менавіта 3 ліпеня? Афіцыйная логіка такая: у 1944 годзе ў гэты дзень Чырвоная армія ўвайшла ў Мінск і вызваліла ад нацысцкіх захопнікаў. Толькі Мінск, бо амаль палова Беларусі яшчэ была занятая нацыстамі.

Але Беларусь не стала вольнай ні ў ліпені 1994, ні ў жніўні, ні ў снежні. Проста адна акупацыя змяніла іншую. Беларусь патрапіла ў склад СССР, не як вольная краіна, а як частка імперыі. Якая тут ужо незалежнасць.

А яшчэ ў гэты ж дзень, 3 ліпеня 1660 года, Мінск таксама быў вызвалены. Тады – зусім іншы кантэкст: войскі Вялікага Княства Літоўскага вярнулі горад з-пад маскоўскай акупацыі. Гэта вызваленне ў сапраўдным сэнсе – калі краіна абараняе сваю незалежнасць і вяртае сваю зямлю.

Гэта напамін пра тое, што нашая гісторыя значна глыбейшая. Нашая гісторыя пачалася не ў 1994 ці 1944 годзе, і нават не ў 1918. Беларусы маюць больш за тысячу гадоў уласнай гісторыі – ад полацкіх князёў да Міндоўга, ад Вітаўта да Льва Сапегі, ад крыжа Еўфрасінні Полацкай да кніг Францыска Скарыны.

А незалежнасць – гэта не бонусны выходны ў календары, а штодзённы выбар.

💡 Таму ўжо сёння можна зрабіць маленькі крок:
– размаўляйце па-беларуску,
– падзяліцеся фактам пра сапраўдную гісторыю,
– падтрымлівайце беларускае ў сабе і навокал.

Бо сапраўдная незалежнасць пачынаецца з кожнага з нас.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
2025/07/04 12:32:18
Back to Top
HTML Embed Code: