Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалём Францыска Скарыны выбітнага музыканта і кампазітара Лявона Вольскага.
Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у развіццё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку з Лявонам Вольскім – гэта прызнанне шматгадовай працы, якая зрабіла яго творчасць неад’емнай часткай музычнага жыцця Беларусі. Беларуская лідарка падзякавала музыканту за ўплыў на фарміраванне беларускай ідэнтычнасці і самасвядомасці.
Святлана Ціханоўская:

«Для мяне імя Лявона Вольскага – гэта сінонім беларускай рок-музыкі. На альбомах вашай творчасці выраслі ўжо цэлыя пакаленні. Пры гэтым актуальнасць гэтай музыкі не толькі захоўваецца – яна нават расце з гадамі.
Я радая, што мы можам уручыць вам гэты медаль тут, у дарагім вашаму сэрцу мульцікультурным Вільнюсе. Хаця, вядома, з большай радасцю я ўручыла б вам яго ў Менску. Але і гэта аднойчы будзе, я ўпэўненая. Дзякуй вам за тое, што ўсё жыццё вы набліжаеце момант, калі Беларусь зноў стане насамрэч беларускай».
❤6🤔1
Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалём Францыска Скарыны выбітнага музыканта і кампазітара Лявона Вольскага. Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у развіццё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку з Лявонам Вольскім – гэта прызнанне…
Віншуем спадара Вольскага! Вось вам добрая песня.
https://youtu.be/UKC4ngZEp9Y
https://youtu.be/UKC4ngZEp9Y
YouTube
Lavon Volski - Паветраны шар (Belsat Music Live)
Глядзець праграму цалкам - https://youtu.be/tQ9IvY_uelI
❤5👍2🔥1
Forwarded from Новы Час
Айцец Аляксандр Надсан. Чалавек, які ўсё жыцьцё адкрываў Беларусь сьвету
Сёння дзень памяці айца Аляксандра Надсана. 15 красавіка 2015-га ня стала чалавека, які зацікавіў Захад беларускімі дасьледаваньнямі і адкрыў многім брытанцам, а яшчэ як ні дзіўна, і шматлікім зрусіфікаваным беларусам Беларусь.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

❤7😢1
Forwarded from Наша Ніва
Меляшкевіч: Мы стаялі побач з Пачобутам, і ён гаварыў, што будзе з намі, калі будуць прабіваць Сувальскі калідор
Палітзняволены гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут сустракае за кратамі пяты дзень народзінаў. Сёння яму споўнілася 52 гады. Юрась Меляшкевіч, які перасякаўся з ім у турме Гродна, расказаў пра размовы з ім.
https://nashaniva.com/365974
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365974

💔5❤4👍1
Forwarded from Наша Ніва
«Бабарыку і не трэба было падтрымліваць, ён трымаўся добра». Былы палітвязень расказаў, як адбываў пяцігадовы прысуд
Пасля пяці гадоў зняволення вызваліўся з калоніі і эвакуяваўся з Беларусі мазырскі актывіст каманды Святланы Ціханоўскай падчас выбараў 2020 года Руслан Парфёнаў. Ён стаў адным з першых зняволеных з каманды Ціханоўскай. @viasnaHomel паразмаўляла з Русланам пра тое, як яго зняволілі, што адбывалася ў вязніцах і ці памяняліся ягоныя погляды.
https://nashaniva.com/366151
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366151

❤4💔3👍1
Forwarded from Новы Час
Бона Сфорца: уплывовая жанчына, якой не было роўных
18 красавіка 1518 года адбылася каранацыя Боны Сфорца. Амбіцыйная інтрыганка, якая ўмешваецца ва ўсё — пра яе гаварылі рознае, хоць звычайна і не вельмі прыязнае. Сёння гэтая постаць амаль легенда, якой захапляюцца, якую крытыкуюць, але, безумоўна, гэтай жанчыне нельга адмовіць у спрытнасці, інтэлекце і незвычайнай сіле характару.

🔥5
Новы Час
Бона Сфорца: уплывовая жанчына, якой не было роўных 18 красавіка 1518 года адбылася каранацыя Боны Сфорца. Амбіцыйная інтрыганка, якая ўмешваецца ва ўсё — пра яе гаварылі рознае, хоць звычайна і не вельмі прыязнае. Сёння гэтая постаць амаль легенда, якой…
Вось, а кажуць, гэта мы ў цікавыя часы жывём 😁
🔥4👍1
Forwarded from Новы Час
«З нас ніхто не выжыве. Мы хочам уратаваць гонар народа». Да гадавіны паўстання ў Варшаўскім гета
✍️ Ігар Мельнікаў
Паўстанне ў Варшаўскім гета было адным з найбольш моцных узброеных выступаў грамадзян супраць нацыстаў. Даведзеныя да адчаю людзі замест таго, каб паслухмяна ісці на бойню, выбралі загінуць як салдаты са зброяй у руках.
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN

❤3😢2💔1
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем!
«Вялікдзень – свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.
Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці.
Хрыстос Уваскрос – Сапраўды Уваскрос!»
https://youtu.be/zIhIIxNI8j8

Хрыстос Уваскрос! Велікоднае віншаванне ад Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем: «Гэта свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не…
❤4❤🔥4👏1
Рыгор Барадулін - Вялічка
Па велікоднае яечка
Да хроснай маткі ўранні йшоў.
I чуўся светлы спеў званоў.
I мне зайздросціла мястэчка.
З абрабаванага касцёла,
Як з недалёкай даўніны,
Званілі зніклыя званы.
Дзень пачынаўся ясначола.
У Божы свет ішло Вялічка —
Святое свята ўдзячных слез.
Хрыстос ускрос!
Хрыстос ускрос!
Свяціла промнямі крынічка.
У згадках ксцілася Вушача.
Світала з забыцця імша.
Яшчэ дасюль мая душа
Па радасці шчымліва плача...
Са святам новага жыцця і надзеі, сябры.
Жыве Беларусь!
Па велікоднае яечка
Да хроснай маткі ўранні йшоў.
I чуўся светлы спеў званоў.
I мне зайздросціла мястэчка.
З абрабаванага касцёла,
Як з недалёкай даўніны,
Званілі зніклыя званы.
Дзень пачынаўся ясначола.
У Божы свет ішло Вялічка —
Святое свята ўдзячных слез.
Хрыстос ускрос!
Хрыстос ускрос!
Свяціла промнямі крынічка.
У згадках ксцілася Вушача.
Світала з забыцця імша.
Яшчэ дасюль мая душа
Па радасці шчымліва плача...
Са святам новага жыцця і надзеі, сябры.
Жыве Беларусь!
❤🔥13👏1
Forwarded from Новы Час
Велікодныя і перадвелікодныя звычаі беларусаў
✍️ Алена Ляшкевіч
У вёсцы Данілевічы каменны крыж завуць «дзевачкай», ці Еўкай. Еўцы на Вялікдзень нясуць пачастункі (яйкі, булкі, цукеркі), а на Спаса кладуць яблык. А ў велікодную ноч паляць вогнішчы перад хатамі і страляюць (лічылася, што такім чынам «клічуць Ісуса Хрыста»).
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
✍️ Алена Ляшкевіч
У вёсцы Данілевічы каменны крыж завуць «дзевачкай», ці Еўкай. Еўцы на Вялікдзень нясуць пачастункі (яйкі, булкі, цукеркі), а на Спаса кладуць яблык. А ў велікодную ноч паляць вогнішчы перад хатамі і страляюць (лічылася, што такім чынам «клічуць Ісуса Хрыста»).
Чытаць падрабязней
Чытаць падрабязней без VPN
👍3❤🔥2🔥2
Forwarded from Наша Ніва
«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме
Людміле 57 гадоў, нядаўна яна выйшла на свабоду. У зняволенні жанчына правяла больш за два гады. Затрымліваў яе сваяк найлепшай сяброўкі. Да суда збівалі, а ў калоніі 50 сутак трымалі ў ШІЗА. Але самае цяжкае выпрабаванне, па словах Людмілы, — немагчымасць убачыцца з унучкамі.
https://nashaniva.com/366221
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366221

❤6💔3
Forwarded from МЕНСКРАЗАМ!
Віншуем вас са светлым Святам Вялікдзень!
Зычым вам дабра, цяпла, здароўя, росквіту, цудоўнага настрою, жыццёвага дабрабыту!
Няхай над нашай краінай і ў кожным вашым доме пануе дух дабрыні, справядлівасці, праўды і аптымізму!
Няхай светло пераможа цемру!
Жыве Беларусь🤍❤️🤍

❤8👍1👏1
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️З'явілася інфармацыя пра знікненне адміністратараў Беларускай Вікіпедыі
Стала вядома, што ў сакавіку знікла сувязь з адміністратарам «Беларускай Вікіпэдыі» Kazimier Lachnovič — яго апошняя праўка была напачатку сакавіка, пасля чаго ён перастаў быць дасяжным у месенджарах.
Акрамя таго, знікла адміністратарка «Беларускай Вікіпедыі» і шматдзетная маці Вольга Сітнік — яе знаёмыя звярнулі ўвагу на ненатуральную актыўнасць з яе акаўнта.
Калі вам вядомыя падрабязнасці іх знікнення, а таксама інфармацыя пра пераслед іншых адміністратараў, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬5😢3
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Стала вядома пра смерць беларуса, якога раней дадалі ў спіс «экстрэмістаў»
Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у Расію па розных рабочых спецыяльнасцях.
У 2022 годзе у судзе Быхаўскага раёна Бычкова асудзілі па артыкуле 364 КК — «гвалт або пагроза гвалта ў дачыненні да міліцыянта». Не кожная такая справа звязаная з палітыкай. Аднак пасля суда сілавікі палічылі патрэбным дадаць Бычкова ў спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Наша Ніва».
Прысуд Бычкову невядомы, як і акалічнасці справы. У спісе экстрэмістаў Бычкоў атрымаў пазнаку «адбывае пакаранне». Гэта азначае, што яму маглі прысудзіць тэрмін у калоніі альбо хімію з накіраваннем.
Віталь памёр 28 кастрычніка 2024 года — невядома, ці адбыў ён пакаранне цалкам. Па звестках Digital Intelligence Team, прычынай яго смерці стаў інсульт.
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

😢7
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Стала вядома пра смерць беларуса, якога раней дадалі ў спіс «экстрэмістаў» Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у…
Спачуванні родным Віталя. Колькі яшчэ людзей сядзяць без статуса палітвязня, колькі злачынстваў рэжыму ўсплывуць на паверхню ў будучыні...
😢7