Telegram Web Link
Forwarded from dissidentby
Распавядаем коратка ў картках, чаму лічым "вызваленні" людзей 12 лютага і 21 чэрвеня 2025 гвалтоўным перамяшчэннем, а таксама нагадваем з чым сутыкаюцца людзі, якіх "памілавалі".

З ліпеня 2024 на волі праз такія працэдуры апынуліся 330 чалавек. Здавалася б: чалавек вызвалены - чаго яшчэ нам трэба? Аднак за гучнымі заявамі аб міласэрнасці хаваецца цэлы спектр новых метадаў кантролю, ціску і дыскрэдытацыі.

Калі правесці мысленны эксперымент і ўявіць, што падобным "вызваленням" падвергнуцца ўсе палітычныя зняволеныя, то з улікам бесперапынных рэпрэсій і ўсё новых людзей, якія трапляюць у турмы, спатрэбілася б невялікая выспа або тэрыторыя памерам з кампактная дзяржава, каб размясціць усіх, каго рэжым Лукашэнкі вырашыць перамалоць у жорнах рэпрэсіўнай сістэмы і потым гвалтоўна выправадзіць з краіны.

Можна казаць пра "шанцаванне", калі палітвязень мае пэўную медыйнасць ці вядомы бэкграўнд - у такім выпадку грамадзянская супольнасць хутчэй падхоплівае гэтага чалавека, дапамагае яму адаптавацца ў іншай краіне, легалізавацца, атрымаць базавую падтрымку.

Але што рабіць, калі гэтая практыка распаўсюдзіцца на ўсіх палітвязняў і тысячы людзей будуць літаральна выкінутыя ў невядомасць чужой дзяржавы без дакументаў, без разумення, дзе шукаць дапамогу і да каго звяртацца?

Артыкул на сайце: https://stayrebel.fun/by/articles/chto-skryvaetsya-za-pomilovaniyami-i-osvobojdeniyami-politzakluchennyh-v-belarusi
💬 Валодаеце інфармацыяй пра рэпрэсіі? Паведаміце праваабаронцам! Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам праз сайт.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔42💯1
Ах, якая над Гайнай купальская ноч!
Самы раз бы шукаць кветку-папараць,
Самы раз уплятаць летуценні ў вянок,
Самы раз белы корань выкапываць!
 
Ды ні гуку над Гайнай - пад цёмным шатром.
Толькі зоркі - як вочкі Купаліны.
Дзе ж вы, хлопцы, дзяўчаты? Чаму за сялом,
Над ракою, агні не запалены?
 
Раскладайце, паліце Купалля агні!
Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,
А каб лепей убачыць наступныя дні,
Да вытокаў душой дакрануўшыся...
 
Раскладайце агні - хай плывуць па рацэ,
Можа, ў зыркім святле іх вы ўгледзіце
Постаць Янкі Купалы з кійком у руцэ -
Запрасіце яго прысуседзіцца!
 
Ён вас, пэўна, папросіць «Каліну» спяваць
І, напэўна, ад слёз не стрымаецца,
Скажа: «Ах жа, якое купаллейка ў вас!
Ах, якую вы спадчыну маеце!..»

 Ніл Гілевіч, 1970 г.

Няхай кожны знойдзе сваю папараць-кветку, сябры!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥52👏1
Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала

Сёння за яго імя змагаюцца Беларусь, Расія і Францыя. Яго лічылі і лічаць адным з найбольш таленавітых жывапісцаў ХХ стагоддзя.

З нагоды Дня нараджэння сусветна вядомага мастака-авангардыста Марка Шагала, прыгадаем 10 цікавых фактаў з жыцця нашага славутага зямляка.

➡️Чытайце па спасылцы. 🎨Тут без VPN
❤‍🔥3🔥1👏1
​​А давайце сёння падтрымаем палітзняволеных жанчын. Апошнім часам былі навіны пра здзекі над Галінай Дзербыш, пагаршэнне здароўя Валерыі Касцюговай, пяты прысуд моцнай духам Вікторыі Кульшы, якую пацукі, здаецца, бачаць сваім асабістым ворагам, і, вядома ж, пра Марыю Калеснікаву.

Гэта толькі чатыры прозвішчы. За кратамі па палітычных матывах, згодна з інфармацыяй "Вясны", застаюцца 165 жанчын. Гэта толькі тыя, пра каго ведаюць праваабаронцы. Жанчын збіваюць, катуюць электашокерамі, шантажуюць дзецьмі, пагражаюць сэксуальным гвалтам. Жаночыя калоніі нагадваюць філіялы пекла на зямлі.

Пацукі лічаць жанчын слабымі, бо гэта такі стэрыятып, а лукашысты жывуць стэрыятыпамі. Слабых прасцей запалохаць, зламаць, а істотам у пагонах хочацца ламаць, каб адчуць сваю моц.

Але побач з гісторыямі пра здзекі і нечалавечыя ўмовы заўсёды ідуць гісторыі пра сілу і падтрымку. Вельмі ўразіў момант, калі Наталля Дуліна кажа, што лепш засталася б за кратамі, а замест яе вызвалілі б кагосьці іншага. Нават у пекле можна захаваць чалавечнасць, і гэта прыкмета не слабасці, а вялікай сілы.

Свабоду беларускім жанчынам!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!
❤‍🔥10👍3
💔25 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі

7 ліпеня 2000 году Дзмітрый Завадскі быў выкрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Дзмітрыя з тых часоў ніхто не бачыў.

Знікненне Завадскага ўстала ў адзін шэраг са знікненнямі вядомых апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, расследаванне якіх таксама не дало вынікаў і адказаў на ўсе пытанні.

📸На фотаздымку снежань 2000-га году, акцыя з нагоды знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналістаў.
💔5😢3
07.07.1882 г. нарадзіўся Янка Купала, сумны паэт з трагічным лёсам. Але былі ў яго і светлыя вершы, вось такі, напрыклад.

Вячэрняя малітва

Як летняе сонца свае згасіць косы
І кветкі нябесны зайграюць нясмела,—
Ноч сее тады серабрыстыя росы,
Над логам звісае туманнай пабелай.
 
Ад бледнага месяца бледныя цені
З сялібаў і пушчы кладуцца на гоні;
Як цені мінуўшых даўно пакаленняў,
Устануць, пастануць слупамі ў прасонні.
 
Цікавая думка над сном усплывае,
Вяртаецца з цішай і просіцца ў сэрца,
Дзе ласкай світае, як байка жывая,
І вогнікам ціхім навокала ўецца.
 
Малітва вячэрняя ў той час выходзе,
Ахвярна кладзецца на спячыя далі,
І пасмай няўгледнай да зорак на ўсходзе
Плыве і мяняецца ў кветным крышталі.
 
О, будзь вечна слаўнай, вячэрняя ціша
З планетнай зарніцай і месяцам бледным!
Хай песня спакою душу укалыша
І вынесе чыстай над шумам пабедным!
 
1911

Жыве Беларусь!
4❤‍🔥4👍1👏1
Forwarded from Годна
Паэт, які стаў голасам беларускай нацыі

7 ліпеня – дзень нараджэння Янкі Купалы. Ён не проста адзін з найвялікшых беларускіх творцаў. Купала – класік нацыянальнай літаратуры, пясняр, які стаў голасам свайго народа ў эпоху зменаў, выпрабаванняў і надзеі. Ён стварыў новы ўзровень беларускай літаратуры, вывеўшы яе з фальклорнага, этнаграфічнага кантэксту ў сферу высокага мастацтва. У паэме «Адвечная песня» ён адлюстраваў драму простага чалавека, што прагне лепшай долі. У «Сне на кургане» – трагедыю народнага лёсу. У камедыі «Паўлінка» і трагікамедыі «Тутэйшыя» – сатыру на абыякавасць і апалітычнасць грамадства.

Ён быў рэдактарам, перакладчыкам, публіцыстам, грамадскім дзеячам. У рэвалюцыйныя гады і пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Купала адкрыта выступаў за незалежнасць Беларусі. Яго артыкулы, як і вершы, былі прасякнутыя заклікам да самавызначэння і адраджэння.

У 1930 годзе ён зрабіў спробу самагубства пасля допытаў у ДПУ, калі яго абвінавачвалі ў «нацыяналізме». З гэтага часу яго творчасць усё больш адпавядала афіцыйнаму курсу.

Янка Купала загінуў 28 чэрвеня 1942 года ў Маскве, упаўшы ў лесвічны пралёт гатэля «Масква». Трагічная смерць застаецца адной з найбуйнейшых таямніцаў беларускай культуры. Існуюць тры гіпотэзы.

Першая, афіцыйная, – няшчасны выпадак, нібыта паэту стала дрэнна і ён выпаў з лесвіцы. Але няма ні сведкаў, ні следства. Другая версія – самагубства. Яна звязваецца з цяжкім псіхалагічным станам Купалы, які ўжо перажываў спробу самагубства ў 1930 годзе, калі супраць яго распачалі палітычную справу. Аднак непасрэдных доказаў самагубства таксама не было.

Трэцяя – забойства супрацоўнікамі НКУС, для якіх Купала заўжды быў «нацыяналістам» і ворагам.

Так ці інакш, смерць Янкі Купалы сімвалізуе лёс цэлага пакалення беларускіх творцаў, якія апынуліся паміж нацыянальнай ідэяй і таталітарнай дзяржавай.

Купала застаўся верным сваёй Бацькаўшчыне – і менавіта за гэта, магчыма, заплаціў найвышэйшую цану. Яго верш «А хто там ідзе?» стаў неафіцыйным гімнам беларусаў, а словы «Жыве Беларусь!» – сімвалам волі.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
7
215.pdf
539.5 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
👍42
Forwarded from Наша Ніва
Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»

Тры гады хіміі, даведалася @radiosvaboda. Хлопца часова вызвалілі.

https://nashaniva.com/371964

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371964
2🤬2😢1💔1
Forwarded from Годна
Нелегальны настаўніцкі з'езд, за які Якуб Колас адсядзеў тры гады (прычым не за сябе, але ён усё роўна нікога не здаў уладам)

9 ліпеня 1906 года каля вёскі Мікалаеўшчына сабраліся каля трыццаці настаўнікаў з розных мясцінаў Беларусі. З’езд быў нелегальны, таму адбываўся таемна. Сярод тых, хто прыехаў, былі Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), Алесь Сянкевіч, Іван Фёдараў (Янка Маўр), Нічыпар Янкоўскі і іншыя.

Настаўнікі абмяркоўвалі неабходнасць навучання дзяцей на беларускай мове, увядзенне бясплатнага навучання ў пачатковых школах, бяспраўнае становішча народнага настаўніка ва ўмовах царскага рэжыму і далучэнне да агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху. Па выніках сустрэчы ўдзельнікі прынялі адозву да ўсіх настаўнікаў, распрацавалі статут і пастанову саюза, дзе адкрыта сказалі: з імперскай уладай трэба змагацца.

Увечары, калі сустрэча перамясцілася ў школьны будынак, з’явілася паліцыя. Паліцыянты зрабілі вобшук і забралі ўсе дакументы, у тым ліку пратакол з’езда. Але на месцы нікога не арыштавалі, бо баяліся сялянаў, якія добра ставіліся да настаўнікаў і ўжо сабраліся пад школай, каб заступіцца за іх.

Якуб Колас пасля пісаў:
«Пратакол ляжаў на стале. Нікому і ў галаву не прыйшло цяпер, што нас можа напаткаць бяда. А гэтая бяда ў вобразе паліцыі ўжо совалася пад вокнамі школы. У гадзін 12 ночы раптам уляцеў ураднік у кватэру настаўніка і з крыкам “ні з месца”, як каршун, наляцеў на наш пратакол. Следам уварваліся сюды паліцэйскія стражнікі на чале з прыставам. Закамандавалі падняць рукі ўгору і пайшлі трасці нашы кішэні і шукаць па ўсіх кутках крамолы...»


Пасля з’езда ўлады абвінавацілі ўдзельнікаў у палітычнай нядобранадзейнасці. Усіх настаўнікаў звольнілі і паставілі пад нагляд паліцыі. Якубу Коласу і Алесю Сянкевічу прысудзілі тры гады турмы, хоць Сянкевічу ўдалося ўцячы ў ЗША. Якуб Колас адсядзеў свае тры гады ў Пішчалаўскім замку (тая самая «Валадарка») – у турме ён працягваў пісаць і пачаў паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка».

З’езд у Мікалаеўшчыне стаў адной з першых спробаў беларускіх настаўнікаў арганізавацца і дзейнічаць разам. Ён паказаў, што нацыянальная і сацыяльная свядомасць у грамадстве расце, а запыт на незалежную Беларусь, якая можа дзейнічаць без аглядкі на іншыя краіны, высокі.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
❤‍🔥3🔥2
🥀Два гады таму памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін

Алесь — вядомы беларускі мастак, быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла суддзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандр Кароль.

У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Алесь памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

✍️Алею побач з амбасадай Беларусі ў Сафіі прапануюць назваць у гонар Алеся — збор подпісаў па спасылцы
💔32😢2
Forwarded from Новы Час
Алесь Пушкін: «Мы прэцэдэнт для нашай краіны. Нас можна задзьмуць у адзін момант, як свечку»

Вечна жывы і радасны Алесь Пушкін з гарачым сэрцам прамаўляў пра роднае мястэчка Бобр, сваю каханую жонку і дзетак, пра свята 25 сакавіка. Ён заўважаў прыгожае і спрыяльнае нават там, дзе іншыя бачылі толькі цемру. У гадавіну жудаснай трагедыі, калі сэрца творцы спынілася, звернемся да яго светлых словаў.

Чытаць далей


Спасылка без VPN
❤‍🔥52
​​11.07.2023 г быў забіты Алесь Пушкін.

Шмат добрых слоў напісана і сказана, а мы ўзгадаем стары верш Анатоля Вярцінскага.

Дзівак чалавек...
Глядзіць на расінку макавую,
а цэлае сонца
бачыць перад сабой.
Дзівак чалавек...
Бярэ звычайную ракавіну
і чуе ў ёй акіянскі прыбой.
Дзівак чалавек...
Бачыць сцяжынку гладкую,
а марыць аб трудных,
цярністых шляхах
з іх круцізною,
з іх небяспечнай загадкаю
і будзе ісці,
пакуль мае сілу ў нагах.
Дзівак чалавек...
Са стратаю непапраўнаю
не мірыцца ён ні за што ў душы.
3 няпраўдай не мірыцца,
і з крыўднаю праўдаю
не хоча мірыцца —
хоць кол ты на ім чашы.
Дзівак чалавек...
Яму шмат чаго адмовілі.
А ён не здаецца,
а ён не спіць па начах.
Ён верыць усё
ў свой перпетуум-мобіле,
у панацэю,
у цудадзейны рычаг.
Дзівак чалавек...
Яму — Хірасіму, Асвенцім,
яму, замест імя, —
асвенцімскае таўро.
А ён паўтарае,
што ёсць дабро на свеце,
што будзе дабро
і што пераможа дабро.
Дзівак чалавек...
Не можа не спадзявацца,
не можа не верыць,
не можа ніяк!
Дзівак чалавек...
I гэта яго дзівацтва —
ратунак яго,
яго чалавечы знак.

Не ўсе маюць чалавечы знак, і не ўсе здольныя захаваць яго. Але хто захаваў - той будзе сапраўды шчаслівым чалавекам.

Шчаслівым ён быў, а яшчэ - аптымістычным і энэргічным, а яшчэ - таленавітым, а яшчэ - смелым, і ў мастацтве, і ў жыцці. Ён верыў, што ўбачыць волю і ўбачыць Беларусь вольнай, і нават маляваў, як пройдзе святкаванне. На жаль, не ўбачыць.

Яго карціны - як беларусы: блукаюць па розных краінах, ці ціха жывуць, схаваныя на Радзіме. Але прыйдзе іх час. Алесь не вернецца, а карціны вернуцца ў свабодную Беларусь. І сур'ёзныя працы, і турэмныя малюнкі. Збяруцца разам, як родзічы ці старыя сябры, каб зладзіць самую дзіўную і вясёлую выставу. Выставу, падобную да святкавання, якое ён уяўляў. Беларусь адсвяткуе жыццё і талент свайго героя.

Вечная памяць мастаку.
Жыве Беларусь!
4❤‍🔥3👏1💔1
Forwarded from Годна
А вы ведалі пра беларуса, які стаў каралём Андоры? Ну то сустракайце: кароль Андоры Барыс І 👑

Барыс Скосыраў нарадзіўся ў 1896 годзе ў Вільні. Яго маці належала да дробнай беларускай шляхты, а бацька быў кавалерыйскім харунжым. У біяграфіі Скосырава было шмат супярэчнасцяў: ён сцвярджаў, што ў дзяцінстве сябраваў з каралём Брытаніі Эдуардам VIII, вучыўся ў Парыжы і Оксфардзе, але ніводная ўстанова не пацвердзіла яго навучанне. Падчас Першай сусветнай вайны ён служыў у брытанскай арміі, а пасля згадваўся ў прэсе за махлярства. У 1920-х ён атрымаў галандскі пашпарт і выдаваў сябе за барона, хоць яго арыстакратычны тытул, верагодна, быў ілжывым.

У 1930-х Скосыраў з’явіўся ў Андоры. У траўні 1934 года ён прапанаваў ураду Андоры свой план кіравання. Але яго высмеялі і папрасілі не ўмешвацца ў палітыку. Тут варта адзначыць, што Андора – гэта княства, якім фармальна кіруюць прэзідэнт Францыі і біскуп каталонскага горада Урхеля (абодва лічацца князямі Андоры). У рэальнасці яны хоць і лічацца найвышэйшымі кіраўнікамі, але не ўмешваюцца ў справы княства, а ўлада належыць парламенту.

Дык вось, пасля адмовы Скосыраў усё роўна пачаў выдаваць сябе за сапраўднага манарха, даваў інтэрв’ю і праводзіў афіцыйныя мерапрыемствы. Ён нават наладзіў кантакт з прэтэндэнтам на французскі трон (хаця ў Францыі тады была рэспубліка), спрабуючы атрымаць ад іх права на кіраўніцтва Андорай як суправінцыі Францыі.

Скосыраў абвясціў новую канстытуцыю Андоры, якая прадугледжвала мадэрнізацыю, падатковыя льготы і інвестыцыйную прывабнасць. Ён планаваў ператварыць Андору ў фінансавы цэнтр і прасіў прызнаць яго каралём. І гэта спрацавала! Яго падтрымала большасць Генеральнай рады – урада Андоры.

11 ліпеня ён абвясціў сябе як каралём Андоры. Але «панаванне» Барыса I доўжылася нядоўга – амаль два тыдні – бо ён абвясціў вайну біскупу Урхеля, князю Андоры. Той папрасіў Іспанію аб дапамозе. Пасля гэтага іспанскія ўлады арыштавалі Скосырава.

Яго дэпартавалі ў Партугалію, а пасля ён вярнуўся ў Францыю. Там Скосырава як «непажаданага замежніка» адправілі ў лагер, з якога ў 1942 яго вызвалілі немцы. Пазней ён апынуўся ў СССР, дзе яго даслалі ў Сібір – але, паводле словаў былога караля Андоры, ён здолеў уцекчы ў 1957 годе ў Заходнюю Германію. Менавіта ў ФРГ ён і жыў пасля сканчэння вайны – і дажыў ажно да 93 гадоў.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
🔥4🌚1
Forwarded from Historyja
11 ліпеня 1705 года маскоўскі цар Пётр I уварваўся разам з салдатамі ў Сабор Святой Сафіі ў Полацку, які ўсё яшчэ належаў уніятам, і дзе захоўваліся мошчы Язафата Кунцэвіча. Цар запатрабаваў ключы ад царскай брамы, а калі базыльяне адмовіліся, асабіста забіў настаяцеля і чатырох манахаў - базыльянаў, а цела загадаў утапіць у Дзвіне.

Аб гэтай падзеі коратка паведамляе Віцебскі летапіс: Eodem anno [1705] , mense Iulli 11 die in ecclesia S. Sofiae ipse occidit 4 basilianos in Polocia ("У тым жа [1705] годзе месяца ліпеня 11 дня ў храме Святой Сафіі сам [цар Пётр I] забіў 4 базыльянаў ў Полацку") .
🤬3
Святлана Ціханоўская — да гадавіны затрымання Алеся Бяляцкага

«Вось ужо чатыры гады Алесь знаходзіцца ў турме. Глыбокі шанавальнік беларускай культуры, заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, аўтар дзясяткаў кніг — беларус, які кожны дзень свайго жыцця шукаў шляхі, як дапамагчы, падтрымаць і абараніць. Чалавек, які прысвяціў усё сваё жыццё правам чалавека ў Беларусі, быў пакараны за сваю дабрыню і імкненне да справядлівасці.

У гэтым годзе Алесю споўніцца 63 гады. Яшчэ не прайшла і палова прызначанага яму тэрміну, а здароўе ў зняволенні ўжо пачало пагаршацца. Калі ласка, пішыце яму лісты, нават калі не ўсе з іх даходзяць. Чытайце яго кнігі, каб захапляцца думкамі чалавека, які за ўсё жыццё не здрадзіў прынцыпам і не адступіўся ад маралі. Такія людзі, як Алесь, — гэта сумленне нашай краіны. Мы здолеем захаваць яго спадчыну і наблізіць той дзень, калі Алесь будзе зноў на свабодзе займацца справай свайго жыцця — дапамагаць іншым»
3💔1
💔4 гады таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💔2
2025/07/14 15:16:09
Back to Top
HTML Embed Code: