Forwarded from Наша Ніва
❗️Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
Жанчыну вазілі на тэрапію ў анкадыспансэр у Гомель, але пры гэтым завялі новую крымінальную справу і зноў кінулі ў СІЗА.
https://nashaniva.com/367704
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367704

Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
❗️Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі Жанчыну вазілі на тэрапію ў анкадыспансэр у Гомель, але пры гэтым завялі новую крымінальную справу і зноў кінулі ў СІЗА. https://nashaniva.com/367704…
Яшчэ адно злачынства рэжыму. Спачуванні блізкім Ганны.
Forwarded from Новы Час
8 фактаў пра легендарную Стэфанію Станюта: да народзінаў акторкі
120 гадоў таму нарадзілася Стэфанія Станюта. Талент, шматграннасьць і адданасьць сваёй справе беларускай акторкі перасягнулі ўсе бар'еры.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
120 гадоў таму нарадзілася Стэфанія Станюта. Талент, шматграннасьць і адданасьць сваёй справе беларускай акторкі перасягнулі ўсе бар'еры.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Forwarded from Новы Час
Паўстанне, якое не адбылося
Усе ведаюць пра паўстанне 1863 года. А вось гісторыя пра тое, як у 1877 годзе на землях Польшчы, Беларусі і Літвы год планаваўся новы выступ, шырока амаль невядомая.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Усе ведаюць пра паўстанне 1863 года. А вось гісторыя пра тое, як у 1877 годзе на землях Польшчы, Беларусі і Літвы год планаваўся новы выступ, шырока амаль невядомая.
Чытаць далей
Спасылка без VPN
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаванні
Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц.
Тамара Каравай была ў ліку памілаваных 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.
Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.
🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім Тамары

❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаванні Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам.…
Як сумна. Спачуванні родным і блізкім Тамары.
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская – пра смерць былой палітзняволенай Тамары Каравай:
«Даведалася пра трагічную навіну — памерла Тамара Каравай, былая палітзняволеная, жанчына, якая правяла за кратамі амаль два гады. Тамару адправілі ў турму за звычайны лайк у інтэрнэце. Яе пакаралі зняволеннем, а потым — за тры месяцы да канца тэрміну — нібыта «памілавалі», каб паказаць «міласэрнасць» рэжыму Лукашэнкі. Гэта не акт высакароднасці, гэта — цынічная спроба схаваць злачынства.
Выпусціць чалавека, калі яго арганізм ужо зломлены — гэта не памілаванне, гэта хаванне доказаў забойства. Рэжым Лукашэнкі не шкадуе ні жанчын, ні хворых, ні старых. Ён кідае людзей у вязніцы за лайкі, словы і думкі, а потым ціха знішчае іх здароўе і чалавечую годнасць. І тое, як гэты рэжым забіў Тамару — не адзінкавы прыклад. Мы памятаем гісторыі Святланы Круцікавай, Анны Кандраценка, Валянціна Іваноўскага. І, на вялікі жаль, наўрад ці ў гэтым спісе пастаўленая кропка…
Я хачу выказаць глыбокія спачуванні родным і блізкім Тамары: яе сыну, яе партнёру. Гэта жудасная трагедыя, якая не павінна была здарыцца. Мы працягнем змагацца за ўсіх палітвязняў. Мы патрабуем не ціхага вызвалення перад смерцю, а справядлівасці. Не замоўчвання і падману, а пакарання вінаватых у катаваннях і смярцях».

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ганна Кандраценка памерла праз паўгады пасля вызвалення з калоніі. Яна адбыла ўвесь тэрмін, нягледзячы на цяжкую хваробу. Тамара Каравай пражыла на волі каля 9 месяцаў - кажуць, не вытрымала сэрца.
Пра Аляксея Аўсюкевіча і Віталя Бычкова няма нават інфармацыі, ці былі яны на волі ў момант смерці. Але пра іх мы хаця б ведаем.
Беларуская турма забівае. Смерці за кратамі набываюць вялікі разгалос, але смярцей больш, нашмат больш. Беларуская турма забірае здароўе - часам, усё здароўе. А тых, хто выйшаў, пацукі не пакідаюць у спакоі: кагосьці прымушаюць адразу з'ехаць, кагосьці наадварот не выпускаюць. Пагрозамі вымушаюць пісаць прашэнне, выцягваюць на эфір з прапагандыстамі, патрабуюць супрацоўнічаць. Фармальна чалавек памірае на волі, але якая гэта воля.
Праваабаронцы як-ніяк адсочваюць лёсы палітычных, а што адбываецца з людзьмі без статуса палітвязня? Што адбываецца са звычайнымі зняволенымі, без жоўтай біркі? Страшна падумаць, якія факты потым знойдуць даследчыкі ў архівах лукашэнкаўскіх катавальняў.
Вельмі хочацца такога ж пекла для ворагаў. Для мянтоў, што збіваюць да непрытомнасці, для "суддзяў", што адпраўляюць цяжка хворых людзей за краты за падабайку ці рэпост. Такога ж і нават большага. Але нельга. Бо тое, што існуе ў беларускіх турмах зараз, існаваць не павінна, ні для людзей, ні нават для пацукоў. У дэмакратычнай Беларусі гэта бясконцае страшнае злачынства супраць чалавецтва нам трэба першым чынам спыніць, а потым добра задакументаваць. Зняволенне не павінна забіваць. Але для чырвона-зялёных злачынцаў яно будзе вельмі, вельмі доўгім.
Свабоду Беларусі!
Злачынцаў за краты!
Жыве Беларусь!

Святлана Ціханоўская — наўпрост з Саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці
«Я ганаруся прадстаўляць тут Беларусь і беларусаў. Усе размовы пра бяспеку: як спыніць вайну, як дапамагчы Украіне, як абараніць дэмакратыю ў Еўропе.
Я казала: Беларусь — гэта частка Еўропы. І бяспека Еўропы — немагчымая без вольнай Беларусі. У гэты гістарычны момант важна, што ў Еўропе гучыць голас Беларусі.
Мы хочам, каб нас бачылі не як працяг дыктатуры, а як вольны і годны народ, які змагаецца за сваё месца ў еўрапейскай сям’і».
Падрабязней — у відэа.

YouTube
Чым больш Еўропы ў Беларусі — тым менш месца для дыктатуры
Святлана Ціханоўская тлумачыць, чаму яна прадстаўляе Беларусь на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Албаніі, дзе сабраліся лідары 46 краін — ад Зяленскага да Макрона і Мелоні.
📌 У гэтым звароце:
– Як Беларусь гучыць на міжнароднай арэне
– Чаму бяспека…

208.pdf
586 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️