Telegram Web Link
Беларусы Беластока на дне палітвязня. Дзякуй усім, хто падтрымлівае людзей за кратамі, і хто распавядае свету пра іх лёсы.

Свабоду вязням!
Жыве Беларусь!

(І дзякуй нашым актывістам за фота❤️)
209.pdf
1.3 MB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
Forwarded from Новы Час
Паўстанне, якое не адбылося. Частка 2

Увесну 1877 года планы, падавалася, маргінальнай групы «Канфедэрацыя польскай нацыі» узняць новае паўстанне ў Польшчы нечакана сталі выглядаць не так ужо і фантастычна.

Працяг гісторыі пра спробу паўтарыць «студзеньскае паўстанне 1863-га» ў 1877 годзе.

(На фота Адам Сапега, які адыграў значную ролю ў паўстанні, што не адбылося)

Чытаць далей

Спасылка без VPN
Forwarded from Наша Ніва
Выехаў з Беларусі былы палітвязень Андрэй Чапюк

Кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што з Беларусі эвакуяваны былы палітзняволены Андрэй Чапюк — валанцёр «Вясны», які правёў за кратамі 4 з паловай гады.

https://nashaniva.com/368769

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368769
🥀Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Валерыю было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў у Брэсце і Мінску.

Богдана затрымалі 18 траўня 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Сянько Мікалай.

Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».

Валерый выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах», піша «Наша Ніва».

Людзі, якія сядзелі разам з Богданам, расказвалі, што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.
Forwarded from МЕНСКРАЗАМ!
30 траўня 1999 у падземным пераходзе на Нямізе адбылася трагедыя - масавая цісканіна. У гэты дзень, на Тройцу, на беразе Свіслачы адбывалася свята піва і прымеркаваны да яго канцэрт гурту «Манга-Манга». Раптам пачалася навальніца з буйным градам. Каля двух з паловай тысяч маладых людзей паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе. У выніку цісканіны загінула 53 чалавекі, сярод якіх было 40 дзяўчат. Большасць загінулых - маладыя людзі ў веку ад 14 да 20 гадоў. Больш за 150 чалавек атрымалі розныя раненні.

У 2002-м годзе на месцы трагедыі быў усталяваны мэмарыял у выглядзе 53 руж, раскіданых па прыступках, а таксама маленькая капліца з металічнай плітой унутры, на якой высечаныя імёны загінулых. Уладзімір Жбанаў прысвяціў гэтай трагедыі сваю скульптуру «Дзяўчынка з парасонам», усталяваную ў Міхайлаўскім скверы. Той моцны лівень нібыта пашкодзіў і парасон бронзавай дзяўчынкі

«Трагедыя на Нямізе» — кніга, выдадзеная праз год. Яе аўтары — Таццяна Равяка і Паліна Сцепаненка. Цяпер набыць кнігу нельга, недаступная яна і ў інтэрнеце.

Сваякі загінулых вінавацяць улады і міліцыю, многія кажуць, што цісканіну справакавалі некалькі невядомых маладых людзей, якім удалося пазбегнуць пакарання. Улады настойваюць, што гэта збег акалічнасцяў.

Была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «халатнасць». Падазраванымі былі начальнік грамадзкай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму В.Русак і начальнік аддзелу масавых мерапрыемстваў М.Кандрацін. Але ў 2002-м годзе старшыня суду Цэнтральнага раёну Пётр Кіркоўскі перакваліфікаваў абвінавачванне на артыкул, які не прадугледжвае адказнасці за гібель людзей і спыніў справу ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўніны.

Супраць гарадзкіх уладаў, радыёстанцыі «Мір» і прадусарскага цэнтру «Клас-клуб ДК» (яны адказвалі за арганізацыю і бяспеку на свяце піва) неаднаразова падаваліся судовыя пазовы. Усе яны былі адхіленыя.

@menskrazam_info
Forwarded from Наша Ніва
«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч

У вялікім інтэрв’ю @radiosvaboda Мацкевіч расказала пра тое, як Віктар Бабарыка пераносіў турму, што ён расказваў пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА, як успрыняў учынак Марыі Калеснікавай.

https://nashaniva.com/369119

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369119
Forwarded from Наша Ніва
Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін

Яго моцна збілі падчас затрымання ў жніўні 2020 года, а значную частку пакарання ён адбываў у турэмным рэжыме, піша @viasnaHomel.

https://nashaniva.com/369188

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369188
У Дзень абароны дзяцей Святлана Ціханоўская дзеліцца гісторыяй пра Карнея і Агнію, і пра тое, як рэжым разбурае дзяцінства маленькіх беларусаў. А таксама заклікае не заставацца ўбаку, а змагацца за права дзяцей на свабоду, шчасце і сапраўднае дзяцінства.

Глядзіце зварот цалкам па спасылцы.
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Такога дня расійская авіяцыя яшчэ не перажывала. На відэа: палаючыя шматлікія расійскія бамбардзіроўшчыкі на базе Белая ў Іркуцкай вобласці Сібіры каментуе кіраўнік СБУ Васіль Малюк

Заўтра, 2 чэрвеня, меў адбыцца чарговы раўнд украінска-расійскіх перамоваў у Стамбуле, на якіх Масква працягвае патрабаваць фактычнай капітуляцыі Украіны.

https://nashaniva.com/369206

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369206
​​На мінулым тыдні ўзгадвалі гучныя падзеі пяцігадовай даўніны: арышт Ціханоўскага, арышт Статкевіча. Менавіта тады пачаўся новы этап рэпрэсій супраць беларусаў.

Ціханоўскі не быў першым арыштаваным кандыдатам у прэзідэнты - здавалася, усё гэта мы бачылі раней, дыктатура пачалася не ў 2020 г, і наўрад ці нават гісторыкі назавуць дакладную дату. Мабыць, нехта чакаў, што старонку зноў прыйдзецца перагарнуць, а асабліва на гэта спадзяваліся ўлады. Ужо потым, пасля забойстваў і катаванняў, стала зразумела, что перагарнуць старонку не атрымаецца.

Зараз людзі адчуваюць сябе стомленымі, беларусы і ў краіне, і па-за межамі яе жывуць у вялікім стрэсе. Лёгка здацца і пачаць шкадаваць сябе. Але ў гэтыя дні мы думаем пра першых палітвязняў 2020 г. Пяць гадоў, некаторыя -  у рэжыме інкамунікада. І яны не зламаліся і не здаліся. Адкуль мы ведаем, калі людзі без сувязі нават з сем'ямі? Бо для пацукоў гэта была б вялікая перамога - перамога, якую яны так і не атрымалі. У любога зламанага кандыдата ў прэзідэнты адразу б узнікла не проста сувязь са светам - былі б эфіры на тэлебачанні, і можа нават блог, як у Пратасевіча. І можа нават адносная свабода. Як у Пратасевіча.

Але ўся краіна адносна жыве ў адноснай свабодзе, і добра разумее, чым адносная свабода адрозніваецца ад сапраўднай. А людзі за кратамі разумець нават лепш. Здацца зараз - гэта здрадзіць і ім, і краіне, і сабе. Шлях да волі доўгі - але мы мусім прайсці яго.

Свабоду ўсім палітвязням!
Свабоду Беларусі!
Жыве Беларусь!
210.pdf
927.3 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
Forwarded from Наша Ніва
Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

Вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер апублікаваў сваю новую работу пад назвай «Дранікі»

https://nashaniva.com/369301

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369301
Forwarded from Новы Час
Пра што пісаў часопіс Аляхновіча і Бядулі «Беларускае жыцьцё»?

👉 Павел Хадзінскі

Часопіс – гучыць сур’ёзна. Гэтае ілюстраванае выданьне выходзіла ў Вільні і Менску, і мела на мэце папулярызаваць ідэю аб беларускай дзяржаве, як аб буржаўзна-дэмакратычнай краіне. Апроч іншага Францішак і Зьмітрок шмат увагі надзялялі культуры і друкавалі сучасныя ім навінкі ад Купалы, Гарэцкага і іншых суперзорак эпохі. Пагартаем старонкі.

Чытаць цалкам

Чытаць без VPN
2025/07/01 14:44:22
Back to Top
HTML Embed Code: