Telegram Web Link
Гуляючы ў шахматы заўважыў повязь, што час ад часу праяўляецца ў розных партыях. Гэта повязь пешкі са сланом. Пешка – не самая баявая фігура, але разам са сланом яны ствараюсь моцную счэпку. Пешка падтрымлівае слана, слон падтрымлівае пешку. На розных дошках, на розных узроўнях, на розных турнірах яны знаходзяць адно аднаго і узаемаўзмацняюцца трывалым хватам.
Захацелася без усялякіх пабочных сэнсаў ўвасобіць гэтую повязь у фарбах. І вось.
Назва карціны «Ты мой дом». Гэта выраз бяспекі, абазначэнне спакою, унутранага міру і даверу. Самае запаветнае што можна пачуць, самае значнае што можна сказаць.

«Ты мой дом»
(палатно, акрыл)
50х50
30 верасня. Электронная кніга з фантастычнымі апавяданнямі.
Падрыхтуйцеся. Прыадзеньцеся. Не кожны дзень такое бывае.
11 дзён да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 11 апавяданні ўвесь свет рыхтуецца да Апошні – моманту, калі час спыніцца і Сусвет назаўжды замрэ. Хтосьці выдумляе ў якой позе замерці, хтосьці не здаецца і шукае шляхі выратавання.
А хто спыняе час і чым усё скончыцца чытайце 30 верасня.
10 дзён да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 10 апавяданні зямляне спрабуюць перадаць паведамленне жыхарам іншай планеты, не прадугледзеўшы, што зразумелы ўсім зямлянам сімвал можа мець на іншай планеце зусім іншае значэнне.
Што гэта за сімвал і чым усё скончыцца чытайце 30 верасня.
9 дзён да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 9 апавяданні хлопчык Яшка прачытаў «Уліса» і распытвае дарослых, чаму Маісея там «вялікая будучыня чакала ззаду».
Версіі дарослых і самога Яшкі чытайце 30 верасня.
8 дзён да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 8 апавяданні невядомы іншапланецянін на невядомай планеце здае экзамен па «Астратапонімам» (навука пра назвы касмічных аб'ектаў).
Хто назваў Зямлю Зямлёй і пры чым тут беларусы чытайце 30 верасня.
7 дзён да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 7 апавяданні дзед пранкуе ўнука, а ўнуку з гэтым жыць.
Чытайце 30 верасня.
6 дзён да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 6 апавяданні былая калонія ЗША Ліберыя вырашае адмовіцца ад галонаў з акрамі і перайсці на метрычную сістэму. Прэзыдэнт ЗША ставіць ім ультыматум: альбо амерыканская сістэма будзе другой дзяржаўнай, альбо...
Альбо што чытайце 30 верасня.
5 дзён да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 5 апавяданні хлопчыкі выдумляюць гульню з мячом і панэлькай.
Кароткую дваровую гісторыю чытайце 30 верасня.
4 дні да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 4 апавяданні людзі-шары падаюць з неба, хвіліну катаюцца па зямлі і паміраюць.
Што яны хочуць гэтым сказаць чытайце 30 верасня.
Беларусы! Ерыван!🇦🇲
30 верасня не толькі апублікую кнігу, але і пастаўлю базавую беларускую музыку ў бары Муха.
Мяркую, ў Арменіі дзесьці дзесяць беларусаў, таму важна прыйсці ўсім. Так сваім знаёмым армянскім беларусам і перадайце.
Прадстаўнікам іншых нацый уваход таксама дазволены
3 дні да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 3 апавяданні не скажу што адбываецца, вокладкі з назвай ужо дастаткова. 
Галоўны твор кнігі, эпічная прыгода, новая сучасная класіка. Чытайце 30 верасня.
2 дні да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 2 апавяданні галоўны герой спрабуе забрытаць сваю мутацыю і навучыцца кантраляваць струмені з вачэй.
Куды гэта яго прыводзіць чытайце 30 верасня.
1 дзень да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 1 апавяданні галоўны герой потайкі расстаўляе па горадзе дзіўныя экспанаты: незвычайнай камплектацыі машыну, шпакоўню без дзіркі і яшчэ і яшчэ.
Навошта яму гэта чытайце ЗАЎТРА.
ААААААААААА
Вось і кніга.
Электронная.
БЯСПЛАТНАЯ.
Ілюстраваны зборнік фантастычных апавяданняў.
Ад вас патрабуецца толькі прачытаць яе і распаўсюдзіць паўсюль-паўсюль.
Файл для спампавання ніжэй⬇️
Чылік
Я ненавіджу яблыні.pdf
Не хацелася б на вас ціснуць, але калі ўсе беларусы свету не прачытаюць сёння мой зборнік фантастычных апавяданняў, я зраблю фрызуру ў выглядзе лятучай талеркі
2025/10/19 22:32:16
Back to Top
HTML Embed Code: