Telegram Web Link
4 дні да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 4 апавяданні людзі-шары падаюць з неба, хвіліну катаюцца па зямлі і паміраюць.
Што яны хочуць гэтым сказаць чытайце 30 верасня.
Беларусы! Ерыван!🇦🇲
30 верасня не толькі апублікую кнігу, але і пастаўлю базавую беларускую музыку ў бары Муха.
Мяркую, ў Арменіі дзесьці дзесяць беларусаў, таму важна прыйсці ўсім. Так сваім знаёмым армянскім беларусам і перадайце.
Прадстаўнікам іншых нацый уваход таксама дазволены
3 дні да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 3 апавяданні не скажу што адбываецца, вокладкі з назвай ужо дастаткова. 
Галоўны твор кнігі, эпічная прыгода, новая сучасная класіка. Чытайце 30 верасня.
2 дні да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 2 апавяданні галоўны герой спрабуе забрытаць сваю мутацыю і навучыцца кантраляваць струмені з вачэй.
Куды гэта яго прыводзіць чытайце 30 верасня.
1 дзень да выхаду кнігі «Я ненавіджу яблыні».
У 1 апавяданні галоўны герой потайкі расстаўляе па горадзе дзіўныя экспанаты: незвычайнай камплектацыі машыну, шпакоўню без дзіркі і яшчэ і яшчэ.
Навошта яму гэта чытайце ЗАЎТРА.
ААААААААААА
Вось і кніга.
Электронная.
БЯСПЛАТНАЯ.
Ілюстраваны зборнік фантастычных апавяданняў.
Ад вас патрабуецца толькі прачытаць яе і распаўсюдзіць паўсюль-паўсюль.
Файл для спампавання ніжэй⬇️
Чылік
Я ненавіджу яблыні.pdf
Не хацелася б на вас ціснуць, але калі ўсе беларусы свету не прачытаюць сёння мой зборнік фантастычных апавяданняў, я зраблю фрызуру ў выглядзе лятучай талеркі
PDF-хэйтары, трыумфуйце.

Усю кнігу і кожнае апавяданне асобна цяпер можна прачытаць на
https://comicsby.live/
Вершаваны слоўнік. Новая вялікая порцыя. Дурыкі, вядома, ў параўнанні з кнігай, але падурыцца не грэх
2025/10/19 18:42:23
Back to Top
HTML Embed Code: