Telegram Web Link
"Сон". 1937 г. Сальвадор Далі.

Сон шмат значыў у творчасці Далі. Сённяшняя карціна - далёка не адзіная, якая выкарыстоўвае сны як крыніцу натхнення.

Каб ствараць падобныя карціны, Далі пасля абеду засынаў у крэсле з ключом у руцэ, каб своечасова перапыніць сон. Калі мастак моцна засынаў, ключ выпадаў у яго з рукі на загадзя падрыхтаванае блюда і гучна бразгаў. Мастак раптоўна прачынаўся, а народжаная сном ідэя заставалася ў памяці дастаткова доўга, каб паспець перанесці яе на палатно.

#жывапіс #сюррэалізм
15👍6🔥3🎉3👏2😁2🤔1
Кацярына Бабок🎨

Мастачка-ілюстратарка дзіцячых кніг, працуе ў тэхніцы акварэлі. Нарадзілася ў Мінску. Вучылася ў Віцебску на мастацка-графічным факультэце педагагічнага інстытута.

Узнікаючыя вобразы з дзяцінства - гэта ў асноўным вобразы, звязаныя з часам праведзеным летам у вёсцы. Успаміны аб светлым, чыстым, радасным. Кацярына кажа пра гэты час так:
"Калі малюеш, пражываеш яго зноў і зноў, і хочацца перадаць, расказаць пра гэта шчасце і іншым".

#жывапіс #Беларусь
34👍15🥰2👏1🙏1
2025/10/28 06:43:48
Back to Top
HTML Embed Code: