"Святая Агата". 1633 г. Францыска дэ Сурбаран.
Так, на падносе менавіта тое, пра што вы падумалі.
Прыгажуня Агата жыла на Сіцыліі ў III ст. Яна была выхавана ў хрысціянскай набожнасці - з усіх мужоў пачытала толькі Хрыста. Агата адпрэчыла багатаму чыноўніку і той вырашыў адпомсціць.
Спачатку Агату сілком адправілі ў публічны дом, затым кінулі ў турму, катавалі і адсеклі ёй грудзі. Пасля пакут Агату спалілі на вогнішчы.
Святая Агата лічыцца заступніцай усёй Сіцыліі.
#жывапіс #дэСурбаран #Агата

😢33😱7😨3❤2🤷♀1🔥1
"Сябар пазнаецца ў бядзе" (A Friend in Need) з серыі "Сабакі гуляюць у покер". Касіус Марцэл Кулідж.
Dogs Playing Poker - серыя карцін з выявамі антрапаморфных сабак, якія гуляюць у карты, паляць цыгары і п'юць алкагольныя напоі. Карціны павінны былі стаць ілюстрацыямі да рэкламных календароў. Календары павінны былі рэкламаваць цыгары.
#жывапіс #Кулідж

❤31😁20👍5😎3🔥1🥴1
Уладзімір Акулаў🎨
Мастак і графік. Нарадзіўся ў Баранавічах, вырас, жыве і працуе ў Слуцку. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Працаваў у розных сферах. З 1984 г. стаў рэгулярна выстаўляцца.
Працуе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, стварае фігуратыўныя кампазіцыі з сімвалічна-алегарычнымі сюжэтамі. Творчая манера склалася пад уплывам Еўрапейскага авангарда першай чвэрці ХХ ст., перш за ўсё - экспрэсіянізму.
#жывапіс #Акулаў #Беларусь #авангард #экспрэсіянізм

❤37👍21👏2👎1🔥1🤪1
Пабла Пікаса. Блакітны перыяд💙
У 1900 г. малады Пікаса прыязджае ў Парыж - горад мары, свабоды і... холаду. Грошай няма, ежы амаль няма, а каб сагрэцца ён паліць у печы ўласныя карціны. Творчасць - нішто перад голадам і холадам.
Менавіта на гэтай мяжы выжывання, нараджаецца блакітны перыяд - адзін з самых пранізлівых этапаў у гісторыі сусветнага жывапісу. У халоднай палітры з сініх і шэрых адценняў - партрэты сляпых, бяздомных, старых, прастытутак. Пікаса піша пакуты. Піша як чалавек, які сам толькі што абраў цяпло замест мастацтва.
Часам вялікае нараджаецца не ў святле сафітаў, а ў мігценні цьмянага агеньчыка парыжскай печкі, у якой дагарэла апошняя надзея.
#жывапіс #Пікаса #Picasso

❤32👍20👏4💔4🌚2🔥1🤔1
"Эшлі і Клайд". Стыў Хэнкс.
З гэтым мастаком адбыўся дзіўны выпадак з серыі "ліха без дабра не бывае".
Хэнкс многія гады пісаў карціны маслам, іх куплялі, але асаблівай вядомасці жывапіс не прыносіў. Аднойчы ў мастака пачалася страшэнная алергія на алей. Прыйшлося выкінуць цюбікі алейнай фарбы і перайсці на акварэль.
І тут панеслася... Акварэльныя карціны Хэнкса прынеслі яму сусветную вядомасць. Яны займаюць лепшыя месцы ў амерыканскіх музеях, мастак быў узнагароджаны прэміямі і медалямі на шматлікіх мастацкіх конкурсах.
Тэкс, а на што ў мяне алергія?🤔
#жывапіс #Хэнкс #акварэль #Hanks

❤33👍19🌚7👏4
"Партрэт Агюста Рэнуара". 1867 г. Фрэдэрык Базіль.
Рэнуар сядзіць у раслабленай позе, абапёршыся на спінку стула, а ногі закінуўшы на сядзенне. Твар задуменны, погляд скіраваны ў бок. У карціне няма ні намёку на пастаноўку. Усё выглядае натуральным, так, быццам Базіль адлюстраваў выпадковы момант (А як яшчэ магло быць? Гэта ж імпрэсіяністы!).
Фон выкананы нядбайна. Базіль выкарыстаў упадабаны прыём імпрэсіянізму - лёгкае скажэнне прасторы, гэта відаць па паставе ног і крэслу.
#жывапіс #Базіль #Рэнуар #імпрэсіянізм

❤34👍10
"Бой гладыятараў". 1872 г. Жан-Леон Жэром.
Іншая назва карціны - "Pollice verso" ("Пальцы ўніз"). Гледачу прадстаўлены баец, які бязлітасна апусціў нагу на шыю ворагу. Ён звяртаецца да трыбунаў, чакае іх рашэння. Памілаваць або забіць?
Жэром паказаў нам той самы жэст з апушчаным уніз пальцам. Але мастак памыліўся, хутчэй за ўсё. Ён мог няправільна перавесці выраз і "схаваны палец" стаў "пальцам уніз".
А папулярызаваў памылку Рыдлі Скот у сваім "Гладыятары", бо натхніўся на стварэнне фільма менавіта карцінай Жэрома, якую пабачыў у музеі.
#жывапіс #Жэром #Gеrоme

👍24🔥9🤔5❤2✍1😱1