Telegram Web Link
Сяргей Ігнаценка🎨

Нарадзіўся ў Гомелі ў 1975 г. З 11-гадовага ўзросту наведваў мастацкую школу, пасля заканчэння якой паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Пасля вучобы пачаў у Гомелі выкладаць у мастацкім каледжы.

Любімы стыль - імпрэсіянізм, жанр - ню. Працуе ва ўласнай студыі. Працы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях многіх краін свету.

#жывапіс #Ігнаценка #ню #імпрэсіянізм #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Анры дэ Тулуз-Латрэк. Жыві хутка, памры маладым💔

Ён лепш за ўсё працаваў па начах у кабарэ або бардэлях. Вобразы начнога жыцця Парыжа мяжы стагоддзяў прынеслі яму славу, але падарвалі здароўе: ён шмат піў і мала спаў.

Пасля ночы п'янства і жывапісу ён падымаўся рана і прымаўся друкаваць літаграфіі, затым ішоў абедаць і запіваў кожную страву добрай колькасцю віна.

Вярнуўшыся ў студыю, ён клаўся падрамаць, каб прайшло ап'яненне, а затым пісАў да вечара, калі наступала пара аперытыва.

Гасцям мастак прапаноўваў кактэйлі - ён любіў амерыканскія змешаныя напоі, якія ў Францыі ў тую пару былі навінкай. Ён вынаходзіў уласныя сумесі, арыентуючыся не на смак, а на яркае спалучэнне колераў і каб напой выйшаў крапчэйшы. Аперытывы служылі толькі ўступленнем да вячэры з багатымі ўзліяннямі і да чарговай п'янай ночы.

"Да 40 гадоў я выпалю сябе дашчэнту", - казаў Тулуз-Латрэк прыяцелю, але злёгку не разлічыў. Памёр у 36 гадоў ад ускладненняў, выкліканых алкагалізмам і пранцамі.

#жывапіс #ТулузЛатрэк #постімпрэсіянізм
"Сон, выкліканы палётам пчалы вакол граната, за секунду да абуджэння". 1944 г. Сальвадор Далі.

Мастак сур'ёзна заяўляў, што ў халодных краінах няма вялікіх мастакоў. Больш за тое: ніколі не было і не можа быць.

Жывапісец тлумачыў сваю выснову вельмі проста: ні ў адной краіне з халодным кліматам і доўгімі зімамі людзі не маюць ніякага паняцця аб "правільных" танах і адценнях. Таму што снежная беласць псуе сятчатку вока. А значыць, паўночныя жывапісцы - найгоршыя каларысты ў свеце.

Цікава, а ці чуў Далі, напрыклад, пра нейкага там Марка Шагала, які нарадзіўся і вырас у адной халоднай краіне?🤔😉

#жывапіс #Далі #сюррэалізм #Шагал
"Купальшчыцы". 1900 г. Поль Сэзан.

Матыў купальшчыц быў неад'емнай часткай творчасці Сэзана на працягу больш як сарака гадоў. Грунтуючыся на гэтым матыве, Сэзан эксперыментаваў з колерам і кампазіцыяй. Мастак рэдка выкарыстоўваў натуршчыц для сваіх кампазіцый, але абапіраўся на іншыя творы мастацтва.

Карціна выканана ў характэрным для Сэзана стылі мазкоў ў двух кірунках. Дасягнуты гэтым эфект аказаў уплыў на кубізм, аднак гэта было адзначана крытыкамі толькі праз гады, калі ідэі кубізму сталі шырока вядомыя.

#жывапіс #Сэзан #постімпрэсіянізм #кубізм
"Гіспанка з бубнам". 1909 г. Анры Маціс.

На карціну не варта глядзець як на выяву жаночай фігуры. Гэта перш за ўсё змешванне незвычайных колераў. Мастак самастойна знаходзіць неверагодна адважнае спалучэнне чырвонага, зялёнага, блакітнага, чорнага і жоўтага, якое выклікае эмоцыі ў гледача.

За неакуратныя працы Маціса празвалі "дзікай жывёлай". Ён пакрыўдзіўся, аднак увайшоў у гісторыю менавіта як фавіст ("дзікі"). Сакрэт карцін гэтага мастака заключаецца ў тым, што на іх не трэба глядзець з пункту гледжання сэнсу, дакладнасці і спраўнасці выканання. Па сутнасці, ён стаў адным з першых мастакоў, якія ператварылі жывапіс у эксперыментальную пляцоўку. Маціс не баяўся змешваць і складаць любыя колеры, цяпер гэты прыём паўсюдна выкарыстоўваецца ў дызайне.

#жывапіс #Маціс #фавізм
"Паходжанне Млечнага Шляху". 1638 г. Пітэр Паўль Рубэнс.

На карціне аўтар адлюстраваў старажытнагрэцкі міф. Зеўс вырашыў зрабіць свайго сына Геракла, народжанага ад смяротнага жанчыны, бессмяротным, і для гэтага падклаў яго спячай жонцы Геры, каб Геракл выпіў боскага малака. Гера, прачнуўшыся, убачыла, што корміць не сваё дзіця, і адштурхнула яго ад сябе. Пырснуўшы з грудзей багіні струмень малака ператварыўся ў Млечны Шлях.

Аўтарства Рубэнса адразу кідаецца ў вочы, бо ўсе персанажы выглядаюць так, як быццам не паспелі схуднець да лета.

#жывапіс #Рубэнс #барока #міф
"Беларускія могілкі ў Русаковічах". 1889 г. Генрых Вейсенгоф.

Старыя могілкі ў вёсцы Русаковічы Пухавіцкага раёна знаходзяцца побач з месцам, дзе калісьці стаяла сядзіба роду Якса-Быкоўскіх, а затым Вейсенгофаў. Генрых Вейсенгоф адлюстраваў небагаты сялянскі куток могілак. Верагодна, яго прыцягвала гэтая самабытная народная эстэтыка - высокія драўляныя крыжы, старыя жорны, узятыя з млына, што быў недалёка на Пцічы, у якасці надмагілляў.

Жорны-надмагіллі маглі пазначаць пахаванні мельнікаў, але не абавязкова. Сакральна-сімвалічна жорны - гэта ідэя стварэння і разбурэння, пераход (скразную адтуліну, якая, дарэчы, пры ўсталёўцы помніка заўсёды праходзіла над узроўнем зямлі, была свайго роду "брамай" на той свет). Акрамя таго, выкарыстанне такога прадмета ў якасці надмагілля магло быць абумоўлена прагматыкай - зношаная і непрыдатная рэч перавандравала на могілкі.

#жывапіс #Вейсенгоф #пейзаж #могілкі #Беларусь
"Падзенне Ікара". 1558 г. Пітэр Брэйгель Старэйшы.

Нідэрландскі мастак ілюстраваў не толькі фламандскія прыказкі, але і старажытнагрэцкія міфы. Вынаходнік Дэдал стварыў крылы, каб бегчы з сынам Ікарам з палону. Але Ікар падняўся занадта высока. Сонца растапіла воск, які змацоўваў крылы, і юнак разбіўся.

Брэйгель тлумачыў сюжэт па-свойму. На пярэднім плане мы бачым аратага, за ім пастуха, справа рыбака. А дзе ж сам Ікар? Ад яго бачныя толькі ногі ў вадзе ў правым ніжнім куце. І нікому да яго няма справы.

Ёсць 2 варыянты тлумачэння. Першы - прагматычны. Палёты ў неба, фантазіі - гэта дурнота. Важныя простыя людзі, якія цвёрда стаяць на зямлі і робяць сваю простую, але важную справу.

Другі варыянт больш сумны. Свет жорсткі, і кожны думае толькі аб сабе. Як у нідэрландскай прыказцы: "Ні адзін плуг не спыняецца, калі хтосьці памірае".

#жывапіс #Брэйгель #Адраджэнне #Ікар
"Шэры дом". 1917 г. Марк Шагал.

Мне гэтая карціна падабаецца дэталямі:

- расліна ў гаршчку ў акенцы дома (разгледзелі? а яна ёсць!);

- надпіс "дурак" на плоце;

- подпіс мастака акурат па персанажу ў ніжнім левым куце (ці не сам гэта Марк Захаравіч?);

- знаёмы Віцебскі краявід.

#жывапіс #Шагал #Віцебск #Беларусь
"Сасновы лес". XVI ст. Хасэгава Тахаку.

Роспіс на шасцістворкавай шырме. Папера, чарніла. Японскія сосны ў тумане. Дрэвы створаны тушшу ў тэхніцы рысак у розных адценнях шэрага. Некаторыя хвоі часткова выступаюць з туману і часткова знікаюць, раствараючыся ў аддаленні.

Гэта ілюструе дзэн-будысцкую канцэпцыю "асэнсаванай пустэчы", і нясе ў сабе эстэтыку вабі - "непатрабавальнай прастаты". Лічыцца, што выява стала першай такой маштабнай працай, дзе намаляваныя толькі дрэвы, аднак у правым верхнім куце левай панэлі магла быць выява горнага піка на фоне.

Гэта выдатны ўзор японскай жывапісу, які ўяўляе традыцыйны японскі пейзаж і сімвалізуе важнасць гармоніі чалавека з прыродай. Твор таксама з'яўляецца прыкладам традыцыйнага японскага мастацтва і адлюстроўвае дух японскай культуры.

Вельмі японская японскасць🇯🇵

#жывапіс #Тахаку #туш #Японія
"Срэбныя рыбкі". 1902-1903 г. Густаў Клімт.

Карціна - яркі прадстаўнік стылю мадэрн. Напісана ў рамках цыкла на тэму водных німф. Клімт атаясамліваў жаночую натуру з вадой, малюючы іх як прыгожых, загадкавых і небяспечных істот, якія жывуць у крыніцах жыцця і смерці.

На карціне намаляваны німфы, якія плаваюць у залацістай вадзе.

Карціна выклікала вялікую цікавасць у гледачоў. Крытыкі адзначалі эратычную падаплёку твора, а некаторыя ўбачылі на ёй рысы партрэта вядомай жанчыны таго часу - Розы Ростхорн-Фрыдман.

#жывапіс #Клімт #мадэрн
Сучаснае выяўленчае мастацтва👌
Пабла Пікаса і галубы🎨🕊

З голубам звязана Біблейская гісторыя. Калі Ной плыў на каўчэгу ў пошуках сушы, ён запускаў птушак у неба ў надзеі, што тыя вернуцца, але яны не вярталіся. Аднойчы белы голуб вярнуўся з аліўкавай галінкай у дзюбе, што азначала, што суша дзесьці побач, а выратаванне блізка.

І вось у 1949 г. адзін з намаляваных галубоў мастака становіцца эмблемай Сусветнага кангрэса прыхільнікаў міру, арганізаванага французскімі камуністамі, а цяпер з'яўляецца сімвалам міру па ўсім свеце.

Чаму голуб? Вобраз голуба для Пікаса шмат значыў. У Малазе, дзе ён жыў, у яго бацькі была галубятня. Бацька часта пісаў галубоў, а іх лапкі дазваляў дамалёўваць сыну. І калі Пабла вырас, ён таксама завёў галубятню, а першых птушачак яму падарыў яго сябар - Анры Маціс.

#жывапіс #Пікаса #Маціс #голуб #мір
2024/06/10 19:04:31
Back to Top
HTML Embed Code: