Telegram Web Link
Сяргей Кавальчук🎨🖼

Мастак нарадзіўся не ў Беларусі, але пасля распаду СССР перабраўся ў Мінск і з 1996 г. пачаў працаваць, як прафесійны мастак. Мастак-самавук. Майстар пейзажу. Піша алеем. За сваю кар'еру мастак напісаў ужо больш за 1000 карцін. Творы Кавальчука знаходзяцца ў прыватных галерэях і калекцыях жывапісу па ўсім свеце.

#жывапіс #Кавальчук #пейзаж #Беларусь
"Нацюрморт са скатам". 1924 г. Хаім Суцін.

Брутальна. Суцін, магчыма, больш за ўсё вядомы сваімі нацюрмортамі тушаў жывёл. Натхнёны Рэмбрандтаўскай "Тушай быка", Суцін стварыў серыю з 10 работ з тушамі жывёл.

Хоць нам пашанцавала сёння любавацца гэтымі палотнамі, суседзі Суціна ў той час былі не вельмі задаволеныя, і ў выніку выклікалі паліцыю з-за жудаснага смуроду ад гнілых туш жывёлін, якія знаходзіліся ў студыі Суціна.

#жывапіс #Суцін #экспрэсіянізм #нацюрморт
"Індыкі" ("Белыя індыкі"). 1876 г. Клод Манэ.

Карціна ўпершыню экспанавалася на выставе імпрэсіяністаў ў 1877 г. Тут Манэ паўстае не толькі пейзажыстам, але і анімалістам(!).

Эрнэст Гашэдэ, уладальнік гандлёвых дамоў, зрабіўся прыхільнікам і збіральнікам жывапісу імпрэсіяністаў. Загарадны дом Гашэдэ стаў месцам, дзе ахвотна прымалі мастакоў. Там у 1876 г. гасцяваў і Манэ. Па замове гаспадара Манэ напісаў для дома тры дэкаратыўныя пано, у тым ліку і "Індыкоў".

Птушкі дзівяць сваім белым апярэннем, якое выразна кантрастуе з кветкава-травяным покрывам розных адценняў. А як грае на сонцы хвост індыка! І мастак адлюстраваў не адну птушку, а больш за дзясятак. Думаецца, што прыйшлося яму доўга назіраць за індыкамі і старанна вывучаць іх звычкі. Паўстаюць яны на гэтым палатне як жывыя.

#жывапіс #Манэ #імпрэсіянізм #анімалізм #пейзаж
"Падмануты". Брайтан Рыўер.

Рыўер уваходзіць у лік лепшых анімалістаў свету ўсіх часоў. На яго палотнах пераважаюць сабакі, якія з'яўляюцца сімвалам вернасці, паўстаўшы перад гледачом нямымі, але разумеючымі сябрамі.

З назвы твора можна зрабіць выснову, што ў лісце змяшчаецца інфармацыя, якая выкрывае чыюсьці хлусню. Хутчэй за ўсё, каханую героя. Верагодна, хлопец перахапіў любоўнае пасланне, якое яго дама сэрца даслала іншаму. Герой карціны аглушаны здрадай. Аднак побач знаходзіцца верны сябар - сабака. Яго пастава і погляд на гаспадара кажа аб бясконцай любові і адданасці.

Вернасць і здрада на адной карціне.

#жывапіс #Рыўер #анімалізм
"Лодка". 1953 г. Анры Маціс.

Карціна складзена з кавалачкаў паперы, выразаных з лістоў, размаляваных гуашшу, і была створана ў апошнія гады жыцця мастака.

Твор быў выстаўлены ў Нью-Ёркскім Музеі сучаснага мастацтва ў 1961 г. Толькі праз 47 дзён хтосьці звярнуў увагу на тое, што карціна вісіць дагары нагамі. На палатне намаляваныя 10 фіялетавых ліній і два блакітных ветразі на белым фоне. Два ветразі мастак намаляваў не проста так, другі ветразь - гэта адлюстраванне першага на роўнядзі вады.

Каб не памыліцца ў тым, як павінна вісець карціна, трэба звярнуць увагу на дэталі. Большы ветразь павінен быць верхам карціны, а пік ветразя павінен быць накіраваны ў правы верхні кут.

#жывапіс #Маціс #калаж
Сяргей Ігнаценка🎨

Нарадзіўся ў Гомелі ў 1975 г. З 11-гадовага ўзросту наведваў мастацкую школу, пасля заканчэння якой паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Пасля вучобы пачаў у Гомелі выкладаць у мастацкім каледжы.

Любімы стыль - імпрэсіянізм, жанр - ню. Працуе ва ўласнай студыі. Працы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях многіх краін свету.

#жывапіс #Ігнаценка #ню #імпрэсіянізм #Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Анры дэ Тулуз-Латрэк. Жыві хутка, памры маладым💔

Ён лепш за ўсё працаваў па начах у кабарэ або бардэлях. Вобразы начнога жыцця Парыжа мяжы стагоддзяў прынеслі яму славу, але падарвалі здароўе: ён шмат піў і мала спаў.

Пасля ночы п'янства і жывапісу ён падымаўся рана і прымаўся друкаваць літаграфіі, затым ішоў абедаць і запіваў кожную страву добрай колькасцю віна.

Вярнуўшыся ў студыю, ён клаўся падрамаць, каб прайшло ап'яненне, а затым пісАў да вечара, калі наступала пара аперытыва.

Гасцям мастак прапаноўваў кактэйлі - ён любіў амерыканскія змешаныя напоі, якія ў Францыі ў тую пару былі навінкай. Ён вынаходзіў уласныя сумесі, арыентуючыся не на смак, а на яркае спалучэнне колераў і каб напой выйшаў крапчэйшы. Аперытывы служылі толькі ўступленнем да вячэры з багатымі ўзліяннямі і да чарговай п'янай ночы.

"Да 40 гадоў я выпалю сябе дашчэнту", - казаў Тулуз-Латрэк прыяцелю, але злёгку не разлічыў. Памёр у 36 гадоў ад ускладненняў, выкліканых алкагалізмам і пранцамі.

#жывапіс #ТулузЛатрэк #постімпрэсіянізм
2024/05/29 10:08:02
Back to Top
HTML Embed Code: