Telegram Web Link
ЦІКАВЫЯ ІВЭНТЫ БЕРАСЦЯ ⭐️

Расказваем пра годныя мерапрыемствы, якія адбылiся ў нашым горадзе з пачатку года.
———
Гераіняй гэтага паста стала Таццяна, якая вырашыла падарыць жанчынам 55+ час толькі для сябе 🧘🏽‍♀️
———
☑️ А каб патрапіць на такія карысныя імпрэзы, сачыце за нашай рубрыкай афіш па аўторках.
Хочам пазнаёміць вас з вулічнымі музыкамі Берасця 🎶

🎤 Сёння расказваем пра Вадзіма.
———
Хто з вас чуў яго выступы?
Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас – моцны інструмент у камунікацыі, які дазваляе ўплываць на іншых людзей.

І гэтаму навыку – уплываць – можна навучыцца, упэўнена нашая гераіня Патрыцыя Красаўцава.
———
Чытайце наш артыкул: “Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?”
У самым сэрцы Берасця, у яго гістарычных нетрах, схавалася загадкавае месца, прасякнутае векавымі легендамі: старажытныя могілкі, вядомыя як ”польскія” або “каталіцкія”.

З даўняга часу яны стаяць у цэнтры ўвагі як сведка гісторыі, які захаваў не толькі труны і магільныя пліты, але і часціцу душы той эпохі, што ўтойваюць у сабе схаваныя карані і паданні.
———
Падрабязней пра могілкі можаце даведацца ў нашым артыкуле: "Скрозь стагоддзі і легенды: гісторыя і таямніцы могілак у цэнтры Берасця"
«Мы ёсць тое, што мы ямо».

Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша ежа ўплывае на ўсё – наш настрой, знешні выгляд, здароўе. Можна гадзінамі знаходзіцца на трэніроўках у зале, але мець не зусім здаровы выгляд толькі з-за таго, што прадукты харчавання падабраныя не вельмі правільна.

🍽️ Ганна Пуціліна адчула гэта на сабе. І стала кансультантам па харчаванню. Яна вельмі хоча, каб больш людзей станавіліся здаравейшымі, таму правяла серыю лекцый пра харчаванне для дзяцей і маладых бацькоў. Водгук – самы станоўчы.
———
📲 Азнаёміцца з дзейнасцю Ганны можна ў артыкуле: "Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб"
Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? 👨🏻‍💼👩🏻‍💼📑

Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюмэ. Гэта только звонку здаецца, што навука напісання працоўнай біяграфіі – простая. На самой справе і тут ёсць пэўныя тонкасці.

Аб гэтым на цыкле сваіх лекцый распавядала HR-спецыялістка родам з Санкт-Пецярбургу – Вераніка Дрэсвіна.
———
📲 Пра тое, як прайшлі лекцыі, чытайце ў артыкуле: “Праца, якую мы выбіраем”
2024/06/16 14:54:40
Back to Top
HTML Embed Code: