Telegram Web Link
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У новым эфіры знаёмім вас з Алесяй – яна экскурсавод, некалькі гадоў працавала ў Крэпасці, а зараз праводзіць экскурсіі па Берасці і Заходняй Беларусі.
———
🎥 «Няма месца» - інтэрв’ю з берасцейцамі, якія «рухаюць» жыццё горада, робяць яго яркім, прыкметным, цікавым.

🍿Сачыце за эфірамі і задавайце свае пытанні нашым гасцям.
Сёння хочам падзяліцца некалькімі роварнымі навінамі з усяго свету 🚲
——

У Аўстраліі 🇦🇺 стварылі роварнае сядло, якое сінхранізуецца з рухам вашых ног.


Гэта інавацыя забяспечвае раўнамернае размеркаванне нагрузкі, павышаючы камфорт падчас язды на ровары і змяншаючы боль пасля доўгіх паездак.
———
Стаўце ❤️,
калі ўжо хочаце сабе такі.
🚲У Амстэрдаме паказалі інавацыйныя ровары на вадародзе.

Стартап Hydroride Europe AG прэзентаваў свае мадэлі з вадароднымі рухавікамі і кампактнымі генератарамі для зарадкі. Знешне яны падобныя на электраровары, але ўнутры ўтрымваюць бутэльку з 500 мл вадароду, што забяспечвае прабег да 60 км.

Ровар можна 🪫зарадзіць у любым месцы, калі ёсць генератар, які ўтварае вадарод пад уздзеяннем хімічнай рэакцыі і адзіным выкідам ад гэтага працэса з’яўляецца вада. Гэта максімальна экалагічнае рашэнне – без выкарыстання літый-іённых батарэй і складанай лагістыкі.
Берасце, будучы адным з самых старажытных і значных гарадоў Беларусі, валодае багатай культурнай і гастранамічнай спадчынай.

Мясцовыя рэстараны і кавярні прапануюць сваім гасцям не толькі традыцыйныя беларускія стравы, але і ўнікальную атмасферу, якая дазваляе акунуцца ў аўтэнтычную культуру рэгіёна.

Мы сабралі спіс з некалькіх ўстаноў, якія варта наведаць, каб паспрабаваць сапраўдную берасцейскую кухню.
———
📲Чытайце наш артыкул: “Рэстараны і кавярні з аўтэнтычнай берасцейскай кухняй”
Ці ведалі вы, што Ружанскі палац неаднаразова паказвалі ў кіно?
🎥🍿


Павел Махінаў дзеліцца падборкай фільмаў, знятых у палацы:

1. Фільм “Я родом из детства” распавядае пра дзяцінства тых, каго вайна і боль ад страты блізкіх закранула ў юным узросце. У фільме таксама здымаліся Ніна Ургант і Уладзімір Высоцкі.

2. Другі фільм “Песнь о Маншук” – гэта пранізлівая драма пра першую жанчыну з Казахстана, якой было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, – Маншук Маметаву.

3. У кінастужцы “Хлеб пахнет порохом” адлюстраваныя падзеі 1918 года, калі бальшавікі пасля Брэст-Літоўскай мірнай дамовы дасылалі эшалоны з хлебам для расійскіх ваеннапалонных у Германію. Фільм зняты па аповесці Івана Шамякіна “Эшалон у Германію”.
———
Крыніцы: viapol.by, poshyk.info.
Тая самая кавярня з неверагодна доўгімі чэргамі - Бразіленья☕️

Мы пагаварылі з яе заснавальнікамі і хочам расказаць вам іх гісторыю.
Часам, калі абставіны непераадольныя, варта з імі змірыцца і рухацца далей, займаючыся нечым больш эфектыўным.

#Прыказкіпрымаўкі
Берасце — гэта не толькі гістарычны і культурны цэнтр Беларусі, але і горад, у якім кіпіць тэатральнае жыццё.

У горадзе ёсць некалькі выдатных тэатраў, якія прапануюць гледачам разнастайныя пастаноўкі.

У гэтым артыкуле мы разгледзім асноўныя тэатры Берасця 🎭, іх асаблівасці, рэпертуар і каму яны могуць спадабацца.
———
📲Чытайце наш артыкул: "Тэатры Берасця: Падарожжа па культурным жыцці горада"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У новым эфіры гаворым з Наталляй, сузаснавальніцай брэсцкага клубу вышывальшчыц «Рукаробны вулей».
———
🎥 «Няма месца» - інтэрв’ю з берасцейцамі, якія «рухаюць» жыццё горада, робяць яго яркім, прыкметным, цікавым.

🍿Сачыце за эфірамі і задавайце свае пытанні нашым гасцям.
2024/06/16 09:19:19
Back to Top
HTML Embed Code: